Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Катастрофа з нараджальнасцю ў Беларусі
✔️Забаранілі лоўлю рыбы: у Беларусі пачынаецца нераст
✔️Ізраіль аднавіў абстрэлы сектара Газа
✔️Беларусы набываюць усё болей электрамабіляў
✔️Бабруйскія ратавальнікі вызвалілі качку на Беразіне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤬 У Беларусі затрыманы расейскі стэндап-комік
У Расеі супраць Арцемія Астаніна распачатая крымінальная справа за «негатыўныя і абразлівыя каментары на адрас удзельніка спецыяльнай ваеннай аперацыі».
Тэлеграм-канал блізкі да беларускіх сілавікоў сцвярджае, што мужчына быў затрыманы ў Менску і перададзены Расеі.
😡 На фота, якія беларускія сілавікі выклалі ў інтэрнэт, бачна, што на шыі Астаніна вісіць мясарубка. Яны патлумачылі гэта тым, што комік жартаваў пра інцыдэнт, калі маці загінулых расейскіх вайскоўцаў атрымалі ў падарунак мясарубкі.
«Кто не понял историю с мясорубкой.Читать полностью…
Этот нехороший человек (я в канале матом стараюсь не изъясняться) в одном из своих стендапов заявил, что матерям бойцов, которые принимают участие в СВО, на 8 марта надо подарить мясорубки».
💱Курсы валютаў 18 сакавіка
Што адбываецца? Долар страціў ажно 6 капеек. А еўра - амаль 8. Такім чынам амерыканская і еўрапейская валюты страцілі амаль па 10 капеек за 2 дні.
А вось расейскі рубель падрос на пяць з паловай капеек.
#курсывалютаў
🤖 Паўднёвая Карэя і ЗША адпрацоўваюць штурм бункераў Кім Чэн Ына робасакамі
Вайскоўцы ЗША і Паўднёвай Карэі пачалі чатырохдзённыя вучэнні ў штурме падземных камунікацый Паўночнай Карэі, паведамляе Korea JoongAng Daily.
У манеўрах акрамя людзей задзейнічаны і сучасныя тэхналогіі – беспілотнікі, робаты-сабакі і робаты-сапёры.
😮 Паводле звестак паўднёвакарэйскай выведкі, пад Пхеньянам і іншымі стратэгічна важнымі гарадамі і населенымі пунктамі КНДР прарытыя тысячы тунэляў. Яны прызначаныя для эвакуацыі лідара краіны Кім Чэн Ына і вышэйшага кіраўніцтва ў выпадку вайны або канца свету.
У гэтых падземных збудаваннях таксама могуць знаходзіцца склады зброі масавага паражэння і нават элементы гарадской інфраструктуры (напрыклад, метро).
😱 Вольных месцаў у менскіх гатэлях на травень практычна не засталося. Усё раскупілі расейцы
Пра гэта заявілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычнай індустрыі (РСТІ):
«У Менску практычна не засталося вольных месцаў на травень у гатэлях 3-4 зоркі, а цэны астатніх нумароў б'юць рэкорды. Калі вандроўцы яшчэ не забраніравалі жыллё, то яны павінны быць гатовыя да таго, што адпачынак у Менску ў траўні абыдзецца даражэй, чым у любую іншую пару года»
📌 У Парыжы паліцэйскія пачалі прымусова высяляць з тэатру Gaîté Lyrique мігрантаў
У снежні 2024 года мігранты атрымалі бясплатныя ўваходныя квіткі ў тэатр, але пасля правядзення мерапрыемства пакідаць яго адмовіліся. У цяперашні час унутры будынку знаходзяцца больш за 400 чалавек, піша Reuters.
👉 Каля пятай гадзіны раніцы па мясцовым часе паліцыя прыступіла да вызвалення будынку, перад якім сабраліся сотні пратэстоўцаў, якія выступаюць супраць такіх мераў
😔«Выявілася, што ў мяне ёсць метастазы»
Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў праз канал Catholicby і распавёў пра стан свайго здароўя:
«У касцёлах і мас-медыя прайшла навіна такая, што я хварэю. Гэта праўда. Два гады таму ў мяне знайшлі рак, меланому. Мне была зробленая аперацыя. Пасля гэтага я рэгулярна першы год, кожны месяц наведваў лекара, наведваў шпіталь. Проста глядзелі, як ідзе лячэнне. Усё было добра другі год кожныя тры месяцы. Роўна два тыдні таму падчас апошняй кантрольнай праверкі выявілася, што ў мяне ёсць метастазы. Метастазы пайшлі на лёгкія. На самой справе я не адчуваю гэтага, але факт ёсць фактам»,
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы – прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Трамп хоча зняць санкцыі з беларускага калію дзеля гандлёвай вайны з Канадаю?
