Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Трамп спадзяецца на замірэнне ва Украіне і пагражае Расеі санкцыямі
✔️Лукашэнка ляціць да Пуціна
✔️Перапынак у судзе над Ігарам Ільяшом
✔️Польшча ўзмоцніць санкцыі супраць Беларусі?
✔️Метэор у небе над Гомлем
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Чыноўнікі паабяцалі рэнавацыю хрушчовак і бонусы тым, хто паедзе жыць на сяле
Савет Міністраў зацвердзіў канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года.
Канцэпцыя прапануе працягнуць дзяржаўнае падтрыманне сярэдняга класу для будаўніцтва і куплі жылля, а для малазабяспечаных грамадзянаў – развіваць арэнднае жыллё з невялікай арэнднай платай або зусім без яе.
👉 Якой будзе жыллёвая палітыка ў Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў, чытайце ў нашым артыкуле
📌 «Калі будзем здымаць санкцыі з Беларусі і Расеі, то ад гэтага ў NATO ці ЗША праблемаў не ўбавіцца, а толькі павялічыцца»
Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас хоча растлумачыць Злучаным Штатам, што магчымае змякчэнне санкцыяў у дачыненні Беларусі было б вялікай памылкай.
На яго думку, новая адміністрацыя ЗША павінна ўлічваць не толькі патрэбу ў калійных угнаеннях, але і пагрозы бяспецы, якія ўзнікнуць у выпадку падтрымання эканомік варожых краін.
☝️ Палуцкас не выключае, што Вугоршчына будзе перашкаджаць Еўразвязу працягнуць санкцыі, але ён спадзяецца, што лідары ЕЗ здолеюць «выключыць гэтую шкоднасную пазіцыю з працэсу прыняцця рашэнняў».
🔥 На «Белсаце» стартуе новая праграма – «Карані праблемаў»
Як Беларусь апынулася там, дзе ёсць цяпер? Што варта рабіць, каб змяніць сітуацыю? Чаму нас вучыць досвед уласны, а таксама тых народаў, якія прайшлі праз такія акалічнасці?
☝️Менавіта пошукам першапрычынаў цяжкасцяў, што выпадаюць на долю Беларусі, а таксама сцэнарам іх пераадолення будзе прысвечаная новая праграма «Белсату» з вядоўцам Яўгенам Валошыным «Карані праблемаў»
😱 Кепскія навіны для аматараў кавы: кошты на яе ўзляцелі да нябёсаў
Пагражае гэтая сітуацыя таксама стратаю працы работнікам кавярняў, а ўладальнікі бізнесаў не ведаюць, ці змогуць прадаваць сваю прадукцыю паводле новых цэнаў.
Да чаго ў сувязі з гэтым варта рыхтавацца аматарам кавы з Беларусі? Спрабуем разабрацца ў нашым артыкуле.
💥 #галоўнае за 12 сакавіка
✔️ Міхаілу Саакашвілі прысудзілі 9 гадоў зняволення
✔️ У Латвіі завялі крымінальную справу за перадачу РФ сістэм Starlink Mini
✔️ За падпал супермаркета ў Варшаве па заданні Расеі арыштавалі беларуса
✔️ ЗША цалкам аднавілі пастаўкі зброі Украіне праз Польшчу
✔️ Беларуска завезла ў Расею санкцыйных аўтаў больш чым на €20 млн
✔️ У перапісе насельніцтва задумалі ўжыць штучны інтэлект
✔️ Лукашэнка зноў сабраўся да Пуціна: анансавалі перамовы 13 сакавіка
✔️ У Беларусі зноў падаражэе паліва: з 15 сакавіка – адразу на 2 капейкі
✔️ У польскі пракат выйдзе фільм пра беларускую палітзняволеную журналістку
🥰 «Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані»
Беларусы з дыяспары ў ЗША даслалі нам маляўнічыя здымкі абраду развітання з зімой. Не можам утрымаць іх у сябе, спяшаемся падзяліцца з вамі.
