Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🫣 М'янма хоча закупаць тэхналогіі ў Беларусі
Сёння адбылася сустрэча Лукашэнкі і выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Мʼянмы Мін Аўн Ляйна.
Дыктатар спрабуе прыдумаць, як наладзіць супрацу з ваеннай хунтай гэтай краіны, бо пакуль супраца ішла слаба. Лукашэнка запэўніваў Ляйна, што «санкцыі – гэты час магчымасцяў» і абяцаў «паглыбіць адносіны паміж дзяржавамі».
👉 Што яшчэ адбывалася на сустрэчы і якія інтарэсы М'янмы ў Беларусі, чытайце ў нашым артыкуле
📺 Асцярожна, жэстачайшая сатыра ў новым вясновым сезоне
Сатырычная праграма «Жэстачайшы мульт» працягвае сцябаць палітыкаў, якія трапляюцца пад руку.
Свежыя выданні, заснаваныя на рэальных падзеях, глядзіце штопятніцу а 21.45 у нашым эфіры.
А таксама crazy_mult">на YouTube-канале 🎬
🤔 Трамп заявіў, што можа ўвесці «шырокамаштабныя» санкцыі супраць Расеі
Запіс пра гэта з'явіўся на яго старонцы ў Х:
«Грунтуючыся на тым факце, што Расея проста цяпер «граміць» Украіну на полі бою, я рашуча разглядаю магчымасць увядзення шырокамаштабных банкаўскіх санкцый, санкцый і тарыфаў у дачыненні да Расеі да таго часу, пакуль не будзе дасягнутае спыненне агню і канчатковае пагадненне аб міры. Звяртаюся да Расеі і Украіны: сядайце за стол перамоваў проста цяпер, пакуль не стала занадта позна. Дзякуй вам!!!»Читать полностью…
🔥 Украіна атрымала ад Вялікай Брытаніі першы мільярд долараў, забяспечаны даходамі ад замарожаных расейскіх актываў
Пра гэта паведаміў паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль:
«Сёння мы атрымалі 752 мільёны фунтаў ($969 млн) у рамках ініцыятывы G7 ERA. Сродкі накіруем на ўмацаванне ўкраінскай абараназдольнасці»
☠️ Медыяпірацтва на дзяржузроўні? У Беларусі незаконна паказваюць латвійскі анімацыйны фільм «Flow»
Оскараносны мультфільм афіцыйна забаронены да паказу ў нашай краіне і Расеі. Аднак, нягледзячы на гэта, на сайце кінатэатра Falcon Club у Беларусі ён стаіць у бягучым рэпертуары. Інфармацыя пра «Flow» даступная таксама на некалькіх інтэрнэт-парталах Расеі ды Беларусі,
☝️ Дыстрыб'ютарская кампанія Charades ужо заявіла, што ніколі не давала якой-небудзь згоды на камерцыйнае распаўсюджванне або паказ фільму на фестывалях у Беларусі і Расеі.
😢 У Менскім гарадскім судзе пачалі судзіць журналістку Паліну Піткевіч
Дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» за супрацу з онлайн-выданнем «MediaIQ». Ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Паліна Піткевіч была затрыманая ў Менску 6 чэрвеня 2024 года.
Дзяўчына вядомая не толькі як журналістка, але і як валанцёрка па дапамозе бяздомным жывёлінам. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой удома жыў не адзін выратаваны кот.
#рэпрэсіі
🚴♀️ За наезд на чалавека роварам – 1,5 гады «хіміі»
Гэткі прысуд атрымаў 42-гадовы менчук. Яго прызналі вінаватым у «парушэнні правілаў, якія забяспечваюць бяспечную працу транспарту»), пішуць «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру.
👉 13 лістапада 2024 году мужчына ехаў на электраровары па вуліцы Якуба Коласа з хуткасцю 39,2 км/г. Па няўважлівасці, ён наехаў на 35-гадовага мужчыну, які ішоў насустрач. Пешаход атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, у раварыста – ірваная рана на лбе.
Ва Украіне загінуў беларус, які ваяваў на баку Расеі
44-гадовы Мікалай Коваль з Рэчыцы («Бульбаш»), загінуў яшчэ летам 2024 года, але вядома пра гэта стала толькі цяпер, піша «Наша Ніва».
