Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 11 сакавіка
✔️Украіна здзейсніла найбуйнейшую з пачатку вайны атаку беспілотнікаў на Маскву ды Падмаскоўе
✔️Пілот турэцкага самалёта, што ляцеў рэйсам Стамбул-Масква, падаў сігнал бедства на мяжы Беларусі, а пазней сеў у Вільні
✔️У Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы ўкраінскай і амерыканскай дэлегацыяў (Зяленскага і Трампа на іх не было)
✔️Паразмаўлялі з экспертам пра тое, чаго чакаць ад Галоўчанкі на пасадзе кіраўніка Нацбанку
✔️Карпянкоў сцвярджае, што менш як за год на тэрыторыі вакол Беларускай АЭС затрымалі сотні чалавек
✔️Навошта Швед носіцца з ідэяй вайсковай пракуратуры? Сэнсу ў ёй, падобна, не бачыць нават Лукашэнка
✔️На беларуска-ўкраінскай мяжы з'явілася новая памежная застава
✔️Лукашэнка прыняў даверчыя лісты ад дзевяці замежных амбасадараў
✔️На тэрыторыі аднаго з баранавіцкіх заводаў з'явілася трохметровая мясарубка
✔️У Харватыі будуць судзіць трохі беларусаў, якія арганізавалі незаконныя перавозкі мігрантаў
🇭🇷 Тры беларусы стварылі ў Харватыі групоўку, якая займалася нелегальнай перавозкаю мігрантаў. Іх будуць судзіць
Мужчыны, якім ад 25 да 35 гадоў, жылі ў Заграбе і выкарыстоўвалі для злачынстваў аўтамабілі, набытыя ў Нямеччыне.
👀 Глядзіце болей вось тут
🌸За вакном усё яшчэ шэра і панура, а так хочацца вясны?
Распавядаем пра месца, дзе можна яе адшукаць – самы вялікі ў свеце сад сакуры.
Паглядзіце, якую прыгажосць можна там назіраць кожны год!
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Лівіі з візітам беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Каранкевічам. Што ж гэта за супраца?
🔸 Лукашэнка прымае даверчыя граматы ад амбасадараў 9 краінаў
🔸 У Кыргызстане сцвярджаюць, што Менск гатовы «перадаць» экс-прэзідэнта краіны Бакіева, «калі таго не пасадзяць»
🔸 Святлана Ціханоўская ў Стразбурзе: выступае у Еўрапарламенце і праводзіць сустрэчы ў Радзе Еўропы. Разам з ёю – Паліна Шарэнда-Панасюк
🔸Рубіа: Трамп прыме рашэнне аб ваеннай дапамозе Украіне пасля перамоваў у Саудаўскай Аравіі
🔸 У Расеі – маштабная атака беспілотнікаў. Мінабароны РФ паведаміла пра 337 збітых дронаў у розных рэгіёнах
🔸 Новыя ўлады Сірыі паведамілі пра канец аперацыі супраць прыхільнікаў Асада
🔸 Папа Рымскі адчувае сябе лепш, лекары кажуць, што хвароба адступіла
🔸 У Беларусі распачалася сяўба зерневых культур
🔸 Ні год добраўпарадкавання ні пяцігодка якасці не ўплываюць на стан дарог у Беларусі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📍Сёння – Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў тэрарызму
Ён адзначаецца ў гадавіну найбуйнейшай тэрарыстычнай атакі на Іспанію: 11 сакавіка 2004 года «Аль-Каіда» арганізавала выбухі ў гарадскіх цягніках на чыгуначных станцыях Мадрыду, у выніку чаго загінулі амаль 200 чалавек.
Свая трагічная дата, звязаная з тэрарызмам, ёсць і ў Беларусі: без аднаго месяца 14 гадоў таму адбыўся выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая».
Прапануем паглядзець наш дакументальны фільм «Страх у краіне спакою», прысвечаны тым падзеям
🇪🇺 Паліна Шарэнда-Панасюк прамовіла на спецыяльнай пленарнай сесіі Еўрапарламенту
Яна асобна падзякавала прэзідэнтцы Еўрапарламенту Рабэрце Мэтсале, аднак нагадала, што ў няволі ўсё яшчэ трымаюць тысячы іншых палітвязняў.
📍Падрабязней чытайце на нашай старонцы
🌋Пачаў вывяржэнне адзін з самых актыўных вулканаў у свеце
У Гватэмале праз вывяржэнне Фуэрга пад пагрозай могуць апынуцца ажно 30 тысяч чалавек.
Што адбываецца, распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
📍Лукашэнка прыняў даверчыя лісты ад замежных амбасадараў
Пераважна гэта былі прадстаўнікі азіяцкіх ды афрыканскіх краінаў. Але не толькі.
🔍 Чытайце болей на нашым сайце
🫠 Спецслужбы прапанавалі ганарар, але замест «хуткага заробку» хлопец пайшоў да арганізатараў акцыі
Паглядзіце, што было далей ☝️
💱Курсы валютаў 11 сакавіка
Другі дзень запар еўра з доларам ідуць уніз, а расейскі рубель расце. Еўрапейская валюта адкацілася на тры капейкі, амерыканская – больш як на дзве з паловаю. Тым часам расейская дадала дзве капейкі.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻У Беларусі затрымліваюцца авіярэйсы. Прычына – атака беспілотнікаў на Маскву
🔻Турэцкі самалёт падаў сігнал бедства на мяжы Беларусі
🔻Больш як 48 тысяч беларусаў звярнуліся летась па легалізацыю ў Польшчы
🔻Зяленскі папрасіў прабачэння ў Трампа перад перамовамі ў Саудаўскай Аравіі
🔻Валер Карбалевіч каментуе прызначэнне Рамана Галоўчанкі на пасаду кіраўніка Нацбанку. Што будзе з беларускай эканомікай?
🔻Беларускі падтрымалі небяспечны трэнд у TikTok
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Пілот турэцкага самалёта, што ляцеў рэйсам Стамбул-Масква, падаў сігнал бедства на мяжы Беларусі з РФ, а пазней сеў у Вільні
Што дакладна здырылася з самалётам, пакуль не паведамляецца. Але вядома, што ранкам Масква і Падмаскоўе падвергліся масіраванай атацы беспілотнікаў.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
Лівійскія вайскоўцы прайшлі ў Беларусі курсы падвышэння кваліфікацыі
Чаму менавіта ў нашай краіне яны праходзілі падрыхтоўку? Разбіраемся ў нашым арткуле.
Пачытайце!
👆Былога прэзідэнта Філіпін арыштавалі ў Маніле
Радрыга Дутэртэ арыштавалі паводле ордару Міжнароднага крымінальнага суда.
Экс-прэзідэнта Філіпінаў падазраюць у злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых падчас ягонай «барацьбы з наркотыкамі», якую Дутэртэ праводзіў у 2016-2022 гадах. У выніку пазасудовых расправаў, маглі загінуць тысячы людзей.
Цяпер Дутэртэ знаходзіцца пад вартаю.
💥 #галоўнае за 10 сакавіка
✔️Лукашэнка замяніў кіраўніка Нацбанку ды прэм'ер-міністра. Ці гэта нешта зменіць?
✔️Новыя ўлады ЗША вынеслі прысуд USAID: застанецца толькі мізэрная частка праграмаў
✔️Што рабіць Еўропе, каб быць падрыхтаванаю да магчымай агрэсіі РФ?
✔️33-гадовы беларус, які ваяваў на баку РФ, апынуўся ва ўкраінскім палоне
✔️Уручча часова заставалася без вады. А яшчэ там падтапіла вуліцы
✔️У «Яндекс Такси» на рынку Беларусі з'явіцца канкурэнт
✔️Ліміт выплатаў паводле еўрапратаколу ў Беларусі павялічаць больш як у два разы
#рэпрэсіі:
▫️За «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці» пачалі судзіць бізнесоўца з Гарадзеншчыны
▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі пра партызанаў
🐟 Селядцовы эканамічны цуд XVII стагоддзя!
Параўноўваем, колькі селядца мог набыць беларус у сярэднявеччы і цяпер.
▶️ Незвычайны падлік чакае вас у новым выпуску «Вусоў Скарыны» ☝️
❗️Вынікі перамоваў у Саудаўскай Аравіі: Украіна пагадзілася прыпыніць агонь на 30 дзён з магчымасцю падоўжыць гэты тэрмін
ЗША ў адказ аднаўляюць усебаковую дапамогу Украіне ды абмен звесткамі выведкі.
Таксама была дасягнутая дамоўленасць пра новую сустрэчу Зяленскага і Трампа для падпісання дамовы пра мінеральныя рэсурсы.
🔹Карпянкоў сцвярджае, што менш як за год на тэрыторыі вакол Беларускай АЭС затрымалі сотні чалавек
Гаворка пра зону, дзе нельга знаходзіцца без спецыяльнага дазволу. Як пакаралі гэтых людзей, ён не ўдакладніў.
👀 Глядзіце болей па спасылцы
🌊✨ «Алмазны» пляж у Ісландыі
Ëн знаходзіцца каля знакамітай лагуны Ёкюльсарлон, дзе айсбергі адколваюцца ад ледніка Ватнайёкюдль і павольна дрэйфуюць у акіян
Паглядзіце на цуд прыроды!
