Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 8 сакавіка
✔️ Як (ці) адзначаюць 8 Сакавіка Святлана Ціханоўская і іншыя вядомыя беларускі
✔️ Расея зноў атакавала Украіну. Ёсць загінулыя
✔️ Ціханоўская павіншавала беларускіх жанчын са святам 8 Сакавіка
✔️ Маск пасварыўся з Руб'ёў
✔️ Прэзідэнт Паўднёвай Карэі выйшаў на волю
✔️ У Літве распавялі, якія пагрозы бачаць з боку Беларусі і беларусаў
✔️ Расейскія войскі прарваліся ў Суджу
✔️ З якімі праблемамі, страхамі і перашкодамі сутыкаюцца жанчыны ў эміграцыі
✔️ Падборка фільмаў пра жанчын, якія ідуць супраць сістэмы
✔️ Самастойныя і смелыя жанчыны Беларусі розных часоў
✔️ Зяленскі заклікаў узмацніць санкцыі супраць РФ на фоне расейскіх атак
✔️ З купала Кіеўска-Пячэрскай лаўры абваліўся крыж
#рэпрэсіі:
▪️ Даклад пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды
😊 Трошкі мілаты вам у вашу стужку
Усе ведаюць пра любоў коцікаў да футболу, але што наконт сабакаў? У іх таксама ёсць любімы спорт. Паглядзіце!
❤️ Яны знайшлі адзін аднаго на вайне і закахаліся
Кранальная гісторыя фельчаркі Таццяны і кіроўцы Андрэя, якія разам ратуюць параненых вайскоўцаў ЗСУ.
🤡 У Беларусі знайшлі рэдказёмы
І ствараюць вёскі будучыні. А беларускія пенсіянеры будуць атрымоўваць пенсію ў крыптавалюце SOL і XRP?
😁 Фантастычны гумар ад «Хай Так TV»
🔥 Самастойныя і смелыя жанчыны Беларусі розных часоў
👑 Бона Сфорца
Каралева і рэфарматарка. Дзякуючы ёй гарады атрымалі магдэбургскае права і ў хутка пачала будавацца інфраструктура.
⚔️ Эмілія Плятэр
Ліцвінская Жанна д’Арк. У 24 гады, падчас антыімперскага паўстання 1830–1831 гадоў, узначаліла паўстанцкі атрад з 500 чалавек.
🧨 Алаіза Пашкевіч (Цётка)
Рэвалюцыянерка, якая ездзіла з падробленым пашпартам у Беларусь.
🖌 Францішка Уршуля Радзівіл
Першая драматургіня ў ВКЛ. Стварыла ўласны тэатр і сама пісала сцэнары.
❤️🔥 Саламея Русецкая
Доктарка і падарожніца. Каб зарабіць грошы, выкупляла ваеннапалонных і перапрадавала іх сем’ям. Аднойчы выкупіла афіцэра, у якога закахалася і пабралася шлюбам.
🔖 Палута Бадунова
Намесніца старшыні Рады БНР у 1919 годзе. Гэта яе подпіс стаіць пад актам незалежнасці.
☦️ Еўфрасіння Полацкая
Асветніца і першая святая жанчына на Русі. Сталася першаю кананізаванаю жанчынаю на Русі.
🧚♂️ Апалонія Дарэўская
Прыгонная танцорка, якая стаяла ля вытокаў беларускага балету.
💪 117 гадоў таму амерыканскія жанчыны вырашылі, што з іх хопіць
8 сакавіка 1908 года ў Нью-Ёрку тысячы жанчын выйшлі на так званы марш пустых рондаляў. Яны пратэставалі супраць цяжкіх умоў працы і нізкіх заробкаў.
Прапануем вам падборку фільмаў пра жанчын, якія ідуць супраць сістэмы і стэрэатыпаў і не баяцца змагацца за свае правы☝️
📌 З якімі праблемамі, страхамі і перашкодамі сутыкаюцца жанчыны ў эміграцыі?
Немагчыма ўступіць у шлюб, або развесціся, маёмаснае пытанне, узаемадзеянні дзяцей з бацькам пасля разводу і інш...
Акрамя таго, у выпадках хатняга гвалту ўдалечыні ад дому ахвяры яшчэ цяжэй даць адпор агрэсару.
👉 Юрыстка «WKB Lawyers» і сузаснавальніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская распавяла пра магчымасці і правы жанчын у Польшчы
📌 Літоўскія спецслужбы сцвярджаюць, што беларускія сілавікі прымушаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары да супрацы
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы і Другі Дэпартамент аператыўных службаў выпусцілі даклад з ацэнкамі пагрозаў нацыянальнай бяспекі. Вялікая ўвагу ў ім прысвечаная і Беларусі.
☝️Паводле ведамства, беларускія спецслужбы вымушаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары супрацоўнічаць з імі, пагражаючы бяспецы іх сваякоў у Беларусі і праву распараджацца нерухомасцю або бізнесам у Беларусі.
Да таго ж, згодна з заявай, адной з мішэняў беларускай выведкі з'яўляюцца беларускія кампаніі, якія адкрылі свае філіялы ў Літве, але не спынілі дзейнасць у Беларусі.
👉 Якія яшчэ пагрозы для сваёй краіны з боку Беларусі і беларусаў бачаць літоўскія спецслужбы, чытайце ў нашым артыкуле
📌 Арыштаваны ў студзені за спробу дзяржаўнага перавароту прэзідэнт Паўднёвай Карэі сёння выйшаў на волю
Па вызваленні Юн Сок Ёль падзякаваў суду за мужнасць і рашучасць у «выпраўленні незаконнасці», піша «Yonhap»
Паводле пракуратуры, вызваленне адбылося пасля таго, як суд прыняў просьбу палітыка аб адмене яго арышту.
👉 Юн Сок Ёль правёў у зняволенні 52 дні пасля таго, як следчыя затрымалі яго 15 студзеня паводле абвінавачвання ў падбухторванні да паўстання праз абвяшчэнне вайсковага становішча 3 снежня 2024 года.
🙈 Ілан Маск абвінаваціў дзяржсакратара Маркаў Руб’ёў у тым, што той не звольніў нікога са сваіх супрацоўнікаўБітва тытанаў сварка паміж бізнесоўцам і палітыкам адбылася пад час сустрэчы з Доналдам Трампам у Белым доме.
У адказ на выпад з боку Маска, Руб’ёў заявіў, што з Дзярждэпартаменту на датэрміновую пенсію сышлі больш як 1500 чыноўнікаў, што таксама можна лічыць звальненнямі.
👉 Чым скончылася сварка паміж Іланам Маскам іМаркаў Руб’ёў чытайце па спасылцы
🙈 У Беларусі выпусцілі духі... з водарам бетону
Да 8 сакавіка група кампаній «А-100 Дэвелапмент» выпусціла інтэр'ерную парфуму Fundamental №1, натхнёную бетонам.
🤔 Па словах вытворцаў, у водары свежы азон і ядловец змяняюцца глыбокімі нотамі кедра, скуры і тытунёвага ліста.
Парфюма выпушчаная ў выглядзе дыфузараў у індустрыяльным стылі. Іх атрымаюць партнёры і кліенты кампаніі ў якасці падарунка.
11 чалавек загінулі ва Украіне праз расейскую атаку
Адбылося гэта ноччу ў Добраполлі (Данецкая вобласць). Расейцы пашкодзілі там восем жылых пяціпавярховікаў, адміністрацыйны будынак і 30 аўтамабіляў. Пакуль ратавальнікі спрабавалі ліквідаваць пажар, беспілотнік пашкодзіў і пажарную машыну.
Вядома пра 11 загінулых і як мінімум 30 пацярпелых.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Польшча плануе маштабную мілітарызацыю краіны
Дональд Туск анансаваў вайсковыя рэформы, якія могуць закрануць мужчынскую частку насельніцтва. Сярод планаў таксама адмена некалькіх міжнародных канвенцый і нават змены ў сферы ядравай бяспекі. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларускага музыканта абвінавачваюць у схіленні да сэксу з непаўнагадовай
Сваю гісторыю распавяла дзяўчына, якая сцвярджае, што ўдзельнік менскага рок-гурта скарыстаўся ёй, калі ёй было ўсяго 15 гадоў. Хто гэты музыкант і як гэта адбылося – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Колькі беларуская выведка плаціла затрыманым за шпіянаж літоўцам?
Пракурор Літвы распавёў падрабязнасці па справе асоб, якія маглі шпіёніць на карысць рэжыму Лукашэнкі. Колькі яны за гэта атрымлівалі грошай – чытайце ў матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 7 сакавіка
🔻 16 гадоў таму скончыла жыццё самагубствам Яна Палякова
🔻 У Менску пачалі судзіць журналістку Паліну Піткевіч
🔻 Чарговае папаўненне «спісу экстрэмістаў»
🔻 За ўдзел у пратэстах асудзілі 71-гадовую пенсіянерку
Кадры забойства расейскімі салдатамі двух параненых украінскіх вайскоўцаў ускалыхнулі грамадскасць
«Гэтае жудаснае відэа трапілася сыну. Ён прынёс яго мне... Матулі ягонай мы сказалі, што Лёша ў палоне. Яна ж пасля інсульту. Інакш не перажыве. А так яна чакае, калі яго абмяняюць»
Аднаго з забітых апазналі. «Белсат» высветліў падрабязнасці таго трагічнага дня і паразмаўляў з жонкаю забітага Аляксея Жукава і ягонымі сябрамі.
