belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🥰 «Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані»

Беларусы з дыяспары ў ЗША даслалі нам маляўнічыя здымкі абраду развітання з зімой. Не можам утрымаць іх у сябе, спяшаемся падзяліцца з вамі.

Сярод маляўнічых пагоркаў на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Караліны ў ЗША, беларусы правялі старажытны абрад Гуканне вясны.

«Мы хочам, каб нашыя дзеці ведалі свае карані, раслі з адчуваннем беларускай культуры. І мы вельмі рады, што нават тут, у Амерыцы, можам не толькі памятаць свае традыцыі, але і перадаваць іх далей. Мы бы хацелі сказаць вялікі дзякуй кожнаму хто ўдзельнічаў і падтрымаў нас і нашыя мэты» – расказалі беларусы ЗША.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Ніхто з нас не верыць расейцам»

Уладзімір Зяленскі правёў прэс-канферэнцыю на наступны дзень пасля перамоваў са Злучанымі Штатамі ў Саудаўскай Аравіі.

Ён патлумачыў, што «не мае ілюзіяў» адносна выканання Расеяй дамоўленасцяў, але на прыпыненне агню пагадзіўся, каб не падыгрываць заявам пра «нежаданне міру».

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🐶 Гэтыя сабакі – сапраўдныя ласуны

Знаёмцеся, гэта залацістыя рэтрыверы Мэгі, Холі і Вільма, і кожную суботу яны чакаюць свой любімы фургончык з марозівам.

Паглядзіце, як рэагуюць жывёліны, калі той прыязджае!

Читать полностью…

Белсат

🙈🙉🙊 Сёння – Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце

Паводле дадзеных БАЖ, з 2020 года Мінінфарм унёс у рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 6 565 акаўнтаў, з якіх 2000 – у 2024 годзе. Доступ да гэтых рэсурсаў блакуецца на тэрыторыі Беларусі, а за іх распаўсюджванне прадугледжаная адміністратыўная і крымінальная адказнасць.

А міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (Reporters without Borders) публікуе ў гэты дзень спіс «Ворагаў інтэрнэту», у які трапляюць краіны, дзе забараняюць і блакуюць нацыянальныя і міжнародныя інтэрнэт-рэсурсы, фільтруюць кантэнт, а за свабоду выказванняў пераследуюць журналістаў.

У гэты спіс з 2012 па сённяшні дзень уваходзіць і Беларусь.

#рэпрэсіі #лічбадня

Читать полностью…

Белсат

🔻 «Пуцін спрабуе аднавіць Савецкі Саюз»

Лукашэнка зноў сабраўся ў Маскву. Ці захавае Беларусь незалежнасць?

Якую ролю выконваюць Іван Церцель і Наталля Пяткевіч? І якая роля РФ у сыходзе Рамана Галоўчанкі?

На гэтыя тэмы дыскутуюць госці новага «Двубою» палітолаг Дзмітрый Балкунец і кіраўнік Паспалітага рушэння Сяргей Бульба 👇

Читать полностью…

Белсат

📌 «Мы найбольш баімся аднаго: што Беларусь стане «суцяшальным прызам» для Пуціна»

Святлана Ціханоўская пад час сваёй прамовы ў еўрапарламенце чарговы раз закранула пытанне пагрозы расейскага кантролю над Беларуссю.

Беларуская лідарка падкрэсліла, што нашая краіна ператварылася ў ваенны плацдарм для Расе:

«Мы не можам выключаць, што Беларусь зноў будзе выкарыстаная для агрэсіі. Беларусь стала не проста стартавай пляцоўкай, а ваенным цэхам для расейскай ваеннай машыны. 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расеі»

#лічбадня

Читать полностью…

Белсат

❤️ У польскі пракат выйдзе дакументальны фільм «Пад шэрым небам»

Стужка беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч, прысвечаная журналістцы Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай) і распавядае пра яе лёс, а таксама пра рэпрэсіі, якія закранулі незалежных журналістаў у краіне.

