Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔹Украіна рэалізавала 61 вагон з беларускімі ўгнаеннямі
33 тоны мінеральных угнаенняў, якія належаць расейскім ды беларускім прадпрыемствам, былі арыштаваныя на тэрыторыі Украіны яшчэ ў 2022-м годзе.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
💬 «Мой арганізм трываў два гады ў СІЗА, але праз вялізны стрэс зламаўся»
Ксенія Луцкіна расказала выданню @nashaniva, што адбывалася з яе здароўем у няволі ды як яна плануе аднаўляцца пасля перажытага.
📍Чытайце па спасылцы
🛂 Набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Алексін набыў пашпарт Вануату для сябе і сваякоў, выдаткаваўшы каля $390 тысяч
Такую інфармацыю атрымалі расследавальнікі з «Бюро». Акрамя самога тытунёвага магната Аляксея Алексіна ўладальнікамі «залатых пашпартоў» сталі ягоны малодшы сын Віталь разам са сваёй жонкаю Надзеяй.
Звесткі пра гэтыя дакументы Алексіных удалося атрымаць з уцечкі. З яе вынікае, што пашпарты Вануату належаць Алексіну разам з сынам ды нявесткай яшчэ з 2022-га года.
У тым жа годзе, дарэчы, Еўразвяз прыпыніў бязвізавы рэжым для «грамадзян Вануату» праз тое, што пашпарты гэтай краіны акурат вельмі лёгка набыць нелегальным шляхам. У снежні 2024-га «бязвіз» быў канчаткова скасаваны.
💱Курсы валютаў 4 сакавіка
Еўра па выніках сённяшніх гандляванняў дадаў больш за 3 капейкі, долар падрос на капейку. Тым часам расейскі рубель трохі здаў пазіцыі.
#курсывалютаў
🤔 Міністр гандлю намякнуў, што дзяржава перастане рэгуляваць кошты многіх тавараў
«Калі рост цэнаў на тавары і паслугі магчымы, то гэта мусіць быць у межах разумнага ўзроўню рэнтабельнасці, а не лічбы нейкай з галавы», − заявіў ён.
👀 Больш падрабязнасцей шукайце на старонцы
😨 Мужчына апынуўся на рэйках станцыі метро «Магілёўская» ў Менску
Інцыдэнт здарыўся каля 8:35, праз яго часова спынялі рух на Аўтазаводскай лініі.
На відэа, якое публікуе @nashaniva, відаць, як мужчыну дапамагаюць выбрацца.
У Расеі заявілі, без чаго перамоў па Украіне не будзе
Прэс-сакратар Пуціна падзяліўся, што Расея і ЗША наўрад ці сядуць за стол перамоваў па спыненні вайны, пакуль не адновяць поўную працу сваіх дыпламатычных місіяў.
Гэта не першы ўльтыматум Масквы Вашынгтону, але цікава, што раней Трамп неаднаразова заяўляў: «Пуцін хоча міру, а прэзідэнт Украіны Зяленскі – не».
Нагадваем, 27 лютага ў Стамбуле адбылася ўжо другая сустрэча расейскай і амерыканскай дэлегацыяў, дзе галоўнай тэмай, паводле кіраўніка МЗС Расеі, была праца пасольстваў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Святлана Алексіевіч падзялілася думкамі пра будучыню Беларусі
Як вызваліць палітвязняў, што чакае краіну і да чаго нам варта рыхтавацца? Прачытайце, што кажа беларуская нобелеўская лаўрэатка. (праз VPN)
🔺 Вялікае інтэрв’ю з ваяром Дзянісам Урбановічам
Беларускі добраахвотнік распавёў пра сваю хвіліну смерці, 33 кантузіі, чаму так складана было ваяваць з вагнэраўцамі і як насамрэч выглядае вайна. Чытайце на нашым сайце. (праз VPN)
🔺 Лукашэнка спрабуе падладзіцца пад Трампа?
Самаабвешчаны даў інтэрв’ю вядомаму відэаблогеру Мар’ё Нофалу. Ён расказаў, якую ролю бачыць для сябе ў перамовах паміж ЗША і Расіяй, а таксама прамаўляў пра Трампа. Разбіраем асноўныя моманты па спасылцы. (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 3 сакавіка
✔️Падсумоўваем лонданскі саміт: як Еўропа збіраецца ўзмацняць абароназдольнасць Украіны ды сваю ўласную?
