Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📌 Упаўшы дрон пашкодзіў адну з высакавольтных ліній мазырскай ЦЭЦ
Праз гэта Мазыр застаўся без гарачай вады ў патрэбным аб'ёме 27 – 28 лютага, піша «Флагшток» са спасылкай на свае крыніцы ў Мазырскім раёне.
Зварачныя работы працягваліся да 01:10 28 лютага. Раніцай таго ж дня праблема з вадой была вырашана.
Пралёт беспілотніка ў Мазырскім раёне зафіксаваў украінскі маніторынгавы канал «Рында Мониторит». Гэта быў першы выпадак, калі стала вядома пра ўрон энергетычнай сістэме Беларусі.
🤷♀️ Мясцовыя ўлады распавялі толькі, што «пашкоджаны трубаправод цеплавой сеткі».
🚎 МАЗ плануе выпускаць ва Уфе ад 250 да 500 тралейбусаў у год
Менскі аўтамабільны завод і Уфімскі трамвайна-тралейбусны завод зарэгістравалі сумеснае прадпрыемства для вытворчасці электратранспарту ў Башкірыі. За два гады там пабудуюць завод.
Кіраўнік МАЗ распавёў, што сумесна з уфімскім партнёрам выпушчана ўжо больш за 700 тралейбусаў.
❗️Не сцягвайце файлы з ананімных ці падазроных крыніцаў
Хакерская групоўка «Ghostwriter» у канцы мінулага году атакавала беларускіх актывістаў, украінскіх вайскоўцаў і ўрадавыя арганізацыі. Менавіта ў час і чытачы «Белсату» паведамлялі, што спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць у сабе траянскія праграмы.
👉 «Белсат» спытаў у экспертаў па бяспецы, як засцерагчыся.
❤️ «Чалавеку, асабліва за межамі радзімы, вельмі важна слова, роднае слова»
Беларуская пісьменніца, нобэлеўская лаўрэатка прыехала на кніжны кірмаш у Вільні і ўзяла ўдзел у дыскусіі «Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?»
👉 Прамову Святланы Алексіевіч паслухаў карэспандэнт «Белсату».
💔 «Калі б Хрыстос з'явіўся ў Менску – назаўтра быў бы палітвязнем»
Былы палітвязень Андрэй Аўсіевіч усяго тры месяцы таму эвакуяваўся з Беларусі ў Польшчу.
👉 У шчырай размове з «Белсатам» хлопец распавядае, што трэба рабіць, каб «да цябе не чапляліся мянты» і чаму Лукашэнка не можа існаваць без рэпрэсіяў.
Трамп зрабіў ангельскую афіцыйнай мовай ЗША – упершыню ў гісторыі
Ніколі раней ангельская не мела федэральнага статусу – яна была афіцыйнай толькі ў 30+ штатах. Але цяпер, згодна з новым указам, яна стане «сімвалам нацыянальнага адзінства і асновай агульнай амерыканскай культуры».
Гэты дакумент таксама адмяняе пастанову Клінтана, якая абавязвала дзяржорганы прадастаўляць паслугі перакладу для грамадзян, якія не валодаюць англійскай. Цяпер самі ведамствы будуць вырашаць, ці працягваць такую практыку.
Дарэчы, у ЗША размаўляюць больш чым на 350 мовах.
Лідар Ірану нагадаў пра ненадзейнасць ЗША па-ўкраінску
Аятала Алі Хамэйні напісаў тўіт, дзе назваў падтрымку Захаду «міражом» і прывёў у прыклад Украіну:
«Гэта павінны зразумець усе ўрады. Тыя, хто спадзяецца на ЗША і Еўропу, няхай паглядзяць на цяперашняе становішча Украіны».
Роўна два гады таму ён заяўляў, што «першапрычынай крызісу ва Украіне з’яўляецца палітыка ЗША», а Украіна «з’яўляецца ахвярай гэтай палітыкі».
💥 #галоўнае за 1 сакавіка
✔️ У Польшчы дзейнічае грузінская мафія
✔️ ЗША больш не будуць надаваць ваенную дапамогу Украіне
✔️ Талібан скасаваў пагадненні, падпісаныя ў Катары з ЗША
✔️ У Ілана Маска нарадзіўся сын
✔️ У Будслаўскі касцёл пасля рэстаўрацыі вярнулі статую Езуса Журботнага
✔️ Ізраіль хоча запэўніць ЗША, што прысутнасць расейскіх вайсковых баз у Сірыі аслабіць уплыў Турцыі
✔️ Археолагі знайшлі трэцюю вежу Крэўскага замку
✔️ Літву, Латвію і Эстонію не запрасілі на саміт аб Украіне ў Вялікай Брытаніі
✔️ Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з Алексіевіч
✔️ Прэзідэнт Фінляндыі назваў Пуціна адзіным пераможцам спрэчкі паміж Трампам і Зяленскім
#рэпрэсіі:
▪️ Сталічную настаўніцу фізкультуры будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ці можна цяпер паправіць адносіны паміж Украінай і ЗША?