Плануецца, што паказы «Пад шэрым небам» у Польшчы ўздымуць новую хвалю міжнароднай падтрымкі беларускіх палітвязняў.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Іранскі міністр абароны прыехаў у Менск

✔️Вынікі перамоваў у Саудаўскай Аравіі

✔️Чарговыя масаваныя атакі расейскіх БПЛА на ўкраінскія гарады

✔️Міхаіла Саакашвілі асудзілі на 9 гадоў турмы

✔️Галоўны фаварыт вылецеў з Лігі чэмпіёнаў па футболе

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 12 сакавіка

Расейскі рубель падрос яшчэ на капейку. Крыху прыбавіў еўра. Долар страціў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🪖 ЗША цалкам аднавілі пастаўкі зброі Украіне праз Польшчу

Пра гэта паведаміў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі:

«Пацвярджаю, што пастаўкі ўзбраення праз Ясенку вярнуліся да ранейшых аб'ёмаў»

Читать полностью…

Белсат

📌 У Латвіі завялі крымінальную справу за перадачу РФ сістэм Starlink Mini

Як паведамілі ў Службе дзяржбяспекі краіны, пад падазрэнне трапілі 4 чалавекі, з іх двое – грамадзяне Латвіі.

Паводле следства, якое пачалося яшчэ ў кастрычніку мінулага года, падазраваныя замовілі праз Інтэрнэт некалькі дзясяткаў спадарожнікавых сістэмаў Starlink Mini, а потым адправіла іх у Расею.

☝️ Еўразвяз забараніў перадачу такіх сістэмаў любым фізічным або юрыдычным асобам, падраздзяленням або структурам у Расеі.

Читать полностью…

Белсат

🦌 Каля 100 ланяў выпусцілі на волю ў Калінкавіцкім раёне

У лясах лані сутыкаюцца з прыроднымі ворагамі, такімі як ваўкі і рысі. Гэтыя драпежнікі могуць уплываць на колькасць папуляцыі ланяў, што і здарылася ў Беларусі. Таму і спатрэбілася адмысловая ферма для павелічэння папуляцыі лані.

Тры гады таму на такую ферму ў Калінкавіцкім раёне было завезена каля 60 ланяў. За час знаходжання на ферме для жывёлін былі створаны добрыя ўмовы: якасны медычны нагляд і збалансаванае харчаванне. Гэта спрыяла ўмацаванню іх здароўя і павелічэнню шанцаў на паспяховую адаптацыю ў натуральным асяроддзі. За тры гады папуляцыя ланяў значна павялічылася.

Паводле ацэнак спецыялістаў, каля 90% гэтых жывёлін здолеюць прыстасавацца да жыцця ў дзікай прыродзе.

Читать полностью…

Белсат

Добрай серады, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻30 дзён на мір

Што прынеслі перамовы ў Саудаўскай Аравіі?

🔻ЗША хочуць ад Украіны тэрытарыяльных саступак Расеі?

«Белсат» пераказвае, што пішуць заходнія медыі пра тое, што Злучаныя Штаты прапануюць Украіне і чаго будуць патрабаваць.

🔻Імітацыя бурлівай дзейнасці ці рыхтаванне вайны?

Нашто Швед хоча стварыць вайсковую пракуратуру.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🐟 Селядцовы эканамічны цуд XVII стагоддзя!

Параўноўваем, колькі селядца мог набыць беларус у сярэднявеччы і цяпер.

▶️ Незвычайны падлік чакае вас у новым выпуску «Вусоў Скарыны» ☝️

Читать полностью…

Белсат

❗️Вынікі перамоваў у Саудаўскай Аравіі: Украіна пагадзілася прыпыніць агонь на 30 дзён з магчымасцю падоўжыць гэты тэрмін

ЗША ў адказ аднаўляюць усебаковую дапамогу Украіне ды абмен звесткамі выведкі.

Таксама была дасягнутая дамоўленасць пра новую сустрэчу Зяленскага і Трампа для падпісання дамовы пра мінеральныя рэсурсы.

Читать полностью…

Белсат

😳 Кітаянка кланавала свайго сабаку за $ 22 тысячы

Новы гадаванец аказаўся падобны да свайго папярэдніка – не толькі знешне, але і характарам. Аднак гісторыя выклікала неадназначную рэакцыю ў сеціве. Карыстальнікі выказалі сумневы ў этычнасці працэсу, піша South China Morning Post.

Сюй, жыхарка Ханчжоу на ўсходзе Кітаю, пахавала свайго сабаку на мянушку Джокер у лістападзе 2022 года. Сабака памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 11 гадоў.

