Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 6 сакавіка
✔️ Нямеччына не плануе аднаўляць пастаўкі расейскага газу
✔️ Вярхоўны суд ЗША адмовіў рэспубліканцам у замарозцы амаль 2 млрд долараў на замежную дапамогу
✔️ У Лондане з'явілася прыбіральня Шрэка
✔️ Літоўцы збіралі звесткі пра вайсковую тэхніку і ўзбраенне Літвы для разведкі Беларусі
✔️ У Ірпені ўсталююць мемарыяльную дошку ў памяць пра беларуса Дзмітрыя Апанасовіча
✔️ У Паўднёвай Карэі вайскоўцы на вучэннях ледзь не знішчылі жылы раён
✔️ Туск заявіў аб неабходнасці ўзмацнення вайсковага кантынгенту на мяжы з Беларуссю і Расеяй
✔️ Па падазрэнні ў карупцыі затрыманы дырэктар Палаца культуры МАЗ
✔️ У Беларусі плануюць скараціць спіс забароненых для жанчын работ
🤔 У Беларусі скончыліся «настаяшчыя мужыкі»? Улады плануюць скараціць спіс забароненых для жанчын работ
Гаворка ідзе пра цяжкую працу і працу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх жанчынам раней было забаронена працаваць.
☝️На сёння ў гэтым спісе 88 пазіцый. Сярод іншага, нашым жанчыны нельга тушыць пажары ці кіраваць экскаватарам.
Па словах міністаркі працы і сацыяльнай абароны Наталлі Паўлючэнка, «эканоміка мадэрнізуецца, аптымізуюцца вытворчыя працэсы, што палягчае працу»
«Мы здымаем гэтыя абмежаванні, сумесна з Міністэрствам аховы здароўя вывучаючы тыя шкодныя фактары, якія засталіся, і рыхтуем прапанову па чарговым скарачэнні спісу шкодных прафесіяў, на якіх не могуць працаваць жанчыны, для больш шырокіх прапановаў на рынку працы для нашых дам»Читать полностью…
🇺🇦 У Кіеве каля амбасады ЗША прайшла акцыя падтрымання ўкраінскіх ваеннапалонных
Родныя палонных, былыя вязні ды ваяры ЗСУ выйшлі з плакатамі і сцягамі брыгадаў, патрабуючы ад заходніх партнёраў узмацніць ціск на Расею і дамагацца вяртання абаронцаў Украіны дадому. Паглядзіце, як гэта было!
📌 Туск заявіў аб неабходнасці ўзмацнення вайсковага кантынгенту на мяжы з Беларуссю і Расеяй
Польскі прэм'ер на саміце па пытаннях Украіны ў Бруселі, назваў абарону ўсходняй мяжы Еўразвязу адной з прыярытэтных задач і адзначыў, што мае намер падняць пытанне аб павелічэнні прысутнасці войскаў ЕЗ і NATO на ўсходніх межах:
«Каб сапраўды гарантаваць бяспеку камусьці, спачатку трэба забяспечыць ёй сябе. Неабходна ўмацаваць абарону еўрапейскіх межаў, асабліва з Расеяй і Беларуссю, а таксама наладзіць бяспеку марской, паветранай і кіберпрасторы. Толькі тады мы зможам аказваць больш якасную і эфектыўную дапамогу Украіне»Читать полностью…
😱 У Паўднёвай Карэі вайсковыя вучэнні пайшлі не па плане. Жылы раён ледзь не знішчылі васьмю бомбамі
Мінімум 15 чалавек пацярпелі, двое з іх – у цяжкім стане. Разбурана восем будынкаў і некалькі аўтамабіляў.
Карэйскія вайскоўцы праводзілі сумесныя з ЗША вучэнні. Непадалёк ад палігону, дзе яны праходзілі, ёсць жылы раён. Reuters піша, што знішчальнікі вылецелі за межы палігону з-за памылкі ў каардынатах і зрабілі «няштатны» скід васьмі бомбаў.
Вайскоўцы папрасілі прабачэння за тое, што адбылося і паабяцалі пакрыць шкоду.
❗️Украінца затрымалі на беларуска-латвійскай мяжы. Сілавікі абвінавачваюць яго ў экстрэмізме
Грамадзяніна Украіны і мужчыну, які дапамагаў яму перайсці мяжу затрымалі ў населеным пункце Яніна. Пазней у Наваполацку затрымалі яшчэ двух памагатых.