🔸Зяленскі паляцеў у Лондан. У нядзелю там абмяркуюць каардынацыю дзеянняў у падтрымку Украіны
🔸Святлана Алексіевіч прыехала ўзяць удзел у кніжным кірмашы і сустрэлася з дыяспарай
🔸У панядзелак на «Белсаце» стартуе новы сезон. Раскажам што глядзець
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rI3UmoGW9HM
📌 Прэзідэнт Фінляндыі назваў Пуціна адзіным пераможцам спрэчкі паміж Трампам і Зяленскім
Аляксандр Стубб назваў гэтую сустрэчу «паразай» і паведаміў, што за ўсю сваю палітычную кар'еру «ніколі не бачыў нічога падобнага публічна»:
«Гэта была дыпламатычная параза, у якой, фактычна, апынуўся толькі адзін пераможца, і ён нават не прысутнічаў там – гэта Уладзімір Пуцін»
📌 «Гэта была цёплая і шчырая сустрэча» У Вільні сустрэліся дзве знакавыя для Беларусі Святланы
Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч абмеркавалі лёс беларускіх палітвязняў і чаму перамога Украіны важная для Беларусі, паразмаўлялі пра ролю жаночага лідарства для беларускага грамадства.
Беларуская лідарка падкрэсліла, што зараз беларусам патрэбныя «моцныя галасы нашых культурных дзеячаў, каб не страціць сябе ў цяжкія часы».
☝️ Акрамя таго, Ціханоўская ўручыла Алексіевіч Крыж Адраджэння «за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз дзейнасць у сферы культуры».
🤔 Літву, Латвію і Эстонію не запрасілі на саміт аб Украіне ў Вялікай Брытаніі
Саміт пройдзе ў нядзелю 2 сакавіка, будзе прысвечаны расейска-ўкраінскай вайне і пытанням еўрапейскай бяспекі і збярэ больш за дзясятак еўрапейскіх лідараў, у тым ліку будзе прысутнічаць Уладзімір Зяленскі.
☝️ Еўрапейская дыпламатычная крыніца выдання «Sky News» падкрэсліла, што адсутнасць балтыйскіх краінаў на сустрэчы можа быць успрынятая Масквой як знак іх ізаляцыі і «сігнал, што нас прадаюць не толькі ЗША, але і Вялікая Брытанія з Францыяй»
Паведамляецца, што прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Кір Стармэр правядзе тэлефонную размову з лідарамі Балтыі, аднак гэта не лічыцца паўнавартасным адпаведнікам асабістай прысутнасці. Краіны Балтыі ўжо выказалі сваю незадаволенасць гэтай сітуацыяй.
📌 Ізраіль хоча запэўніць ЗША, што прысутнасць расейскіх вайсковых баз у Сірыі аслабіць уплыў Турцыі
Паводле Reuters, Ізраіль падкрэслівае, што ўзмацненне Турцыі ў рэгіёне ўяўляе пагрозу для яго бяспекі.
☝️ Пазіцыя ЗША па гэтым пытанні застаецца няпэўнай. Некаторыя амерыканскія чыноўнікі кажуць, што Турцыя як хаўруснік па NATO можа быць больш надзейнай гарантыяй бяспекі для Тэль-Авіва. Аднак ізраільскі бок з гэтым не пагадзіўся.
У Сірыі зараз знаходзяцца дзве расейскія базы – авіябаза Хмеймім і пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ у Тартусе.
❤️ У Будслаўскі касцёл вярнулі статую Езуса Журботнага I-й паловы XVII ст.
Яна была на рэстаўрацыі пасля пажару. Пабачыць яе можна будзе падчас Вялікага посту, напісалі на афіцыйнай старонцы касцёлу ў Instagram.
😢 11 траўня 2021 ў Будславе загарэўся дах касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пажар не закрануў унутраную частку Касцёла, але яна ўсё роўна пацярпела ад вады, якой тушылі агонь. Вада заліла і старадаўні арган 1771 году. Аднак менш грамоздкія каштоўныя рэчы: іконы, начынне і іншае, практычна ўсе ўдалося выратаваць.
