Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ГУБАЗіК затрымаў 15 удзельнікаў рэлігійнай секты. Пра што гаворка і чаму менавіта цяпер?
🔸 Следчыя правялі ператрусы і распачалі сотні крыміналак па факту акцыяў супраць выбараў Лукашэнкі, а цяпер пагражаюць удзельнікам Дня волі
🔸 Расейцы выкупілі ўсе нумары ў беларускіх гатэлях на травеньскія святы. А куды паедуць беларусы?
🔸 Міжнародны алімпійскі камітэт узначаліла зімбабвійская плыўчыха Кірсці Кавэнтры, якая хоча вярнуць расейцаў і беларусаў на Алімпіяды
🔸 Складаная сітуацыя з мігрантамі на польскай мяжы
🔸 185-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Ф.Багушэвіча
🔸 Як у Беларусі пераследуюць за дыверсіі на чыгунцы?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
⛽️ 22 сакавіка на беларускіх запраўках падымецца кошт бензіну і дызелю
🔍 Глядзіце вось тут, якімі будуць новыя цэны
📍Магілёўскім кадэтам прачыталі лекцыю пра шкоду наркотыкаў і «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Падлеткаў таксама вучылі распазнаваць «прыкметы ўключэння ў экстрэмісцкую дзейнасць» і далі інструкцыю, што рабіць пры выяўленні ў Інтэрнэце «інфармацыі, якая пагражае грамадству».
🔍 Больш чытайце на старонцы
📍Польскія памежнікі паказалі чарговую спробу мігрантаў нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу
На кадрах відаць, як група людзей досыць лёгка пераадольвае адну агароджу, аднак з другой мае ўжо болей праблем. Пакуль мігранты разбіраюцца з ёй, на месца паспяваюць пад'ехаць польскія памежнікі.
📹 Відэа: Straż Graniczna
📍Сваякі шукаюць беларуса, які мінулай восенню знік без вестак на вайне. Ён ваяваў на баку РФ
Вядома, што 45-гадовы нарадзінец Магілёва ў верасні 2024-га падпісаў кантракт з прыватнай вайсковай кампаніяй «Ястраб».
👀 Болей чытайце па спасылцы
🤔 Лукашэнка зноў вымушаны даводзіць Пуціну сваю лаяльнасць і патрэбнасць?
У сусветнай геапалітыцы проста на нашых вачах адбываюцца тэктанічныя змены. Для Лукашэнкі гэта чарговая пагроза, бо ў перыяды такіх зменаў стабільнасць невялікіх дзяржаваў можа моцна хістацца.
А Лукашэнка чарговага «хістання» можа і не перажыць...
💱Курсы валютаў 21 сакавіка
Долар вырас амаль на капейку, еўра – на паўтары. Расейскі рубель пайшоў уніз.
#курсывалютаў
📍185 гадоў таму на Віленшчыне нарадзіўся Францішак Багушэвіч
Большасць беларусаў ведае яго як аўтара радкоў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...». Але біяграфія Багушэвіча вельмі багатая і ў ёй ёсць яшчэ дзясяткі малавядомых старонак.
☝️Пра некаторыя з іх расказваем у нашым відэа
🛩 Чаму ў Гомлі, дзе жыве 500 тысяч чалавек, ніяк не могуць зрабіць нармальны аэрапорт?
Штуршком да новай хвалі абмеркаванняў мясцовай «авіяцыйнай гавані» стала відэа, якое запосціла ў TikTok адна з беларускіх блогерак.
👀 Глядзіце наш матэрыял на старонцы
Яшчэ адзін сілавік памёр у маладым узросце
Яму было ўсяго 45 гадоў
Паводле @nashaniva, мужчыну завуць Андрэй Грудзінаў, які быў начальнікам штабу Ленінскага РУУС Магілёва. Раней ён больш за 20 гадоў працаваў у міліцыі Краснаполля, дзе адказваў за ахову тэрыторый радыеактыўнага забруджання.
Нагадваем, усяго тыдзень таму памёр былы міліцыянт Менску Дзмітрый Сёмкаў. Ён пайшоў з жыцця ў 49 гадоў. А ў лістападзе 2024-га ў 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгараду Андрэй Лазаковіч.
20 тысяч чалавек засталіся без святла праз выбух пад Лонданам
У прыгарадзе Лондана загарэлася электрападстанцыя, што прывяло да адключэння электрычнасці і прыпынення працы буйнога аэрапорту Хітроў. Адменены як мінімум 1351 рэйс, а тысячы пасажыраў засталіся без магчымасці вылецець.
Улады ўжо эвакуявалі 150 жыхароў суседніх дамоў, пакуль выратавальнікі змагаюцца з агнём. Прычына выбуху пакуль не паведамляецца.
💥 #галоўнае за 20 сакавіка
✔️ Расею атакавалі 132 украінскія беспілотнікі
✔️ Украіну атакаваў 171 расейскі беспілотнік
✔️ У Турэччыне ідуць пратэсты праз затрыманне мэра Стамбулу
✔️ Лукашэнка прызначыў сабе інаўгурацыю на Дзень Волі
✔️ Беларуска рыхтуецца да чэмпіянату свету ў стрытліфтынгу!
✔️ У альянс «За дэмакратычную Беларусь» увайшла парламенцкая група Вялікабрытаніі
✔️ Пуцін абавязаў акупаваных украінцаў або стаць расейцамі, або з'ехаць
✔️ Новым прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту стала 41-гадовая плыўчыха з Зімбабвэ Кірсці Ковэнтры
#рэпрэсіі:
▪️ Беларускія сілавікі катавалі расейскага коміка электрашокерам і збівалі дручкамі
▪️ Супраць 15 журналістаў «Радыё Свабода» распачалі завочныя крымінальныя справы
▪️ Былая палітзняволеная распавяла, як здзекуюцца з палітвязняў, каб дамагчыся прызнання і згоды на супрацу з адміністрацыяй калоніі.
😮 Робаты выйшлі на новы ўзровень
У «Boston Dynamics» кажуць, што гэта «самы зграбны чалавекападобны робат у свеце». Паглядзіце, што цяпер умее робат-гуманоід Атлас.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Беларусі нечакана ўпаў курс долара. Як на гэтым зарабіць, і як не страціць?
🔸Швед прапануе штрафаваць за ЛГБТ, як яшчэ генпракурор змагаецца за «традыцыйныя каштоўнасці»
🔸Абмяркуем паседжанне кіраўнікоў ЕЗ у Бруселі ды візіт беларускіх дэмакратаў у Кіеў
🔸Як адзначаюць Дзень вясновага раўнадзенства беларусы, а як – у суседніх народах?
🔸Чаму ўлады прызначылі інаўгурацыю на 25 сакавіка? Размова ў студыі з публіцыстам Севярынам Квятоўскім
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/5HE6aCZJZjU
🤬 Пуцін абавязаў акупаваных украінцаў або стаць расейцамі, або з'ехаць
Кіраўнік Расеі падпісаў указ, паводле якога грамадзяне Украіны павінны да 10 верасня ўзаконіць сваё знаходжанне на тэрыторыі Расеі або ж пакінуць краіну.
Гэта датычыць у тым ліку жыхароў акупаваных частак Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў Украіны.
Міністэрству аховы здароўя Расеі даручана правесці медагляд грамадзянаў Украіны на ВІЧ, інфекцыйныя захворванні, а таксама на ўжыванне наркотыкаў і псіхатропаў.
☝️Гісторыя з гадзіннікам Франака Вячоркі атрымала працяг
Дарадца Святланы Ціханоўскай паабяцаў аддаць свой дарагі аксэсуар таму, хто зробіць найбольшы данат на «добрую беларускую справу, дапамогу палітвязням, нашым ваярам ва Украіне ці ветэранам».
👀 Тут знойдзеце падрабязнасці
☄️ База «Meteoritical Bulletin» папоўнілася метэарытам пад назваю «Smalyavichy»
Ён упаў каля аднайменнага мястэчка 25 снежня мінулага года. Гэта восьмы пацверджаны метэарыт, знойдзены на тэрыторыі Беларусі.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на сайце
❗️Будзьце пільнымі! Ад імя нашай журналісткі ў Telegram людзям піша хтосьці дзіўны
Невядомыя збіралі інфармацыю пра беларускіх ваяроў быццам для праграмы «Ваяры і валанцёры», прасілі пра інтэрв’ю.
🔍 Чытайце падрабязней на нашым сайце
💁🏻♂️На КПП «Берасце – Тэрэспаль» зноў сабралася вялікая чарга з легкавікоў
Па класіцы, у чаргу ўкліньваюцца людзі, якія потым прапануюць купіць іх месца бліжэй да мяжы.
👀 Чытайце болей пра тое, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы
💪 «Вусы Скарыны» Цімафея Акудовіча і «Нітка Зорка» Кацярыны Ваданосавай патрапілі ў шорт-ліст прэміі Багушэвіча
Гэтая прэмія для творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць, уручаецца з 1996 года.
🔍 Глядзіце, хто яшчэ патрапіў у спіс намінантаў
📍ГУБАЗіК заявіў пра выкрыццё дэструктыўнай секты
З офісаў арганізацыі, якая дзейнічала ў некалькіх абласных цэнтрах Беларусі, сканфіскавалі звыш 100 тысяч рублёў, а таксама «культавую і экстрэмісцкую літаратуру».
🔍 Чытайце па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Пуцін даў адтэрміноўку па крэдытах Лукашэнку. Колькі вінная расейскаму прэзідэнту Беларусь?