Сярод маляўнічых пагоркаў на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Караліны ў ЗША, беларусы правялі старажытны абрад Гуканне вясны.
«Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані, раслі з адчуваннем беларускай культуры. І мы вельмі рады, што нават тут, у Амерыцы, можам не толькі памятаць свае традыцыі, але і перадаваць іх далей. Мы бы хацелі сказаць вялікі дзякуй кожнаму хто ўдзельнічаў і падтрымаў нас і нашыя мэты» – расказалі беларусы ЗША.
📌 «Ніхто з нас не верыць расейцам»
Уладзімір Зяленскі правёў прэс-канферэнцыю на наступны дзень пасля перамоваў са Злучанымі Штатамі ў Саудаўскай Аравіі.
Ён патлумачыў, што «не мае ілюзіяў» адносна выканання Расеяй дамоўленасцяў, але на прыпыненне агню пагадзіўся, каб не падыгрываць заявам пра «нежаданне міру».
👉 Падрабязней
🐶 Гэтыя сабакі – сапраўдныя ласуны
Знаёмцеся, гэта залацістыя рэтрыверы Мэгі, Холі і Вільма, і кожную суботу яны чакаюць свой любімы фургончык з марозівам.
Паглядзіце, як рэагуюць жывёліны, калі той прыязджае!
🙈🙉🙊 Сёння – Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце
Паводле дадзеных БАЖ, з 2020 года Мінінфарм унёс у рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 6 565 акаўнтаў, з якіх 2000 – у 2024 годзе. Доступ да гэтых рэсурсаў блакуецца на тэрыторыі Беларусі, а за іх распаўсюджванне прадугледжаная адміністратыўная і крымінальная адказнасць.
А міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (Reporters without Borders) публікуе ў гэты дзень спіс «Ворагаў інтэрнэту», у які трапляюць краіны, дзе забараняюць і блакуюць нацыянальныя і міжнародныя інтэрнэт-рэсурсы, фільтруюць кантэнт, а за свабоду выказванняў пераследуюць журналістаў.
У гэты спіс з 2012 па сённяшні дзень уваходзіць і Беларусь.
#рэпрэсіі #лічбадня
🔻 «Пуцін спрабуе аднавіць Савецкі Саюз»
Лукашэнка зноў сабраўся ў Маскву. Ці захавае Беларусь незалежнасць?
Якую ролю выконваюць Іван Церцель і Наталля Пяткевіч? І якая роля РФ у сыходзе Рамана Галоўчанкі?
На гэтыя тэмы дыскутуюць госці новага «Двубою» палітолаг Дзмітрый Балкунец і кіраўнік Паспалітага рушэння Сяргей Бульба 👇
📌 «Мы найбольш баімся аднаго: што Беларусь стане «суцяшальным прызам» для Пуціна»
Святлана Ціханоўская пад час сваёй прамовы ў еўрапарламенце чарговы раз закранула пытанне пагрозы расейскага кантролю над Беларуссю.
Беларуская лідарка падкрэсліла, што нашая краіна ператварылася ў ваенны плацдарм для Расе:
«Мы не можам выключаць, што Беларусь зноў будзе выкарыстаная для агрэсіі. Беларусь стала не проста стартавай пляцоўкай, а ваенным цэхам для расейскай ваеннай машыны. 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расеі»
❤️ У польскі пракат выйдзе дакументальны фільм «Пад шэрым небам»
Стужка беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч, прысвечаная журналістцы Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай) і распавядае пра яе лёс, а таксама пра рэпрэсіі, якія закранулі незалежных журналістаў у краіне.
Плануецца, што паказы «Пад шэрым небам» у Польшчы ўздымуць новую хвалю міжнароднай падтрымкі беларускіх палітвязняў.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Іранскі міністр абароны прыехаў у Менск
✔️Вынікі перамоваў у Саудаўскай Аравіі
✔️Чарговыя масаваныя атакі расейскіх БПЛА на ўкраінскія гарады
✔️Міхаіла Саакашвілі асудзілі на 9 гадоў турмы
✔️Галоўны фаварыт вылецеў з Лігі чэмпіёнаў па футболе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💱Курсы валютаў 12 сакавіка
Расейскі рубель падрос яшчэ на капейку. Крыху прыбавіў еўра. Долар страціў.