Калі Коваль паехаў ваяваць, невядома. Ён служыў у 254-м мотастралковым палку (у/ч 91704), які дыслакаваўся ў Бранскай вобласці. У траўні 2024-га Коваль быў паранены, трапіў у шпіталь у Белгарадзе. Затым зноў вярнуўся на вайну, яго прызначылі камандзірам узвода. З 4 ліпеня 2024-га лічыўся зніклым без вестак.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі ахоўнікі атрымалі новыя паўнамоцтвы
✔️Беларусы не змогуць дапамагчы дачцы нават за $ 2 млн
✔️Расея нанесла ўдары па цывільным прадпрыемствам Украіны
✔️Краіны ЕЗ рыхтуюць міратворчыя сілы для Украіны
✔️Беларусь ператвараецца ў Каліфорнію
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤗 У нацыянальным парку «Прыпяцкі» усталёўваюць гнёзды для адной з саміх рэдкіх беларускіх птушак
Да канца сакавіка плануецца ўсталяваць 60 гнёздаў.
❤️ Белая лазараўка ці князёк – невялікая пеўчая птушка сямейства сініцавых. Мае блакітна-белае апярэнне. Унесеная ў Чырвоную кнігі Беларусі. Гэта самы рэдкі з сямі відаў сініц, якія жывуць у нашай краіне – іх налічваецца каля 500 – 800 параў.
У 2022 годзе белая лазараўка была прызнаная ў Беларусі птушкай году.
💸 «І 100, і 500 еўраў»
Генеральная пракуратура Літвы прадставіла дадатковую інфармацыю пра двух затрыманых надоечы літоўцаў, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі.
😮 Апынулася, што мужчына і жанчына самі прапанавалі беларускай ваеннай выведцы супрацу. У траўні 2022 года яны ездзілі ў Менск, дзе праз пасярэдніка дамовіліся пра кантакты і далейшую супрацу з прадстаўнікамі ваенных структураў Беларусі.
Паведамляецца і пра памер узнагароджання шпіёнаў:
«Я не скажу, што гаворка ідзе пра сотні тысячаў, але гэта і 100, і 500 еўраў – сумы былі розныя»
💊 Што ў паводзінах Лукашэнкі выдае псіхапата?
Разбіраемся разам з псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім. А таксама ці гатовы дыктатар дзяліцца ўладай з «губернатарамі» і міністрамі? Да як Расея атрымала магчымасць будаваць вайсковыя базы ў Беларусі, глядзіце ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою і Змітром Міцкевічам.
▶️ https://youtu.be/KIRNmfpIBrc
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Літве затрымалі двух літоўцаў, якія працавалі на вайсковую выведку Беларусі
Адным з асноўных дзеянняў абвінавачаных была інфільтрацыя ў Літоўскі звяз стралкоў.
🔺 Як змагацца ў Беларусі? Што карыснага яшчэ можна зрабіць, каб за гэта не пасадзілі
Як цяпер у Беларусі можна праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю.
🔺Беларусаў просяць паабяцаць, што яны не вернуцца на Радзіму
Беларусам, якія стала жывуць за мяжой, прапануюць падпісаць заяву, што яны не плануюць вяртацца на Радзіму і згодныя, што супраць іх спыняць крымінальную справу.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 6 сакавіка
🔻 Беларусам замежжа прапануюць падпісаць заяву, што яны не плануюць вяртацца на Радзіму
🔻 Штогадовы даклад Платформы бяспекі журналістаў
🔻 Як змагацца ў Беларусі? І ці магчыма гэта ўвогуле зараз?
🔻 Украінца затрымалі на беларуска-латвійскай мяжы. Сілавікі абвінавачваюць яго ў экстрэмізме
🔻 Бацькоў выклікаюць у школы, каб адгаварыць накіроўваць дзяцей на вучобу за мяжой
📌 Па падазрэнні ў карупцыі затрыманы Анатоль Чэпікаў – дырэктар Палаца культуры МАЗ і аўтар «гімна УНС»
Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Паводле выдання, у самім ДК сказалі, што мужчына «часова не працуе» і невядома, калі «вернецца да працы».
Чэпікава затрымалі прыкладна месяц таму. Мабільны мужчыны недаступны, а ў сацсеткі ён апошні раз заходзіў у сярэдзіне лютага.
Анатоль Чэпікаў таксама з'яўляецца прадзюсарам групы «PROвокация», якая была актыўнай удзельніцай «Марафону адзінства».
👉 Да таго ж, ён аўтар гімну Усебеларускага народнага сходу і былы гендырэктара радыё «Пілот FM».
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чарговы «дыпламатчны прарыў». Паглядзім, чым краіна-ізгой М’янма і кіраўнік, які нядаўна прыйшоў да ўлады шляхам перавароту, могуць быць цікавыя Беларусі?
