belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📣 «Прасвет» вяртаецца ў вясновым сезоне. Не прапусціце штотыднёвы агляд замежных падзеяў, звязаных з Беларуссю

Цяпер шточацвер а 20.45 паводле менскага часу ў жывым эфіры «Белсату».

Таксама глядзіце свежыя выданні на YouTube-канале «Belsat News» 🎬
а таксама ў Facebook 🔵

Читать полностью…

Белсат

🤔 Уладу Трампа вырашыў абмежаваць Вярхоўны суд ЗША?

Вярхоўны суд ЗША адмовіў рэспубліканцам у замарозцы амаль 2 млрд долараў на замежную дапамогу, паведамляе «Associated Press».

☝️ Рашэнне Вярхоўнага суда ЗША не патрабуе ад Трампа аднавіць фінансавання замежнай дапамогі, а толькі перадае справу ў суды ніжэйшай інстанцыі.

Але сам факт таго, што два суддзі, прызначаныя кансерватарамі, паўсталі супраць запыту адміністрацыі Трампа – цікавы.

👉 Разбіраліся, што адбываецца са справай аб замежнай дапамозе

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Буйны пажар у вёсцы пад Валожынам

✔️Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Крывым Розе

✔️Макрон: Расея стала пагрозай для ўсёй Еўропы на доўгія гады

✔️Беларусаў просяць не вяртацца на радзіму

✔️Віцебскія ратавальнікі павіншавалі жанчын з 8 сакавіка

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📌 «Расея надоўга стала пагрозаю для Францыі і Еўропы»

Прэзідэнт Францыі выступіў з прамоваю напярэдадні надзвычайнага еўрапейскага саміту наконт Украіны. Эманюэль Макрон заявіў, што замірэнне не можа быць дасягнутае любым коштам і не можа быць капітуляцыяй Украіны.

«У незалежнасці ад таго, як хутка настане мір, нам неабходна прызнаваць расейскую пагрозу і мацней узброіцца. Будучыня Еўропы не можа быць вызначаная ў Маскве ці Вашынгтоне»


Паводле Макрона, Расеі больш нельга верыць на слова, а Украіна мае права на мір і бяспеку, і гэта ў інтарэсах Францыі. Ён пацвердзіў, што Парыж выправіць ва Украіну міратворцаў, аднак толькі пасля замірэння.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🔥 Нямеччына не плануе аднаўляць пастаўкі расейскага газу

Пра гэта заявіў заявіў афіцыйны прадстаўнік Нямеччыны Штэфан Хебенштрайт:

«Астатняя труба газаправода «Паўночны паток-2» – не сэртыфікаваная. Ніякай газавай залежнасці ад Расеі няма, і няма ніякіх планаў зноў стаць залежнымі ад Расеі ці наладзіць пастаўкі расейскага газу ў Нямеччыну»

Читать полностью…

Белсат

Добрага дня, сябры!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Беларусы стварылі AI-платформу «Doctorina»,

Яна можа ставіць дыягназы і прапаноўваць лекаванне

🔻Як адміністрацыя Трампа робіць Кітай great again

Як рашэнне адміністрацыі Трампа скасаваць міжнародную дапамогу можа згуляць на руку Сі Цзінь Піну

🔻 «Нават Пуціна ніколі так не хваліў, як Трампа».

Інтэрв'ю Лукашэнкі як спроба дагрукацца да ЗША

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 5 сакавіка

▫️Арт-дырэктара Беларускага свабоднага тэатру Мікалая Халезіна абвесцілі ў вышук. Хочуць шукаць «на вакзалах і прывакзальных плошчах»

▫️За пратэсты-2020 пачалі судзіць гаспадыню аграсядзібы ў Баранавічах Тамару Патоцкую

▫️Таксама распачаўся працэс па тым жа 342-м артыкуле над сталічнай настаўніцай фізкультуры

▫️Пракурор Менскай вобласці пастанавіў абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Legalize Belarus»

Читать полностью…

Белсат

☝️Лукашэнка загадаў знайсці ў Беларусі радовішчы рэдказямельных металаў. А дзе яны могуць быць?

Магчыма, неўзабаве Доналд Трамп можа пачуць пра Шчучыншчыну! Бо навукоўцы бачаць «пэўныя перспектывы» па гэтай тэме менавіта там.

🔍 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Украіна гатовая вярнуцца за стол перамоваў

🔸 «Они молодцы. И Трамп молодец». Ці хоча Лукашэнка спадабацца Трампу?

🔸 У Менску ладзяць спецыялізаваную кірмаш вакансіяў для незанятых у эканоміцы

🔸 Польшча рэзка скараціла выдачу гуманітарных візаў беларусам і змяніла прынцыпы іх выдачы

🔸 Ютуб-канал «1142Х» і відэа размешчанае на ім «Выжыў пасля расстрэлу. Фільм «Лес» пракуратура прызнала «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

🔸 Беларускі спорт захопліваюць букмекеры. Беларуская федэрацыя футболу падпісала пагадненне з букмекерскай кампаніяй. Цяпер яна – генеральны партнёр жаночай і першай лігаў. У чым небяспека?

🔸 6 мільёнаў рублёў: столькі патрацяць на будаўніцтва новага Нацыянальнага гістарычнага музею

🔸 Гарадзенскія чыноўнікі зладзілі флэш-моб: плачуць, што Караніка забралі ў Менск

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

📍Кампанія, якая ўжо амаль паўгода пастаўляе ў Польшчу з Беларусі прамысловы карбамід, патрапіла пад санкцыі

Польскі бок прыйшоў да высновы, што ўгнаенні ў рэальнасці вырабляюцца на «Горадня Азот», а ўнесены ў санкцыйны спіс «МетаТрэйдынгПрам» – пасярэднік пры іх рэалізацыі.

🔍 Болей інфармацыі па тэме знойдзеце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🎁 «Вялікі падарунак Кітаю»? Як рашэнне адміністрацыі Трампа скасаваць міжнародную дапамогу можа згуляць на руку Сі Цзінь Піну

Аднак ёсць нюанс: Кітай не можа проста ўзяць і замяніць усю амерыканскую дапамогу. Хаця б таму, што ў яго іншая канцэпцыя гэтай дапамогі.

🔍 Чытайце наш аналітычны матэрыял і меркаванне эксперта па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹У пазамінулым годзе еўрапейскія пашпарты займелі больш за 6500 беларусаў

Гэта вынікае са звестак Еўрастату. З вялікім адрывам у спісе краінаў ЕЗ, якія выдавалі нашым суайчыннікам сваё грамадзянства, лідаруе Польшча.

☝️А вось якія краіны ідуць следам за ёй

Читать полностью…

Белсат

📍Крыніцы Financial Times пацвердзілі, што ЗША спыніла перадачу дадзеных выведкі Украіне

У той жа час Злучаныя Штаты працягваюць дзяліцца гэтымі звесткамі з найбліжэйшымі саюзнікамі па NATO (напрыклад, Вялікай Брытаніяй). Гэта значыць, што тэарэтычна Украіна можа атрымліваць гэтыя дадзеныя праз «пасярэднікаў».

Дадзеныя заходняй выведкі ды здымкі са спадарожнікаў неабходныя ЗСУ для таго, каб выяўляць пазіцыі расейцаў ды наносіць па іх удары.

UPD. Тым часам, паводле звестак Sky News, Кіеву перасталі перадаваць толькі тыя звесткі, якія патрэбныя для ўдараў углыб расейскай тэрыторыі.

Читать полностью…

Белсат

🔹Расея працягвае залагоджваць віну перад Азербайджанам пасля катастрофы самалёту AZAL

Учора стала вядома, што ў Маскве закладваюць помнік бацьку Ільхама Аліева Гейдару. Таксама пасажырам пацярпелага лайнера «Embraer 190» пачалі выплочваць кампенсацыі.

👀 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 5 сакавіка

Еўра пайшоў угару амаль на 6 капеек. Долар падаражэў трохі больш як на палову капейкі. Тым часам расейскі рубль мінімальна адкаціўся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📸 У Лондане можна сфатаграфавацца ў прыбіральні Шрэка

Гэта не жарт, а сапраўдная забава ў краме мерча Shrek’s Adventure

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 6 сакавіка

Еўра вырас ажно на амаль 6 капеек. Долар і расейскі рубель страцілі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

😱 Пакусіліся на святое!!! Кажуць, дранікі прыйшлі ў беларускую кухню з габрэйскай!!

Хто такія літвакі і які адбітак яны пакінулі на беларускай мове і беларускай кухні і што габрэі запазычылі з беларускай мовы?

👉 Пра ўплыў габрэйскай культуры на беларускую і гебраізмы ў беларускай мове распавядаем у новым выпуску «Мова нанова»

Читать полностью…

Белсат

🔺 Злоўжыванне сістэмай Інтэрпола, рэпрэсіі, сачэнне і адно забойства

Такія згадкі пра Беларусь у штогадовым дакладзе Платформы бяспекі журналістаў, створанай Радай Еўропы для садзейнічання абароне журналістыкі і бяспецы журналістаў.

У дакуменце адзначаецца, што па стане на 31 снежня 2024 года 159 журналістаў знаходзіліся ў зняволенні па ўсёй Еўропе. З іх больш за ўсё ў Беларусі – 44 чалавекі. На другім месцы Азербайджан (30), затым Расея (29 плюс 28 чалавек на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны).