Жанчына не змагла справіцца са стратай і вырашыла кланаваць гадаванца. Пасля кансультацый з экспертамі яна звярнулася ў спецыялізаваную кампанію (яе назва не выдаецца), якая выканала працэдуру. Кавалачак скуры памерлага Джокера злучылі з яйцаклеткай іншай жывёліны, а пасля імплантавалі сурагатнай маці.

У 2024-м, праз год пасля пачатку працэдуры, Сюй забрала з лабараторыі кланаванага шчанюка, якога назвала Маленькі Джокер. Маленькі Джокер атрымаў у спадчыну нават некаторыя звычкі, напрыклад любоў да шкарпэтак і манеру піць ваду. Аднак Сюй падкрэслівае, што новы гадаванец – не замена ранейшага сабакі.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Як Беларусь працуе на расейскую «ваенку»

🔸Вынікі перамоваў у Саудаўскай Аравіі

🔸У Менску з візітам – міністр абароны Ірану. Раскажам пра ваенную супрацу з краінай-ізгоем

🔸Як рэжым змагаецца з праўдай пра сталінскія рэпрэсіі ды Другую сусветную вайну

🔸Як пернік замяняецца на бізун: сілавікоў і чальцоў іхных сем’яў пазбавяць прывілеяў за «экстрэмізм»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/HUlX_DVeJhg

Читать полностью…

Белсат

😁 Дзякуючы прыладзе, якую стварыў беларус з дапамогай ШІ, у Беларусі знайшоўся грузавік з фільму «Тэрмінатар 2»

Журналіст Кірыл Смяглікаў навучыў штучны інтэлект глядзець кароткія відэа і сістэматызаваць іх.

Цяпер не трэба гадзінамі гартаць #TikTok – можна выбраць тое, што цябе цікавіць, нават калі яно не завірусілася.

Як гэта працуе і якую ролю адыгрывае беларуская мова, распавядаюць у новым выпуску «Мова нанова»

🔥 Бонус выпуску – падборка беларускіх тыктокераў

Читать полностью…

Белсат

🤯 Беларуска завезла ў Расею санкцыйных аўтаў больш чым на €20 млн

Супрацоўнікі мытнага дэпартаменту Берліна-Брандэнбургу арыштавалі 46-гадовую беларуску.

👉 Нагодай паводле следства стала тое, што з 5 красавіка 2022 году жанчына разам з двума саўдзельнікамі вывезла ў Расею амаль 200 аўтамабіляў на агульную суму ў 21 413 161 еўра.

Машыны везлі нібыта ў Беларусь, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. Аднак насамрэч прызначаліся для Расеі.

Беларусцы можа пагражаць да 5 гадоў зняволення

Читать полностью…

Белсат

🐈 У гэты храм прыходзяць не толькі памаліцца

Людзі вераць, што адзін з «супрацоўнікаў» прыносіць удачу

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🥰 Ад гэтага месца нават пахне ўтульнасцю ды бабулінымі піражкамі

Нават цяжка паверыць, што гэта... проста прыпынак у Магілёве.

Паказваем, чым ён такі адметны.

Читать полностью…

Белсат

😲 У свеце ладзяць спаборніцтвы, дзе пераможцу выбіраюць па гучнасці крыку

Паглядзіце, што можна выйграць!

Читать полностью…

Белсат

🤯 Гомельскіх школьнікаў змушаюць слухаць савецкія ваенныя песні кожны перапынак

Адбываецца гэта ў межах ініцыятывы «80 дзён да Перамогі».

І гэта толькі частка агульнай палітыкі, у межах якой школы пераўтвараюцца ў цэнтры ідэалагічнай апрацоўкі дзяцей.

👉 Як беларускіх школьнікаў спрабуюць ператварыць у апантанае савецкай эпохай пакаленне, чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🩺 Сілавікоў з «экстрэмісцкімі» парушэннямі не будуць бясплатна абслугоўваць у ведамственных медычных установах

У МУС прынялі інструкцыю пра тое, як будуць пазбаўляць і аднаўляць права на бясплатнае лячэнне для асобных катэгорый грамадзян у ведамасных установах здароўя.

Сярод правапарушэнняў, за якія могуць пазбавіць права на бясплатнае медабслугоўванне, пазначаныя п'яная язда, прастытуцыя, прапаганда нацысцкай сімволікі.

