Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤔 Беларусь без Лукашэнкі ўжо ў 2025-м?
Пакуль свет абмяркоўвае сустрэчу перамоўнікаў ад ЗША з дэлегацыямі Украіны і Расеі, таемныя перамовы пра спыненне вайны вядуцца ў Швейцарыі. І іх вынік можа кардынальным чынам паўплываць на лёс Беларусі
Як менавіта? Абмяркоўваем гэта ў новай праграме «Белсату» «Карані праблемы»
📌 У Еўразвязе абмяркоўваюць магчымасць пазбаўлення Венгрыі права голасу
Паводле выдання Financial Times, у ЕЗ зноў адкрыта абмяркоўваюць магчымасць прымяніць у дачыненні да Венгрыі працэдуры ў адпаведнасці з артыкулам 7 Дагавора аб Еўразвязе аб пазбаўленні дзяржавы-члена права голасу.
☝️ На гэткую меру еўрадыпламаты адважыліся, калі не змаглі пераканаць Вугоршчыну зняць вета на падаўжэнне індывідуальных санкцый супраць Расеі і былі вымушаныя перанесці пастанову на 14 сакавіка – апошні дзень перад заканчэннем тэрміну дзеяння санкцый.
💱Курсы валютаў 14 сакавіка
Долар і еўра страцілі больш за две капейкі. Расейскі рубель працягвае расці.
#курсывалютаў
🤡 Менгарвыканкам прэзентаваў новую песню пра Лукашэнку
«Шэдэўр» прапагандысцкай думкі пад назвай «Наш шлях» выканалі на канцэрце да Дня Канстытуцыі ў Менску. Чыноўнікі слухалі яе стоячы.
🌳 Ого, якая прыгажосць: у Амстэрдаме ёсць вуліца з казачнымі дрэвамі
Паказваем, як яна выглядае ў розныя поры года.
❤️🩹 Шматдзетная маці збегла ад рэпрэсій і гвалту мужа
Галіна – маці чатырох дзяцей і верніца. Разам са старэйшым сынам яна галасавала за Святлану Ціханоўскую, а яе муж, нягледзячы на зламаную нагу, пайшоў галасаваць за Лукашэнку.
Праз пагрозы сілавікоў Галіна была вымушана пакінуць Беларусь разам з дзецьмі і ўцячы ў Польшчу. Аднак у інтэрв’ю журналістам яна шчыра прызналася: палітычны пераслед – не адзіная прычына, якая прымусіла яе бегчы з краіны.
🎥 Працяг гэтай гісторыі глядзіце ў праграме «Беларус беларусу» на YouTube-канале «BELSAT LIFE»
Украінскія дроны нанеслі ўдар па нафтабазе ў Расеі
Магутны пажар ахапіў НПЗ у Туапсэ (Краснадарскі край). Паводле кіраўніка рэгіёна, агонь успыхнуў у адным з рэзервуараў з палівам.
Акрамя таго, беспілотнікі масава атакавалі Маскву і Падмаскоўе. Некалькі шматпавярховак і прыватны дом атрымалі пашкоджанні. Мэр расейскай сталіцы Сабянін запэўнівае, што сілы ППА збілі чатыры дроны.
💥 #галоўнае за 13 сакавіка
✔️ На «Белсаце» стартуе новая праграма – «Карані праблемаў»
✔️ У Беларусі камеры хуткасці ловяць і за няпройдзены тэхагляд
✔️ Суджа вярнулася пад расейскі кантроль
✔️ Украіна хоча спагнаць у даход дзяржавы актывы «Беларуськалія»
✔️ Каліноўцаў ўзнагародзяць сталёвымі крыжамі «За вашу і нашу свабоду»
✔️ Польшча ўхваліла законапраект, які прадугледжвае магчымасць часовага і тэрытарыяльнага абмежавання права на прытулак
✔️ Збор сродкаў на святкаванне Дня Волі ў Варшаве
✔️ Пуцін і Лукашэнка падпісалі пагадненне «аб мерах па абароне грамадзян РФ і Беларусі ад неабгрунтаванага прыгнёту з боку замежных структур»
✔️ Расейцы здолеюць браць удзел у мясцовых выбарах у Беларусі
✔️ Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію, але «настрой аптымістычны»
😱 Лукашэнку прынізілі публічна ў Маскве
І ўвогуле беларускі дыктатар выглядаў прыгнечаным і нервовым пад час сустрэчы з Пуціным у Крамлі.