#курсывалютаў
💱Курсы валютаў 13 сакавіка
Долар працягвае падаць. Рэзка пайшоў уніз і еўра: мінус две капейкі. Расейскі рубель падрос.
#курсывалютаў
📌 Суджа вярнулася пад расейскі кантроль
Пра гэта паведаміў Мінабароны РФ
«Подразделениями группировки войск «Север» в ходе наступательных действий освобождены населенные пункты Меловой, Подол и Суджа»Читать полностью…
📌 Цяпер камеры хуткасці ловяць яшчэ і за няпройдзены тэхагляд
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Instagram Гарадзенскай ДАІ, заўважыў Telegraf.news
«Усе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу па ўсёй Беларусі цяпер паралельна правяраюць дзяржтэхагляд аўтамабіля. Калі яго няма, робяць аўтаматычнае фота парушэнні, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам»
🤯«Washington Post»: Магчымыя саступкі Украіны Расея лічыць недастатковымі і збіраецца «дэмантажу Кіеўскага рэжыму»
Еўрапейская выведка займела дакумент з патэнцыйнымі патрабаваннямі Расеі на перамовах адносна заканчэння вайны ва Украіне.
Планы Трампа дасягнуць міру за 100 дзён там названыя нерэальнымі, а мірнае развязанне крызісу ва Украіне – немагчымым да 2026 года. На думку аўтараў, без прызнання захопленых тэрыторыяў расейскімі вайна можа пачацца зноў. Дакумент настойвае таксама на стварэнні буфернай зоны на паўночным усходзе Украіны на мяжы з Бранскай і Белгародскай вобласцямі.
Дзмітрый Пяскоў заявіў «Washington Post», што яму «невядома пра такія рэкамендацыі» і што Крэмль «працуе з больш прадуманымі варыянтамі».
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔸«Маршыруй або слухай»
Як беларускія дзеці становяцца закладнікамі ваеннай прапаганды?
🔸«Гэта не памылка, а амаль злачынства»
Што нарабіў Галоўчанка на чале ўраду?
🔸Зяленскі выказаўся пра спыненне агню, «чырвоныя лініі» для Украіны і баі на Куршчыне
Зяленскі адмаўляецца ад тэрытарыяльных саступак Расеі і кажа, што не мае ілюзіяў адносна выканання Расеяй патэнцыйных дамоваў аб замірэнні.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 сакавіка
🔻 Сілавікоў з «экстрэмісцкімі» парушэннямі не будуць бясплатна абслугоўваць у ведамственных медычных установах
🔻 Гомельскіх школьнікаў змушаюць слухаць савецкія ваенныя песні кожны перапынак
🔻 У польскі пракат выйдзе фільм пра Кацярыну Андрэеву
🔻 З 2020 года Мінінфарм унёс у спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 6 565 акаўнтаў
😳 Кітаянка кланавала свайго сабаку за $ 22 тысячы
Новы гадаванец аказаўся падобны да свайго папярэдніка – не толькі знешне, але і характарам. Аднак гісторыя выклікала неадназначную рэакцыю ў сеціве. Карыстальнікі выказалі сумневы ў этычнасці працэсу, піша South China Morning Post.
Сюй, жыхарка Ханчжоу на ўсходзе Кітаю, пахавала свайго сабаку на мянушку Джокер у лістападзе 2022 года. Сабака памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 11 гадоў.
Жанчына не змагла справіцца са стратай і вырашыла кланаваць гадаванца. Пасля кансультацый з экспертамі яна звярнулася ў спецыялізаваную кампанію (яе назва не выдаецца), якая выканала працэдуру. Кавалачак скуры памерлага Джокера злучылі з яйцаклеткай іншай жывёліны, а пасля імплантавалі сурагатнай маці.