🔻Чарговая смерць сілавіка. Памёр 45-гадовы міліцыянт з Магілёва
🔻З турмы па амністыі выйшаў забойца і гвалтаўнік Юрый Бяскроўны. Ён правёў ў зняволенні 23 гады
🔻Замірэнне на паузе? Расея і Украіна абмяняліся ўдарамі БПЛА
🔻Мінздароўя: беларусы паміраюць ад туберкулёза часцей, чым ад COVID-19
🔻Нашэсце лісаў у Горадні
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔍 Як выглядаў вонкавы гандаль Беларусі летась? Што найбольш куплялі і прадавалі?
Дэталёвую статыстыку ўлады хаваюць, аднак мы ўсё роўна раскапалі нямала цікавага.
☝️Чытайце матэрыял па спасылцы
📍Францыя ды Італія заблакавалі рашэнне аб неадкладным выдзяленні Украіне €5 млрд
Гэтыя краіны вырашылі, што ім неабходна больш часу на вывучэнне фінансавых і тэхнічных дэталяў справы.
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
😳 Міністэрства адукацыі ЗША – усё?
Трамп падпісаў указ, якім даручыў распачаць закрыццё ўстановы. Паводле яго, ЗША выдаткоўваюць на адукацыю значна больш грошай, чым любая іншая краіна, аднак займаюць ніжэйшыя пазіцыі ў рэйтынгах.
Прэзідэнт ЗША заявіў, што за 45 гадоў з моманту стварэння міністэрства яно атрымала тры трыльёны долараў з бюджэту, але істотных вынікаў гэта не прынесла.
Дарэчы, такое рашэнне было часткай праграмы Трампа на выбарах. Ён спрабаваў ажыццявіць яго яшчэ падчас свайго першага тэрміну, але ініцыятыву тады заблакаваў Кангрэс.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Расейскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарт пра «ветэрана СВА»
Стэндапер Арсеній пажартаваў падчас канцэрту пра чалавека з адной нагой. Сілавікі вырашылі, што гэта здзек з вайскоўца, які вярнуўся з вайны супраць Украіны. Як беларускія ўлады абышліся з комікам – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Менская епархія хоча падтрымаць расейцаў пасля наступу ЗСУ
Праваслаўныя святары арганізавалі збор для жыхароў Курскай вобласці, дзе нядаўна дзейнічалі ўкраінскія вайскоўцы. У закліку да дабрачыннасці прапісана «важная ўмова» для тых, хто хоча перадаць рэчы. Што менавіта патрабуюць святары – даведайцеся па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Турцыі прайшлі масавыя пратэсты
Пасля затрымання мэра Стамбула, аднаго з галоўных канкурэнтаў Эрдагану, тысячы туркаў выйшлі на вуліцы супраць уладаў. Ці змогуць пратэстоўцы дамагчыся яго вызвалення? Што кажуць эксперты па Блізкім Усходзе? Чытайце меркаванні ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🤔 Ці можа Кітай стрымаць паўзучую расейскую анексію Беларусі?
Як гэта бачыць Лукашэнка і які ў яго план, ці зможа Расея выкарыстаць Беларусь для агрэсіі супраць NATO ужо сёлета?
▶️ Пра гэта пагаворым у новым выданні праграмы «Прасвет» з палітолагам Аляксандрам Казаком і вайсковым каментатарам Змітром Міцкевічам.
❗️УВАГА! Жорсткія кадры!.. Лісы тэрарызуюць жыхароў Горадні
Загрызлі ката, тэрарызуюць мясцовых жыхароў, піша выданне NewGrodno
😢 Мясцовыя жыхары паведамляюць, што нядаўна лісіца на вачах у людзей напала на хатняга гадаванца:
«Людзі ўжо стаміліся ад іх нашэсця. Тым больш, звяры небяспечныя. На днях на вачах ва ўсіх ліса разарвала ката»
🔻 Вернікаў прымушаюць самастойна вывезці цалкам усе рэчы з Чырвонага касцёлу
Нават самыя грувасткія – гэта і лавы, і арганы, і некалькі фартэпіяна, і вялікія абразы, і бібліятэка, і копія Турынскай плашчаніцы, перадае Katolik.life. Фармальна гэта ёсць умовай для пачатку рамонту святыні.
Маёмасць размяркоўваюць па іншых касцёлах, у тым ліку ў Менскім раёне, бібліятэка адвезеная ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.
📌 «Мы скажам гучна, што Лукашэнка злачынец»
Святлана Ціханоўская ў каментары «Позірку» назвала інаўгурацыю Лукашэнкі фармальнасцю, якая не зробіць яго легітымным, а прызначэнне цырымоніі на 25 сакавіка станецца нагодаю «гучна сказаць, што Лукашэнка – не прэзідэнт»:
«Гэта свята нашай незалежнасці і нашага супраціву дыктатуры. Мы скажам гучна, што Лукашэнка – не прэзідэнт, ён злачынец, які захапіў уладу. Мы нагадаем свету пра нашых палітвязняў і нашае змаганне. Беларусь абавязкова будзе вольнай»Читать полностью…