belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

Трамп заявіў, што дагэтуль не адчувае падзякі ад Зяленскага

Прэзідэнт ЗША даў інтэрв’ю Fox News, дзе пракаментаваў перамовы з украінскім лідарам:

«Ён разумны хлопец. І ён жорсткі хлопец. І ён браў у нашай краіны грошы пры адміністрацыі Байдэна, як дзіця цукеркі. З такім жа стаўленнем. Гэта было так проста! Я проста не думаю, што ён удзячны».

🔸 Вядучая спытала, ці гатовы Трамп прыняць, што без дапамогі ЗША Украіна можа не выжыць. Ён адказаў: «Яна ў любым выпадку можа не выжыць».

🔸 На пытанне, ці ставяцца ЗША аднолькава да Украіны і Ізраіля, як да краінаў, што зазналі агрэсіі, Трамп адзначыў: «Гэта вельмі розныя месцы».

🔸 Яму таксама задалі пытанне, ці не здаецца яму, што ў расейска-ўкраінскай вайне ён падтрымлівае Расею. На гэта Трамп адказаў:

«Ніхто не паводзіў сябе больш жорстка ў дачыненні да Расеі, чым Дональд Трамп. Ніхто. І яны гэта ведаюць».

Читать полностью…

Белсат

🇨🇦 Новым кіраўніком Канады стаў банкір Марк Карні

Кіруючая Ліберальная партыя правяла выбары пасля адстаўкі Джасціна Трудо, на якіх з вялікім адрывам перамог Марк Карні, набраўшы 85,9% галасоў. Ён быў адзіным кандыдатам, які не ўваходзіў ва ўрад Трудо.

Адразу пасля абрання Карні заявіў: «Канада ніколі не будзе часткай Амерыкі – ні ў якім выглядзе, ні ў якой форме».

Дарэчы, Марк Карні сем гадоў кіраваў Банкам Англіі, а таксама пяць гадоў быў кіраўніком Банку Канады.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 9 сакавіка

✔️Ілан Маск намякнуў, што можа адключыць Украіне «Starlink» – і тады фронт для ЗСУ абрынецца. Яму адказаў міністр замежных справаў Польшчы

✔️BYPOL: лукашэнкаўцы трохі змякчылі свае погляды на працаўладкаванне людзей, якія выступалі супраць іх у 2020-м

✔️Тры гады таму паўстаў Полк Каліноўскага

✔️У Нямеччыне растуць апасенні таго, што вынішчальнікі F-35 могуць быць аддалена «заблакаваныя» Злучанымі Штатамі

✔️Адміністрацыя Трампа забараніла «сэкс»

✔️У Вілейскім раёне знайшлі ювелірную майстэрню эпохі крывічоў

#рэпрэсіі:

▫️Сёння – роўна два гады, як ад Сяргея Ціханоўскага няма ніякіх вестак. У Вільні адбылася акцыя салідарнасці, на якой прысутнічалі Святлана Ціханоўская і Паліна Шарэнда-Панасюк

▫️Як у беларускіх калоніях здзекуюцца з жанчын

Читать полностью…

Белсат

🦌 Два аленя сарвалі працу аэрапорту ў Японіі

Паглядзіце, як гэта было ☝️

Читать полностью…

Белсат

▶️ «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Як Лукашэнка прадае краіну за даўгі

🔸 Чыноўнікі надумалі падвысіць пенсійны ўзрост

🔸 Лукашэнка не можа вызначыцца ці гатовы перагарнуць старонку: перад замежнымі журналістамі і блогерамі клянецца, што ўсё забыў, а чыноўнікам загадвае не расслабляцца і не дараваць людзям пратэсты 2020

🔸 На наступным тыдні павінная адбыцца амерыкана-украінская сустрэча ў Саудаўскай Аравіі

🔸3 гады батальёну Кастуся Каліноўскага, які неўзабаве ператварыўся ў Полк і працягвае бараніць Украіну ад расейскай агрэсіі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💔 Святлана Ціханоўская выступіла з кранальнай прамовай пра свайго мужа

Таксама да беларусаў звярнулася былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая зусім нядаўна выйшла на волю. Выступы адбыліся на акцыі-салідарнасці ў Вільні.

Нагадваем: Сяргей Ціханоўскі ўжо два гады знаходзіцца ў рэжыме «інкамунікада». Пра ягоны стан здароўя нічога не вядома, а атрымаць любыя звесткі немагчыма.

Читать полностью…

Белсат

📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі мы прыехалі з Акрэсціна, то ў нас яшчэ былі месячныя, а потым яны зніклі дзесьці месяцы на тры ад стрэсу»

8 сакавіка праваабаронцы прэзентавалі агляд парушэнняў правоў жанчын у беларускіх калоніях. Таксама на прэзентацыі прысутнічалі былыя палітзняволеныя Яна Жураўлёва і Ксенія Луцкіна. Часам ад таго што яны расказваюць ідуць па скуры дрыжыкі.

📍Чытайце наш матэрыял па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️BYPOL: лукашэнкаўцы трохі змякчылі свае погляды на працаўладкаванне людзей, якія выступалі супраць іх у 2020-м

Імаверна, пайсці на такі крок іх прымусіў небывалы «кадравы голад», які назіраецца ў Беларусі (асабліва на дзяржаўных прадпрыемствах).

👀 Болей глядзіце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ У Беларусі зменяць выгляд рэгістрацыйных знакаў для аўтамабіляў

🔻Сяргей Ціханоўскі ўжо два гады знаходзіцца ў рэжыме «інкамунікада»

🔻Генпракуратура ўзялася за школьнікаў

🔻3-я ўгодкі засавання Палка Каліноўскага

🔻Нямецкія палітыкі зрабілі галоўны крок да фармавання ўрада без ультраправых

🔻Не пра кветкі і «слабы пол» – жаночыя маршы 8 сакавіка

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍Сёння – роўна два гады, як ад Сяргея Ціханоўскага няма ніякіх вестак

Ягоная жонка Святлана падзялілася тым, што адчувае ў гэты дзень.

🔍 Чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я кінуў выклік Пуціну на двубой сам-насам з-за Украіны. А сістэма "Starlink" – гэта касцяк украінскай арміі»

Ілан Маск зноў закрануў у сваёй сацсетцы X тэму Украіны ды перамір'я. Гэтым разам ён заявіў, што калі адключыць «Starlink» – фронт для ЗСУ абрынецца (што недалёка ад праўды).

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Украіна нанесла ўдар па пазіцыях дэсантнікаў у Курскай вобласці

Ноччу, у горадзе Карэнева, дзе дыслацыруецца 137-ы парашутна-дэсантны полк, адбыўся магутны выбух. Атака адбылася дронамі, што прывяло да пажараў. Таксама ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Разань і Ліпецк, дзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчыя заводы.

Мінабароны Расеі заявіла пра знішчэнне 88 украінскіх БПЛА.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 сакавіка

✔️ Як (ці) адзначаюць 8 Сакавіка Святлана Ціханоўская і іншыя вядомыя беларускі

✔️ Расея зноў атакавала Украіну. Ёсць загінулыя

✔️ Ціханоўская павіншавала беларускіх жанчын са святам 8 Сакавіка

✔️ Маск пасварыўся з Руб'ёў

✔️ Прэзідэнт Паўднёвай Карэі выйшаў на волю

✔️ У Літве распавялі, якія пагрозы бачаць з боку Беларусі і беларусаў

✔️ Расейскія войскі прарваліся ў Суджу

✔️ З якімі праблемамі, страхамі і перашкодамі сутыкаюцца жанчыны ў эміграцыі

✔️ Падборка фільмаў пра жанчын, якія ідуць супраць сістэмы

✔️ Самастойныя і смелыя жанчыны Беларусі розных часоў

✔️ Зяленскі заклікаў узмацніць санкцыі супраць РФ на фоне расейскіх атак

✔️ З купала Кіеўска-Пячэрскай лаўры абваліўся крыж

#рэпрэсіі:

▪️ Даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды

Читать полностью…

Белсат

😊 Трошкі мілаты вам у вашу стужку

Усе ведаюць пра любоў коцікаў да футболу, але што наконт сабакаў? У іх таксама ёсць любімы спорт. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Стрыечны брат віцэ-прэзідэнта ЗША выяваў ва Украіне

Нэйт Вэнс два з паловай года змагаўся ў складзе падраздзялення ЗСУ «Ваўкі Да Вінчы». Ён удзельнічаў у баях за Купянск, Бахмут, Аўдзееўку і Пакроўск.

Раней Найт служыў у корпусе марской пяхоты ЗША. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён прыпыніў працу ў нафтавай кампаніі і паехаў на фронт.

Амерыканец звольніўся са службы ва ўкраінскім войску ў студзені 2025-ага (за некалькі дзён да прысягі Джэй Дзі Вэнса). Ягоны стрыечны брат адзначыўся крытыкай Украіны.

«Дональд Трамп і мой стрыечны брат, відавочна, думаюць, што змогуць атрымаць перамогу над Пуціным. Яны памыляюцца. Расейцы не збіраюцца забываць аб нашай падтрымцы Украіны. Мы карысныя ідыёты Уладзіміра Пуціна», – выказаўся Нэйт.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Вільні адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Офіс Ціханоўскай ужо другі год запар ладзіць акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў гадавіну поўнай ізаляцыі Сяргея Ціханоўскага. Як прайшла сёлетняя акцыя – чытайце на сайце (праз VPN).

🔺 Полк Каліноўскага адзначае трэцюю гадавіну

9 сакавіка 2022 года быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней перарос у полк. Як самі ваяры ацэньваюць тры гады барацьбы – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Ілан Маск: «Starlink» стаў апорай украінскай арміі

Што, на яго думку, адбудзецца, калі сістэму адключыць, і як ён сам да гэтага ставіцца? Падрабязнасці – у нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🙄 Лукашэнка паедзе да Пуціна на наступным тыдні

Дыктатар анансаваў паездку да расейскага калегі яшчэ з для прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня. Тады Лукашэнка адказваў на пытанне аб сваім першым міжнародным візіце пасля таго, як ён у чарговы раз зойме месца кіраўніка дзяржавы.

«Слухай, ну будзе дзіўным, калі я паеду куды-небудзь, калі не ў Маскву», – сказаў Лукашэнка.

Читать полностью…

Белсат

📷 Як заўсёды ў нядзелю, сабралі для вас падборку фатаздымкаў тыдня

Сёння ў яе патрапілі паводка ў Інданэзіі, магутны лясны пажар у Японіі, парад злабадзённых карыкатураў у Дусэльдорфе ды шмат чаго яшчэ.

📍Глядзіце таксама на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

☝️У Вілейскім раёне знайшлі ювелірную майстэрню эпохі крывічоў. У Беларусі нешта падобнае выяўлена ўпершыню

Раскопкі праводзілі супрацоўнікі і студэнты гістарычнага факультэта БДУ. Для вызначэння хімічнага складу знойдзеных вырабаў прыцягнуць спецыялістаў з фізічнага факультэта.

👀 Болей інфармацыі шукайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «За "Starlink" для Украіны плаціць польскае Міністэрства дыгіталізацыі»

Кіраўнік польскага МЗС адказаў Ілану Маску, які намякнуў, што можа адключыць спадарожнікавую сувязь для ўкраінскай арміі.

👀 Падрабязнасці глядзіце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ У адміністрацыі Трампа пастанавілі абмежаваць ужыванне ў афіцыйных дакументах больш як 200 словаў

На самой справе кожная адміністрацыя прэзідэнта ЗША карэктуе стыль афіцыйнай камунікацыі, каб ён адпавядаў палітычным прыярытэтам. Аднак такі шырокі пералік абмежаваных тэрмінаў сведчыць пра «знакавы і прыкметны зрух» у моўнай палітыцы.

🔍 Чытайце больш падрабязнасцей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Лукашэнка зацікавіўся палюбоўніцамі чыноўнікаў

А яшчэ:

У Беларусі – найніжэйшыя цэны ў свеце?
Што такое «справядлівая каляіна»?
Чаму чыноўнікі зноў не змаглі зарэгуляваць цэны?

Прапануем вашай увазе свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам. Як заўсёды, будзе пра што задумацца, але і над чым пасмяяцца!

👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🫡 Тры гады таму паўстаў Полк Каліноўскага

Першапачаткова гэта быў батальён, аднак ужо ў траўні 2022-га яго ператварылі ў полк.

🔍 Чытайце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🤔 У Нямеччыне растуць апасенні таго, што вынішчальнікі F-35 могуць быць аддалена «заблакаваныя» Злучанымі Штатамі

Тэарэтычна блакаванне можа адбыцца праз убудаваныя сістэмы ці праз праграму планавання місій, што не дазволіць гэтым самалётам нават узляцець.

👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🕷Павук патэлефанаваў у Міністэрства працы, каб задаць пытанні, якія цікавяць многіх «дармаедаў»

Хтосьці даў яму парады, хтосьці накрычаў, а адной супрацоўніцы нават давялося гугліць, каб знайсці адказ.

🎧 А яшчэ Павук высветліў, што ў Міністэрства працы ёсць цудоўны гімн (праўда, без музыкі).

👀 Глядзіце (і слухайце) новае выданне «Шухер Шоу» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

На выбары ў Румыніі зноў ідзе прарасейскі кандыдат

Канстытуцыйны суд аднагалосна адхіліў пратэсты супраць Кэліна Джарджэску. Раней ён перамог у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 23% галасоў.

Палітык павінен быў змагацца за прэзідэнцкі пост у другім туры, але суд скасаваў вынікі. Паводле румынскіх спецслужбаў, Расея выкарыстала тысячы акаўнтаў у TikTok для прасоўвання Джарджэску.

Раней Джарджэску праслаўляў фашысцкіх лідараў Румыніі 1930-х. У адным з інтэрв’ю ён назваў Украіну «выдуманай дзяржавай» і выказаў упэўненасць, што пасля вайны яе тэрыторыя «непазбежна» будзе падзелена паміж суседнімі краінамі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Гомельскі блогер падарыў бяздомнай жанчыне новае жыццё

17-гадовы блогер Анатоль (rubakha_go) прыняў удзел у конкурсе на самы крэатыўны ролік з энергетычным напоем, а ў якасці напарніка выбраў бяздомную жанчыну Вікторыю. Што з гэтага атрымалася – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Лукашэнка і Ціханоўская павіншавалі беларусак з 8 сакавіка

З міжнародным жаночым днём беларусак павіншавала дэмакратычная лідарка і самаабвешчаны кіраўнік Беларусі. Чым адрозніваліся іх звароты – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 ЗША адмаўляюцца ад вучэнняў у Еўропе?

Вашынгтон абвясціў пра спыненне ўдзелу ў планаванні будучых вайсковых вучэнняў у Еўропе. Што гэта будзе азначаць – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☺️ Гомельскі блогер Rubakha Go прадаў аўто, якое выйграў у конкурсе, і купіў за гэтыя грошы кватэру бяздомнай жанчыне

Беларускі 17-гадовы блогер Анатоль (rubakha_go), вядомы сваёй дабрынёй і дапамогай людзям у цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Адной з гераінь яго відэа стала Вікторыя, якая атрымала папулярнасць у TikTok дзякуючы сумесным ролікам з Анатолем.

Не так даўно Анатоль узяў удзел у конкурсе, умовай якога было зняццё самага крэатыўнага роліку з энергетычным напоем. Гомельскі блогер прэзентаваў відэа з Вікторыяй, і стаў пераможцам, выйграўшы аўтамабіль BMW M4.

❤️ Пасля перамогі хлопец заявіў, што плануе прадаць машыну, каб купіць кватэру для Вікторыі. І сапраўды зрабіў гэта

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸8 сакавіка – не толькі пра кветкі і падарункі, але і нагода ўзгадаць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца беларускія жанчыны

🔸Справаздача ААН: у 2025 годзе жанчыны маюць толькі 64 % правоў, якія ёсць у мужчынаў

🔸Расказваем, як падзеі ў свеце змяняюць наратыў лукашэнкаўскай прапаганды

🔸Камбінаваная атака расейцаў: ёсць загінулыя, параненыя, разбурэнні ў Харкаўскай і ў Данецкай вобласцях

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/BIAIlVwyd5Q

Читать полностью…
Подписаться на канал