Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😍 Фотаздымкам 2024-га стала ўзрушаючае фота мядзведзя
З'явіліся вынікі конкурсу The Nature Photography Contest 2024, і цяпер ёсць магчымасць убачыць лепшыя кадры мінулага года. Усе працы выглядаюць, як шэдэўры. Паглядзіце!
🤔 Расейскія танкі паедуць па Еўразвязе? Можа і не, але варта быць падрыхтаванымі
Вось толькі ёсць праблема: абарончы патэнцыял краін ЕЗ без дапамогі ЗША выглядае не надта магутна. А на стабільную ды трывалую дапамогу Штатаў у сувязі з апошнімі падзеямі надзеі застаецца ўсё меней.
❓Дык што ж рабіць «Старому свету»? Разбіраем у нашым аглядзе
🤯 Сякера-драбавік – расколвае дровы стрэлам
Блогер сабраў унікальны інструмент
Паглядзіце!
🚖 У «Яндекс Такси» ў Беларусі з'явіцца канкурэнт. А запусціць яго... мабільны аператар «А1»
Прадстаўнік кампаніі заявіў, што рашэнне распачаць гэты праект узнікла ўвосень 2024 года.
👀 Падрабязнасці глядзіце на нашым сайце
😨 Беларусы скралі рэцэпт дранікаў у габрэяў?
Вы здзівіцеся, але некаторыя лічаць менавіта так. Зрэшты, беларусы жылі побач з габрэямі стагоддзямі, таму хто яго там ужо разбярэ, хто ж прыдумаў арыгінальны рэцэпт?
☝️Пра тое, паводле якой рэцэптуры прынята гатаваць «габрэйскія дранікі», у свежым выпуску праграмы «МоваНанова» расказала медыяэкспертка Вераніка Лапуцька.
🫤 «Наўрад ці ў сярэднім беларусы ад гэтага выйграюць»
Улады зноў хочуць падняць пенсійны ўзрост у Беларусі
Размаўляем з экспертамі ў відэа☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Армія РБ зноў правярае сваю боегатовасць. І кажа, што суседзям няма чаго баяцца
🔻Беларусы бяруць усё болей крэдытаў. Асабліва ў Менску
🔻У Гомлі гарэў інтэрнат
🔻Дзяўчынка-падлетак загінула ў аварыі ў Лельчыцах
🔻Чарговыя абмены ўдарамі паміж Расеяй і Украінай
🔻Трамп аптымістычна глядзіць на перамовы ў Саудаўскай Аравіі
🔻У Румыніі не дапусцілі да выбараў скрайне правага кандыдата, якога падазраюць у сувязях з РФ
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Лукашэнка замяніў кіраўніка Нацбанку ды прэм'ер-міністра
Новым прэм'ерам стаў Аляксандр Турчын (на фота), а кіраваць Нацбанкам цяпер будзе былы кіраўнік ураду Раман Галоўчанка.
📉 Еўразійскі банк развіцця патлумачыў, чаму скарачаецца аб'ём знешняга гандлю Беларусі
Раней «рэанімаваць» замежны гандаль Лукашэнка даручыў новаму віцэ-прэм'еру Віктару Каранкевічу.
📍Чытайце на старонцы
Стрыечны брат віцэ-прэзідэнта ЗША выяваў ва Украіне
Нэйт Вэнс два з паловай года змагаўся ў складзе падраздзялення ЗСУ «Ваўкі Да Вінчы». Ён удзельнічаў у баях за Купянск, Бахмут, Аўдзееўку і Пакроўск.
Раней Найт служыў у корпусе марской пяхоты ЗША. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён прыпыніў працу ў нафтавай кампаніі і паехаў на фронт.
Амерыканец звольніўся са службы ва ўкраінскім войску ў студзені 2025-ага (за некалькі дзён да прысягі Джэй Дзі Вэнса). Ягоны стрыечны брат адзначыўся крытыкай Украіны.