🫤 Полацкія памежнікі з АМАПам злавілі мужчыну па наводцы. Сілавікі ведалі, што рыхтуецца парушэнні беларускай мяжы.
У прэс-службе Дзяржпагранкамітэту сцвярджаюць, што мужчына планаваў займацца «экстрэмізмам» у Расеі:
«Як стала вядома, украінец меў намер ісці ў Расейскую Федэрацыю для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Высветлілася, што яму забаронены ўезд у Расею і Беларусь як асобе, якая выношвае намеры па дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча і арганізацыі ячэек экстрэмісцкіх структур у інтарэсах Украіны»
💅 З'ехаў з Беларусі і знайшоў сябе ў Польшчы
Беларус заснаваў першы ў Польшчы салон, дзе робяць пазногці з грыбоў і кіпцюры з кашачай поўсці
Паглядзіце ☝️
❗️Як змагацца ў Беларусі? І ці магчыма гэта ўвогуле зараз?
«Белсат» спытаў праваабаронцу, якая толькі нядаўна з’ехала за мяжу ад пераследу, пра тое, як цяпер у Беларусі можна праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю.
👉 Пачытайце
📸 У Лондане можна сфатаграфавацца ў прыбіральні Шрэка
Гэта не жарт, а сапраўдная забава ў краме мерча Shrek’s Adventure
Паглядзіце!
💱Курсы валютаў 6 сакавіка
Еўра вырас ажно на амаль 6 капеек. Долар і расейскі рубель страцілі.
#курсывалютаў
😱 Пакусіліся на святое!!! Кажуць, дранікі прыйшлі ў беларускую кухню з габрэйскай!!
Хто такія літвакі і які адбітак яны пакінулі на беларускай мове і беларускай кухні і што габрэі запазычылі з беларускай мовы?
👉 Пра ўплыў габрэйскай культуры на беларускую і гебраізмы ў беларускай мове распавядаем у новым выпуску «Мова нанова»
🔺 Злоўжыванне сістэмай Інтэрпола, рэпрэсіі, сачэнне і адно забойства
Такія згадкі пра Беларусь у штогадовым дакладзе Платформы бяспекі журналістаў, створанай Радай Еўропы для садзейнічання абароне журналістыкі і бяспецы журналістаў.
У дакуменце адзначаецца, што па стане на 31 снежня 2024 года 159 журналістаў знаходзіліся ў зняволенні па ўсёй Еўропе. З іх больш за ўсё ў Беларусі – 44 чалавекі. На другім месцы Азербайджан (30), затым Расея (29 плюс 28 чалавек на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны).
🤬 Новы дзень – новыя «ініцыятывы»
Чытачы «Белсату» паведамляюць, што беларусам, якія стала жывуць за мяжой, прапануюць падпісаць заяву, што яны не плануюць вяртацца на Радзіму і згодныя, што супраць іх спыняць крымінальную справу.
Падрабязнасці і каментар юрыста ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 #галоўнае за 5 сакавіка
✔️ЗША болей не дзеліцца дадзенымі сваёй выведкі з Украінай. Але працягвае дзяліцца з саюзнікамі па NATO
✔️Польшча перастае масава выдаваць гуманітарныя візы беларусам
✔️Лукашэнка працягвае набівацца ў сябры Трампу: прапанаваў яму правесці мірныя перамовы ў Менску
✔️Беларусы стварылі AI-платформу «Doctorina», якая можа ставіць дыягназы і прапаноўваць лекаванне
✔️Лукашэнкаўцы прасоўваюць ідэю «мяккага сталінізму». Ці прыжывецца яна ў Беларусі?
✔️«Вялікі падарунак Кітаю»? Як рашэнне адміністрацыі Трампа скасаваць міжнародную дапамогу можа згуляць на руку Сі Цзінь Піну
✔️Польшча дадала ў свой санкцыйны спіс яшчэ адно беларускае прадпрыемства
✔️Лукашэнка загадаў знайсці ў Беларусі радовішчы рэдказямельных металаў. А дзе яны могуць быць?