✔️У Лос-Анджэлесе назвалі лаўрэатаў «Оскару». У фільме-пераможцы ёсць і беларускі след
✔️Уладзімір Каранік пайшоў на павышэнне. Таксама Лукашэнка прызначыў новага міністра сувязі
✔️У Нямеччыне аўтамабіль зноў пратараніў натоўп людзей
✔️Лукашэнка загадаў не браць на працу людзей са сфераў СМІ ды спорту, якія ў 2020-м годзе падтрымалі пратэсты
✔️Вялікае інтэрв'ю з беларускім добраахвотнікам Дзянісам Урбановічам, які за тры гады вайны меў 5 раненняў і 33 кантузіі
✔️Беларусы ўсё актыўней едуць на заробкі за мяжу. Прычым дзве траціны з іх – у Расею
✔️Як Расея «наводзіла парадак» у Абхазіі пасля пратэстаў
❗️У Берасці з Пушкіна лепяць ліцвіна
❗️Раман Галоўчанка ўцёк ад адказнасці ў Афрыку
❗️У Беларусі Трамп Уладзіміравіч нарадзіўся
❗️«Тытанік» стаўся ахвяраю беларускай кантрабанды?
👀 Усё гэта (і шмат чаго яшчэ) ў новым выпуску праграмы «Хай-Так». Глядзіце проста цяпер 👇
📍Беларусы ўсё актыўней едуць на заробкі за мяжу. Прычым дзве траціны з іх – у Расею
Тым часам прырост беларускіх працаўнікоў у Польшчы ў 2024 годзе быў самым нізкім за апошнія гады.
🔍 Больш падрабязнасцей глядзіце на нашай старонцы
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка абнавіў склад ураду
🔸 Былы кіраўнік прэс-службы МЗС Анатоль Глаз пачаў працу амбасадарам у Турцыі
🔸 ЕАБР чакае далейшага росту заробкаў у Беларусі. Але не ад добрага жыцця. Прычына – дэфіцыт кадраў на рынку працы
🔸 Вынікі лонданскага саміту «Securing Our Future» на тэму далейшага падтрымання Украіны
🔸 Расейцы нанеслі ўдар па палігоне ў Днепрапятроўскай вобласці, дзе знаходзіліся ўкраінскія вайскоўцы
🔸 97-ая цырымонія ўручэння прэміі «Оскар»
🔸 МНС: за мінулыя содні на пажарах у Беларусі загінула сем чалавек, з пачатку года – 170
🔸 Беларусы размяшчаюць ролікі ў сацсетках, у якіх расказваюць пра перабоі з… бульбай
🔸 Скончыўся масленічны тыдзень, пачынаецца пост
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
✍️ Сёння – Дзень паэта
Мы сабралі цытаты беларускіх класікаў, чые словы пранізваюць час і застаюцца актуальнымі і натхняльнымі нават у нашую эпоху ☝️
💬 «Вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ. Вы публічныя людзі»
Лукашэнка загадаў не браць на працу людзей са сфераў СМІ ды спорту, якія ў 2020-м годзе падтрымалі пратэсты. Хоць міністры спрабавалі абараняць іх, спасылаючыся на іхныя таленты.
🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы
🤑 У Беларусі растуць заробкі, прычым Еўразійскі банк развіцця прагназуе іхнае далейшае павелічэнне
☝️Вось чаму так адбываецца
🇷🇸 Сербскія дэпутаты вырашылі дадаць аганьку дыму ў паседжанне парламенту
Апазіцыя паспрабавала сарваць слуханні пра ўнясенне паправак у законы пра вышэйшую адукацыю ды жытлавыя крэдыты для моладзі. Зроблена гэта было па-хуліганску: спікерку аблілі вадою, а ў зал накідалі дымавых шашак ды святлошумавых гранат.
У выніку пацярпелі тры жанчыны, адна з іх – цяжарная.
🤔 Ці можа Захад скончыць вайну, не даўшы Расеі шанцу на новую агрэсію?
Як прайшоў і што вырашыў Лонданскі саміт – глядзіце ў відэа ☝️
🤔Пенсійны ўзрост у Беларусі вырасце пачынаючы з 2026-га?
Паводле нашых крыніцаў, адпаведны законапраект ужо гатовы, хаця рашэнне пакуль не прынятае.
Спыталі ў эксперта, што гэта азначае для людзей сталага веку ды як паўплывае на пенсійную сістэму.
🔍 Чытайце эксклюзіў «Белсату» на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Трамп распарадзіўся прыпыніць вайсковую дапамогу Украіне
🔻Еўразвяз працягвае разглядаць варыянты гарантыяў бяспекі для Украіны
🔻Міністэрства адукацыі: больш за 1200 асобаў могуць паступіць у рэгіянальныя ВНУ без экзаменаў
🔻Старыя могілкі ў Слуцку ператвараюцца ў сметніцу
🔻У сталічным ЦУМе з’явіўся дадатковы паверх
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь
Здымак з ёй апублікаваў кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак.
Ксенію затрымалі напрыканцы 2020 года і пазней асудзілі на 8 гадоў зняволення. У жніўні 2024-га яе выпусцілі на волю.