«Дональд Трамп і мой стрыечны брат, відавочна, думаюць, што змогуць атрымаць перамогу над Пуціным. Яны памыляюцца. Расейцы не збіраюцца забываць аб нашай падтрымцы Украіны. Мы карысныя ідыёты Уладзіміра Пуціна», – выказаўся Нэйт.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Вільні адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі
Офіс Ціханоўскай ужо другі год запар ладзіць акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў гадавіну поўнай ізаляцыі Сяргея Ціханоўскага. Як прайшла сёлетняя акцыя – чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Полк Каліноўскага адзначае трэцюю гадавіну
9 сакавіка 2022 года быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней перарос у полк. Як самі ваяры ацэньваюць тры гады барацьбы – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Ілан Маск: «Starlink» стаў апорай украінскай арміі
Што, на яго думку, адбудзецца, калі сістэму адключыць, і як ён сам да гэтага ставіцца? Падрабязнасці – у нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🙄 Лукашэнка паедзе да Пуціна на наступным тыдні
Дыктатар анансаваў паездку да расейскага калегі яшчэ з для прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня. Тады Лукашэнка адказваў на пытанне аб сваім першым міжнародным візіце пасля таго, як ён у чарговы раз зойме месца кіраўніка дзяржавы.
«Слухай, ну будзе дзіўным, калі я паеду куды-небудзь, калі не ў Маскву», – сказаў Лукашэнка.Читать полностью…
📷 Як заўсёды ў нядзелю, сабралі для вас падборку фатаздымкаў тыдня
Сёння ў яе патрапілі паводка ў Інданэзіі, магутны лясны пажар у Японіі, парад злабадзённых карыкатураў у Дусэльдорфе ды шмат чаго яшчэ.
📍Глядзіце таксама на нашай старонцы
☝️У Вілейскім раёне знайшлі ювелірную майстэрню эпохі крывічоў. У Беларусі нешта падобнае выяўлена ўпершыню
Раскопкі праводзілі супрацоўнікі і студэнты гістарычнага факультэта БДУ. Для вызначэння хімічнага складу знойдзеных вырабаў прыцягнуць спецыялістаў з фізічнага факультэта.
👀 Болей інфармацыі шукайце на старонцы
💬 «За "Starlink" для Украіны плаціць польскае Міністэрства дыгіталізацыі»
Кіраўнік польскага МЗС адказаў Ілану Маску, які намякнуў, што можа адключыць спадарожнікавую сувязь для ўкраінскай арміі.
👀 Падрабязнасці глядзіце на старонцы
💁🏻♂️ 33-гадовы беларус, які ваяваў на баку РФ, апынуўся ва ўкраінскім палоне
Гісторыя, якую ён расказвае, выглядае трагікамічна: збіраўся ехаць працаваць у Нідэрланды транзітам праз Польшчу, але быў затрыманы за набыццё марыхуаны, уцёк у Расею ды там падпісаў кантракт з Мінабароны, каб не сесці ў турму.
🔍 Вось што яшчэ пра яго вядома
💧 Уручча часова заставалася без вады. А яшчэ там падтапіла вуліцы
Прычынаю гэтага стала пашкоджанне вадаправоду. Паведамляецца, што яго ўжо прывялі да ладу, так што вада ў будынках неўзабаве павінна з'явіцца.
З праезнай часткі ваду прыбіралі з дапамогаю трактароў.
🔫 Беларусі больш няма ў рэйтынгу сусветнага экспарту зброі
У справаздачы адзначаецца, што аб’ёмы паставак зброі ў свеце ў 2020–2024 гадах засталіся прыкладна на тым жа ўзроўні, што і ў 2015–2019 ды 2010–2014 гадах. Рост імпарту ў Еўропе і Амерыцы быў кампенсаваны зніжэннем у іншых рэгіёнах.
👀 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы
🙃 Лукашэнка мяркуе, што Турчын і Галоўчанка паставяць эканоміку «з ног на галаву»
Не да канца зразумелі як гэта, давялося зазірнуць у тлумачальны слоўнік... Пасля гэтага пытанняў стала яшчэ болей 💁🏻♂️
📍Чытайце па спасылцы
📍Новыя ўлады ЗША вынеслі прысуд USAID: застанецца толькі мізэрная частка праграмаў
Такім стаў вынік шасцітыднёвага аналізу, на час якога дзеянне праграмаў было прыпыненае.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на нашай старонцы
💱Курсы валютаў 10 сакавіка
Еўра страціў роўна капейку, долар таксама амаль столькі ж. Тым часам расейскі рубель падрос на палову капейкі.
#курсывалютаў
🤔 На гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі можа вырашыцца лёс вайны ва Украіне
Хто туды паедзе, чаго хоча Вашынгтон ад Кіева ды ці чакаць новага канфлікту, як у Белым доме?
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
☝️Ліміт выплатаў паводле еўрапратаколу ў Беларусі павялічаць больш як у два разы
Цяпер максімальная сума шкоды, пры якой можна аформіць еўрапратакол, складае 800 еўраў. Дарэчы, ад еўра яе плануюць адвязаць – гэта яшчэ адна істотная змена.