Гэтую размову чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
☺️ Гомельскі блогер Rubakha Go прадаў аўто, якое выйграў у конкурсе, і купіў за гэтыя грошы кватэру бяздомнай жанчыне
Беларускі 17-гадовы блогер Анатоль (rubakha_go), вядомы сваёй дабрынёй і дапамогай людзям у цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Адной з гераінь яго відэа стала Вікторыя, якая атрымала папулярнасць у TikTok дзякуючы сумесным ролікам з Анатолем.
Не так даўно Анатоль узяў удзел у конкурсе, умовай якога было зняццё самага крэатыўнага роліку з энергетычным напоем. Гомельскі блогер прэзентаваў відэа з Вікторыяй, і стаў пераможцам, выйграўшы аўтамабіль BMW M4.
❤️ Пасля перамогі хлопец заявіў, што плануе прадаць машыну, каб купіць кватэру для Вікторыі. І сапраўды зрабіў гэта
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸8 сакавіка – не толькі пра кветкі і падарункі, але і нагода ўзгадаць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца беларускія жанчыны
🔸Справаздача ААН: у 2025 годзе жанчыны маюць толькі 64 % правоў, якія ёсць у мужчынаў
🔸Расказваем, як падзеі ў свеце змяняюць наратыў лукашэнкаўскай прапаганды
🔸Камбінаваная атака расейцаў: ёсць загінулыя, параненыя, разбурэнні ў Харкаўскай і ў Данецкай вобласцях
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/BIAIlVwyd5Q
📌 «Павінна быць зламана ўсё, што дапамагае Пуціну фінансаваць вайну»
Уладзімір Зяленскі выступіў за ўзмацненне санкцый супраць Расеі, каментуючы ўдары расейскіх войскаў па ўкраінскіх гарадах, якія адбыліся ўвечары 7 сакавіка.
У выніку гэтай атакі вядома пра 11 загінулых і 47 параненых, сярод іх пяцёра дзяцей. Яшчэ тры чалавекі загінулі ў выніку трапляння дрона на мясакамбінаце на Харкаўшчыне.
«Такія ўдары паказваюць, што мэты Расеі застаюцца нязменнымі. Таму вельмі важна працягваць рабіць усё для абароны жыцця, умацоўваць нашу супрацьпаветраную абарону, узмацняць санкцыі супраць Расеі. Павінна быць зламана ўсё, што дапамагае Пуціну фінансаваць вайну»Читать полностью…
🤔 «Пасажыраў няма: ні туды, ні назад»
На аўтобусны маршрут, які некаторы час ездзіў з Пецярбурга ў акупаваны расейскімі войскамі Марыупаль, так і не знайшлося пасажыраў. Ён ездзіў пустым. А зараз яго наагул адмяняюць.
3 сакавіка губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў абвясціў аб запуску першага рэгулярнага аўтобуснага рэйса Пецярбург – Марыупаль:
«Запуск аўтобуснага маршрута яшчэ мацней звязвае Паўночную сталіцу з нашым горадам-пабрацімам»
📌 Злучаныя Штаты маюць намер спыніць свой удзел у планаванні будучых вайсковых вучэнняў у Еўропе
Пра гэта кажуць крыніцы шведскага выдання «Expressen». Гэтыя звесткі таксама ёсць дадатковай прыкметаю меркаванага скарачэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Еўропе.
☝️ А паводле звестак «The Telegraph», Трамп разглядае магчымасць вываду каля 35 000 амерыканскіх войскаў з Нямеччыны і перадыслакацыі іх ва Усходнюю Еўропу, у прыватнасці ў Венгрыю, якая падтрымлівае цесныя адносіны з Расеяй.
😮 Аказваецца, у Сярэднявеччы селядзец лічыўся рыбай беднякоў
Аднак потым, дзякуючы простаму рыбаку, пераўтварыўся ў далікатэс
А ці ведалі вы, што бацькі Францыска Скарыны і Марка Шагала гандлявалі селядцом?