✔️У краіны Шэнгену неўзабаве трэба будзе заязджаць па новых правілах
🔹У краіны Шэнгену неўзабаве трэба будзе заязджаць па новых правілах
Праўда, змены не закрануць механізмы выдачы візаў. Справа ў іншым.
🔍 Чытайце на старонцы, у чым менавіта
#рэпрэсіі Асноўнае за 6 сакавіка
🔻 Беларусам замежжа прапануюць падпісаць заяву, што яны не плануюць вяртацца на Радзіму
🔻 Штогадовы даклад Платформы бяспекі журналістаў
🔻 Як змагацца ў Беларусі? І ці магчыма гэта ўвогуле зараз?
🔻 Украінца затрымалі на беларуска-латвійскай мяжы. Сілавікі абвінавачваюць яго ў экстрэмізме
🔻 Бацькоў выклікаюць у школы, каб адгаварыць накіроўваць дзяцей на вучобу за мяжой
📌 Па падазрэнні ў карупцыі затрыманы Анатоль Чэпікаў – дырэктар Палаца культуры МАЗ і аўтар «гімна УНС»
Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Паводле выдання, у самім ДК сказалі, што мужчына «часова не працуе» і невядома, калі «вернецца да працы».
Чэпікава затрымалі прыкладна месяц таму. Мабільны мужчыны недаступны, а ў сацсеткі ён апошні раз заходзіў у сярэдзіне лютага.
Анатоль Чэпікаў таксама з'яўляецца прадзюсарам групы «PROвокация», якая была актыўнай удзельніцай «Марафону адзінства».
👉 Да таго ж, ён аўтар гімну Усебеларускага народнага сходу і былы гендырэктара радыё «Пілот FM».
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Да чаго дамовіліся еўрапейскія лідары ў Бруселі ды дзе месца Беларусі
🔸Беларускім актывістам і журналістам у выгнанні напісвае чалавек нібы для інтэрвʼю пра бізнес. А што насамрэч?
🔸Пагаворым пра пагрозы для свету з усходу на тле ратыфікацыі пагаднення аб ўзаемабяспецы
🔸Набліжаецца 8 сакавіка, як зрабіць свята больш экалагічным?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/EGE9XI8nHr0
😳 Пятнаццаць з паловай мільёнаў прэміі атрымалі сілавікі за шэсць месяцаў мінулага году. Адкуль такія грошы?
BELPOL атрымаў дакументы, якія раскрываюць сапраўдны стан міліцыі ў Менску. Размова ў іх вядзецца пра бюджэт, пазабюджэтныя даходы і праблемы з кадрамі.
👉 Пачытайце, як менская міліцыя паступова пераўтвараецца ў камерцыйную структуру
❤️ У Ірпені ўсталююць мемарыяльную дошку ў памяць пра беларуса Дзмітрыя Апанасовіча
Беларускі добраахвотнік загінуў у сакавіку 2022 года, абараняючы горад, піша ITV
Апанасовіч («Тэрор») родам са Смаргоні. Апошнія гады жыў у Польшчы. Пасля пачатку вайны, на наступны ж дзень прыняў рашэнне ехаць абараняць Украіну.
🤯 Літоўцы збіралі звесткі пра вайсковую тэхніку і ўзбраенне Літвы для разведкі Беларусі
Двое грамадзян Літвы сталі фігурантамі гучнай справы аб шпіянажы на карысць Беларусі. Адзін з іх мэтанакіравана ўнёс сябе ў шэрагі Літоўскага саюзу стралкоў, перадаючы беларускім спецслужбам інфармацыю, якая хоць і не была засакрэчанай, але магла быць выкарыстана супраць Літвы.
👉 Падрабязней
🤧 Мінздароўя: рост сезонных захворванняў фіксуецца, аднак сітуацыя не эпідэмічная
У якасці доказу паказалі пустыя паліклінікі.
Чыноўнікі кажуць, што ў краіне цыркулююць збольшага вірусы грыпу А і В ды негрыпозныя рэспіраторныя вірусы, аднак «цыркуляцыя вірусаў характарызуецца нізкай інтэнсіўнасцю».