🇺🇦 ЗСУ нечакана пайшлі ў контратаку на некаторых участках фронту ў Данбасе
І гэта на фоне прыпынення амерыканскай дапамогі. Праўда, у Курскай вобласці, дзе ўкраінскія вайскоўцы ўтрымлівалі свой плацдарм, сітуацыя істотна пагоршылася.
🔍 Сабралі ў нашым матэрыяле ўсё, што вядома
💁🏻♂️ Беларускага марскога порту на Далёкім Усходзе, на які так разлічваў Лукашэнка, усё ж не будзе. Пакуль
Гэты порт самаабвешчаныя ўлады Беларусі планавалі выкарыстоўваць як шлях для абыходу санкцыяў. Аднак праз фінансавыя цяжкасці ягонае будаўніцтва замарозілі.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на сайце
🤔 Навошта Швед носіцца з ідэяй вайсковай пракуратуры? Сэнсу ў ёй, падобна, не бачыць нават Лукашэнка
Пры гэтым генпракурор запэўнівае, што прапанова «не пацягне неабходнасці павелічэння штата якога-небудзь дзяржаўнага органа і дадатковых выдаткаў».
👀 Аналізуем гэтае пытанне ў нашым матэрыяле
☝️На беларуска-ўкраінскай мяжы з'явілася новая памежная застава
Яна месціцца каля Нароўлі, і раней гэта быў толькі памежны пост. За мінулы год на мяжы з Украінай былі створаныя яшчэ дзве заставы (у Лельчыцкім і Янаўскім раёнах).
👀 Глядзіце болей па спасылцы
💬 «Павел Калавур уяўляе сабой феномен у сучаснай гісторыі Беларусі: у XXI стагоддзі гэта першы прафесійны старшыня Нацбанку»
Лукашэнка здзейсніў замену на пасадзе старшыні Нацбанку: цяпер на чале гэтай установы будзе стаяць былы прэм'ер Галоўчанка. Якую палітыку ён будзе праводзіць? Пытанняў дадае тое, што досведу працы ў банкаўскай сферы ў Галоўчанкі няма.
🔍 Чытайце, што думае наш эксперт, эканаміст Леў Львоўскі
🫠 На тэрыторыі аднаго з баранавіцкіх заводаў з'явілася трохметровая мясарубка
Гэты арт-аб'ект стварыў фаніпальскі скульптар Уладзімір Канонік, а ідэя належыць супрацоўнікам заводу «Торгмаш».
👀 Глядзіце болей па спасылцы
🔹Кіраўнік польскай Управы ў справе замежнікаў сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў
На гэтай сустрэчы ён назваў лічбу беларусаў, якія летась звярнуліся па польскі від на жыхарства ці іншыя дакументы для легальнага пражывання ў Польшчы.
📍Болей інфармацыі шукайце на нашым сайце
☝️Украіна здзейсніла найбуйнейшую з пачатку вайны атаку беспілотнікаў на Маскву ды Падмаскоўе
У выніку параненыя дзясяткі людзей, вядома пра аднаго загінулага (гэта ахоўнік супермаркету). Згарэла мноства аўтамабіляў, пашкоджаныя будынкі.
У Расеі кажуць пра 69 збітых беспілотнікаў.
Атака адбылася непасрэдна перад перамовамі Украіны і ЗША, якія мусяць адбыцца ў Саудаўскай Аравіі.
😲ЗША хочуць ад Украіны тэрытарыяльных саступак Расеі?
Ужо сёння ў Саудаўскай Аравіі мае адбыцца сустрэча прадстаўнікоў ЗША з украінская дэлегацыяй. Што яны будуць патрабаваць ад Украіны?
Распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце!
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹Яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расеі, трапіў ва ўкраінскі палон
Што пра яго вядома?
🔹Перамовы адносна Украіны ў Саудаўскай Аравіі
Чаго ад іх чакаць, разбіраемся ў нашым артыкуле.
🔹Ці здолее Еўропа стрымаць Расею?
Эксперты тлумачаць, што ёй трэба і чаго можа не хапіць.
#штопачытаць
💬 «Не пішыце мне свае опусы і казкі на 25 лістоў, мне няма калі іх чытаць»
Лукашэнка зноў разнёс чыноўнікаў за тое, што яны кепска працуюць. Але справа, падаецца, зноў не ў іх.
💁🏻♂️ А ў тым, што многія загады Лукашэнкі невыканальныя ў прынцыпе... Чаму так адбываецца – разбірае Аляксандр Кныровіч у свежым выданні праграмы «Атмасфера»)