🔸У Беларусі афіцыйна пачаўся вясновы прызыў у войска. Чым ён паспеў адзначыцца
🔸У студзені-лютым грамадзяне прадалі дзяржаве валюты амаль на $ 8 мільёнаў больш, чым купілі. У чым прычына?
🔸Якія наступствы анамальна высокай тэмпературы, якая усталявалася ў Беларусі апошнімі днямі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ZXx9TOwAkqo
🧗♂️ Экстрэмальны турызм у Кітаі выходзіць на новы ўзровень
«Нябёсная лесвіца» прыцягвае паказытаць нервы сотні турыстаў ☝️
🪧 Народ супраць Маска. Амерыканцы патрабуюць спыніць масавыя звальненні
У ЗША – серыя пратэстаў супраць Ілана Маска. Амерыканцы абураныя радыкальнымі рэформамі. Праца дэпартаменту эфектыўнасці Маска прыводзіць да масавых звальненняў і закрыцця сацыяльных праектаў.
Больш падрабязна глядзіце ў нашым відэа ☝🏻
😡 Хтосьці спрабуе прадставіць беларусаў ворагамі Літвы... але ніяк не вывучыць беларускую мову
Сярод літоўцаў у сацсетках шырыцца відэа, на якім «літвіністы» спальваюць сцяг Літвы, заўважыла «Наша ніва». Супольнасць, якая распаўсюджвае гэтае відэа, вельмі дзіўная і наўрад ці паходзіць з Беларусі.
Групоўка называе сябе «Жатва» і сцвярджае, што не дазволіць «перапісаць гісторыю».
👉 Падрабязней
😳 Амерыканская кампанія Maxar Technologies адключыла Украіне доступ да сваіх спадарожнікавых здымкаў
Пра гэта ўкраінскаму выданню «Мілітарны» паведамілі некалькі карыстальнікаў сэрвісу на ўмовах ананімнасці. Усе яны атрымалі ад кампаніі лісты, што іх «уліковы запіс быў прыпынены»
Выданне звязвае гэта з рашэннем Вашынгтона перастаць дзяліцца разведданымі з Кіевам.
Прыпыненне рахункаў закранула як урадавых, так і прыватных карыстальнікаў.
📡 Maxar – адзін з галоўных камерцыйных пастаўшчыкоў спадарожнікавых здымкаў. Украінскія вайскоўцы, у прыватнасці, выкарыстоўвалі звесткі са здымкаў для сачэння за перамяшчэннем расейскіх войскаў.
💔 Сумная гадавіна. 16 гадоў таму скончыла жыццё самагубствам Яна Палякова
Салігорская праваабаронца не вытрымала ціску сілавікоў. Ёй было 33 гады.
Яну праследаваў мясцовы аддзел КДБ, на яе аказвалі псіхалагічны ціск, падстройвалі розныя правакацыі і нават катавалі ды збівалі. Але суд яе саму прызнаў вінаватаю ў парушэнні закону і вынес вырак «за паклёп на афіцэра міліцыі», які жорстка яе збіў. Жанчына мусіла заплаціць яму велізарную грашовую кампенсацыю.
😢 Некаторыя лічаць, што апошняй кропкай стаў артыкул у прапагандысцкім выданні «Советская Белоруссия», у якім сцвярджалася, што Палякова выдумала гісторыю пра збіццё, бо хацела праславіцца і «стаць ахвярай самаўпраўства».
Сама Яна з прысудам не пагаджалася і сцвярджала, што гэта помста за яе праваабарончую дзейнасць.
🚀 SpaceX праваліў тэставы запуск космічнага карабля Starship у ЗША
Паглядзіце ☝️
Гэта восьмы выпрабавальны запуск Starsip без экіпажа, сёмая спроба таксама скончылася няўдачай. У студзені касмічны карабель таксама разваліўся неўзабаве пасля запуску.
💱Курсы валютаў 7 сакавіка
Еўра працягвае імкліва расці. Сёння - на 4 капейкі. А вось долар 2 капейкі страціў. Расейскі рубель таксама нязначна але пакуль падае.