Читать полностью…

Белсат

🤬 Новы дзень – новыя «ініцыятывы»

Чытачы «Белсату» паведамляюць, што беларусам, якія стала жывуць за мяжой, прапануюць падпісаць заяву, што яны не плануюць вяртацца на Радзіму і згодныя, што супраць іх спыняць крымінальную справу.

Падрабязнасці і каментар юрыста ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 5 сакавіка

✔️ЗША болей не дзеліцца дадзенымі сваёй выведкі з Украінай. Але працягвае дзяліцца з саюзнікамі па NATO

✔️Польшча перастае масава выдаваць гуманітарныя візы беларусам

✔️Лукашэнка працягвае набівацца ў сябры Трампу: прапанаваў яму правесці мірныя перамовы ў Менску

✔️Беларусы стварылі AI-платформу «Doctorina», якая можа ставіць дыягназы і прапаноўваць лекаванне

✔️Лукашэнкаўцы прасоўваюць ідэю «мяккага сталінізму». Ці прыжывецца яна ў Беларусі?

✔️«Вялікі падарунак Кітаю»? Як рашэнне адміністрацыі Трампа скасаваць міжнародную дапамогу можа згуляць на руку Сі Цзінь Піну

✔️Польшча дадала ў свой санкцыйны спіс яшчэ адно беларускае прадпрыемства

✔️Лукашэнка загадаў знайсці ў Беларусі радовішчы рэдказямельных металаў. А дзе яны могуць быць?

✔️У краіны Шэнгену неўзабаве трэба будзе заязджаць па новых правілах

Читать полностью…

Белсат

🔹У краіны Шэнгену неўзабаве трэба будзе заязджаць па новых правілах

Праўда, змены не закрануць механізмы выдачы візаў. Справа ў іншым.

🔍 Чытайце на старонцы, у чым менавіта

Читать полностью…

Белсат

🔍 Куды знікла бульба ды чаму ўпалі продажы Geely?

Лукашэнка прызначыў новы ўрад, які «заточаны» пераважна пад эканамічныя пытанні. Міністр гандлю ўжо паабяцаў «адмовіцца» ад ручнога рэгулявання коштаў на некаторыя тавары.

Ці прывядзе гэты «НЭП» да стабілізацыі эканомікі і росту прыбыткаў? У новым выданні «Двубою» гэта абмяркоўваюць галоўная рэдактарка парталу «PLAN B» Вольга Лойка і эканаміст Уладзімір Кавалкін.

👀 Глядзіце свежы выпуск проста цяпер на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Чаму рахункі беларусаў за святло не зменшыліся, хоць цяпер у нас ёсць свая АЭС?

Энергія, якая выпрацоўваецца на такога тыпу станцыях, досыць танная ў сабекошце. Аднак у выпадку Астравецкай станцыі ёсць цэлы шэраг нюансаў, якія не дазваляюць рахункам за электрычнасць патаннець.

Якіх? Тлумачым у нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🐭 Бачыце мышыну? Але гэта мамант 🦣

Паглядзіце на дасягненне навукі ☝️

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнка працягвае набівацца ў сябры Трампу: прапанаваў яму правесці мірныя перамовы ў Менску (разам з Пуціным і Зяленскім)

Ідэя спадабалася і Крамлю. Пяскоў заявіў, што «Менск – гэта для нас найлепшае месца».

📍А ці адрэагавалі неяк Трамп ды Зяленскі? Чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤯 Музычны свет бачыў шмат экстравагантных вобразаў, але гэтая спявачка пайшла яшчэ далей

Пры гэтым яе музыка набірае папулярнасць, а вобраз выклікае хвалю абмеркаванняў ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤔 Падчас праверкі аўтобуса на польска-нямецкай мяжы з яго знялі беларуса

🔍Чытайце на старонцы, чаму так адбылося і што ў яго выявілі паліцэйскія

Читать полностью…

Белсат

😃 Мядзведзь паспрабаваў адпачыць, але гамак быў супраць

Хто выйграў у гэтай барацьбе – глядзіце ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Не трэба нахіляць Зяленскага»

Тыдзень таму Лукашэнка даў інтэрв'ю блогеру Мар’ё Нофалу. Гэты чалавек звязаны з Іланам Маскам і прасоўвае свой кантэнт у ягонай сацсетцы X.

І вось учора ў акаўнце Нофала гэтае інтэрв'ю было апублікаванае. Мы паглядзелі і паслухалі, што казаў Лукашэнка пра Беларусь, Расею, Кітай, Еўразвяз, Зяленскага і Трампа.

👀 Глядзіце падрабязнасці на нашым сайце

Читать полностью…
Подписаться на канал