😊 Паслухайце гісторыю рыбы, якая змяніла Еўропу і захапіла Беларусь у новым выпуску «Вусы Скарыны»
❗️ Расейскія войскі прарваліся ў Суджу, што на Куршчыне
Украінскі журналіст Юрый Бутусаў заяўляе, што расейскія і паўночнакарэйскія войскі ў Курскай вобласці «маюць значную перавагу ў сілах, і вораг атакуе бесперапынна».
Пра цяжкае становішча ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці паведамляюць і расейскія крыніцы.
👉 Падрабязней
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак
✔️Еўрадыпламаты заклікалі вызваліць беларускіх палітзняволеных жанчын
✔️Сілавікі заяўляюць, што атрымалі доступ да звестак belpol
✔️У Асіповічах дзяўчына ўратавала хлопчыка, які праваліўся пад лёд
✔️Чаго чакаць беларусам ад надвор'я найбліжэйшым часам?
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✊ Беларуская мова змагаецца за правы жанчын
Ці заўважалі як натуральна гучаць фемінітывы ў нашай мове?
☝️ Навошта яны патрэбныя і ці можа мова існаваць увогуле без іх глядзіце ў нашым відэа ад «Мова нанова»!
🪖 Дональд Туск анансаваў маштабную вайсковую рэформу
Якая, у тым ліку, будзе ўключаць і абавязковую вайсковую падрыхтоўку мужчынаў і добраахвотную – для жанчын.
Да таго ж, на фоне перамоваў з Францыяй аб «ядравым парасоне»,Туск хоча, каб Польшча мела голас у пытанні выкарыстання ядравай зброі.
👉 Падрабязней
Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх жанчын са святам 8 Сакавіка
«Беларускі — гэта прыклад моцы дабрыні і нястомны рухавік пераменаў.
У часы, калі жанчыны ладзяць антываенны супраціў, узначальваюць палітычныя і грамадскія рухі, вядуць за сабой народы, час забыць выраз «слабы пол».
Мы таксама змагаемся за роўныя магчымасці, справядлівасць і дэмакратыю. Сёння мы ўслаўляем жаночую стойкасць, рашучасць і самаадданасць, нагадваючы свету пра нашыя выдатныя дасягненні».
«Замест вы "ўпрыгожваеце наш калектыў" лепш выказаць павагу і падзяку»
Мы спыталі Святлану Ціханоўскую, журналістак і актывістак: ці адзначаюць яны 8 Сакавіка, што лічаць найлепшым падарункам і як мужчынам варта віншаваць жанчын у гэты дзень.
Пачытайце адказы і парады вядомых беларусак ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 7 сакавіка
✔️ ЕЗ не змог аднагалосна ўхваліць дэкларацыю ў падтрымку Украіны
✔️ Колькі літоўскім шпіёнам плаціла беларуская выведка
✔️ Невядомы захапіў у закладніцы супрацоўніцу аэрапорту ў Казахстане
✔️ Трамп хоча дамовіцца з расеяй і Кітаем аб ядравым раззбраенні
✔️ SpaceX праваліў тэставы запуск космічнага карабля Starship у ЗША
✔️ Украіне адключылі доступ да спадарожнікавых здымкаў
✔️ У Беларусі незаконна паказваюць латвійскі анімацыйны фільм «Flow»
✔️ упраць беларусаў у Літве зноў учынілі правакацыю
✔️ Украіна атрымала ад Вялікай Брытаніі першы мільярд долараў, забяспечаны даходамі ад замарожаных расейскіх актываў
✔️ Трамп заявіў, што можа ўвесці «шырокамаштабныя» санкцыі супраць Расеі
Вжух! І вы трошкі ведаеце ідыш 🪄
Не верыце? Асобныя словы дык дакладна ведаеце! Што гэта за словы і як яны прабраліся ў беларускую мову, тлумачым у відэа з праграмы «Мова нанова»
Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬
🤯 Дзяўчына абвінаваціла беларускага музыку ў тым, што ён схіляў яе да сексу, калі ёй было 15
Палачанка Ілона Зайцава распавяла ў сваім X, што калі ёй было 15, былы клавішнік менскага рок-гурту «Мутнаевока» Кірыл Тараненка стаў навязваць ёй сяброўства, а калі ёй стала 16, заняўся з ёй сексам. Мужчыну на той момант было 27 гадоў.Музыка не каментаваў абвінавачванні
Дзяўчына кажа, што вырашыла расказаць сваю гісторыю, каб звярнуць увагу на тое, што гэта адбылося не дзесьці далёка «у нейкім Оксфардзе», а ў Беларусі.
👉 Чытаць падрабязней