Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💬 «Вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ. Вы публічныя людзі»
Лукашэнка загадаў не браць на працу людзей са сфераў СМІ ды спорту, якія ў 2020-м годзе падтрымалі пратэсты. Хоць міністры спрабавалі абараняць іх, спасылаючыся на іхныя таленты.
🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы
🤑 У Беларусі растуць заробкі, прычым Еўразійскі банк развіцця прагназуе іхнае далейшае павелічэнне
☝️Вось чаму так адбываецца
😨 У Нямеччыне аўтамабіль зноў пратараніў натоўп людзей
Гэтым разам здарэнне адбылося ў цэнтры Мангэйму, дзе адбываецца карнавальны кірмаш. Папярэдне вядома пра аднаго загінулага. Паліцыя перакрыла доступ людзей у цэнтр гораду.
Нагадаем: усяго каля трох тыдняў таму аўтамабіль здзейсніў наезд на натоўп людзей у Мюнхене. Тады пацярпелі дзясяткі чалавек, а двое загінулі.
💁🏻♂️ Здаецца, лукашэнкаўцы прыдумалі, навошта ўсё ж збіраць Усебеларускі сход у красавіку
Паводле задумы, якая выспела ў кулуарах, падчас пасяджэння УНС сходу адбудзецца пасланне Лукашэнкі да парламента і народа.
Раней такое пасланне было асобным мерапрыемствам.
📍Чытайце падрабязней на нашым сайце
❗️Генпракурор раскрытыкаваў Лукашэнку за няўдалы падбор кадраў для дзяржпрадпрыемстваў
❓Ці ёсць рэдказямельныя элементы ў Беларусі? І што гэта ўвогуле такое?
❓Чаму ў заводу «БелДжы» не задаўся пачатак году?
Прапануем вашай увазе свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам. Як заўсёды, будзе пра што задумацца, але і над чым пасмяяцца!
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🤔 Што вырашылі на саміце ў Лондане, які сабраўся пасля сваркі Зяленскага і Трампа ў Авальным кабінеце?
Найбольш заўважных заяваў па выніках гэтага саміту зрабіў брытанскі прэм'ер Кір Стармер.
🔍 Чытайце па спасылцы, што казаў ён ды іншыя еўрапейскія лідары
🔹Уладзімір Каранік пайшоў на павышэнне
Лукашэнка прызначыў яго віцэ-прэм'ерам (гэта значыць адным з намеснікаў прэм'ер-міністра), адказным за «сацыяльны блок». Да таго Каранік чатыры з паловаю гады ачольваў Гарадзенскі аблвыканкам, а яшчэ раней быў міністрам аховы здароўя (акурат у перыяд «кавіду»).
Таксама самаабвешчаны кіраўнік Беларусі прызначыў новага міністра сувязі. Ім стаў Кірыл Залескі.
🇩🇪 Больш за 100 юрыстаў, 5 фермераў і нават музыкі. Вось якія прафесіі рэпрэзентаваныя ў новым Бундэстагу
Ёсць статыстыка і па гендэрным складзе – амаль траціна мандатаў дасталася жанчынам.
📍Глядзіце болей статыстыкі па спасылцы
💥 Мы становімся яшчэ мацнейшымі – больш навінаў, новых праграмаў і ідэяў
Як зменяцца «Ваяры»? Якой будзе новая гістарычная праграма? Што такое тэатр тэлебачання – і як вы можаце на яго паўплываць? Новая прэм’ера вясны з зоркамі і не толькі!
Галоўная рэдактарка Аліна Коўшык распавядзе пра новы сезон на «Белсаце». Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 2 сакавіка
✔️ Лідар Ірану напісаў тўіт па-ўкраінску
✔️ Нарвежская кампанія спыняе пастаўкі паліва для амерыканскіх ваенных
✔️ Трамп зрабіў ангельскую афіцыйнай мовай ЗША – упершыню ў гісторыі
✔️ Краіны Еўразвязу збяруцца на пазачарговы саміт па Украіне
✔️ Вялікая Брытанія і Францыя распрацуюць з Украінай план спынення вайны і перададуць яго ЗША
✔️ Упаўшы дрон пашкодзіў адну з высакавольтных ліній мазырскай ЦЭЦ
✔️ МАгАтЭ правяло ратацыю на Запарожскай АЭС без згоды Украіны
✔️ Гатуем разам бліны на Масленіцу
😉 Гэтая гульня спадабаецца вашым сябрам
Што будзе калі аб'яднаць пыласмок, більярд і грошы? Вынік здзіўляе, паглядзіце!