☝️ А таксама «экстрэмісцкія правапарушэнні»: наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый, выраб і распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі, непадпарадкаванне службовай асобе, абраза службовай асобы, парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў

Читать полностью…

Белсат

📌 За падпал супермаркета ў Варшаве па заданні Расеі арыштавалі беларуса

Паводле следства, грамадзянін Беларусі Сцяпан К., «дзейнічаючы ў інтарэсах замежнай выведкі, г. зн. выведкі Расейскай Федэрацыі, і па заданні расейскіх спецслужбаў», 13 красавіка разліў у ГЦ OBI на вуліцы Радзыміньскай лёгкаўзгаральную вадкасць і пакінуў прылады для дыстанцыйнага падпалу. У ноч на 14 красавіка яны спрацавалі, і пачаўся пажар. Мужчына зняў пажар на тэлефон, а частка гэтых матэрыялаў «была апублікаваная на расейскіх прапагандысцкіх сайтах».

Мужчыну вінавацяць ва ўчыненні дыверсіі ў інтарэсах замежнай выведкі і тэрарыстычным злачынстве. За гэта яму пагражае ад 10 гадоў да пажыццёвага зняволення.

☝️Пракуратура дадала, што працягваецца расследаванне падпалаў іншых буйных крам у Польшчы і краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключаючы Літву.

Читать полностью…

Белсат

🔺Былому прэзідэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі прысудзілі 9 гадоў зняволення

Суд прызнаў яго вінаватым у растраце бюджэтных сродкаў у буйным памеры (9 мільёнаў лары).  

Разам з экс-прэзідэнтам судзілі таксама былога кіраўніка спецыяльнай службы дзяржаўнай аховы аза Джанашыя, яму прысудзілі штраф 300 тысяч лары (больш за 100 тысяч долараў).

Читать полностью…

Белсат

📍Падкрэсліваў кіроўную ролю Лукашэнкі і давёў залежнасць Беларусі ад Расеі да катастрафічнага ўзроўню

Раман Галоўчанка займаў пасаду прэм'ер-міністра амаль 5 гадоў. Чым запомніліся гады, калі ён кіраваў урадам, ды што чыноўнік паспеў нарабіць за гэты час?

Распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 11 сакавіка

✔️Украіна здзейсніла найбуйнейшую з пачатку вайны атаку беспілотнікаў на Маскву ды Падмаскоўе

✔️Пілот турэцкага самалёта, што ляцеў рэйсам Стамбул-Масква, падаў сігнал бедства на мяжы Беларусі, а пазней сеў у Вільні

✔️У Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы ўкраінскай і амерыканскай дэлегацыяў (Зяленскага і Трампа на іх не было)

✔️Паразмаўлялі з экспертам пра тое, чаго чакаць ад Галоўчанкі на пасадзе кіраўніка Нацбанку

✔️Карпянкоў сцвярджае, што менш як за год на тэрыторыі вакол Беларускай АЭС затрымалі сотні чалавек

✔️Навошта Швед носіцца з ідэяй вайсковай пракуратуры? Сэнсу ў ёй, падобна, не бачыць нават Лукашэнка

✔️На беларуска-ўкраінскай мяжы з'явілася новая памежная застава

✔️Лукашэнка прыняў даверчыя лісты ад дзевяці замежных амбасадараў

✔️На тэрыторыі аднаго з баранавіцкіх заводаў з'явілася трохметровая мясарубка

✔️У Харватыі будуць судзіць трохі беларусаў, якія арганізавалі незаконныя перавозкі мігрантаў

Читать полностью…

Белсат

🇭🇷 Тры беларусы стварылі ў Харватыі групоўку, якая займалася нелегальнай перавозкаю мігрантаў. Іх будуць судзіць

Мужчыны, якім ад 25 да 35 гадоў, жылі ў Заграбе і выкарыстоўвалі для злачынстваў аўтамабілі, набытыя ў Нямеччыне.

👀 Глядзіце болей вось тут

Читать полностью…

Белсат

🌸За вакном усё яшчэ шэра і панура, а так хочацца вясны?

Распавядаем пра месца, дзе можна яе адшукаць – самы вялікі ў свеце сад сакуры.

Паглядзіце, якую прыгажосць можна там назіраць кожны год!

Читать полностью…
Подписаться на канал