Ці зменіць сітуацыю скасаванне санкцыяў?
🔹У Вярхоўнай Радзе Украіны прапанавалі стратэгію адносна Беларусі
Што ў ёй – і навошта гэта Украіне.
🔹«Ад клопатаў ЗША беларуская эканоміка не выйграе»
Чаму амерыканскай эканоміцы прагназуюць спад?
#штопачытаць
▪️Заснавальнік папулярнага 10 гадоў таму пабліку «Надоел нам этот Лукашенко» скончыў жыццё самагубствам у Польшчы
Паводле інфармацыі @nashaniva, на такі крок Максіма Чарняўскага падштурхнулі сямейныя праблемы.
📍Чытайце болей па спасылцы
👗 Стыль XVII стагоддзя: шалёныя модныя тэндэнцыі, якія змяняліся ледзь не штогод!
Сярод рэканструктараў нават ёсць жарт: калі ты заняўся жаночаю модаю гэтага перыяду, рыхтуй шафу на сто сукенак – па адной на кожны год! І гэта факт: адзенне пачатку стагоддзя адрозніваецца ад строяў сярэдзіны, а з канцом XVII стагоддзя наогул не мае нічога агульнага.
🧵У новым выпуску праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава цікава і захапляльна (а інакш яна не ўмее!) расказвае пра тое, як апраналіся нашыя продкі ў эпоху шляхецкага гонару і няспынных вайсковых канфліктаў. Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Беларусі можа паўстаць крызіс ліквіднасці. Пры чым тут беларускія прадпрыемствы?
🔸 Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава пакінула Беларусь і распавяла пра зняволенне
🔸 Чырвоны касцёл нібы пачынаюць рамантаваць. Ці гэта азначае, што святыню неўзабаве адкрыюць?
🔸 Беларускае войска распачынае рэпетыцыі параду да 9 траўня. Будзе перакрыты рух на некаторых адцінках трасы ў Менску
🔸 Латвія не выключае магчымасці закрыць памежны пераход на мяжы з Беларуссю
🔸 Японцу прысудзілі 7 гадоў за шпіянаж у Беларусі. Судзяць яшчэ аднаго замежніка – з Эстоніі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🇱🇹 Літоўскія праваахоўнікі расказалі пра замоўнікаў і выканаўцаў падпалу крамы IKEA ў Вільні
Гэтае здарэнне адбылося 9 траўня мінулага года. Пажар нанёс шкоду на суму амаль 500 тысяч еўраў.
🔍 Чытайце болей на сайце
😡 Беларуса прызналі «пагрозай нацыянальнай бяспецы» у Літве
Віктар вырашыў не мірыцца з рашэннем літоўскай міграцыйнай службы і стаў дабівацца справядлівасці праз суд.
Што з гэтага атрымалася? Глядзіце ў нашым матэрыяле ☝️
☝️Лукашэнкаўскі суд прысудзіў грамадзяніну Японіі Наканісі Масатосі 7 гадоў узмоцненага рэжыму
Таксама ён мусіць заплаціць штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў). Прысуд у Менскім гарадскім судзе выносіла Анжэла Касцюкевіч. Яна прызнала Наканісі Масатосі вінаватым паводле артыкулу «агентурная дзейнасць». Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
🎨У Магілёве з'явіўся новы арт-абʼект пад назваю «Спадчына»
Пабачыць яго можна на плошчы Адзінства. Аўтарам скульптуры зʼяўляецца Андрэй Варабʼёў. Вось, што ён распавёў пра сваю новую працу:
«Карані многіх магіляўчан з вёскі, а самыя цёплыя ўспаміны ў чалавека заўжды з дзяцінства. І гэта ўспаміны пра хатку, якой ужо, можа, і няма. А далоні і вочы – гэта рукі Бога, які глядзіць і аберагае нашу Беларусь».
❓Як вам?
🔥 Пачалі дэананімізаваць ГУБАЗіКаўцаў, адках за катаванні мірных беларусаў
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў прадставіў новыя доказы рэпрэсій і гвалту супраць мірных грамадзянаў. У даследаванні раскрываюцца асобы супрацоўнікаў ГУБАЗіК, адказных за гэтыя здзекі.