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Разбіраем наступствы сустрэчы Трампа з Зяленскім а таксама наступствы спынення амерыканскае дапамогі
🔸У Кіеве прадставілі стратэгію па дачыненні з Беларуссю
🔸Пагоня супраць Віціса. Літоўскія дзеячы выступілі з заклікам забараніць Пагоню і ліцвінізм. Паразмаўлялі з адным з аўтараў закліку і патлумачылі – што гэта было
🔸Новы фармат працу Асяродку Медыяў для Замежжа TVP. Распавядзем, як будзе выглядаць Белсат і чаго чакаць гледачам
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yC7YE8iJISM
🥞 Тоўстыя, тонкія, на малацэ, на кефіры...гатуем разам бліны на Масленіцу
Сёння Масленіца – старажытнае славянскае свята з паганскімі каранямі, якое сімвалізуе заканчэнне зімы і хуткі надыход вясны.
Галоўныя традыцыі Масленіцы – спальванне пудзіла зімы і смажанне бліноў – сімвалу сонца. 👉 Мы сабралі старадаўнія беларускія і сучасныя рэцэпты гэтай галоўнай масленічнай стравы.
«Смелы крок Рафаэля Гросі»
МАГАТЭ правяло ратацыю свайго персаналу на часова акупаванай Запарожскай атамнай электрастанцыі праз тэрыторыі, захопленыя Расеяй, без узгаднення з Кіевам. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк:
«Адбылося тое, што яшчэ некалькі дзён таму падавалася немагчымым. МАГАТЭ размясціла свой персанал на тэрыторыі Запарожскай АЭС праз акупаваныя Расеяй тэрыторыі без узгаднення з Украінай»
📌 Упаўшы дрон пашкодзіў адну з высакавольтных ліній мазырскай ЦЭЦ
Праз гэта Мазыр застаўся без гарачай вады ў патрэбным аб'ёме 27 – 28 лютага, піша «Флагшток» са спасылкай на свае крыніцы ў Мазырскім раёне.
Зварачныя работы працягваліся да 01:10 28 лютага. Раніцай таго ж дня праблема з вадой была вырашана.
Пралёт беспілотніка ў Мазырскім раёне зафіксаваў украінскі маніторынгавы канал «Рында Мониторит». Гэта быў першы выпадак, калі стала вядома пра ўрон энергетычнай сістэме Беларусі.
🤷♀️ Мясцовыя ўлады распавялі толькі, што «пашкоджаны трубаправод цеплавой сеткі».
🤯 На інвестыцыйным саміце ў Індыі здарылася нечаканае
Гэта бітва не за рынкі і акцыі 🙈
Паглядзіце!
🤔 З Украіны зробяць «сталёвага дзікабраза»?
Што атрымае пасля лонданскага саміту Украіна, што збіраецца рабіць Еўропа, ды ці засталіся яшчэ надзеі на ЗША?
🔍 Прааналізавалі гэта ўсё ў нашым вялікім матэрыяле, пачытайце
😢 «Яны цалкам пакарыліся дыктатару»
Украінскія ўлады разглядаюць нашую краіну як крыніцу пагрозы праз рэжым Лукашэнкі.
А як да беларусаў праз 3 гады вайны ставяцца простыя ўкраінцы?
Мы запыталі пра гэта жыхароў Кіева☝️
🎬 У Лос-Анджэлесе назвалі лаўрэатаў «Оскару». Сёлета быў адзін відавочны фаварыт
У оскараносным фільме ёсць і беларускі след ☝️
👀 Чытайце па спасылцы, які менавіта
💱Курсы валютаў 3 сакавіка
Еўра і долар падаражэлі больш як на капейку (долар дык амаль на дзве), а расейскі рубель капейку згубіў.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Абараніць Украіну ўсімі магчымымі сродкамі. У Лондане прайшоў экстраны саміт кіраўнікоў краінаў Еўразвязу
🔻Міністэрства гандлю хоча забараніць прадаваць тавары за мяжжу танней, чым на ўнутраным рынку
🔻Старэйшая дачка Максіма Мірнага ўзяла ўдзел у Тыдні моды ў Мілане
🔻Масленіца ў Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Любы абхазскі прэзідэнт, якія б цэтлікі на яго не вешалі, будзе наладжваць адносіны з Масквой»
Разбіраем у нашым вялікім аналітычным матэрыяле, як адбываліся датэрміновыя выбары ў самаабвешчанай Абхазіі. Прычынаю іхнай «датэрміновасці» сталі пратэсты, якія прайшлі ў лістападзе мінулага года.
👀 Глядзіце падрабязнасці на нашым сайце
🇺🇦 Зяленскі назваў умовы, калі гатовы сысці ў адстаўку
«Проста правесці выбары – недастаткова. Калі мяне мяняць, трэба яшчэ і дамовіцца са мной. Але я сказаў, што гатовы абмяняць сваю пасаду на NATO. Калі Украіна будзе ў Альянсе, а вайна скончыцца – гэта значыць, я выканаў сваю місію», – падкрэсліў Зяленскі брытанскім журналістам.
На пытанне пра заклікі да адстаўкі ад сенатара ЗША Ліндсі Грэма, украінскі лідар даў адказ з іроніяй:
«Калі ён стане грамадзянінам нашай краіны, я буду слухаць яго погляды на тое, хто павінен кіраваць Украінай», – сказаў прэзідэнт.
Акрамя таго, Зяленскі падчас інтэрв’ю адзначыў, што да пагаднення пра заканчэнне вайны «яшчэ вельмі і вельмі далёкка» і ніякіх рэальных крокаў у гэтым напрамку не пачалося.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Беларускія добраахвотнікі заклікалі не спыняць падтрымку Украіны
Камандзір палка Каліноўскага Павел Шурмей выступіў са зваротам, дзе заявіў, што Еўропе давядзецца разлічваць толькі на свае сілы. Як, паводле яго, можна спыніць вайну – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У ЗША прайшлі мітынгі супраць адміністрацыі Трампа
Віцэ-прэзідэнту Вэнсу варта пакатацца на лыжах у Расеі, а Зяленскі – сапраўдны герой: якая атмасфера панавала на амерыканскіх пратэстах – чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Макрон: Еўразвяз абмяркуе падтрымку Украіны на сотні мільярдаў долараў
Краіны Еўразвязу збяруцца на саміт 6 сакавіка, дзе абмяркуюць еўрапейскую абарону і вайну ва Украіне. Як Еўропа гатова дапамагчы Кіеву – чытайце на нашай старонцы (праз VPN).
#штопачытаць
🥲 Банкаўская памылка зрабіла амерыканца багацейшым за Маска і Гейтса разам!
Супрацоўнік банка забыўся выдаліць лішнія нулі пры пераводзе і выпадкова перакінуў кліенту $81 трыльён.
На працягу 90 хвілін мужчына быў найбагацейшым чалавекам у свеце – прынамсі на паперы.
Памылку заўважылі толькі з трэцяй спробы: вінаваты «складаная сістэма», дзе трэба было адрэдагаваць 15 нуляў перад увядзеннем правільнай сумы. Насамрэч кліент мусіў атрымаць усяго чатыры пераводы па $280.
Дарэчы, у 2024 годзе аналагічныя банкаўскія агрэхі часова зрабілі мільярдэрамі каля 10 чалавек!
🥂 Чым частуюць зорак пасля «Оскару»?
Паказваем шыкоўнае меню банкету і маленькі сюрпрыз, які чакае кожнага прысутнага ☝🏻
🥶 Ад гэтага відэа вам дакладна стане холадна
Жыхары Чэхіі вырашылі масава пераўтварыцца ў маржоў. Паглядзіце!
❤️ «Падтрыманне Украіны – гэта шанец спыніць вялікую вайну, якая можа ахапіць усю Еўропу»
На фоне няўдалых перамоваў паміж Уладзімірам Зяленскім і Доналдам Трампам камандзір палка Каліноўскага Павел Шурмей (Дзядзька) выступіў са зваротам, у якім падкрэсліў важнасць падтрымання Украіны і гатовасць Еўропы абараняць сябе самастойна.
Шурмей, адзначыў, што апошнія перамовы ў ЗША паказалі: Еўропе давядзецца разлічваць толькі на свае сілы.
☝️Беларускія добраахвотнікі заклікаюць не заставацца ў баку і далучацца да іх шэрагаў, бо ад вынікаў гэтай барацьбы залежыць будучыня не толькі Украіны, але і Беларусі.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лівійскія баевікі на трэнаваннях у войскаў Лукашэнкі
✔️Смяротная аварыя ў Лунінецкім раёне
✔️Пратэсты супраць пазіцыі адміністрацыі Трампа ў ЗША
✔️У Лондане сёння пройдзе надзвычайны саміт у пытанні бяспекі
✔️Заўтра пачнуць судзіць былога дырэктара прадпрыемства Беллакт Аляксея Грытусева
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 «У расейска-ўкраінскай вайне Польшча на баку Украіны»
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў перад вылетам на саміт у Вялікай Брытаніі, што Украіна можа разлічваць на падтрыманне яго краіны без якіх-небудзь дадатковых умоваў:
«Польскія нацыянальныя інтарэсы патрабуюць не дыскусіі, а адназначнага, устойлівага падтрымання Украіны ў яе абароне ад расейскай агрэсіі»