Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻У Беларусі затрымліваюцца авіярэйсы. Прычына – атака беспілотнікаў на Маскву
🔻Турэцкі самалёт падаў сігнал бедства на мяжы Беларусі
🔻Больш як 48 тысяч беларусаў звярнуліся летась па легалізацыю ў Польшчы
🔻Зяленскі папрасіў прабачэння ў Трампа перад перамовамі ў Саудаўскай Аравіі
🔻Валер Карбалевіч каментуе прызначэнне Рамана Галоўчанкі на пасаду кіраўніка Нацбанку. Што будзе з беларускай эканомікай?
🔻Беларускі падтрымалі небяспечны трэнд у TikTok
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Пілот турэцкага самалёта, што ляцеў рэйсам Стамбул-Масква, падаў сігнал бедства на мяжы Беларусі з РФ, а пазней сеў у Вільні
Што дакладна здырылася з самалётам, пакуль не паведамляецца. Але вядома, што ранкам Масква і Падмаскоўе падвергліся масіраванай атацы беспілотнікаў.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
Лівійскія вайскоўцы прайшлі ў Беларусі курсы падвышэння кваліфікацыі
Чаму менавіта ў нашай краіне яны праходзілі падрыхтоўку? Разбіраемся ў нашым арткуле.
Пачытайце!
👆Былога прэзідэнта Філіпін арыштавалі ў Маніле
Радрыга Дутэртэ арыштавалі паводле ордару Міжнароднага крымінальнага суда.
Экс-прэзідэнта Філіпінаў падазраюць у злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых падчас ягонай «барацьбы з наркотыкамі», якую Дутэртэ праводзіў у 2016-2022 гадах. У выніку пазасудовых расправаў, маглі загінуць тысячы людзей.
Цяпер Дутэртэ знаходзіцца пад вартаю.
💥 #галоўнае за 10 сакавіка
✔️Лукашэнка замяніў кіраўніка Нацбанку ды прэм'ер-міністра. Ці гэта нешта зменіць?
✔️Новыя ўлады ЗША вынеслі прысуд USAID: застанецца толькі мізэрная частка праграмаў
✔️Што рабіць Еўропе, каб быць падрыхтаванаю да магчымай агрэсіі РФ?
✔️33-гадовы беларус, які ваяваў на баку РФ, апынуўся ва ўкраінскім палоне
✔️Уручча часова заставалася без вады. А яшчэ там падтапіла вуліцы
✔️У «Яндекс Такси» на рынку Беларусі з'явіцца канкурэнт
✔️Ліміт выплатаў паводле еўрапратаколу ў Беларусі павялічаць больш як у два разы
#рэпрэсіі:
▫️За «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці» пачалі судзіць бізнесоўца з Гарадзеншчыны
▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі пра партызанаў
💔 Падлеткі, якія перажылі вайну, знялі ўласны фільм
14 хлопцаў і дзяўчат аб’ядналіся, каб стварыць дакументальную стужку «Пакаленне», у якой кожны раскажа сваю балючую гісторыю. Падрабязней — у відэа.
🤔 Над Менскам вісіць смог. Што яго выклікае ды калі ён рассеецца канчаткова?
У самой сталіцы нічога не гарыць, а вось у вобласці не ўсё так добра: палае трава ды тарфянікі.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
😍 Фотаздымкам 2024-га стала ўзрушаючае фота мядзведзя
З'явіліся вынікі конкурсу The Nature Photography Contest 2024, і цяпер ёсць магчымасць убачыць лепшыя кадры мінулага года. Усе працы выглядаюць, як шэдэўры. Паглядзіце!
🤔 Расейскія танкі паедуць па Еўразвязе? Можа і не, але варта быць падрыхтаванымі
Вось толькі ёсць праблема: абарончы патэнцыял краін ЕЗ без дапамогі ЗША выглядае не надта магутна. А на стабільную ды трывалую дапамогу Штатаў у сувязі з апошнімі падзеямі надзеі застаецца ўсё меней.
❓Дык што ж рабіць «Старому свету»? Разбіраем у нашым аглядзе
🤯 Сякера-драбавік – расколвае дровы стрэлам
Блогер сабраў унікальны інструмент
Паглядзіце!
