belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍Польскія памежнікі паказалі чарговую спробу мігрантаў нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

На кадрах відаць, як група людзей досыць лёгка пераадольвае адну агароджу, аднак з другой мае ўжо болей праблем. Пакуль мігранты разбіраюцца з ёй, на месца паспяваюць пад'ехаць польскія памежнікі.

📹 Відэа: Straż Graniczna

Читать полностью…

Белсат

📍Сваякі шукаюць беларуса, які мінулай восенню знік без вестак на вайне. Ён ваяваў на баку РФ

Вядома, што 45-гадовы нарадзінец Магілёва ў верасні 2024-га падпісаў кантракт з прыватнай вайсковай кампаніяй «Ястраб».

👀 Болей чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка зноў вымушаны даводзіць Пуціну сваю лаяльнасць і патрэбнасць?

У сусветнай геапалітыцы проста на нашых вачах адбываюцца тэктанічныя змены. Для Лукашэнкі гэта чарговая пагроза, бо ў перыяды такіх зменаў стабільнасць невялікіх дзяржаваў можа моцна хістацца.

А Лукашэнка чарговага «хістання» можа і не перажыць...

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 21 сакавіка

Долар вырас амаль на капейку, еўра – на паўтары. Расейскі рубель пайшоў уніз.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📍185 гадоў таму на Віленшчыне нарадзіўся Францішак Багушэвіч

Большасць беларусаў ведае яго як аўтара радкоў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...». Але біяграфія Багушэвіча вельмі багатая і ў ёй ёсць яшчэ дзясяткі малавядомых старонак.

☝️Пра некаторыя з іх расказваем у нашым відэа

Читать полностью…

Белсат

🛩 Чаму ў Гомлі, дзе жыве 500 тысяч чалавек, ніяк не могуць зрабіць нармальны аэрапорт?

Штуршком да новай хвалі абмеркаванняў мясцовай «авіяцыйнай гавані» стала відэа, якое запосціла ў TikTok адна з беларускіх блогерак.

👀 Глядзіце наш матэрыял на старонцы

Читать полностью…

Белсат

Яшчэ адзін сілавік памёр у маладым узросце

Яму было ўсяго 45 гадоў

Паводле @nashaniva, мужчыну завуць Андрэй Грудзінаў, які быў начальнікам штабу Ленінскага РУУС Магілёва. Раней ён больш за 20 гадоў працаваў у міліцыі Краснаполля, дзе адказваў за ахову тэрыторый радыеактыўнага забруджання.

Нагадваем, усяго тыдзень таму памёр былы міліцыянт Менску Дзмітрый Сёмкаў. Ён пайшоў з жыцця ў 49 гадоў. А ў лістападзе 2024-га ў 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгараду Андрэй Лазаковіч.

Читать полностью…

Белсат

20 тысяч чалавек засталіся без святла праз выбух пад Лонданам

У прыгарадзе Лондана загарэлася электрападстанцыя, што прывяло да адключэння электрычнасці і прыпынення працы буйнога аэрапорту Хітроў. Адменены як мінімум 1351 рэйс, а тысячы пасажыраў засталіся без магчымасці вылецець.

Улады ўжо эвакуявалі 150 жыхароў суседніх дамоў, пакуль выратавальнікі змагаюцца з агнём. Прычына выбуху пакуль не паведамляецца.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 20 сакавіка

✔️ Расею атакавалі 132 украінскія беспілотнікі

✔️ Украіну атакаваў 171 расейскі беспілотнік

✔️ У Турэччыне ідуць пратэсты праз затрыманне мэра Стамбулу

✔️ Лукашэнка прызначыў сабе інаўгурацыю на Дзень Волі

✔️ Беларуска рыхтуецца да чэмпіянату свету ў стрытліфтынгу!