Ці прыйшлося яму апраўдвацца за спробы перамоваў з Захадам? І што Лукашэнка нагаварыў Пуціну пра беларусаў?
👉 Пра ўсё гэта ў новым выпуску праграмы «Прасвет»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Абмяркуем візіт Лукашэнкі ў Маскву ды перамовы Расеі і ЗША
🔸Улады прапануюць новую канцэпцыю будавання жытла
🔸Як сяброўства з сям’ёй Лукашэнкі не пазбаўляе ад хабараў, але пазбаўляе ад пакарання за іх? Новае расследаванне «Бюро-Медыя»
🔸У Беларусі стартаваў 35 футбольны чэмпіянат. А заўтра могуць аб’явіць аб адстаўцы старшыні АБФФ
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/u1ESzuzm_rg
📌 «Ідэя добрая, але ёсць пытанні...»
Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў у Крамлі па выніках перамоваў з Лукашэнкам, заявіў, сама «ідэя» 30-ці дзённага перамір'я яму падабаецца. Аднак у яго ёсць шмат пытанняў:
«Мне кажется, для украинской стороны очень хорошо было бы добиться перемирия хотя бы на 30 суток. И мы за. Но есть нюансы. В чем они заключаются? Первое: что мы будем делать вот с этим участком вклинения в Курскую область? Если мы прекращаем боевые действия на 30 суток, что это означает? Если мы прекращаем на боевые действия на 30 суток, что это означает? Что все кто там находится будут выходить без боя? Мы их оттуда должны выпустить? (…) Или украинская руководство даст нам команду сложить оружие просто сдаться в плен? Как это будет – непонятно. А как будут решаться другие вопросы на всех на все ли не соприкосновения? А это почти 2 тысячи километров»Читать полностью…
🦠 Эпідэмія каронавіруса магла пачацца праз халатнасць кітайскіх навукоўцаў
Да такіх высноў прыйшла германская Федэральная разведвальная служба BND яшчэ ў 2020 годзе. Яны падазравалі, што з лабараторыі ў кітайскім Ўу-хані адбылася ўцечка віруса SARS-CoV-2.
Аналіз BND абапіраецца на адкрытыя крыніцы, у тым ліку Ўу-ханьскага інстытуту вірусалогіі. У матэрыялах паведамляецца не толькі пра рызыкоўныя эксперыменты, падчас якіх натуральныя вірусы штучна мадыфікаваліся, але і пра шматлікія парушэнні правілаў бяспекі ў лабараторыях.
👉 Падрабязней
🤣 Здаецца, гэта самы гаварлівы сабака ў свеце
Паглядзіце, як сабака Энза спрачаецца са сваёй гаспадыняй!
🐷Пакуль вы сядзіце на працы, парсючок-серфер жыве сваё лепшае жыццё
Паглядзіце, як праходзяць будні пухнатага «лаўца хваляў»!
🎖 Усіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну ўзнагародзяць сталёвымі крыжамі «За вашу і нашу свабоду»
Гэта вышэйшая калектыўная ўзнагарода Украіны. Урачыстасць адбудзецца 14 сакавіка ў Дзень украінскага добраахвотніка на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка».
🏆 Узнагароды будуць уручаны беларусам з Палку імя Кастуся Каліноўскага, байцам Грузінскага нацыянальнага легіёну, батальёну імя шэйха Мансура, легіёну «Свабода Расеі», байцам Расейскага добраахвотніцкага корпуса, міжнароднага легіёна ГУР і інтэрнацыянальным легіёнам абароны Украіны.