🚖 У «Яндекс Такси» ў Беларусі з'явіцца канкурэнт. А запусціць яго... мабільны аператар «А1»
Прадстаўнік кампаніі заявіў, што рашэнне распачаць гэты праект узнікла ўвосень 2024 года.
👀 Падрабязнасці глядзіце на нашым сайце
😨 Беларусы скралі рэцэпт дранікаў у габрэяў?
Вы здзівіцеся, але некаторыя лічаць менавіта так. Зрэшты, беларусы жылі побач з габрэямі стагоддзямі, таму хто яго там ужо разбярэ, хто ж прыдумаў арыгінальны рэцэпт?
☝️Пра тое, паводле якой рэцэптуры прынята гатаваць «габрэйскія дранікі», у свежым выпуску праграмы «МоваНанова» расказала медыяэкспертка Вераніка Лапуцька.
🫤 «Наўрад ці ў сярэднім беларусы ад гэтага выйграюць»
Улады зноў хочуць падняць пенсійны ўзрост у Беларусі
Размаўляем з экспертамі ў відэа☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Армія РБ зноў правярае сваю боегатовасць. І кажа, што суседзям няма чаго баяцца
🔻Беларусы бяруць усё болей крэдытаў. Асабліва ў Менску
🔻У Гомлі гарэў інтэрнат
🔻Дзяўчынка-падлетак загінула ў аварыі ў Лельчыцах
🔻Чарговыя абмены ўдарамі паміж Расеяй і Украінай
🔻Трамп аптымістычна глядзіць на перамовы ў Саудаўскай Аравіі
🔻У Румыніі не дапусцілі да выбараў скрайне правага кандыдата, якога падазраюць у сувязях з РФ
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Лукашэнка замяніў кіраўніка Нацбанку ды прэм'ер-міністра
Новым прэм'ерам стаў Аляксандр Турчын (на фота), а кіраваць Нацбанкам цяпер будзе былы кіраўнік ураду Раман Галоўчанка.
🔹Кіраўнік польскай Управы ў справе замежнікаў сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў
На гэтай сустрэчы ён назваў лічбу беларусаў, якія летась звярнуліся па польскі від на жыхарства ці іншыя дакументы для легальнага пражывання ў Польшчы.
📍Болей інфармацыі шукайце на нашым сайце
☝️Украіна здзейсніла найбуйнейшую з пачатку вайны атаку беспілотнікаў на Маскву ды Падмаскоўе
У выніку параненыя дзясяткі людзей, вядома пра аднаго загінулага (гэта ахоўнік супермаркету). Згарэла мноства аўтамабіляў, пашкоджаныя будынкі.
У Расеі кажуць пра 69 збітых беспілотнікаў.
Атака адбылася непасрэдна перад перамовамі Украіны і ЗША, якія мусяць адбыцца ў Саудаўскай Аравіі.
😲ЗША хочуць ад Украіны тэрытарыяльных саступак Расеі?
Ужо сёння ў Саудаўскай Аравіі мае адбыцца сустрэча прадстаўнікоў ЗША з украінская дэлегацыяй. Што яны будуць патрабаваць ад Украіны?
Распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце!
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹Яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расеі, трапіў ва ўкраінскі палон
Што пра яго вядома?
🔹Перамовы адносна Украіны ў Саудаўскай Аравіі
Чаго ад іх чакаць, разбіраемся ў нашым артыкуле.
🔹Ці здолее Еўропа стрымаць Расею?
Эксперты тлумачаць, што ёй трэба і чаго можа не хапіць.
#штопачытаць
💬 «Не пішыце мне свае опусы і казкі на 25 лістоў, мне няма калі іх чытаць»
Лукашэнка зноў разнёс чыноўнікаў за тое, што яны кепска працуюць. Але справа, падаецца, зноў не ў іх.
💁🏻♂️ А ў тым, што многія загады Лукашэнкі невыканальныя ў прынцыпе... Чаму так адбываецца – разбірае Аляксандр Кныровіч у свежым выданні праграмы «Атмасфера»)
💬 «Спачатку прызначылі ўсіх міністраў, а прэм'ер дэманстратыўна прызначаецца апошнім. Гэта, мяркую, Лукашэнка зрабіў адмыслова»
Лукашэнка даў новыя пасады Турчыну і Галоўчанку. Нібы нічога кардынальна гэта не зменіць, аднак пасады не абы якія: прэм'ер-міністр і кіраўнік Нацбанку ў Беларусі заўсёды стаялі як бы асабняком і мелі пэўны ўплыў прынамсі на ўнутраную палітыку.
