Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔫 Беларусі больш няма ў рэйтынгу сусветнага экспарту зброі
У справаздачы адзначаецца, што аб’ёмы паставак зброі ў свеце ў 2020–2024 гадах засталіся прыкладна на тым жа ўзроўні, што і ў 2015–2019 ды 2010–2014 гадах. Рост імпарту ў Еўропе і Амерыцы быў кампенсаваны зніжэннем у іншых рэгіёнах.
👀 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы
🙃 Лукашэнка мяркуе, што Турчын і Галоўчанка паставяць эканоміку «з ног на галаву»
Не да канца зразумелі як гэта, давялося зазірнуць у тлумачальны слоўнік... Пасля гэтага пытанняў стала яшчэ болей 💁🏻♂️
📍Чытайце па спасылцы
📍Новыя ўлады ЗША вынеслі прысуд USAID: застанецца толькі мізэрная частка праграмаў
Такім стаў вынік шасцітыднёвага аналізу, на час якога дзеянне праграмаў было прыпыненае.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на нашай старонцы
💱Курсы валютаў 10 сакавіка
Еўра страціў роўна капейку, долар таксама амаль столькі ж. Тым часам расейскі рубель падрос на палову капейкі.
#курсывалютаў
🤔 На гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі можа вырашыцца лёс вайны ва Украіне
Хто туды паедзе, чаго хоча Вашынгтон ад Кіева ды ці чакаць новага канфлікту, як у Белым доме?
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
☝️Ліміт выплатаў паводле еўрапратаколу ў Беларусі павялічаць больш як у два разы
Цяпер максімальная сума шкоды, пры якой можна аформіць еўрапратакол, складае 800 еўраў. Дарэчы, ад еўра яе плануюць адвязаць – гэта яшчэ адна істотная змена.
🔍 Глядзіце больш падрабязнасцей на нашым сайце
Трамп заявіў, што дагэтуль не адчувае падзякі ад Зяленскага
Прэзідэнт ЗША даў інтэрв’ю Fox News, дзе пракаментаваў перамовы з украінскім лідарам:
«Ён разумны хлопец. І ён жорсткі хлопец. І ён браў у нашай краіны грошы пры адміністрацыі Байдэна, як дзіця цукеркі. З такім жа стаўленнем. Гэта было так проста! Я проста не думаю, што ён удзячны».
🔸 Вядучая спытала, ці гатовы Трамп прыняць, што без дапамогі ЗША Украіна можа не выжыць. Ён адказаў: «Яна ў любым выпадку можа не выжыць».
🔸 На пытанне, ці ставяцца ЗША аднолькава да Украіны і Ізраіля, як да краінаў, што зазналі агрэсіі, Трамп адзначыў: «Гэта вельмі розныя месцы».
🔸 Яму таксама задалі пытанне, ці не здаецца яму, што ў расейска-ўкраінскай вайне ён падтрымлівае Расею. На гэта Трамп адказаў:
«Ніхто не паводзіў сябе больш жорстка ў дачыненні да Расеі, чым Дональд Трамп. Ніхто. І яны гэта ведаюць».
🇨🇦 Новым кіраўніком Канады стаў банкір Марк Карні
Кіруючая Ліберальная партыя правяла выбары пасля адстаўкі Джасціна Трудо, на якіх з вялікім адрывам перамог Марк Карні, набраўшы 85,9% галасоў. Ён быў адзіным кандыдатам, які не ўваходзіў ва ўрад Трудо.
Адразу пасля абрання Карні заявіў: «Канада ніколі не будзе часткай Амерыкі – ні ў якім выглядзе, ні ў якой форме».
Дарэчы, Марк Карні сем гадоў кіраваў Банкам Англіі, а таксама пяць гадоў быў кіраўніком Банку Канады.
💥 #галоўнае за 9 сакавіка
✔️Ілан Маск намякнуў, што можа адключыць Украіне «Starlink» – і тады фронт для ЗСУ абрынецца. Яму адказаў міністр замежных справаў Польшчы
✔️BYPOL: лукашэнкаўцы трохі змякчылі свае погляды на працаўладкаванне людзей, якія выступалі супраць іх у 2020-м
✔️Тры гады таму паўстаў Полк Каліноўскага
✔️У Нямеччыне растуць апасенні таго, што вынішчальнікі F-35 могуць быць аддалена «заблакаваныя» Злучанымі Штатамі
✔️Адміністрацыя Трампа забараніла «сэкс»
✔️У Вілейскім раёне знайшлі ювелірную майстэрню эпохі крывічоў
#рэпрэсіі:
▫️Сёння – роўна два гады, як ад Сяргея Ціханоўскага няма ніякіх вестак. У Вільні адбылася акцыя салідарнасці, на якой прысутнічалі Святлана Ціханоўская і Паліна Шарэнда-Панасюк
▫️Як у беларускіх калоніях здзекуюцца з жанчын
🦌 Два аленя сарвалі працу аэрапорту ў Японіі
Паглядзіце, як гэта было ☝️
▶️ «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як Лукашэнка прадае краіну за даўгі
🔸 Чыноўнікі надумалі падвысіць пенсійны ўзрост
🔸 Лукашэнка не можа вызначыцца ці гатовы перагарнуць старонку: перад замежнымі журналістамі і блогерамі клянецца, што ўсё забыў, а чыноўнікам загадвае не расслабляцца і не дараваць людзям пратэсты 2020
🔸 На наступным тыдні павінная адбыцца амерыкана-украінская сустрэча ў Саудаўскай Аравіі
🔸3 гады батальёну Кастуся Каліноўскага, які неўзабаве ператварыўся ў Полк і працягвае бараніць Украіну ад расейскай агрэсіі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💔 Святлана Ціханоўская выступіла з кранальнай прамовай пра свайго мужа
Таксама да беларусаў звярнулася былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая зусім нядаўна выйшла на волю. Выступы адбыліся на акцыі-салідарнасці ў Вільні.
Нагадваем: Сяргей Ціханоўскі ўжо два гады знаходзіцца ў рэжыме «інкамунікада». Пра ягоны стан здароўя нічога не вядома, а атрымаць любыя звесткі немагчыма.
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
💬 «Калі мы прыехалі з Акрэсціна, то ў нас яшчэ былі месячныя, а потым яны зніклі дзесьці месяцы на тры ад стрэсу»
8 сакавіка праваабаронцы прэзентавалі агляд парушэнняў правоў жанчын у беларускіх калоніях. Таксама на прэзентацыі прысутнічалі былыя палітзняволеныя Яна Жураўлёва і Ксенія Луцкіна. Часам ад таго што яны расказваюць ідуць па скуры дрыжыкі.
📍Чытайце наш матэрыял па спасылцы
☝️BYPOL: лукашэнкаўцы трохі змякчылі свае погляды на працаўладкаванне людзей, якія выступалі супраць іх у 2020-м
Імаверна, пайсці на такі крок іх прымусіў небывалы «кадравы голад», які назіраецца ў Беларусі (асабліва на дзяржаўных прадпрыемствах).
👀 Болей глядзіце на нашай старонцы
🚖 У «Яндекс Такси» ў Беларусі з'явіцца канкурэнт. А запусціць яго... мабільны аператар «А1»
Прадстаўнік кампаніі заявіў, што рашэнне распачаць гэты праект узнікла ўвосень 2024 года.
👀 Падрабязнасці глядзіце на нашым сайце
😨 Беларусы скралі рэцэпт дранікаў у габрэяў?
Вы здзівіцеся, але некаторыя лічаць менавіта так. Зрэшты, беларусы жылі побач з габрэямі стагоддзямі, таму хто яго там ужо разбярэ, хто ж прыдумаў арыгінальны рэцэпт?
☝️Пра тое, паводле якой рэцэптуры прынята гатаваць «габрэйскія дранікі», у свежым выпуску праграмы «МоваНанова» расказала медыяэкспертка Вераніка Лапуцька.
🫤 «Наўрад ці ў сярэднім беларусы ад гэтага выйграюць»
Улады зноў хочуць падняць пенсійны ўзрост у Беларусі
Размаўляем з экспертамі ў відэа☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Армія РБ зноў правярае сваю боегатовасць. І кажа, што суседзям няма чаго баяцца
🔻Беларусы бяруць усё болей крэдытаў. Асабліва ў Менску
🔻У Гомлі гарэў інтэрнат
🔻Дзяўчынка-падлетак загінула ў аварыі ў Лельчыцах
🔻Чарговыя абмены ўдарамі паміж Расеяй і Украінай
🔻Трамп аптымістычна глядзіць на перамовы ў Саудаўскай Аравіі
🔻У Румыніі не дапусцілі да выбараў скрайне правага кандыдата, якога падазраюць у сувязях з РФ
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Лукашэнка замяніў кіраўніка Нацбанку ды прэм'ер-міністра
Новым прэм'ерам стаў Аляксандр Турчын (на фота), а кіраваць Нацбанкам цяпер будзе былы кіраўнік ураду Раман Галоўчанка.
📉 Еўразійскі банк развіцця патлумачыў, чаму скарачаецца аб'ём знешняга гандлю Беларусі
Раней «рэанімаваць» замежны гандаль Лукашэнка даручыў новаму віцэ-прэм'еру Віктару Каранкевічу.
📍Чытайце на старонцы
Стрыечны брат віцэ-прэзідэнта ЗША выяваў ва Украіне
Нэйт Вэнс два з паловай года змагаўся ў складзе падраздзялення ЗСУ «Ваўкі Да Вінчы». Ён удзельнічаў у баях за Купянск, Бахмут, Аўдзееўку і Пакроўск.
Раней Найт служыў у корпусе марской пяхоты ЗША. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён прыпыніў працу ў нафтавай кампаніі і паехаў на фронт.
Амерыканец звольніўся са службы ва ўкраінскім войску ў студзені 2025-ага (за некалькі дзён да прысягі Джэй Дзі Вэнса). Ягоны стрыечны брат адзначыўся крытыкай Украіны.
«Дональд Трамп і мой стрыечны брат, відавочна, думаюць, што змогуць атрымаць перамогу над Пуціным. Яны памыляюцца. Расейцы не збіраюцца забываць аб нашай падтрымцы Украіны. Мы карысныя ідыёты Уладзіміра Пуціна», – выказаўся Нэйт.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Вільні адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі
Офіс Ціханоўскай ужо другі год запар ладзіць акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў гадавіну поўнай ізаляцыі Сяргея Ціханоўскага. Як прайшла сёлетняя акцыя – чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Полк Каліноўскага адзначае трэцюю гадавіну
9 сакавіка 2022 года быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней перарос у полк. Як самі ваяры ацэньваюць тры гады барацьбы – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Ілан Маск: «Starlink» стаў апорай украінскай арміі
Што, на яго думку, адбудзецца, калі сістэму адключыць, і як ён сам да гэтага ставіцца? Падрабязнасці – у нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🙄 Лукашэнка паедзе да Пуціна на наступным тыдні
Дыктатар анансаваў паездку да расейскага калегі яшчэ з для прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня. Тады Лукашэнка адказваў на пытанне аб сваім першым міжнародным візіце пасля таго, як ён у чарговы раз зойме месца кіраўніка дзяржавы.
«Слухай, ну будзе дзіўным, калі я паеду куды-небудзь, калі не ў Маскву», – сказаў Лукашэнка.Читать полностью…
📷 Як заўсёды ў нядзелю, сабралі для вас падборку фатаздымкаў тыдня
Сёння ў яе патрапілі паводка ў Інданэзіі, магутны лясны пажар у Японіі, парад злабадзённых карыкатураў у Дусэльдорфе ды шмат чаго яшчэ.
📍Глядзіце таксама на нашай старонцы
☝️У Вілейскім раёне знайшлі ювелірную майстэрню эпохі крывічоў. У Беларусі нешта падобнае выяўлена ўпершыню
Раскопкі праводзілі супрацоўнікі і студэнты гістарычнага факультэта БДУ. Для вызначэння хімічнага складу знойдзеных вырабаў прыцягнуць спецыялістаў з фізічнага факультэта.
👀 Болей інфармацыі шукайце на старонцы
💬 «За "Starlink" для Украіны плаціць польскае Міністэрства дыгіталізацыі»
Кіраўнік польскага МЗС адказаў Ілану Маску, які намякнуў, што можа адключыць спадарожнікавую сувязь для ўкраінскай арміі.
👀 Падрабязнасці глядзіце на старонцы
💁🏻♂️ У адміністрацыі Трампа пастанавілі абмежаваць ужыванне ў афіцыйных дакументах больш як 200 словаў
На самой справе кожная адміністрацыя прэзідэнта ЗША карэктуе стыль афіцыйнай камунікацыі, каб ён адпавядаў палітычным прыярытэтам. Аднак такі шырокі пералік абмежаваных тэрмінаў сведчыць пра «знакавы і прыкметны зрух» у моўнай палітыцы.
🔍 Чытайце больш падрабязнасцей па спасылцы
☝️Лукашэнка зацікавіўся палюбоўніцамі чыноўнікаў
А яшчэ:
❓У Беларусі – найніжэйшыя цэны ў свеце?
❓Што такое «справядлівая каляіна»?
❓Чаму чыноўнікі зноў не змаглі зарэгуляваць цэны?
Прапануем вашай увазе свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам. Як заўсёды, будзе пра што задумацца, але і над чым пасмяяцца!
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🫡 Тры гады таму паўстаў Полк Каліноўскага
Першапачаткова гэта быў батальён, аднак ужо ў траўні 2022-га яго ператварылі ў полк.
🔍 Чытайце на нашым сайце