Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
#рэпрэсіі Асноўнае за 4 сакавіка
▫️У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі траўматолага-калумбійца. Раней за тое самае пакаралі ягоную жонку
▫️Таксама такі ж самы артыкул інкрымінавалі лекарцы гомельскай паліклінікі
▫️Наваполацкі суд разглядае крымінальныя справы двух чалавек за пратэсты 2025 году
💬 «Лукашэнка сам набраў пазыкаў у Расеі, а цяпер расплачваецца па іх вайсковым суверэнітэтам краіны»
Самаабвешчаны кіраўнік РБ падпісаў закон аб ратыфікацыі дамовы паміж Беларуссю і Расеяй аб гарантыях бяспекі. Гэта адбылося ў адзін дзень з тым, як Дзярждума РФ дала Менску адтэрмінаванне на выплату пазык.
🔍 Чытайце па спасылцы, якую выснову зрабіў з гэтага Павел Латушка
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ЗША прыпыняюць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне пасля канфлікту Зяленскага з Трампам у Белым доме
🔸 Еўракамісія прадставіла план пераўзбраення Еўразвязу і падтрымання Украіны
🔸 Новыя мыты ЗША на імпарт тавараў з Мексікі, Канады і Кітаю ўступілі ў дзеянне. Апошнія дзве краіны ўвялі меры ў адказ
🔸 Былую палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну эвакуявалі з Беларусі
🔸 Сітуацыя крытычная: беларускі экспарт у студзені тавараў упаў адразу на 11,5 %. А імпарт вырас на 1 %
🔸 Міліцыя з народам? Якія прыярытэты ў супрацоўнікаў МУС? Ацэнім дзейнасць міліцыянтаў у дзень міліцыі
🔸 Нават да +18: У Беларусь ідзе сапраўдная вясна
🔸 Гандляры кветкамі рыхтуюцца да 8 сакавіка
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Зяленскі публічна падзякаваў Трампу і пашкадаваў пра пятнічную сварку ў Белым доме
«Крыўдна, што так здарылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна. Мы хацелі б, каб у далейшым супраца і стасункі былі канструктыўнымі», – гаворыцца ў допісе.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💁🏻♂️ Расейцы дазволілі афіцыйнаму Менску разлічыцца па крэдытах за 2024 год нашмат пазней
Сума, якая падлягае адтэрміноўцы, складае прыкладна $800 млн у эквіваленце.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🇪🇺 Урзуля фон дэр Ляен прэзентавала план пераўзбраення ЕЗ і падтрымання Украіны
У гэтым плане 5 крокаў. Яго будуць абмяркоўваць у тым ліку на экстраным пасяджэнні лідараў краінаў Еўразвязу ў чацвер.
👀 Больш па гэтай тэме знойдзеце на старонцы
🇷🇸 Сербскія дэпутаты вырашылі дадаць аганьку дыму ў паседжанне парламенту
Апазіцыя паспрабавала сарваць слуханні пра ўнясенне паправак у законы пра вышэйшую адукацыю ды жытлавыя крэдыты для моладзі. Зроблена гэта было па-хуліганску: спікерку аблілі вадою, а ў зал накідалі дымавых шашак ды святлошумавых гранат.
У выніку пацярпелі тры жанчыны, адна з іх – цяжарная.
🤔 Ці можа Захад скончыць вайну, не даўшы Расеі шанцу на новую агрэсію?
Як прайшоў і што вырашыў Лонданскі саміт – глядзіце ў відэа ☝️
🤔Пенсійны ўзрост у Беларусі вырасце пачынаючы з 2026-га?
Паводле нашых крыніцаў, адпаведны законапраект ужо гатовы, хаця рашэнне пакуль не прынятае.
Спыталі ў эксперта, што гэта азначае для людзей сталага веку ды як паўплывае на пенсійную сістэму.
🔍 Чытайце эксклюзіў «Белсату» на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Трамп распарадзіўся прыпыніць вайсковую дапамогу Украіне
🔻Еўразвяз працягвае разглядаць варыянты гарантыяў бяспекі для Украіны
🔻Міністэрства адукацыі: больш за 1200 асобаў могуць паступіць у рэгіянальныя ВНУ без экзаменаў
🔻Старыя могілкі ў Слуцку ператвараюцца ў сметніцу
🔻У сталічным ЦУМе з’явіўся дадатковы паверх
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь
Здымак з ёй апублікаваў кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак.
Ксенію затрымалі напрыканцы 2020 года і пазней асудзілі на 8 гадоў зняволення. У жніўні 2024-га яе выпусцілі на волю.