Акрамя калектыўных узнагарод будуць уручаныя не менш як 35 індывідуальных узнагарод асобным ваярам.
💩 Лукашэнка заявіў, што новае пакаленне чыноўнікаў павінна разумець пах лайна
На думку беларускага стэндапера дыктатара, гэта патрэбна, каб набрацца вопыту для больш высокіх пасад.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Вынікі перамоўнага дня ў Маскве
✔️Чарговая песня, прысвечаная дыктатару
✔️Украінскія БПЛА ўдарылі па Маскве і НПЗ у Туапсэ
✔️Бондарава і кампанія сапсавалі чарговую культурніцкую імпрэзу
✔️Стартаваў чарговы чэмпіянат Беларусі па футболе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😳 Беларусь вінная Расеі каля 800 мільёнаў долараў
Савет Федэрацыі Расеі ўхваліў адтэрміноўку плацяжоў па дзяржаўных крэдытах, прадстаўленых Беларусі. Агульная сума адтэрмінаваных плацяжоў складае каля 800 мільёнаў долараў.
☝️ Паводле Паўла Латушкі, Лукашэнка расплачваецца з Расеяй ваенным суверэнітэтам Беларусі.
📌 «Ён фактычна рыхтуе адмову»
Уладзімір Зяленскі выказаў у сваім звароце меркаванне, што Пуцін рыхтуецца адмовіцца ад спынення агню, але пакуль што не наважваецца сказаць гэта адкрытым тэкстам:
«Ён фактычна рыхтуе адмову. Пуцін, вядома, баіцца сказаць прама прэзідэнту Трампу, што хоча працягваць гэтую вайну, хоча забіваць украінцаў. Дзеля гэтага яны там, у Маскве, абстаўляюць ідэю перамір’я такімі ўмовамі, каб увогуле нічога не атрымалася ці каб не атрымлівалася як мага даўжэй»Читать полностью…
😢 Гэта самае крыўднае: квіткі купілі, а візу не далі
Беларусы, якія планавалі ехаць на канцэрт Макса Каржа, што адбудзецца ў Варшаве, не могуць атрымаць шэнгенскую візу, піша «Наша Ніва».
Адмаўляюць 40 % тых, хто падаваўся на візу, каб паехаць на канцэрт. Найчасцей адмаўляе Грэцыя.
Некаторыя беларусы прадаюць квіткі. Кошты – ад 150 да 1000 рублёў. У некаторых абвестках указваецца прычына продажу – не адкрылі візы.
Расеі не спадабаўся спецпрадстаўнік Трампа – яго адхілілі ад перамоўнага працэсу
Кіт Келаг, прызначаны Белым Домам, не задаволіў Маскву. Паводле NBC News, Пуцін палічыў яго «занадта блізкім да Украіны».
«Гэта не наш чалавек, не таго ўзроўню, які мы шукаем», – перадае выданне словы ананімнай крыніцы ў расейскіх уладных колах.
Крыніца ў адміністрацыі Трампа пацвердзіла NBC News, што менавіта Расея выступіла супраць удзелу Келага ў перамовах.
Нагадаем, што кандыдатуру 80-гадовага адстаўнога генерала Кіта Келага на пасаду спецпрадстаўніка па Украіне і Расеі зацвердзілі практычна адразу пасля перамогі Трампа на выбарах у лістападзе 2024 года.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Украінцы ўзнагародзяць полк Кастуся Каліноўскага
У Дзень украінскага добраахвотніка будуць адзначаны амаль усе замежныя ваяры, якія змагаюцца за вызваленне Украіны ад акупантаў. Сярод іх – і беларускія добраахвотнікі з палка Кастуся Каліноўскага. Даведайцеся, якія яшчэ іншаземцы праславіліся ў вайне супраць Расеі. Чытайце падрабязнасці на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Сенат Польшчы ўхваліў законапраект аб абмежаванні права на прытулак
Як польскія ўлады плануюць узмацніць кантроль над правай на прытулак і ці закране гэта беларусаў? Разабраліся ў нашым матэрыяле (чытайце праз VPN).