🔍 Глядзіце больш падрабязнасцей на нашым сайце
Трамп заявіў, што дагэтуль не адчувае падзякі ад Зяленскага
Прэзідэнт ЗША даў інтэрв’ю Fox News, дзе пракаментаваў перамовы з украінскім лідарам:
«Ён разумны хлопец. І ён жорсткі хлопец. І ён браў у нашай краіны грошы пры адміністрацыі Байдэна, як дзіця цукеркі. З такім жа стаўленнем. Гэта было так проста! Я проста не думаю, што ён удзячны».
🔸 Вядучая спытала, ці гатовы Трамп прыняць, што без дапамогі ЗША Украіна можа не выжыць. Ён адказаў: «Яна ў любым выпадку можа не выжыць».
🔸 На пытанне, ці ставяцца ЗША аднолькава да Украіны і Ізраіля, як да краінаў, што зазналі агрэсіі, Трамп адзначыў: «Гэта вельмі розныя месцы».
🔸 Яму таксама задалі пытанне, ці не здаецца яму, што ў расейска-ўкраінскай вайне ён падтрымлівае Расею. На гэта Трамп адказаў:
«Ніхто не паводзіў сябе больш жорстка ў дачыненні да Расеі, чым Дональд Трамп. Ніхто. І яны гэта ведаюць».
🇨🇦 Новым кіраўніком Канады стаў банкір Марк Карні
Кіруючая Ліберальная партыя правяла выбары пасля адстаўкі Джасціна Трудо, на якіх з вялікім адрывам перамог Марк Карні, набраўшы 85,9% галасоў. Ён быў адзіным кандыдатам, які не ўваходзіў ва ўрад Трудо.
Адразу пасля абрання Карні заявіў: «Канада ніколі не будзе часткай Амерыкі – ні ў якім выглядзе, ні ў якой форме».
Дарэчы, Марк Карні сем гадоў кіраваў Банкам Англіі, а таксама пяць гадоў быў кіраўніком Банку Канады.
💥 #галоўнае за 9 сакавіка
✔️Ілан Маск намякнуў, што можа адключыць Украіне «Starlink» – і тады фронт для ЗСУ абрынецца. Яму адказаў міністр замежных справаў Польшчы
✔️BYPOL: лукашэнкаўцы трохі змякчылі свае погляды на працаўладкаванне людзей, якія выступалі супраць іх у 2020-м
✔️Тры гады таму паўстаў Полк Каліноўскага
✔️У Нямеччыне растуць апасенні таго, што вынішчальнікі F-35 могуць быць аддалена «заблакаваныя» Злучанымі Штатамі
✔️Адміністрацыя Трампа забараніла «сэкс»
✔️У Вілейскім раёне знайшлі ювелірную майстэрню эпохі крывічоў
#рэпрэсіі:
▫️Сёння – роўна два гады, як ад Сяргея Ціханоўскага няма ніякіх вестак. У Вільні адбылася акцыя салідарнасці, на якой прысутнічалі Святлана Ціханоўская і Паліна Шарэнда-Панасюк
▫️Як у беларускіх калоніях здзекуюцца з жанчын
🦌 Два аленя сарвалі працу аэрапорту ў Японіі
Паглядзіце, як гэта было ☝️
▶️ «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як Лукашэнка прадае краіну за даўгі
🔸 Чыноўнікі надумалі падвысіць пенсійны ўзрост
🔸 Лукашэнка не можа вызначыцца ці гатовы перагарнуць старонку: перад замежнымі журналістамі і блогерамі клянецца, што ўсё забыў, а чыноўнікам загадвае не расслабляцца і не дараваць людзям пратэсты 2020
🔸 На наступным тыдні павінная адбыцца амерыкана-украінская сустрэча ў Саудаўскай Аравіі
🔸3 гады батальёну Кастуся Каліноўскага, які неўзабаве ператварыўся ў Полк і працягвае бараніць Украіну ад расейскай агрэсіі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💔 Святлана Ціханоўская выступіла з кранальнай прамовай пра свайго мужа
Таксама да беларусаў звярнулася былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая зусім нядаўна выйшла на волю. Выступы адбыліся на акцыі-салідарнасці ў Вільні.
Нагадваем: Сяргей Ціханоўскі ўжо два гады знаходзіцца ў рэжыме «інкамунікада». Пра ягоны стан здароўя нічога не вядома, а атрымаць любыя звесткі немагчыма.
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае