Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📍Крыніцы Financial Times пацвердзілі, што ЗША спыніла перадачу дадзеных выведкі Украіне
У той жа час Злучаныя Штаты працягваюць дзяліцца гэтымі звесткамі з найбліжэйшымі саюзнікамі па NATO (напрыклад, Вялікай Брытаніяй). Гэта значыць, што тэарэтычна Украіна можа атрымліваць гэтыя дадзеныя праз «пасярэднікаў».
Дадзеныя заходняй выведкі ды здымкі са спадарожнікаў неабходныя ЗСУ для таго, каб выяўляць пазіцыі расейцаў ды наносіць па іх удары.
UPD. Тым часам, паводле звестак Sky News, Кіеву перасталі перадаваць толькі тыя звесткі, якія патрэбныя для ўдараў углыб расейскай тэрыторыі.
🔹Расея працягвае залагоджваць віну перад Азербайджанам пасля катастрофы самалёту AZAL
Учора стала вядома, што ў Маскве закладваюць помнік бацьку Ільхама Аліева Гейдару. Таксама пасажырам пацярпелага лайнера «Embraer 190» пачалі выплочваць кампенсацыі.
👀 Чытайце падрабязней па спасылцы
💱Курсы валютаў 5 сакавіка
Еўра пайшоў угару амаль на 6 капеек. Долар падаражэў трохі больш як на палову капейкі. Тым часам расейскі рубль мінімальна адкаціўся.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ Праўладны «філосаф» Пятроўскі кажа, што 90% беларусаў хочуць вярнуцца ў сталінскі СССР. Сапраўды?
Прааналізавалі, як у Беларусі ў розныя часы разбураўся і нанава ствараўся культ асобы Сталіна, а таксама ці ставяцца беларусы да яго гэтак жа сама, як расейцы.
🔍 Чытайце вялікі матэрыял па спасылцы
💬 «Нельга казаць, што ў Беларусі знішчаная ўся культура. Аднак яна існуе ў фармаце кватэрнікаў, у фармаце моцна самацэнзураваных імпрэзаў»
Палітычныя рэпрэсіі істотна паўплывалі на беларускую культуру − цяпер вялізная частка творцаў знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі (а некаторыя − у лукашэнкаўскіх турмах).
«Нішу», якая вызвалілася, актыўна займае расейская культура: так, амаль усе буйныя канцэрты ў Менску цяпер − гэта «госці з усходу».
🔍 Як у такіх умовах выжываць беларушчыне? Вось што кажуць нашыя суразмоўцы
☝️Польшча перастае масава выдаваць гуманітарныя візы беларусам
Дагэтуль яны выдаваліся без асаблівага кантролю і верыфікацыі. Сумарна са жніўня 2020 года, калі ў Беларусі распачаліся масавыя рэпрэсіі, нашыя суайчыннікі атрымалі больш за 50 тысячаў такіх візаў.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
☝️ Стартап беларусаў мае зрабіць медыцыну даступнай для ўсіх
Ужо цяпер платформа ўмее паводзіць сябе як лекар – аналізаваць, высоўваць імаверныя дыягназы і распісваць варыянты лекавання, пачынаючы ад падрабязнай раскладкі па дыеце, фізічнай актыўнасці.
Умее вызначаць, якія лекі патрэбныя, даваць паўнавартасныя рэкамендацыі, што рабіць у той ці іншай сітуацыі.
Чытайце пра «Дактарыну» цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ
💥 #галоўнае за 4 сакавіка
✔️Пасля канфлікту Зяленскага з Трампам у Белым доме ЗША прыпынілі пастаўкі вайсковай дапамогі Украіне. Неўзабаве ўкраінскі прэзідэнт публічна заявіў пра гатоўнасць правесці новую сустрэчу
✔️Былая палітзняволеная Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь. Вось што яна расказала пра сваё самаадчуванне ў няволі
✔️Набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Алексін набыў пашпарт Вануату для сябе і сваякоў
✔️Пенсійны ўзрост у Беларусі вырасце пачынаючы з 2026-га? Нашая інсайдарская інфармацыя
✔️Міністр гандлю намякнуў, што дзяржава перастане рэгуляваць кошты многіх тавараў
✔️РФ адтэрмінавала Беларусі выплаты па крэдытах амаль на 10 гадоў. Адначасова Лукашэнка ратыфікаваў дамову пра расейскія базы ў Беларусі
✔️Святлана Ціханоўская наведвае з візітам Італію
✔️Дэпутаты ад апазіцыі закідалі залу сербскага парламенту дымавымі шашкамі
🤨 Заробкі ў Беларусі растуць
Здаецца, добрыя навіны? Але за гэтым «ростам» хаваецца нешта далёка не радаснае. Што насамрэч адбываецца – глядзіце ў нашым відэа.
🦬 Гэта зубры каля Налібоцкай пушчы
Паглядзіце на магутных жывёлінаў!
Сёння сілавікі Лукашэнкі святкуюць свой «прафесійны дзень»
Пакуль прапаганда рыхтуе пасты пра «пашану і гонар» абаронцаў рэжыму, узгадаем адзін паказальны выпадак.
Амапаўца Бекіша знялі на відэа падчас збіцця беларусаў. Калі ж «Наша Ніва» напісала пра яго артыкул, ён пакрыўдзіўся, асабліва пасля таго, як журналісты паразмаўлялі з яго аднакласнікамі – і тыя расказалі шмат цікавых дэталяў.
Бекіш вырашыў «абароніць гонар» у судзе і запатрабаваў 3000 рублёў маральнай кампенсацыі. Суд, вядома ж, стаў на бок сілавіка.
Гэта толькі адзін са шматлікіх выпадкаў пасля 2020-га. «Гонарам» сілавікоў магчыма лічаць і жорсткія затрыманні жанчын і нават сталых беларусаў, сярод якіх былі вядомыя Мечыслаў Грыб і Ніна Багінская.
А затрыманне за кветкі сапраўды стала мемам. Мужчына ў цішотцы з надпісам «СССР» вырашыў праявіць такі мірны жэст, але яго адразу затрымалі (відаць, абаранялі гонар). Дарэчы, гэта адбылося падчас акцыі памяці Аляксандра Тарайкоўскага, якога, бяззбройнага, застрэліў сілавік.
❤️ 🇮🇹 Рым, Фларэнцыя, Мілан і Балоння. Святлана Ціханоўская – у працоўным турнэ па Італіі
Спыталі ў Франака Вячоркі, што ўваходзіць у план гэтага візіту.
📍Чытайце на нашай старонцы
🐐 Каза-знакамітасць у Запарожжы!
Яна гуляе разам з мясцовымі сабакамі, а відэа з удзелам казы Алёнкі хутка стала вірусным
Паглядзіце!
🔹Украіна рэалізавала 61 вагон з беларускімі ўгнаеннямі
33 тоны мінеральных угнаенняў, якія належаць расейскім ды беларускім прадпрыемствам, былі арыштаваныя на тэрыторыі Украіны яшчэ ў 2022-м годзе.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
💬 «Мой арганізм трываў два гады ў СІЗА, але праз вялізны стрэс зламаўся»
Ксенія Луцкіна расказала выданню @nashaniva, што адбывалася з яе здароўем у няволі ды як яна плануе аднаўляцца пасля перажытага.
📍Чытайце па спасылцы
🤔 Падчас праверкі аўтобуса на польска-нямецкай мяжы з яго знялі беларуса
🔍Чытайце на старонцы, чаму так адбылося і што ў яго выявілі паліцэйскія
😃 Мядзведзь паспрабаваў адпачыць, але гамак быў супраць
Хто выйграў у гэтай барацьбе – глядзіце ў відэа ☝️
💬 «Не трэба нахіляць Зяленскага»
Тыдзень таму Лукашэнка даў інтэрв'ю блогеру Мар’ё Нофалу. Гэты чалавек звязаны з Іланам Маскам і прасоўвае свой кантэнт у ягонай сацсетцы X.
І вось учора ў акаўнце Нофала гэтае інтэрв'ю было апублікаванае. Мы паглядзелі і паслухалі, што казаў Лукашэнка пра Беларусь, Расею, Кітай, Еўразвяз, Зяленскага і Трампа.
👀 Глядзіце падрабязнасці на нашым сайце
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У беларускіх школах бацькоў вучняў просяць адгаворваць іх ад паступлення ў замежныя ВНУ
🔻Колькі пенсіянераў вярнуліся да працы пасля зняцця абмежаванняў па выплатах?
🔻У Менску міліцыя палюе на дармаедаў
🔻Трамп на выступе ў Кангрэсе заявіў пра гатовасць Украіны да перамоваў з РФ
🔻Расея абстраляла Кіеў і Адэсу
🔻Гарадзенцы развітваюцца з Каранікам
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Цяпер я магу не фільтраваць, што я каму кажу. Гэта ўжо свабода»
На наступны дзень пасля ад'езду з Беларусі былая палітзняволеная Ксенія Луцкіна дала каментар «Белсату».
📍Паглядзець яго цалкам можна ў нашым эфіры, а тэкставая версія знаходзіцца вось тут
🧐 Новыя мыты ЗША на імпарт тавараў з Мексікі, Канады і Кітаю ўступілі ў дзеянне
Мыты памерам 25 % на амаль увесь імпарт з Канады і Мексікі пачалі дзеяць праз некалькі гадзінаў пасля заявы Доналда Трампа, што абедзве гэтыя дзяржавы не пачалі дастатковых захадаў для спынення плыні наркотыкаў у ЗША.
Прэм'ер-міністр Канады Жустэн Трудо абвясціў увядзенне мытаў у адказ на тавары з ЗША на суму $ 155 мільярдаў.
Кітай таксама ўвядзе з 10 сакавіка дадатковыя мыты памерам 10–15 % на некаторыя віды амерыканскага імпарту.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸 Ці здолее Украіна выстаяць без амерыканскай дапамогі?
Што будзе далей з Украінай, ці здолее яна супрацьстаяць расейскай агрэсіі і ці ўбачым мы ўзнаўленне супрацоўніцтва паміж Кіевам і Вашынгтонам.
🔸 Беларусам хочуць павысіць пенсійны ўзрост
Беларускія чыноўнікі абмяркоўваюць магчымасць павышэння пенсійнага ўзросту на два гады.
🔸 Былая палітзняволеная Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь
Былая палітзняволеная Ксенія Луцкіна расказала ў эфіры «Белсату» пра дзіўнае і непрыемнае адчуванне: хоць выйшла на волю яшчэ летась у жніўні, толькі пасля выезду з Беларусі адчула сябе вольнай.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 сакавіка
▫️У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі траўматолага-калумбійца. Раней за тое самае пакаралі ягоную жонку
▫️Таксама такі ж самы артыкул інкрымінавалі лекарцы гомельскай паліклінікі
▫️Наваполацкі суд разглядае крымінальныя справы двух чалавек за пратэсты 2025 году
💬 «Лукашэнка сам набраў пазыкаў у Расеі, а цяпер расплачваецца па іх вайсковым суверэнітэтам краіны»
Самаабвешчаны кіраўнік РБ падпісаў закон аб ратыфікацыі дамовы паміж Беларуссю і Расеяй аб гарантыях бяспекі. Гэта адбылося ў адзін дзень з тым, як Дзярждума РФ дала Менску адтэрмінаванне на выплату пазык.
🔍 Чытайце па спасылцы, якую выснову зрабіў з гэтага Павел Латушка
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ЗША прыпыняюць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне пасля канфлікту Зяленскага з Трампам у Белым доме
🔸 Еўракамісія прадставіла план пераўзбраення Еўразвязу і падтрымання Украіны
🔸 Новыя мыты ЗША на імпарт тавараў з Мексікі, Канады і Кітаю ўступілі ў дзеянне. Апошнія дзве краіны ўвялі меры ў адказ
🔸 Былую палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну эвакуявалі з Беларусі
🔸 Сітуацыя крытычная: беларускі экспарт у студзені тавараў упаў адразу на 11,5 %. А імпарт вырас на 1 %
🔸 Міліцыя з народам? Якія прыярытэты ў супрацоўнікаў МУС? Ацэнім дзейнасць міліцыянтаў у дзень міліцыі
🔸 Нават да +18: У Беларусь ідзе сапраўдная вясна
🔸 Гандляры кветкамі рыхтуюцца да 8 сакавіка
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Зяленскі публічна падзякаваў Трампу і пашкадаваў пра пятнічную сварку ў Белым доме
«Крыўдна, што так здарылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна. Мы хацелі б, каб у далейшым супраца і стасункі былі канструктыўнымі», – гаворыцца ў допісе.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💁🏻♂️ Расейцы дазволілі афіцыйнаму Менску разлічыцца па крэдытах за 2024 год нашмат пазней
Сума, якая падлягае адтэрміноўцы, складае прыкладна $800 млн у эквіваленце.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🇪🇺 Урзуля фон дэр Ляен прэзентавала план пераўзбраення ЕЗ і падтрымання Украіны
У гэтым плане 5 крокаў. Яго будуць абмяркоўваць у тым ліку на экстраным пасяджэнні лідараў краінаў Еўразвязу ў чацвер.
👀 Больш па гэтай тэме знойдзеце на старонцы
🇷🇸 Сербскія дэпутаты вырашылі дадаць аганьку дыму ў паседжанне парламенту
Апазіцыя паспрабавала сарваць слуханні пра ўнясенне паправак у законы пра вышэйшую адукацыю ды жытлавыя крэдыты для моладзі. Зроблена гэта было па-хуліганску: спікерку аблілі вадою, а ў зал накідалі дымавых шашак ды святлошумавых гранат.
У выніку пацярпелі тры жанчыны, адна з іх – цяжарная.
🤔 Ці можа Захад скончыць вайну, не даўшы Расеі шанцу на новую агрэсію?
Як прайшоў і што вырашыў Лонданскі саміт – глядзіце ў відэа ☝️