🔺 Расейцы змогуць удзельнічаць у мясцовых выбарах у Беларусі
Пуцін заяўляе, што гэта нібыта «пашырыць магчымасці для больш актыўнага ўдзелу грамадзян у грамадскім і палітычным жыцці». Але што насамрэч азначае гэтае рашэнне? Чытайце аналіз сітуацыі па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 13 сакавіка
🔻 Зняволеных у калоніях масава прымушаюць працаваць на карысць расейскай арміі
🔻 Латвійца асудзілі на 6 гадоў за «паклёп» на Лукашэнку
🔻 Віды катаванняў у жаночай папраўчай калоніі №4
🔻 21-гадовага хлопца арыштавалі за «заклікі» да пратэстаў у Telegram-чаце
😔 Прайшоў Ірак, наведаў 60 краін, загінуў за Украіну
У Кіеве развіталіся з героем Легіёна ГУР Дамінікам Абелінам, які быў прадстаўніком народа маоры.
🤡 Пуцін і Лукашэнка падпісалі пагадненне «аб мерах па абароне грамадзян РФ і Беларусі ад неабгрунтаванага прыгнёту з боку замежных структур»
Па выніках перамоў у Маскве дыктатары абмяняліся граматамі аб ратыфікацыі Дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Палажэнні ўступілі ў сілу з 13 сакавіка.
☝️ Больш за тое, на перамовах яны прыйшлі да рашэння афіцыйна дазволіць расейцам, якія жывуць у Беларусі, і беларусам, якія пражываюць у Расеі, удзельнічаць у мясцовых выбарах і ў якасці выбарнікаў і ў якасці кандыдатаў.
😡 Зняволеных у калоніях масава прымушаюць працаваць на карысць расейскай арміі
Гэткія звесткі трапілі ў распараджэнне нашых калегаў з «Вот так»,
Вязняў прымушаюць збіраць дзясяткі тысяч скрыняў для боепрыпасаў, шыць форму і дапамагаць у вытворчасці каркасаў для ракет.
👉 Пачытайце, што кажуць былыя зняволеныя
🔻 Першы год быў годам надзеі, потым прыйшла страшная звычка да палону…
Марскі пяхотнік і былы журналіст Раман Боршч правёў амаль тры гады ў расейскай няволі
Паглядзіце яго гісторыю ☝️
📌 Абвешчаны збор сродкаў на святкаванне Дня Волі ў Варшаве
Святкаванне пачнецца ў нядзелю, 23 сакавіка, а 13:00 на плошчы Трох Крыжоў.
Арганізатары распачалі збор сродкаў на мантаж і дэмантаж сцэны, ганарары музыкам, друк банераў і ўлётак, арганізацыйныя моманты. Агульная сума збору – € 8100.
Падтрымаць збор можна тут.
📌 Сенат Польшчы ўхваліў законапраект, які прадугледжвае магчымасць часовага і тэрытарыяльнага абмежавання права на прытулак
Дакумент прадугледжвае, што абмежаванні права падачы заявы аб міжнароднай абароне могуць быць уведзеныя пастановай ураду на запыт міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі. Яе ўвядзенне павінна ўлічваць «неабходнасць не дапусціць дэстабілізацыі ўнутранай сітуацыі» у краіне і быць накіравана на «мінімальнае абмежаванне правоў замежнікаў, якія маюць намер звярнуцца за міжнароднай абаронай»
👉 Падрабязней
📌 Самалёт адмысловага пасланца прэзідэнта ЗША, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Унукава
Як адзначае ТАСС, Стывэн Ўіткаф прыляцеў у Расею з Катару. Перад тым ён удзельнічаў у перамовах з Украінай у Саудаўскай Аравіі. Картэж з аэрапорту Унукава-2 скіраваўся ў Маскву.
12 сакавіка прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт паведаміла, што Ўіткаф адправіцца ў Маскву, каб абмеркаваць урэгуляванне вайны ва Украіне.