Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📍Інфляцыя ў Беларусі ў мінулым месяцы стала адной з найбольшых у Еўропе
Зрэшты, ёсць адна краіна Еўразвязу, у якой усё было яшчэ горш.
🔍 Шукайце статыстыку на нашай старонцы
🔹Менгарвыканкам расказаў пра колькасць працуючых пенсіянераў у сталіцы
Сярод гэтых людзей ёсць нават мужчына, якому пераваліла за 90, а сыходзіць на адпачынак ён і не думае!
👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы
❤️ Паглядзіце, якое вялізнае БЧБ-палотнішча пранеслі сёння беларусы вуліцамі Варшавы!
Асабліва ягоныя памеры ўражваюць, калі глядзець з вышыні!
💸«Крыптафермы Лукашэнкі» на Магілёўшчыне: які патэнцыял у іх ёсць?
Задалі экспертам пытанні пра тое, навошта самаабвешчаныя ўлады пачалі гуляць у крыптагульні і што з гэтага можа атрымацца.
🔍 Чытайце па спасылцы
👆Папа Францішак з'явіўся на публіцы ўпершыню ад пачатку сваёй хваробы
Што вядома пра стан здароўя пантыфіка?
Распавядаем у нашым відэа!
Нагадаем, Папу Рымскага шпіталізавалі ў сярэдзіне лютага, а ў пачатку сакавіка яго падключалі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх праз пагаршэнне стану дыхальнай сістэмы. Але ўжо 19 сакавіка паведамілі, што ён больш не мае патрэбы ў такім узмацненні дыхання і ягоны стан паляпшаецца.
❤️🩹 На такой дабрыні трымаецца свет: спявачка змяніла сваю канцэртную праграму праз... сабаку
На канцэрт бразільскай спявачкі Taty Girl завітаў бяздомны сабака. Паглядзіце, што адбылося далей!
🔹Хтосьці запусціў чуткі пра канцэрт Эмінэма ў Менску. Што, ён сапраўды прыедзе ў Беларусь?
На сайце, які не мае нічога агульнага з артыстам, ужо прадаюцца квіткі коштам ад 125 да 1500 долараў. Але не спяшайцеся іх набываць.
🔍 Чытайце па спасылцы, у чым справа
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Побач з вайсковым гарадком, які будуюць пад Гомлем, масавана вырубілі лес
🔻У Печах пад Барысавам на пажары загінула жанчына
🔻Прэм’ер Польшчы пабываў на беларускай мяжы
🔻У выніку расейскай атакі дронамі на Кіеў загінулі тры асобы
🔻У Турэччыне працягваюцца маштабныя пратэсты пасля затрымання мэра Стамбулу
🔻Беларусы пачынаюць адзначаць Дзень Волі – найбуйнейшае шэсце пройдзе ў Варшаве
🔻Папу Рымскага выпісваюць са шпіталя
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Для беларускай урбанімічнай традыцыі не характэрна было выкарыстанне імёнаў уласных. Рэдка калі вуліцу называлі ў гонар кагосьці ягоным імем»
У сённяшнім вялікім інтэрв'ю размаўляем з выканаўцам абавязкаў прадстаўніка ў нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінету Паўлам Баркоўскім пра тое, што рабіць з тапанімікай нашых гарадоў, калі «нэасавецкі» рэжым Лукашэнкі перастане існаваць.
Куды падзець сотні помнікаў Леніну? Што рабіць з дзясяткамі Савецкіх вуліц? А якімі назвамі і помнікамі гэта ўсё замяніць?
🔍 Чытайце размову па спасылцы, будзе цікава!
💁🏻♂️ У Менск вяртаюцца тавары «IKEA»?
Сетка «Swed House», адна з найбуйнейшых крамаў якой адкрыецца каля метро «Партызанская», заяўляе, што там будуць тавары сусветна вядомага брэнду.