Першыя тры фігуранты:
🔻Аляксандр Алёкса – намеснік начальніка 3‑га ўпраўлення, арганізатар катаванняў, фабрыкацыі крымінальных спраў і рэпрэсіўных акцый супраць пратэстоўцаў.
🔻Валерый Высоцкі – старшы аператыўнік, датычны да жорсткіх катаванняў, у тым ліку з пагрозамі сексуалізаванага гвалту.
🔻Іван Тарасік – намеснік начальніка 1‑га аддзелу, удзельнік стварэння «пакаянных відэа» і шантажу сем’яў затрыманых.
Мэта Міжнароднага камітэту па расследаванні катаванняў у Беларусі – дэананімізаваць злачынцаў у пагонах, датычных да катаванняў і жорсткага абыходжання, перадаць іх дадзеныя ў органы правасуддзя і дамагчыся справядлівасці.
📌 Вагнэраўцы навучаюць у Беларусі афрыканскіх хаўруснікаў Крамля вайне дронаў
Французскія медыі пішуць, што павялічылася колькасць курсаў навучання вядзенню баявых дзеянняў з выкарыстаннем беспілотнікаў, якія праводзяць з дазволу беларускіх уладаў чальцы расейскай ПВК «Вагнэр» на аэрадроме пад Віцебскам.
☝️Паводле крыніц «Intelligence Online» ў Варшаве, у навучальны цэнтр у канцы лютага прыязджалі байцы 36-га батальёна спецназа Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфы Хафтара. А некалькі дзён таму ў Віцебску былі сын лівійскага военачальніка Садам Хафтар і Руслан Радзімір Члян, адказны за лівійскія аперацыі вагнэраўцаў.
Найбліжэйшым часам пад Віцебскам чакаюць малійскіх вайскоўцаў для навучання выкарыстанню беспілотнікаў.
🤯 У Катавіцах невядомыя збілі беларускага рэжысёра-ілюстратара
Пра гэта сам Аляксандр Канавалаў паведаміў у Facebook 18 сакавіка.
Мастак адзначыў, што вяртаўся гатэль з канцэрту гурта «Kaliber 44» у горадзе Катавіцэ, калі атрымаў нечаканы ўдар. Ён паведаміў, што нічога не памятае, але ў яго дзве зламаныя сківіцы, пашкоджанае вуха, выбітыя тры пярэднія зубы.
👉 Аляксандр Канавалаў – польскі мастак, рэжысёр і ілюстратар беларускага паходжання. Лаўрэат розных прэміяў і арганізатар шматлікіх выставаў. Працаваў у тым ліку над польскім мультсерыялам «Kajko i Kokosz» (2021 год), мультфільмам «Elo złomy» (2022).
⚡️ Пярун разыйшоўся не на жарт
Паглядзіце, што трапіла на відэа!
📌 Гендырэктара і намесніка гендырэктара дарожна-будаўнічага прадпрыемства затрымалі пры атрыманні хабару ў 30 тысяч долараў
У прэс-службе МУС адзначаюць, што затрыманыя «узбагачаліся за кошт пастаўшчыкоў абсталявання і тэхнікі». Мужчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле ведамства, у студзені з доказамі злачынства за аналагічныя дзеянні быў затрыманы кіраўнік аднаго з ключавых прадпрыемстваў Беларусі, якія абслугоўваюць аўтадарогі.
❤️🩹Трошачкі дабрыні: МНСнікі выратавалі сабаку з тэхналагічнага калодзежа
Распавядаем у нашым відэа, што адбылося.
Паглядзіце!
🔺Армія абароны Ізраілю аднавіла актыўныя баявыя дзеянні ў сектары Газа
Былі нанесеныя авіяўдары па аб'ектах тэрарыстычнай арганізацыі «Хамас», з якой было заключанае пагадненне аб замірэнні два месяцы таму.