У 2024-м, праз год пасля пачатку працэдуры, Сюй забрала з лабараторыі кланаванага шчанюка, якога назвала Маленькі Джокер. Маленькі Джокер атрымаў у спадчыну нават некаторыя звычкі, напрыклад любоў да шкарпэтак і манеру піць ваду. Аднак Сюй падкрэслівае, што новы гадаванец – не замена ранейшага сабакі.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як Беларусь працуе на расейскую «ваенку»
🔸Вынікі перамоваў у Саудаўскай Аравіі
🔸У Менску з візітам – міністр абароны Ірану. Раскажам пра ваенную супрацу з краінай-ізгоем
🔸Як рэжым змагаецца з праўдай пра сталінскія рэпрэсіі ды Другую сусветную вайну
🔸Як пернік замяняецца на бізун: сілавікоў і чальцоў іхных сем’яў пазбавяць прывілеяў за «экстрэмізм»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/HUlX_DVeJhg
😁 Дзякуючы прыладзе, якую стварыў беларус з дапамогай ШІ, у Беларусі знайшоўся грузавік з фільму «Тэрмінатар 2»
Журналіст Кірыл Смяглікаў навучыў штучны інтэлект глядзець кароткія відэа і сістэматызаваць іх.
Цяпер не трэба гадзінамі гартаць #TikTok – можна выбраць тое, што цябе цікавіць, нават калі яно не завірусілася.
Як гэта працуе і якую ролю адыгрывае беларуская мова, распавядаюць у новым выпуску «Мова нанова»
🔥 Бонус выпуску – падборка беларускіх тыктокераў
🤯 Беларуска завезла ў Расею санкцыйных аўтаў больш чым на €20 млн
Супрацоўнікі мытнага дэпартаменту Берліна-Брандэнбургу арыштавалі 46-гадовую беларуску.
👉 Нагодай паводле следства стала тое, што з 5 красавіка 2022 году жанчына разам з двума саўдзельнікамі вывезла ў Расею амаль 200 аўтамабіляў на агульную суму ў 21 413 161 еўра.
Машыны везлі нібыта ў Беларусь, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. Аднак насамрэч прызначаліся для Расеі.
Беларусцы можа пагражаць да 5 гадоў зняволення
🐈 У гэты храм прыходзяць не толькі памаліцца
Людзі вераць, што адзін з «супрацоўнікаў» прыносіць удачу
Паглядзіце!
🥰 Ад гэтага месца нават пахне ўтульнасцю ды бабулінымі піражкамі
Нават цяжка паверыць, што гэта... проста прыпынак у Магілёве.
Паказваем, чым ён такі адметны.
😲 У свеце ладзяць спаборніцтвы, дзе пераможцу выбіраюць па гучнасці крыку
Паглядзіце, што можна выйграць!
🤯 Гомельскіх школьнікаў змушаюць слухаць савецкія ваенныя песні кожны перапынак
Адбываецца гэта ў межах ініцыятывы «80 дзён да Перамогі».
І гэта толькі частка агульнай палітыкі, у межах якой школы пераўтвараюцца ў цэнтры ідэалагічнай апрацоўкі дзяцей.
👉 Як беларускіх школьнікаў спрабуюць ператварыць у апантанае савецкай эпохай пакаленне, чытайце ў нашым матэрыяле
🩺 Сілавікоў з «экстрэмісцкімі» парушэннямі не будуць бясплатна абслугоўваць у ведамственных медычных установах
У МУС прынялі інструкцыю пра тое, як будуць пазбаўляць і аднаўляць права на бясплатнае лячэнне для асобных катэгорый грамадзян у ведамасных установах здароўя.
Сярод правапарушэнняў, за якія могуць пазбавіць права на бясплатнае медабслугоўванне, пазначаныя п'яная язда, прастытуцыя, прапаганда нацысцкай сімволікі.
☝️ А таксама «экстрэмісцкія правапарушэнні»: наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый, выраб і распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі, непадпарадкаванне службовай асобе, абраза службовай асобы, парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў