belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💥 #галоўнае за 22 сакавіка

✔️
Стыў Ўіткаф заявіў, што афіцыйны Кіеў у кулуарах пагадзіўся правесці прэзідэнцкія выбары, а таксама адмовіўся ад імкнення далучыцца да NATO

✔️Ліміт выплатаў пры афармленні ДТЗ паводле Еўрапратаколу павялічылі больш як у два разы

✔️Разбіраем тое, што вядома пра псеўдарэлігійны рух «ИВДИВО», які «накрыў» ГУБАЗіК

✔️Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, што ваяваў на баку Расеі і загінуў на фронце

✔️Навукоўцы, імаверна, знайшлі парэшткі сваячак Еўфрасінні Полацкай

✔️Проста падчас візіту польскіх міністраў на мяжу з Беларуссю яе спрабавала перайсці група мігрантаў

✔️Афіцыйны Пекін абмяркоўвае з еўрапейскімі чыноўнікамі магчымасць прысутнасці ва Украіне міратворцаў з Кітаю

Читать полностью…

Белсат

Гэтыя тату — проста 🔥

Сусветны дзень татуіровак без падборкі беларускіх артаў? Не, не чулі!

Сабралі самыя стылёвыя малюнкі, ад якіх хочацца сказаць: «Бярыце маю руку і майстра!»

Читать полностью…

Белсат

Санаторыі і гатэлі Беларусі запоўненыя расейцамі. А куды едуць самі беларусы?

Разабраліся ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸Расея атакуе Украіну, а Стыў Ўіткафф распавядае пра «вельмі разумнага» Пуціна

🔸Майнінг на Магілёўшчыне: у вобласці анансуюць будаўніцтва фермаў па здабыцці крыптавалютаў

🔸Як пазбегнуць дармовай працы на суботніку і не панесці пакарання?

🔸Дзень памяці Кастуся Каліноўскага

🔸Анонс дня Волі ў Варшаве. Фрагменты інтэрв’ю з журналісткай Марынай Савіцкай і палітыкам Паўлам Латушкам

🔸Як не стаць ахвяраю аперацыі лукашэнкаўскіх спецслужбаў?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♂️ Крынж з Беларусі: прыставы канфіскоўвацюць маёмасць беларусаў пад музычку

Вось так яны гэта паказваюць...

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!

Наша старонка ў Google News

Читать полностью…

Белсат

☝️Ліміт выплатаў пры афармленні ДТЗ паводле Еўрапратаколу павялічылі больш як у два разы

Раней максімальная сума, якую можна было атрымаць ад страхавой паводле Еўрапратаколу, складала 800 еўраў у эквіваленце ў беларускіх рублях.

Новыя правілы набудуць моц праз месяц.

🔍 Чытайце больш падрабязна на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

😊 Вядомы рэстаран апрануў коцікаў у касцюмы

Што з гэтага атрымалася – глядзіце ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

📍Святлана Ціханоўская выказалася пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ўжо 1000 дзён знаходзяцца ў расейскім палоне

Яна падкрэсліла, што беларускія дэмсілы рэгулярна ўзнімаюць пытанне ўлучэння беларускіх добраахвотнікаў у спісы на абмены праз Міністэрства замежных справаў Украіны і Вярхоўную раду.

🔍 Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔹«Палавінчатая лібералізацыя». Міністэрства гандлю скараціла пералік тавараў, цэны на якія будзе кантраляваць дзяржава

Нашая сталая экспертка ў эканамічных пытаннях Настасся Лузгіна мяркуе, што неўзабаве мы можам пабачыць паскарэнне росту цэнаў, і тады ўладам зноў нічога не будзе перашкаджаць «закруціць гайкі».

🔍Чытайце матэрыял на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Секту «ИВДИВО» заснаваў той жа самы чалавек, які быў адвакатам Януковіча? Разбіраем тое, што вядома пра псеўдарэлігійны рух, які «накрыў» ГУБАЗіК

Ува што верыць секта, зразумець нібы наўмысна вельмі цяжка: вучэнне вельмі грувасткае, перагружанае лічбамі, абрэвіятурамі, экзатычнымі ці проста выдуманымі словамі.

👀 Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

ЗША могуць прызначыць апошні тэрмін для Расеі, каб тая пайшла на спыненне агню

Адказваючы на пытанні журналістаў, Трамп заявіў, што пакуль не ставіў Пуціну дэдлайн, але не выключае такой магчымасці ў будучыні:

«Не было крайняга тэрміну. Але думаю, што мы будзем мець адзін»

Прэзідэнт ЗША ўпэўнены, што пагадненне будзе дасягнутае, і заявіў, што вайна Расеі з Украінай непазбежна скончыцца.

Читать полностью…

Белсат

💥Ранішняе шоу на «Белсаце»

Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.

Будзем гаварыць пра беларускія традыцыі, здароўе, культуру і шмат іншага! Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=22ta2HWdvyA

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 сакавіка

✔️Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго сілавіка. Яму было ўсяго 45 гадоў

✔️Гісторыя з гадзіннікам Франака Вячоркі атрымала працяг

✔️Будзьце пільнымі! Ад імя нашай журналісткі ў Telegram людзям піша хтосьці дзіўны

✔️Чаму ў Гомлі, дзе жыве 500 тысяч чалавек, ніяк не могуць зрабіць нармальны аэрапорт? Разбіраемся

✔️Замест еўрапейскіх тавараў цяпер − кітайскія. Глядзім, што там з вонкавым гандлем

✔️На КПП «Берасце – Тэрэспаль» зноў сабралася вялікая чарга з легкавікоў

✔️Размаўляем з актывісткаю ды праваабаронцаю Настаю Базар, якая папрасіла ў сацсетках пра фінансавую дапамогу і атрымала як падтрымку, так і хэйт

✔️Трамп загадаў зліквідаваць Міністэрства адукацыі ЗША

✔️Выбух непадалёк ад Лондану паралізаваў працу мясцовага аэрапорта Хітроў

#рэпрэсіі:

▫️У МУС РБ заявілі, што сілавікі, якія збілі затрыманага расейскага стэндап-коміка, дзейнічалі «ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам»

▫️Лукашэнкаўцы зноў пагражаюць беларусам за ўдзел у акцыях за мяжою. Гэтым разам – прымеркаваных да Дня волі

Читать полностью…

Белсат

🤔 Быць у атачэнні Лукашэнкі — гэта як?

Давайце паглядзім, што адбываецца з тымі, хто трапляе з ім у кадр… Спойлер: лёсы бываюць вельмі розныя.

Читать полностью…

Белсат

📍Пасля працяглай кіслароднай тэрапіі Папа Францішак вымушаны нанова вучыцца гаварыць

Агулам ягоны стан ацэньваецца як стабільны. Праўда, калі ён вернецца да выканання сваіх абавязкаў у Ватыкане, спрагназаваць пакуль складана.

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📷 Пахаванні ахвяраў пажару ў Македоніі, пратэсты ў Турэччыне, кадры з вайны ва Украіне

Як заўсёды напрыканцы тыдня – дзелімся з вамі падборкаю фатаздымкаў, якія нас уразілі найбольш.

📍Глядзіце таксама на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Проста падчас візіту польскіх міністраў на мяжу з Беларуссю яе спрабавала перайсці група мігрантаў

Доналд Туск наведаў Крынкі на Падляшшы разам з міністрамі абароны ды ўнутраных справаў.

🔍 Глядзіце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇨🇳 Афіцыйны Пекін абмяркоўвае з еўрапейскімі чыноўнікамі магчымасць прысутнасці ва Украіне міратворцаў з Кітаю

Калі такі крок будзе ўзгоднены, гэта тэарэтычна можа змякчыць пазіцыю Масквы па размяшчэнні ва Украіне еўрапейскіх міратворцаў.

📍Шукайце болей інфармацыі на сайце

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ З'явілася інфармацыя пра яшчэ аднаго загінулага беларуса, які ваяваў на баку Расеі. На фронце ён паспеў пабыць менш за два месяцы

Да вайны Пятро Урбановіч жыў у мястэчку Індура Гарадзенскага раёна і працаваў у мясцовым лясгасе.

👀 Больш інфармацыі знойдзеце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Навукоўцы даследавалі парэшткі, знойдзеныя ў Полацку. І прыйшлі да высновы, што яны належаць сваячкам Еўфрасінні Полацкай

У пацверджанне гіпотэзы даследчыкі спасылаюцца на біяграфію святой, у якой распавядаецца, што за ёй манаства прынялі ейныя родная і стрыечная сёстры, а таксама пляменніцы.