☝️У Мінздароўя нагадалі захады прафілактыкі ў час сезонных хваробаў:
▪️кашляць і чхаць у сурвэтку або ў выгіб локця,
▪️праветрываць памяшканні і ладзіць вільготную ўборку,
▪️прытрымлівацца здаровага ладу жыцця,
▪️дастаткова адпачываць,
▪️прытрымліваецца сацыяльнай дыстанцыі,
▪️часцей бываць на свежым паветры і мінімізаваць наведванне месцаў з людзьмі.
📣 «Прасвет» вяртаецца ў вясновым сезоне. Не прапусціце штотыднёвы агляд замежных падзеяў, звязаных з Беларуссю
Цяпер шточацвер а 20.45 паводле менскага часу ў жывым эфіры «Белсату».
Таксама глядзіце свежыя выданні на YouTube-канале «Belsat News» 🎬
а таксама ў Facebook 🔵
🤔 Уладу Трампа вырашыў абмежаваць Вярхоўны суд ЗША?
Вярхоўны суд ЗША адмовіў рэспубліканцам у замарозцы амаль 2 млрд долараў на замежную дапамогу, паведамляе «Associated Press».
☝️ Рашэнне Вярхоўнага суда ЗША не патрабуе ад Трампа аднавіць фінансавання замежнай дапамогі, а толькі перадае справу ў суды ніжэйшай інстанцыі.
Але сам факт таго, што два суддзі, прызначаныя кансерватарамі, паўсталі супраць запыту адміністрацыі Трампа – цікавы.
👉 Разбіраліся, што адбываецца са справай аб замежнай дапамозе
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Буйны пажар у вёсцы пад Валожынам
✔️Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Крывым Розе
✔️Макрон: Расея стала пагрозай для ўсёй Еўропы на доўгія гады
✔️Беларусаў просяць не вяртацца на радзіму
✔️Віцебскія ратавальнікі павіншавалі жанчын з 8 сакавіка
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 «Расея надоўга стала пагрозаю для Францыі і Еўропы»
Прэзідэнт Францыі выступіў з прамоваю напярэдадні надзвычайнага еўрапейскага саміту наконт Украіны. Эманюэль Макрон заявіў, што замірэнне не можа быць дасягнутае любым коштам і не можа быць капітуляцыяй Украіны.
«У незалежнасці ад таго, як хутка настане мір, нам неабходна прызнаваць расейскую пагрозу і мацней узброіцца. Будучыня Еўропы не можа быць вызначаная ў Маскве ці Вашынгтоне»
🔥 Нямеччына не плануе аднаўляць пастаўкі расейскага газу
Пра гэта заявіў заявіў афіцыйны прадстаўнік Нямеччыны Штэфан Хебенштрайт:
«Астатняя труба газаправода «Паўночны паток-2» – не сэртыфікаваная. Ніякай газавай залежнасці ад Расеі няма, і няма ніякіх планаў зноў стаць залежнымі ад Расеі ці наладзіць пастаўкі расейскага газу ў Нямеччыну»Читать полностью…
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Беларусы стварылі AI-платформу «Doctorina»,
Яна можа ставіць дыягназы і прапаноўваць лекаванне
🔻Як адміністрацыя Трампа робіць Кітай great again
Як рашэнне адміністрацыі Трампа скасаваць міжнародную дапамогу можа згуляць на руку Сі Цзінь Піну
🔻 «Нават Пуціна ніколі так не хваліў, як Трампа».
Інтэрв'ю Лукашэнкі як спроба дагрукацца да ЗША
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 5 сакавіка
▫️Арт-дырэктара Беларускага свабоднага тэатру Мікалая Халезіна абвесцілі ў вышук. Хочуць шукаць «на вакзалах і прывакзальных плошчах»
▫️За пратэсты-2020 пачалі судзіць гаспадыню аграсядзібы ў Баранавічах Тамару Патоцкую
▫️Таксама распачаўся працэс па тым жа 342-м артыкуле над сталічнай настаўніцай фізкультуры
▫️Пракурор Менскай вобласці пастанавіў абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Legalize Belarus»
☝️Лукашэнка загадаў знайсці ў Беларусі радовішчы рэдказямельных металаў. А дзе яны могуць быць?
Магчыма, неўзабаве Доналд Трамп можа пачуць пра Шчучыншчыну! Бо навукоўцы бачаць «пэўныя перспектывы» па гэтай тэме менавіта там.
🔍 Чытайце болей па спасылцы