💬 «Украіна апынулася перад ультыматумам: працягваць ваяваць, страціўшы амерыканскае падтрыманне, або капітуляваць пад пагрозай яго страты»
Як адаб'ецца на становішчы Украіны непадпісанне пагаднення «аб карысных выкапнях» з ЗША? Можа, усё ж варта было падпісаць? Што было б тады?
🔍 Разбірае наш эксперт у сваёй калонцы
Украінскія дроны атакавалі расейскі нафтазавод
Напад быў здзейснены на НПЗ у Сызрані, Самарская вобласць. Жыхары паведамляюць пра серыю выбухаў.
Мясцовыя ўлады заявілі, што ўсе дроны знішчаныя, загінулых і пацярпелых няма.
❗️ЗША прыпыняюць пастаўкі вайсковай дапамогі Украіне пасля канфлікту Зяленскага з Трампам у Белым доме
Нават тая ваенная тэхніка, якая ўжо знаходзіцца на шляху да Украіны (у паветры або праз марскія шляхі), будзе спыненая ў транзітных зонах у Польшчы.
На гэты момант гаворка ідзе не пра поўнае спыненне паставак, а толькі пра прыпыненне.
#рэпрэсіі Асноўнае за 3 сакавіка
▫️З Масквы – у менскае СІЗА: дзяўчыну судзяць паводле «пратэставага» артыкулу
▫️За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць дырэктара віцебскага турагенцтва
▫️Праграмісту з «Атланта» пагражае 12 гадоў за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі»
▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» лагатып сусветна вядомага брэнду
🤨 Заробкі ў Беларусі растуць
Здаецца, добрыя навіны? Але за гэтым «ростам» хаваецца нешта далёка не радаснае. Што насамрэч адбываецца – глядзіце ў нашым відэа.
🦬 Гэта зубры каля Налібоцкай пушчы
Паглядзіце на магутных жывёлінаў!
Сёння сілавікі Лукашэнкі святкуюць свой «прафесійны дзень»
Пакуль прапаганда рыхтуе пасты пра «пашану і гонар» абаронцаў рэжыму, узгадаем адзін паказальны выпадак.
Амапаўца Бекіша знялі на відэа падчас збіцця беларусаў. Калі ж «Наша Ніва» напісала пра яго артыкул, ён пакрыўдзіўся, асабліва пасля таго, як журналісты паразмаўлялі з яго аднакласнікамі – і тыя расказалі шмат цікавых дэталяў.
Бекіш вырашыў «абароніць гонар» у судзе і запатрабаваў 3000 рублёў маральнай кампенсацыі. Суд, вядома ж, стаў на бок сілавіка.
Гэта толькі адзін са шматлікіх выпадкаў пасля 2020-га. «Гонарам» сілавікоў магчыма лічаць і жорсткія затрыманні жанчын і нават сталых беларусаў, сярод якіх былі вядомыя Мечыслаў Грыб і Ніна Багінская.
А затрыманне за кветкі сапраўды стала мемам. Мужчына ў цішотцы з надпісам «СССР» вырашыў праявіць такі мірны жэст, але яго адразу затрымалі (відаць, абаранялі гонар). Дарэчы, гэта адбылося падчас акцыі памяці Аляксандра Тарайкоўскага, якога, бяззбройнага, застрэліў сілавік.
❤️ 🇮🇹 Рым, Фларэнцыя, Мілан і Балоння. Святлана Ціханоўская – у працоўным турнэ па Італіі
Спыталі ў Франака Вячоркі, што ўваходзіць у план гэтага візіту.
📍Чытайце на нашай старонцы
🐐 Каза-знакамітасць у Запарожжы!
Яна гуляе разам з мясцовымі сабакамі, а відэа з удзелам казы Алёнкі хутка стала вірусным
Паглядзіце!
🔹Украіна рэалізавала 61 вагон з беларускімі ўгнаеннямі
33 тоны мінеральных угнаенняў, якія належаць расейскім ды беларускім прадпрыемствам, былі арыштаваныя на тэрыторыі Украіны яшчэ ў 2022-м годзе.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
💬 «Мой арганізм трываў два гады ў СІЗА, але праз вялізны стрэс зламаўся»
Ксенія Луцкіна расказала выданню @nashaniva, што адбывалася з яе здароўем у няволі ды як яна плануе аднаўляцца пасля перажытага.
📍Чытайце па спасылцы
🛂 Набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Алексін набыў пашпарт Вануату для сябе і сваякоў, выдаткаваўшы каля $390 тысяч
Такую інфармацыю атрымалі расследавальнікі з «Бюро». Акрамя самога тытунёвага магната Аляксея Алексіна ўладальнікамі «залатых пашпартоў» сталі ягоны малодшы сын Віталь разам са сваёй жонкаю Надзеяй.