#курсывалютаў
🤔 «Таму што магутнасць ядравай зброі вар’яцкая»
Доналд Трамп падчас свайго выступу ў Белым доме заявіў пра жаданне правесці перамовы з Расеяй і Кітаем наконт ядравага раззбраення:
«Было б добра, калі б мы ўсе правялі дэнуклеарызацыю. Таму што магутнасць ядравай зброі вар’яцкая»
«Я прасунуўся далёка з Расеяй, нягледзячы на ўсе гэтыя глупствы пра «Расею, Расею, Расею». Гэта была поўная містыфікацыя, зладжаная кепскімі людзьмі. Але я быў блізкі да праграмы з Расеяй па раззбраенні, і мы збіраліся прыцягнуць Кітай. Я размаўляў з прэзідэнтам Сі, ён быў бы рады далучыцца. Але адбыліся кепскія рэчы, такія, як сфальсіфікаваныя выбары. Таму нам давялося вярнуцца праз чатыры гады»Читать полностью…
😱 Невядомы захапіў у закладніцы супрацоўніцу аэрапорту ў Казахстане
Інцыдэнт адбыўся 7 сакавіка ў аэрапорце Алматы. Супрацоўнікі дагляду службы авіябяспекі МАА папрасілі мужчыну прад'явіць дакументы, у адказ на гэта ён схапіў адну з супрацоўніц за валасы і стаў пагражаць нажом.
«Праз 7 хвілінаў мужчына быў абяззброены супрацоўнікамі лінейнага аддзелу паліцыі (ЛАП) на тэрыторыі аэрапорту і супрацоўнікамі САБ МАА. На дадзены момант мужчына знаходзіцца ў ЛАП і дадзеным інцыдэнтам займаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў»Читать полностью…
☝️ За дэкларацыю ў падтрымку Украіны прагаласавалі 26 з 27 краінаў Еўразвязу
Супраць выступіла Вугоршчына, праз што дэкларацыя не ўвайшла ў высновы Саміту, а была апублікаваная ў якасці дадатку.
А вось прапанова Еўракамісіі па ўмацаванні абароназдольнасці краінаў ЕЗ была ўхваленая аднагалосна ў высновах.
👉 Якія яшчэ дакументы былі ўхваленыя ў высновах Саміту, чытайце тут
🇪🇺 Еўропе давядзецца самастойна стрымліваць пагрозу з Усходу
Нямеччына і Францыя ўжо рыхтуюцца ўзяць на сябе большую адказнасць у NATO. Польшча і Вялікая Брытанія актыўна ўзмацняюць свае арміі.
Хто павінен узначаліць еўрапейскую абарону? Ці зможа Еўропа без падтрымкі ЗША стрымаць Маскву?
👉 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 #галоўнае за 6 сакавіка
✔️ Нямеччына не плануе аднаўляць пастаўкі расейскага газу
✔️ Вярхоўны суд ЗША адмовіў рэспубліканцам у замарозцы амаль 2 млрд долараў на замежную дапамогу
✔️ У Лондане з'явілася прыбіральня Шрэка
✔️ Літоўцы збіралі звесткі пра вайсковую тэхніку і ўзбраенне Літвы для разведкі Беларусі
✔️ У Ірпені ўсталююць мемарыяльную дошку ў памяць пра беларуса Дзмітрыя Апанасовіча
✔️ У Паўднёвай Карэі вайскоўцы на вучэннях ледзь не знішчылі жылы раён
✔️ Туск заявіў аб неабходнасці ўзмацнення вайсковага кантынгенту на мяжы з Беларуссю і Расеяй
✔️ Па падазрэнні ў карупцыі затрыманы дырэктар Палаца культуры МАЗ
✔️ У Беларусі плануюць скараціць спіс забароненых для жанчын работ
🤔 У Беларусі скончыліся «настаяшчыя мужыкі»? Улады плануюць скараціць спіс забароненых для жанчын работ
Гаворка ідзе пра цяжкую працу і працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх жанчынам раней было забаронена працаваць.
☝️На сёння ў гэтым спісе 88 пазіцый. Сярод іншага, нашым жанчыны нельга тушыць пажары ці кіраваць экскаватарам.
Па словах міністаркі працы і сацыяльнай абароны Наталлі Паўлючэнка, «эканоміка мадэрнізуецца, аптымізуюцца вытворчыя працэсы, што палягчае працу»
«Мы здымаем гэтыя абмежаванні, сумесна з Міністэрствам аховы здароўя вывучаючы тыя шкодныя фактары, якія засталіся, і рыхтуем прапанову па чарговым скарачэнні спісу шкодных прафесіяў, на якіх не могуць працаваць жанчыны, для больш шырокіх прапановаў на рынку працы для нашых дам»Читать полностью…
🇺🇦 У Кіеве каля амбасады ЗША прайшла акцыя падтрымання ўкраінскіх ваеннапалонных
Родныя палонных, былыя вязні ды ваяры ЗСУ выйшлі з плакатамі і сцягамі брыгадаў, патрабуючы ад заходніх партнёраў узмацніць ціск на Расею і дамагацца вяртання абаронцаў Украіны дадому. Паглядзіце, як гэта было!