Тады па факце пажару была заведзеная крымінальная справа за «парушэнне правілаў пажарнай бяспекі»
☝️Будслаўскі касцёл пачалі будаваць у 1633 годзе, а скончылі ў 1783. Гэта адзін з 4-х храмаў Беларусі, што маюць тытул »малой базілікі«. У ім ужо больш за чатыры стагоддзі знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай, што ў 1598 г. быў падораны ў Рыме Папам Кліментам VIII Менскаму ваяводзе Яну Пацу, калі той перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
🤔 «Свабоднаму свету патрэбны новы лідар»
Візіт Уладзіміра Зяленскага ў ЗША скончыўся сваркай з Дональдам Трампам.
Ці варта панікаваць і як на гэта адрэагаваў свет? 👉 «Белсат» пераказвае рэакцыі
📌 «У расейска-ўкраінскай вайне Польшча на баку Украіны»
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў перад вылетам на саміт у Вялікай Брытаніі, што Украіна можа разлічваць на падтрыманне яго краіны без якіх-небудзь дадатковых умоваў:
«Польскія нацыянальныя інтарэсы патрабуюць не дыскусіі, а адназначнага, устойлівага падтрымання Украіны ў яе абароне ад расейскай агрэсіі»
📌 «Я думаю, мы зрабілі крок у правільным кірунку»
Вялікая Брытанія і Францыя будуць супрацоўнічаць з Кіевам, каб распрацаваць план спынення вайны ва Украіне, і перададуць яго ЗША. Пра гэта паведаміў прэм'ер Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, піша Бі-Бі-Сі.
На ягоную думку, падчас размовы з Донадлам Трампам 28 лютага Уладзімір Зяленскі не зрабіў нічога кепскага. І дадае, што Трамп хоча бачыць трывалы мір ва Украіне, нягледзячы на сваю рыторыку і стаўленне да Зяленскага:
«Для мяне складнікі трывалага міру – гэта моцная Украіна, за якую можна змагацца, калі гэта неабходна, каб мець пазіцыю сілы. Гэта перамовы пра еўрапейскі элемент гарантый бяспекі. І менавіта таму я настойваю на тым, што мы будзем рабіць. І падтрыманне з боку ЗША. Гэта і ёсць пакет, усе тры часткі павінны быць на месцы, і менавіта над гэтым я старанна працую, каб звесці разам»Читать полностью…
🔥 «Зяленскі – герой», а Маск – «нацыст»
Пратэсты супраць адміністрацыі прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ўспыхнулі ў суботу ў ЗША пасля сваркі 28 лютага паміж Трампам, віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
👉 Паглядзіце, як адрэагавалі грамадзяне Злучаных Штатаў на гэтую сустрэчу
📌 «Мэта гэтай сустрэчы – узмацніць падтрымку Украіны»
Краіны Еўразвязу збяруцца на пазачарговы саміт 6 сакавіка, дзе абмяркуюць еўрапейскую абаронную архітэктуру і падтрымку Украіны на сотні мільярдаў долараў. Пра гэта расказаў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон «La Tribune»:
«Мэта гэтай сустрэчы – узмацніць падтрымку Украіны і даручыць Еўрапейскай камісіі як мага хутчэй пачаць маштабнае сумеснае фінансаванне, паколькі на карту пастаўлена наша бяспека. Таму саміт 6 сакавіка вельмі важны. Гэта маштабнае фінансаванне, верагодна, складае сотні мільярдаў еўра»
🙏 У ЗША адбыліся мітынгі ў падтрымку Украіны
На вуліцах буйных амерыканскіх гарадоў адразу некалькі хваль пратэстаў пасля сустрэчы Трампа з Уладзімірам Зяленскім.
Нарвежская кампанія спыняе пастаўкі паліва для амерыканскіх ваенных
Такое рашэнне — адказ на спрэчкі Трампа з Зяленскім:
«Мы прынялі рашэнне неадкладна спыніць пастаўкі паліва амерыканскім войскам у Нарвегіі і іх караблям, якія заходзяць у нарвежскія парты. Ніякага паліва для амерыканцаў!», — гаворыцца ў заяве кампаніі Haltbakk Bunkers.
Кіраўнік кампаніі назваў паводзіны адміністрацыі ЗША «ганебным шоу» і дадаў, што яны не будуць пастаўляць «ні кроплі паліва», пакуль Трамп застаецца на сваёй пасадзе.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як у Еўропе і ЗША адрэагавалі на сварку Трампа з Зяленскім?
Візіт Уладзіміра Зяленскага ў ЗША скончыўся публічнай перапалкай з Дональдам Трампам. Як адрэагавалі заходнія лідары, хто падтрымаў Украіну, а хто не – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Навошта Ізраілю расейскія базы ў Сірыі?
Чаму Тэль-Авіў зацікаўлены ў захаванні расейскай вайсковай прысутнасці і што пра гэта думаюць у Вашынгтоне? Разбіраемся ў дэталях – чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Святлана Алексіевіч выступіла з вялікай прамовай на дыскусіі ў Вільні
Мірная рэвалюцыя 2020 года, беларускія кнігі ў эміграцыі, дэмакратыя і фашызм Лукашэнкі – пачытайце, што казала нобелеўская лаўрэатка (праз VPN).
#штопачытаць
🪑 Прыгожа жыць не забароніш! Берасцейскія чыноўнікі купілі сабе крэслы па 833 рублі за штуку
У Берасцейскім аблвыканкаме і гарвыканкаме закупіліся мэбляй па індывідуальнай замове на 174 688,22 рубля, піша BG.Media.
Гарвыканкам закупіўся на 126 тысяч рублёў. У гэтую суму ўвайшло больш за 200 прадметаў мэблі па невысокіх коштах. Напрыклад сталы ў сярэднім сталы каштавалі каля 400 рублёў.
👑 Аблвыканкам жа патраціў на закупы 48 562,07 рубля. Аднак у абласных чыноўнікаў і мэблі менш і каштуе яна даражэй. Напрыклад за сталы аддалі ўжо 900-1000 рублёў. А вось сядзець яны будуць і ўвогуле на крэслах з масіву бука з разьбянымі ножкамі каля 833 рублёў за штуку.
🤯 Стары Магілёў ажыў дзякуючы штучнаму інтэлекту і фатаграфіям з архіва Музея гісторыі гораду
Паглядзіце на атмасферу таго часу!
🙈 Спрэчка паміж Трампам і Зяленскім выклікала шмат розных эмоцый у свеце
У тым ліку стала падставай для ўзнікнення новай хвалі мемаў.
Сабралі некаторыя рэакцыі сацсетак
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️СвятланаАлексіевіч: Расея можа ўцягнуць Беларусь у вайну
✔️Гарадзенская сетка аптэк «Фармацыя» сабрала гуманітарную дапамогу для Данбасу
✔️ЗША могуць спыніць ваенную дапамогу Украіне
✔️Беларусь адмяніла роўмінг з Расеяй
✔️Берасцейцаў будуць прыцягваць да асфальтавання дарог і капітальнага рамонту будынкаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⚡️Археолагі знайшлі трэцюю вежу Крэўскага замку
Заходні кут трэцяй вежы выявілі падчас археалагічных раскопак у Крэўскім замку. Доўгі час лічылася, што такой вежы не было. Археолагі называюць знаходку сенсацыяй.
☝️ Фундамент вежы выявілі яшчэ ў ліпені 2023 года і тады ж закансервавалі. У студзені 2025 года даследаванні працягнулі. А напрыканцы лютага кіраўнік даследаванняў Алег Дзярновіч паведаміў, што пад заваламі знайшлі захаваны заходні кут вежы.
Знаходка выклікала спрэчкі сярод спецыялістаў, адзначае выданне «Флагшток». Адны лічаць яе сенсацыяй, бо падмуркі трэцяй вежы не згадваліся ні ў гістарычных крыніцах, ні на старых планах і малюнках. Іншыя сцвярджаюць, што гэта адкрыццё ставіць пад сумнеў якасць папярэдніх даследаванняў і рэстаўрацыі.
👉 Падрабязней
🕺 Марк Цукерберг танчыць на юбілеі жонкі
Паглядзіце і не забывайцеся рабіць сюрпрызы каханым ☝️
👶 У Ілана Маска нарадзіўся сын
Пра гэта паведаміла партнёрка бізнесмена Шывон Зіліс:
«Ён вельмі моцны, з залатым сэрцам. Мы вельмі любім яго»
❗️ Талібан скасаваў пагадненні, падпісаныя ў Катары з ЗША
Галоўны прэс-сакратар талібаў Забіхула Муджахід заявіў, што яны выканалі асноўныя ўмовы па пагадненні, піша Radio Azadi:
«У Дахійскім пагадненні рэалізаваны дзве асноўныя ўмовы з ЗША – вывад амерыканцаў з Афганістану і невыкарыстанне афганскай тэрыторыі супраць іх»
«Агульны змест пагаднення выкананы. Мы не рухаемся наперад на аснове пагаднення, а рухаемся наперад на аснове прынцыпаў нашай сістэмы. Дахійскае пагадненне было заключана з амерыканцамі, якое на той момант было актуальным, цяпер яно завяршылася»