Звесткі пра гэтыя дакументы Алексіных удалося атрымаць з уцечкі. З яе вынікае, што пашпарты Вануату належаць Алексіну разам з сынам ды нявесткай яшчэ з 2022-га года.
У тым жа годзе, дарэчы, Еўразвяз прыпыніў бязвізавы рэжым для «грамадзян Вануату» праз тое, што пашпарты гэтай краіны акурат вельмі лёгка набыць нелегальным шляхам. У снежні 2024-га «бязвіз» быў канчаткова скасаваны.
💱Курсы валютаў 4 сакавіка
Еўра па выніках сённяшніх гандляванняў дадаў больш за 3 капейкі, долар падрос на капейку. Тым часам расейскі рубель трохі здаў пазіцыі.
#курсывалютаў
🤔 Міністр гандлю намякнуў, што дзяржава перастане рэгуляваць кошты многіх тавараў
«Калі рост цэнаў на тавары і паслугі магчымы, то гэта мусіць быць у межах разумнага ўзроўню рэнтабельнасці, а не лічбы нейкай з галавы», − заявіў ён.
👀 Больш падрабязнасцей шукайце на старонцы
😨 Мужчына апынуўся на рэйках станцыі метро «Магілёўская» ў Менску
Інцыдэнт здарыўся каля 8:35, праз яго часова спынялі рух на Аўтазаводскай лініі.
На відэа, якое публікуе @nashaniva, відаць, як мужчыну дапамагаюць выбрацца.
У Расеі заявілі, без чаго перамоў па Украіне не будзе
Прэс-сакратар Пуціна падзяліўся, што Расея і ЗША наўрад ці сядуць за стол перамоваў па спыненні вайны, пакуль не адновяць поўную працу сваіх дыпламатычных місіяў.
Гэта не першы ўльтыматум Масквы Вашынгтону, але цікава, што раней Трамп неаднаразова заяўляў: «Пуцін хоча міру, а прэзідэнт Украіны Зяленскі – не».
Нагадваем, 27 лютага ў Стамбуле адбылася ўжо другая сустрэча расейскай і амерыканскай дэлегацыяў, дзе галоўнай тэмай, паводле кіраўніка МЗС Расеі, была праца пасольстваў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Святлана Алексіевіч падзялілася думкамі пра будучыню Беларусі
Як вызваліць палітвязняў, што чакае краіну і да чаго нам варта рыхтавацца? Прачытайце, што кажа беларуская нобелеўская лаўрэатка. (праз VPN)
🔺 Вялікае інтэрв’ю з ваяром Дзянісам Урбановічам
Беларускі добраахвотнік распавёў пра сваю хвіліну смерці, 33 кантузіі, чаму так складана было ваяваць з вагнэраўцамі і як насамрэч выглядае вайна. Чытайце на нашым сайце. (праз VPN)
🔺 Лукашэнка спрабуе падладзіцца пад Трампа?
Самаабвешчаны даў інтэрв’ю вядомаму відэаблогеру Мар’ё Нофалу. Ён расказаў, якую ролю бачыць для сябе ў перамовах паміж ЗША і Расіяй, а таксама прамаўляў пра Трампа. Разбіраем асноўныя моманты па спасылцы. (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 3 сакавіка
✔️Падсумоўваем лонданскі саміт: як Еўропа збіраецца ўзмацняць абароназдольнасць Украіны ды сваю ўласную?
✔️У Лос-Анджэлесе назвалі лаўрэатаў «Оскару». У фільме-пераможцы ёсць і беларускі след
✔️Уладзімір Каранік пайшоў на павышэнне. Таксама Лукашэнка прызначыў новага міністра сувязі
✔️У Нямеччыне аўтамабіль зноў пратараніў натоўп людзей
✔️Лукашэнка загадаў не браць на працу людзей са сфераў СМІ ды спорту, якія ў 2020-м годзе падтрымалі пратэсты
✔️Вялікае інтэрв'ю з беларускім добраахвотнікам Дзянісам Урбановічам, які за тры гады вайны меў 5 раненняў і 33 кантузіі
✔️Беларусы ўсё актыўней едуць на заробкі за мяжу. Прычым дзве траціны з іх – у Расею
✔️Як Расея «наводзіла парадак» у Абхазіі пасля пратэстаў
❗️У Берасці з Пушкіна лепяць ліцвіна
❗️Раман Галоўчанка ўцёк ад адказнасці ў Афрыку
❗️У Беларусі Трамп Уладзіміравіч нарадзіўся
❗️«Тытанік» стаўся ахвяраю беларускай кантрабанды?
👀 Усё гэта (і шмат чаго яшчэ) ў новым выпуску праграмы «Хай-Так». Глядзіце проста цяпер 👇