🔍 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🕷Павук супраць сілавікоў – новая порцыя спробаў блогера наладзіць камунікацыю з лукашэнкаўцамі

З некаторымі гэта нават спачатку атрымлівалася, але потым яны даведваліся, хто ж на самой справе ім тэлефануе... далей рэакцыі былі непрадказальнымі!

👀 Глядзіце (і слухайце) новы выпуск «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE». У якасці бонусу – напрыканцы новая песня ад Павука!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Адкуль у БНР былі грошы на развіццё?

Аказваецца, нам добра дапамагла адна суседняя краіна. Што за яна – глядзіце ў нашым кароткім відэа пра гісторыю першай беларускай рэспублікі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻У Менску заўважылі шасі для «Арэшніку»

🔻Спецслужбы запужваюць блізкіх актывістаў-эмігрантаў

🔻Банкам могуць дазволіць выпускаць токены для міжнародных разлікаў

🔻Новая кіраўніца МАК не хоча забараняць спартоўцам з краінаў, што распачынаюць войны, удзел у Алімпійскіх гульнях

🔻МНС ратавалі лася і галуба

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️Стыў Ўіткаф заявіў, што афіцыйны Кіеў у кулуарах пагадзіўся правесці прэзідэнцкія выбары, а таксама адмовіўся ад імкнення далучыцца да NATO

Яшчэ спецпрадстаўнік амерыканскага прэзідэнта расказаў, што калі ў ліпені мінулага года ў Трампа стралялі, Пуцін «пайшоў у сваю мясцовую царкву, сустрэўся са святаром і маліўся за яго».

🔍 Больш падрабязна – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🦊 Хітрая гарадская ліса – новая чэмпіёнка Брытаніі!

Захапляльнае фота драпежніка перамагло ў прэстыжным конкурсе дзікай прыроды. Але гэта яшчэ не ўсё! У спісе пераможцаў – чароўныя алені, вавёркі і шмат іншых 🤪

Читать полностью…

Белсат

Расейскія дроны атакавалі Запарожжа – ёсць загінулыя

«Шахеды» забралі жыцці трох чалавек, сярод іх – 14-гадовая дзяўчынка. Колькасць параненых узрасла да дзевяці.

Сярод пацярпелых – 9-месячнае немаўля. Адна жанчына знаходзіцца ў крытычным стане, яшчэ шасцёра – у стане сярэдняй цяжкасці.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Украіна адключае тэле- і радыётрансляцыю з Беларусі

Украінскі ўрад зацвердзіў новае палажэнне па тэлерадыётрансляцыі. Што цяпер ўменіцца і каго заблакуюць ва Украіне – даведайцеся на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Беларусаў запалохваюць за ўдзел у Дні Волі

Следчы камітэт пагражае тым, хто возьме ўдзел у акцыях да Дня Волі за мяжой. Як менавіта рэжым Лукашэнкі помсціць удзельнікаў – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Кітай дапаможа Лукашэнку стрымаць расейскую анексію Беларусі?

Абмяркуем, ці можа Кітай стрымаць экспансію Расеі ў Беларусі і як да гэтага будзе ставіцца Лукашэнка? Чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🎧 «Хутка павінна пачацца»...

Міхал Анемпадыстаў напісаў гэты тэкст яшчэ ў 1996-м годзе. Ён не дажыў пару гадоў да моманту, калі сапраўды «пачалося»...

А вось ягоныя радкі не проста дажылі, але і атрымалі новае ўвасабленне ў выглядзе песні ад гурта Naka.

🎬 Сёння Naka прэзентуе кліп на гэтую песню. Запрашаем да прагляду!

Читать полностью…

Белсат

❓Што ёсць у новай, найбольш наварочанай рэзідэнцыі Лукашэнкі?

А таксама:

🔹Кіраўнік КДК Герасімаў паскардзіўся на хлеб
🔹Магілёўскі кандуктар забаўляе пасажыраў песнямі
🔹Патоп у «Менск Свеце» і сапсаваныя слодычы ў Бабруйску
🔹Бяздомнік убачыў чорта ў машыне Geely

Жыццё ў лукашэнкаўскай Беларусі не перастае падкідваць тэмы для жартаў вядоўцам «Хай Так TV» Міхасю Зую і Дзмітрыю Есяневічу.

☝️Таксама ў свежым выданні – спецыяльны госць Уладзіслаў Бохан!

👀 Глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…
Подписаться на канал