📍Але мы яшчэ пару гадоў таму высветлілі, што «не ўсё так адназначна». Чытайце па спасылцы
📺 Хочаце пачаць раніцу з пазітывам? Глядзіце ранішняе шоу на «Белсаце»
У сённяшнім выданні прыгатуем сняданне з Наталляй Локіць, паразмаўляем з рэжысёркаю Марай Тамковіч пра ейныя фільмы «У жывым эфіры» і «Пад шэрым небам», паразмаўляем з кінолагам ды шмат іншага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
💥 #галоўнае за 22 сакавіка
✔️Стыў Ўіткаф заявіў, што афіцыйны Кіеў у кулуарах пагадзіўся правесці прэзідэнцкія выбары, а таксама адмовіўся ад імкнення далучыцца да NATO
✔️Ліміт выплатаў пры афармленні ДТЗ паводле Еўрапратаколу павялічылі больш як у два разы
✔️Разбіраем тое, што вядома пра псеўдарэлігійны рух «ИВДИВО», які «накрыў» ГУБАЗіК
✔️Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, што ваяваў на баку Расеі і загінуў на фронце
✔️Навукоўцы, імаверна, знайшлі парэшткі сваячак Еўфрасінні Полацкай
✔️Проста падчас візіту польскіх міністраў на мяжу з Беларуссю яе спрабавала перайсці група мігрантаў
✔️Афіцыйны Пекін абмяркоўвае з еўрапейскімі чыноўнікамі магчымасць прысутнасці ва Украіне міратворцаў з Кітаю
Гэтыя тату — проста 🔥
Сусветны дзень татуіровак без падборкі беларускіх артаў? Не, не чулі!
Сабралі самыя стылёвыя малюнкі, ад якіх хочацца сказаць: «Бярыце маю руку і майстра!»
Санаторыі і гатэлі Беларусі запоўненыя расейцамі. А куды едуць самі беларусы?
Разабраліся ў відэа ☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Расея атакуе Украіну, а Стыў Ўіткафф распавядае пра «вельмі разумнага» Пуціна
🔸Майнінг на Магілёўшчыне: у вобласці анансуюць будаўніцтва фермаў па здабыцці крыптавалютаў
🔸Як пазбегнуць дармовай працы на суботніку і не панесці пакарання?
🔸Дзень памяці Кастуся Каліноўскага
🔸Анонс дня Волі ў Варшаве. Фрагменты інтэрв’ю з журналісткай Марынай Савіцкай і палітыкам Паўлам Латушкам
🔸Як не стаць ахвяраю аперацыі лукашэнкаўскіх спецслужбаў?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸 Чыноўнікі зноў задаюцца пытаннем, чаму беларусы не нараджаюць
🔸 Як улады выхоўваюць з дзяцей патрыётаў і ці паўсюдна навязваюць ідэалогію лукашэнкаўскай дзяржавы?
🔸 У ААН заслухалі даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне. Спойлер – усё дрэнна, але афіцыйныя прадстаўнікі адмаўляюць.
🔸 У Кіеве з візітам пабывалі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў – якія тэмы абмяркоўвалі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
😲 Гэта самы лянівы (ці вынаходлівы?) васьміног у свеце
Жывёліна прыдумала, як хутка і без затратаў энергіі перасоўвацца па акіяне. Як васьміног гэта робіць, глядзіце ў нашым відэа!
🪴 Мытня расказала, як правільна завезці ў Беларусь расліны ды насенне, каб у вас іх не забралі на кантролі
Насамрэч значную частку такой прадукцыі вам не дазволяць правезці без спецыяльных дакументаў.
📍Чытайце болей на нашай старонцы
❤️ «25 сакавіка – лёд зімовы ламае рака»! Дзень Волі-2025 у Варшаве
Беларусы сабраліся на плошчы Трох Крыжоў, а далей рушылі калонаю па вуліцах польскай сталіцы. З лозунгамі, плакатамі ды вялікім бела-чырвона-белым палотнішчам.
📹 У натоўпе быў і наш карэспандэнт. Паглядзіце відэа!
🐺 Нацыянальны парк «Прыпяцкі» паказаў, якія звяры патрапілі на ягоныя «фотапасткі» ў сакавіку
Так, напрыклад, тры дні таму камера зафіксавала бурага мядзведзя, што для згаданага парку досыць унікальна – раней гэтыя жывёлы тут практычна не сустракаліся.
Яшчэ ў кадр патрапілі ваўкі (для іх гэта галоўная сцежка), рысь, барсук, лось, алень, касуля, зайцы ды іншыя ☝️
🔍 Калі вы працуеце з дому і атрымалі траўму – ці можна яе лічыць вытворчай?
У беларускім Міністэрстве працы зладзілі «лікбез» для «ўдалёншчыкаў», якіх з кожным годам у нашай краіне становіцца ўсё болей.
👀 Вось якія нюансы, датычныя здальнай працы, растлумачылі чыноўнікі
👩🦰 Лукашэнка гарантаваў сваім жанчынам штомесячныя выплаты памерам $4 тысячы
Не найгоршая будучыня іх чакае, ці не так?
Будучыня звычайных беларусаў з жабрацкімі пенсіямі, праўда, выглядае не так добра.
👀 Свежы выпуск «Навінаў з будучыні» ўжо з'явіўся на YouTube-канале «Белсат LIFE». Глядзіце проста цяпер!
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🖼 Твор Шагала, які ацэньваюць прыкладна ў $3 млн, прададуць на аўкцыёне ў Ганконгу
Дарэчы, там жа тры гады таму спадчыннікі Шагала прадалі 20 яго карцін. Самая дарагая з іх – «Мастак і закаханая пара ў трох колерах».
📍Больш падрабязнасцей шукайце па спасылцы
◾️ У Атлантычным акіяне лодку знайшлі лодку з загінулымі бежанцамі
Жахлівую знаходку зрабілі нямецкія падарожнікі Міхаэль Атуг і яго сябры, якія плылі з Канарскіх астравоў да Гвадэлупы ў Карыбскім моры, піша выданне «BILD».
На 11-ы дзень падарожжа яны заўважылі старую драўляную лодку, падобную да тых, якія выкарыстоўваюць рыбакі Сенегала.
Спачатку здавалася, што яна пустая, але хутка яхтсмены адчулі моцны смурод і заўважылі акулу побач з суднам.
«Уся падлога 8-метровай, цяжкай, старой драўлянай лодкі быў завалены мёртвымі целамі. Мужчынамі, жанчынамі і, магчыма, дзецьмі. Карабель мерцвякоў. Цяжка сказаць, колькі іх было. Верагодна, яны памерлі ад спёкі, голаду і смагі самым жахлівым чынам»,
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату, якія вы маглі прапусціць:
🔻Навукоўцы вызначылі імаверных сваячак Еўфрасінні Полацкай
Распавядаем, што пра гэта вядома.
🔻Што за секта «ИВДИВО» і чаму сілавікі ў Беларусі ўзяліся за яе толькі цяпер?
Нядаўна стала вядома пра затрыманне лідараў і актывістаў секты. Што за яна і як з такімі змагацца?
🔻Шматтысячныя пратэсты ў Паўночнай Македоніі і Турцыі
Галоўныя навіны тыдня ў фотаздымках.
#штопачытаць
📍Пасля працяглай кіслароднай тэрапіі Папа Францішак вымушаны нанова вучыцца гаварыць
Агулам ягоны стан ацэньваецца як стабільны. Праўда, калі ён вернецца да выканання сваіх абавязкаў у Ватыкане, спрагназаваць пакуль складана.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
📷 Пахаванні ахвяраў пажару ў Македоніі, пратэсты ў Турэччыне, кадры з вайны ва Украіне
Як заўсёды напрыканцы тыдня – дзелімся з вамі падборкаю фатаздымкаў, якія нас уразілі найбольш.
📍Глядзіце таксама на нашай старонцы
🇵🇱 Проста падчас візіту польскіх міністраў на мяжу з Беларуссю яе спрабавала перайсці група мігрантаў
Доналд Туск наведаў Крынкі на Падляшшы разам з міністрамі абароны ды ўнутраных справаў.
🔍 Глядзіце болей па спасылцы
🇨🇳 Афіцыйны Пекін абмяркоўвае з еўрапейскімі чыноўнікамі магчымасць прысутнасці ва Украіне міратворцаў з Кітаю
Калі такі крок будзе ўзгоднены, гэта тэарэтычна можа змякчыць пазіцыю Масквы па размяшчэнні ва Украіне еўрапейскіх міратворцаў.
📍Шукайце болей інфармацыі на сайце