📍Чаго чакаць цяпер? Разбіраемся ў нашым матэрыяле
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ізноў «ператрахнуў»: як змяніўся лукашэнкаўскі ўрад
🔸 Спажывецкія кошты ў лютым выраслі на 1,3 % – Белстат. Найбольш падаражэлі паслугі
🔸 «Фіксаваць твары ўдзельнікаў». 18-гадовы ўкраінец распавёў журналістам «Зеркала», як яму паабяцалі 50 еўраў за здымку буйным планам удзельнікаў акцыі ў Вільні
🔸 Увесь Свет з цікавасцю назірае за падрыхтоўкаю да перамоваў паміж ЗША і Украінай
🔸 Новым кіраўніком Канады стане банкір Марк Карні. Кіруючая Ліберальная партыя правяла выбары пасля адстаўкі Джасціна Трудо
🔸 ЦВК Румыніі не пусціў на прэзідэнцкія выбары крайне правага кандыдата Джорджэску. Яго падазраюць у сувязі з Расеяй
🔸 У Беларусі стартуе дзяржаўная акцыя «Дом без гвалту». Але ці можна развязаць адвечную праблему такімі акцыямі «для галачкі»?
🔸 Надзвычай цёплае надвор'е спрычынілася да ранняга абуджэння дзікіх жывёлінаў і кузурак
🔸 Пажары працягваюць лютаваць. Гараць тарфянікі ў Асіповіцкім раёне, трава ў пойме Прыпяці: за апошнія содні выявілі пяць узгаранняў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💁🏻♂️ 33-гадовы беларус, які ваяваў на баку РФ, апынуўся ва ўкраінскім палоне
Гісторыя, якую ён расказвае, выглядае трагікамічна: збіраўся ехаць працаваць у Нідэрланды транзітам праз Польшчу, але быў затрыманы за набыццё марыхуаны, уцёк у Расею ды там падпісаў кантракт з Мінабароны, каб не сесці ў турму.
🔍 Вось што яшчэ пра яго вядома
💧 Уручча часова заставалася без вады. А яшчэ там падтапіла вуліцы
Прычынаю гэтага стала пашкоджанне вадаправоду. Паведамляецца, што яго ўжо прывялі да ладу, так што вада ў будынках неўзабаве павінна з'явіцца.
З праезнай часткі ваду прыбіралі з дапамогаю трактароў.
🔫 Беларусі больш няма ў рэйтынгу сусветнага экспарту зброі
У справаздачы адзначаецца, што аб’ёмы паставак зброі ў свеце ў 2020–2024 гадах засталіся прыкладна на тым жа ўзроўні, што і ў 2015–2019 ды 2010–2014 гадах. Рост імпарту ў Еўропе і Амерыцы быў кампенсаваны зніжэннем у іншых рэгіёнах.
👀 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы
🙃 Лукашэнка мяркуе, што Турчын і Галоўчанка паставяць эканоміку «з ног на галаву»
Не да канца зразумелі як гэта, давялося зазірнуць у тлумачальны слоўнік... Пасля гэтага пытанняў стала яшчэ болей 💁🏻♂️
📍Чытайце па спасылцы
📍Новыя ўлады ЗША вынеслі прысуд USAID: застанецца толькі мізэрная частка праграмаў
Такім стаў вынік шасцітыднёвага аналізу, на час якога дзеянне праграмаў было прыпыненае.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на нашай старонцы
💱Курсы валютаў 10 сакавіка
Еўра страціў роўна капейку, долар таксама амаль столькі ж. Тым часам расейскі рубель падрос на палову капейкі.
#курсывалютаў
🤔 На гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі можа вырашыцца лёс вайны ва Украіне
Хто туды паедзе, чаго хоча Вашынгтон ад Кіева ды ці чакаць новага канфлікту, як у Белым доме?
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
☝️Ліміт выплатаў паводле еўрапратаколу ў Беларусі павялічаць больш як у два разы
Цяпер максімальная сума шкоды, пры якой можна аформіць еўрапратакол, складае 800 еўраў. Дарэчы, ад еўра яе плануюць адвязаць – гэта яшчэ адна істотная змена.
🔍 Глядзіце больш падрабязнасцей на нашым сайце