«Гэта адбылося пасля таго, як «Хамас» неаднаразова адмаўляўся вызваліць нашых закладнікаў і адхіліў усе прапановы, атрыманыя ад спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Ўіткафа і ад пасярэднікаў. Цяпер Армія абароны Ізраілю атакуе абʼекты тэрарыстычнай арганізацыі «Хамас» па ўсім сектары Газы з мэтай дасягнення ваенных мэтаў, вызначаных палітычным кіраўніцтвам, уключаючы вызваленне ўсіх нашых закладнікаў – жывых і мёртвых. З гэтага часу Ізраіль будзе дзейнічаць супраць «Хамасу» з нарастаючай ваеннай сілай»,
💥 #галоўнае за 17 сакавіка
✔️На «Белсаце» стартаваў новы цыкл рэпартажаў «Ваяры і валанцёры». Паразмаўлялі з рэжысёркаю
✔️У Латвіі патлумачылі, чаму перакрывалі адзіны дзейны КПП на мяжы з Беларуссю
✔️Трамп хоча зняць санкцыі з беларускага калію дзеля гандлёвай вайны з Канадаю?
✔️Ва ўкраінскім парламенце зноў загаварылі пра стратэгію адносна Беларусі. Паразмаўлялі з аўтарамі гэтай праграмы
✔️У зачыненым Чырвоным касцёле ў Менску вырашылі рабіць рамонт
✔️Французскі дэпутат Еўрапарламенту патрабуе ад ЗША вярнуць назад Статую Свабоды
✔️У МУС расказалі, што ў Дзяржынску дзяўчына-падлетак памерла пасля палення вэйпу
✔️Заснавальнік папулярнага 10 гадоў таму пабліку «Надоел нам этот Лукашенко» скончыў жыццё самагубствам у Польшчы
#рэпрэсіі:
▫️Лукашэнкаўскі суд прысудзіў грамадзяніну Японіі Наканісі Масатосі 7 гадоў узмоцненага рэжыму
▫️Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца: уражваючая статыстыка з Гомельскай вобласці
🤔 Таксі Maxim сутыкнулася з блакаваннем сваіх інфармацыйных сістэмаў. Там не разумеюць, чаму гэта было зроблена
Фірма збіраецца абскарджваць гэтую пастанову, бо лічыць, што блакаванне было здзейсненае з парушэннем прававых працэдураў.
🔍 Падрабязнасці знойдзеце на нашым сайце
🦬 Вось так гойсаюць зубры ў Прыпяцкім нацыянальным парку
Паглядзіце на самых цяжкіх наземных жывёлінаў Еўропы!
🔹Сустракайце новы цыкл рэпартажаў на «Белсаце» – «Ваяры і валанцёры»!
Герой першага рэпартажу – інструктар палка Каліноўскага з пазыўным Джэсіка. Ён нарадзіўся ў Беларусі, але па нацыянальнасці – украінец.
Пасля поўнамаштабнага ўварвання для маладога хлопца было непрымальным назіраць за сітуацыяй збоку. Ён пакінуў тэрыторыю краіны, у якой нарадзіўся, каб абараняць зямлю сваіх продкаў.
👀 Глядзіце проста цяпер на YouTube-канале «Белсат DOC»
🔍 Таксама чытайце па спасылцы размову з рэжысёркай цыклу «Ваяры і валанцёры» Вольгай Воранавай
😨 У МУС расказалі, што ў Дзяржынску дзяўчына-падлетак памерла пасля палення вэйпу
Цяпер у ведамстве прапрацоўваюць пытанне аб поўнай забароне палення электронных цыгарэтаў.
🔍 Чытайце болей на нашай старонцы
❤️ 23 сакавіка – шэсце ў гонар Дня волі ў Варшаве!
Запрашаем беларусаў, якія жывуць у польскай сталіцы (ды іншых гарадах Польшчы і Еўропы) далучыцца да святкавання! Збор – у найбліжэйшую нядзелю на варшаўскай плошчы Трох Крыжоў.
Жыве Беларусь!
🕷Павук вырашыў нагадаць лукашэнкаўскім ідэолагам ды пракурорам пра важную дату
Гэта 5 сакавіка – дзень смерці Сталіна. Як высветлілася, ніхто ў дзяржаўных органах нават і не думаў арганізоўваць памятныя мерапрыемствы! І як толькі гэтых абібокаў трымаюць на пасадах?
👀 Глядзіце (і слухайце) новы выпуск «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
⛽️ «Белнафтахім» вяртаецца да старой традыцыі: у Беларусі зноў штотыдзень будзе даражэць паліва
Неяк не вяжацца са спробамі чыноўнікаў штучна стрымліваць рост коштаў на ўсё што можна. Што ж адбылося?
Адказ, на думку Аляксандра Кныровіча, вельмі просты ☝️
👀 Глядзіце свежы выпуск праграмы «Атмасфера» цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»