💬 «Украіна апынулася перад ультыматумам: працягваць ваяваць, страціўшы амерыканскае падтрыманне, або капітуляваць пад пагрозай яго страты»
Як адаб'ецца на становішчы Украіны непадпісанне пагаднення «аб карысных выкапнях» з ЗША? Можа, усё ж варта было падпісаць? Што было б тады?
🔍 Разбірае наш эксперт у сваёй калонцы
Украінскія дроны атакавалі расейскі нафтазавод
Напад быў здзейснены на НПЗ у Сызрані, Самарская вобласць. Жыхары паведамляюць пра серыю выбухаў.
Мясцовыя ўлады заявілі, што ўсе дроны знішчаныя, загінулых і пацярпелых няма.
❗️ЗША прыпыняюць пастаўкі вайсковай дапамогі Украіне пасля канфлікту Зяленскага з Трампам у Белым доме
Нават тая ваенная тэхніка, якая ўжо знаходзіцца на шляху да Украіны (у паветры або праз марскія шляхі), будзе спыненая ў транзітных зонах у Польшчы.
На гэты момант гаворка ідзе не пра поўнае спыненне паставак, а толькі пра прыпыненне.
#рэпрэсіі Асноўнае за 3 сакавіка
▫️З Масквы – у менскае СІЗА: дзяўчыну судзяць паводле «пратэставага» артыкулу
▫️За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць дырэктара віцебскага турагенцтва
▫️Праграмісту з «Атланта» пагражае 12 гадоў за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі»
▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» лагатып сусветна вядомага брэнду
❤️ Прыгажосць дзікай прыроды Беларусі
Сёння ў свеце адзначаецца дзень дзікай прыроды. Беларусь у гэтым пытанні дасць фору шмат якім краінам. Паглядзіце, якая яна файная!
Фота: Michael Shaturin
💬 «У Бахмуце мы сутыкнуліся з "прыгожынскімі" зэкамі. Ну, вось ідуць шэсць зэкаў. Іх знішчаюць. Праз хвілін сорак ідуць дзесяць»
Дзяніс Урбановіч ваюе ў батальёне «Волат» з пазыўным Ваўкалак. За гэтыя тры гады ён быў паранены ў баях пяць разоў і атрымаў 33 кантузіі ад выбухаў снарадаў. Ён мог бы ўжо спакойна спісацца ў тыл, але працягвае ваяваць на перадавой.
🔍 Чытайце размову з Дзянісам па спасылцы
💬 «Трэба гаварыць з Лукашэнкам ці з кімсьці, хто неяк можа паўплываць на сітуацыю. Чалавечае жыццё – перадусім»
Святлана Алексіевіч у каментары «Белсату» падзялілася сваім поглядам на пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў ды таго, што ў цэлым цяпер адбываецца ў свеце.
📍«Я за тое, каб рабіць усё, што можа вызваліць нашых людзей. Гаварыць з Лукашэнкам, з усімі, хто неяк можа паўплываць на сітуацыю. Чалавечае жыццё – перадусім, нам трэба думаць толькі пра гэта. Каб яны былі на волі, нашыя людзі. Яны вельмі чакаюць»
📍«Мы, маленькая краіна, патрапілі ў вялікую геапалітычную гульню. І мы як разменная манета. У нас нібы няма свайго асобнага жыцця, мы ўвесь час ад кагосьці залежым. Будучыня для мяне бачыцца туманнаю ды вельмі жорсткаю для нас»
📍«Я не палітык, але адчуваю, што нешта насоўваецца на нас. Па-мойму, увесь свет спужаўся Трампа... Калі яны ўдвох – Трамп і Пуцін – гэта небяспечна для свету»
💬 «Мы крытыкуем тымі ж словамі, якімі крытыкуе амерыканскае кіраўніцтва. Знайдзіце ў нас агульнае, звярніце на нас увагу. Вось асноўны пасыл»
Лукашэнка і Трамп шмат у чым выглядаюць падобнымі. Вось толькі ёсць адно але: Лукашэнка Трампу зусім не цікавы. Пакуль.
Ці магчыма, што стане цікавы ў будучыні? І якімі сродкамі самаабвешчаны кіраўнік Беларусі можа прыцягнуць увагу новага-старога прэзідэнта Злучаных Штатаў?
👀 Чытайце фрагмент размовы Сяргея Пелясы, Віталя Цыганкова ды Змітра Міцкевіча з праграмы «ПраСвет»
🤯 На інвестыцыйным саміце ў Індыі здарылася нечаканае
Гэта бітва не за рынкі і акцыі 🙈
Паглядзіце!
🤔 З Украіны зробяць «сталёвага дзікабраза»?
Што атрымае пасля лонданскага саміту Украіна, што збіраецца рабіць Еўропа, ды ці засталіся яшчэ надзеі на ЗША?
🔍 Прааналізавалі гэта ўсё ў нашым вялікім матэрыяле, пачытайце