✔️ У альянс «За дэмакратычную Беларусь» увайшла парламенцкая група Вялікабрытаніі

✔️ Пуцін абавязаў акупаваных украінцаў або стаць расейцамі, або з'ехаць

✔️ Новым прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту стала 41-гадовая плыўчыха з Зімбабвэ Кірсці Ковэнтры 

#рэпрэсіі:

▪️ Беларускія сілавікі катавалі расейскага коміка электрашокерам і збівалі дручкамі

▪️ Супраць 15 журналістаў «Радыё Свабода» распачалі завочныя крымінальныя справы

▪️ Былая палітзняволеная распавяла, як здзекуюцца з палітвязняў, каб дамагчыся прызнання і згоды на супрацу з адміністрацыяй калоніі.

Читать полностью…

Белсат

😮 Робаты выйшлі на новы ўзровень

У «Boston Dynamics» кажуць, што гэта «самы зграбны чалавекападобны робат у свеце». Паглядзіце, што цяпер умее робат-гуманоід Атлас.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Беларусі нечакана ўпаў курс долара. Як на гэтым зарабіць, і як не страціць?

🔸Швед прапануе штрафаваць за ЛГБТ, як яшчэ генпракурор змагаецца за «традыцыйныя каштоўнасці»

🔸Абмяркуем паседжанне кіраўнікоў ЕЗ у Бруселі ды візіт беларускіх дэмакратаў у Кіеў

🔸Як адзначаюць Дзень вясновага раўнадзенства беларусы, а як – у суседніх народах?

🔸Чаму ўлады прызначылі інаўгурацыю на 25 сакавіка? Размова ў студыі з публіцыстам Севярынам Квятоўскім

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/5HE6aCZJZjU

Читать полностью…

Белсат

🤬 Пуцін абавязаў акупаваных украінцаў або стаць расейцамі, або з'ехаць

Кіраўнік Расеі падпісаў указ, паводле якога грамадзяне Украіны павінны да 10 верасня ўзаконіць сваё знаходжанне на тэрыторыі Расеі або ж пакінуць краіну.

Гэта датычыць у тым ліку жыхароў акупаваных частак Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў Украіны.

Міністэрству аховы здароўя Расеі даручана правесці медагляд грамадзянаў Украіны на ВІЧ, інфекцыйныя захворванні, а таксама на ўжыванне наркотыкаў і псіхатропаў.

Читать полностью…

Белсат

🥗 Салата, якая трымае вас у форме

У рэцэпты ад Маляваныча – салата, якая дапаможа заставацца лёгкімі не толькі на пад'ём, але і… ну, вы разумееце 😏

Паглядзіце і смачна есці!

А больш простых рэцэптаў па-беларуску, глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам» 🎬

Читать полностью…

Белсат

🥳 Адбой панікі. Нічога камеры акрамя хуткасці не фіксуюць

ДАІ Гарадзенскай вобласці пэўна вырашыла стымуляваць кіроўцаў прайсці тэхагляд і выклала навіну, што камеры хуткасці будуць фіксаваць яшчэ і яго адсутнасць.

Аднак высветлілася, што гэтую навіну выклалі выпадкова і яна не з'яўляецца праўдзівай.

☝️ Выданне «Slutsk-Gorod» звярнулася да ДАІ Менскай вобласці і там адказалі, што інфармацыя аб фіксацыі ТА звычайнымі камерамі – памылковая. І параілі арыентавацца толькі на афіцыйныя рэсурсы МУС.

Читать полностью…

Белсат

🏋️‍♀️ Беларуска рыхтуецца да чэмпіянату свету ў стрытліфтынгу!

Што гэта за спорт і якіх вынікаў ужо дасягнула спартоўка – глядзіце ў нашым відэа ☝️

А сюжэт цалкам можна паглядзець у праграме «Раніца з Белсатам»

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️На КПП «Берасце – Тэрэспаль» зноў сабралася вялікая чарга з легкавікоў

Па класіцы, у чаргу ўкліньваюцца людзі, якія потым прапануюць купіць іх месца бліжэй да мяжы.

👀 Чытайце болей пра тое, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы

Читать полностью…

Белсат

💪 «Вусы Скарыны» Цімафея Акудовіча і «Нітка Зорка» Кацярыны Ваданосавай патрапілі ў шорт-ліст прэміі Багушэвіча

Гэтая прэмія для творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць, уручаецца з 1996 года.

🔍 Глядзіце, хто яшчэ патрапіў у спіс намінантаў

Читать полностью…

Белсат

📍ГУБАЗіК заявіў пра выкрыццё дэструктыўнай секты

З офісаў арганізацыі, якая дзейнічала ў некалькіх абласных цэнтрах Беларусі, сканфіскавалі звыш 100 тысяч рублёў, а таксама «культавую і экстрэмісцкую літаратуру».

🔍 Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Пуцін даў адтэрміноўку па крэдытах Лукашэнку. Колькі вінная расейскаму прэзідэнту Беларусь?

🔻Чарговая смерць сілавіка. Памёр 45-гадовы міліцыянт з Магілёва

🔻З турмы па амністыі выйшаў забойца і гвалтаўнік Юрый Бяскроўны. Ён правёў ў зняволенні 23 гады

🔻Замірэнне на паузе? Расея і Украіна абмяняліся ўдарамі БПЛА

🔻Мінздароўя: беларусы паміраюць ад туберкулёза часцей, чым ад COVID-19

🔻Нашэсце лісаў у Горадні

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔍 Як выглядаў вонкавы гандаль Беларусі летась? Што найбольш куплялі і прадавалі?

Дэталёвую статыстыку ўлады хаваюць, аднак мы ўсё роўна раскапалі нямала цікавага.

☝️Чытайце матэрыял па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📍Францыя ды Італія заблакавалі рашэнне аб неадкладным выдзяленні Украіне €5 млрд

Гэтыя краіны вырашылі, што ім неабходна больш часу на вывучэнне фінансавых і тэхнічных дэталяў справы.

🔍 Чытайце падрабязней на старонцы

Читать полностью…

Белсат

😳 Міністэрства адукацыі ЗША – усё?

Трамп падпісаў указ, якім даручыў распачаць закрыццё ўстановы. Паводле яго, ЗША выдаткоўваюць на адукацыю значна больш грошай, чым любая іншая краіна, аднак займаюць ніжэйшыя пазіцыі ў рэйтынгах.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што за 45 гадоў з моманту стварэння міністэрства яно атрымала тры трыльёны долараў з бюджэту, але істотных вынікаў гэта не прынесла.

Дарэчы, такое рашэнне было часткай праграмы Трампа на выбарах. Ён спрабаваў ажыццявіць яго яшчэ падчас свайго першага тэрміну, але ініцыятыву тады заблакаваў Кангрэс.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Расейскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарт пра «ветэрана СВА»

Стэндапер Арсеній пажартаваў падчас канцэрту пра чалавека з адной нагой. Сілавікі вырашылі, што гэта здзек з вайскоўца, які вярнуўся з вайны супраць Украіны. Як беларускія ўлады абышліся з комікам – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Менская епархія хоча падтрымаць расейцаў пасля наступу ЗСУ

Праваслаўныя святары арганізавалі збор для жыхароў Курскай вобласці, дзе нядаўна дзейнічалі ўкраінскія вайскоўцы. У закліку да дабрачыннасці прапісана «важная ўмова» для тых, хто хоча перадаць рэчы. Што менавіта патрабуюць святары – даведайцеся па спасылцы (праз VPN).

🔺 У Турцыі прайшлі масавыя пратэсты

Пасля затрымання мэра Стамбула, аднаго з галоўных канкурэнтаў Эрдагану, тысячы туркаў выйшлі на вуліцы супраць уладаў. Ці змогуць пратэстоўцы дамагчыся яго вызвалення? Што кажуць эксперты па Блізкім Усходзе? Чытайце меркаванні ў нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🤔 Ці можа Кітай стрымаць паўзучую расейскую анексію Беларусі?

Як гэта бачыць Лукашэнка і які ў яго план, ці зможа Расея выкарыстаць Беларусь для агрэсіі супраць NATO ужо сёлета?
▶️ Пра гэта пагаворым у новым выданні праграмы «Прасвет» з палітолагам Аляксандрам Казаком і вайсковым каментатарам Змітром Міцкевічам.

Читать полностью…

Белсат

❗️УВАГА! Жорсткія кадры!.. Лісы тэрарызуюць жыхароў Горадні

Загрызлі ката, тэрарызуюць мясцовых жыхароў, піша выданне NewGrodno

😢 Мясцовыя жыхары паведамляюць, што нядаўна лісіца на вачах у людзей напала на хатняга гадаванца:

«Людзі ўжо стаміліся ад іх нашэсця. Тым больш, звяры небяспечныя. На днях на вачах ва ўсіх ліса разарвала ката»


Гарадзенцы спадзяюцца, што ўлады неяк вырашаць праблему, але пакуль чуюць толькі парады быць асцярожнымі і «не правакаваць дзікіх жывёлін»

Читать полностью…

Белсат

🔻 Вернікаў прымушаюць самастойна вывезці цалкам усе рэчы з Чырвонага касцёлу

Нават самыя грувасткія – гэта і лавы, і арганы, і некалькі фартэпіяна, і вялікія абразы, і бібліятэка, і копія Турынскай плашчаніцы, перадае Katolik.life. Фармальна гэта ёсць умовай для пачатку рамонту святыні.

Маёмасць размяркоўваюць па іншых касцёлах, у тым ліку ў Менскім раёне, бібліятэка адвезеная ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Мы скажам гучна, што Лукашэнка злачынец»

Святлана Ціханоўская ў каментары «Позірку» назвала інаўгурацыю Лукашэнкі фармальнасцю, якая не зробіць яго легітымным, а прызначэнне цырымоніі на 25 сакавіка станецца нагодаю «гучна сказаць, што Лукашэнка – не прэзідэнт»:

«Гэта свята нашай незалежнасці і нашага супраціву дыктатуры. Мы скажам гучна, што Лукашэнка – не прэзідэнт, ён злачынец, які захапіў уладу. Мы нагадаем свету пра нашых палітвязняў і нашае змаганне. Беларусь абавязкова будзе вольнай»

Читать полностью…

Белсат

📌 У альянс «За дэмакратычную Беларусь» увайшла парламенцкая група Вялікабрытаніі

Пра гэта выданню «Позірк» паведаміў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Групу ўзначаліла галоўная парламенцкая арганізатарка большасці Палаты абшчынаў Вялікай Брытаніі Вэндзі Мортан.

Аб стварэнні альянсу «За дэмакратычную Беларусь» аднайменнымі групамі ў парламентах шэрагу дэмакратычных краін было абвешчана ў сакавіку 2023 года.

👉 4 сакавіка Анатоль Лябедзька паведамляў «Позірку», што ў альянс уваходзяць 23-24 парламенцкія групы. Колькасць іх змяняецца ў залежнасці ад выбараў у заканадаўчыя органы ўлады якія праходзяць у краінах, што ўваходзяць у альянс. Пасля гэтага фармаванне груп праходзіць «з нуля«.

Першая сустрэча прадстаўнікоў альянсу адбылася ў лістападзе таго ж года ў Берліне, другая-6-7 сакавіка гэтага года ў Рыме.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Могуць узнікнуць пытанні з даверам да журналістаў»

БТ зняў фільм «Чужое неба», да ўдзелу ў якім людзей заманілі падманам ад імя дэмакратычнага Офісу.

На жаль, гэта далёка не першы такі пранк. Журналіст Барыс Гарэцкі кажа, што налічыў 5 такіх выпадкаў за апошнія 3 гады.

Дык што рабіць тым, да каго звяртаюцца ад імя выдання ці арганізацыі? Як не папасціся на такі кручок? І ці падарвуць гэтыя выпадкі давер да журналістаў і дэмакратычных сілаў?

👉 Чытайце адказы на гэта ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🕯 Ушанавалі памяць беларускіх ваяроў загінулых за Украіну

Дэлегацыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінету наведала Бучу і Ірпень

Читать полностью…
Подписаться на канал