Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🕺 Марк Цукерберг танчыць на юбілеі жонкі
Паглядзіце і не забывайцеся рабіць сюрпрызы каханым ☝️
👶 У Ілана Маска нарадзіўся сын
Пра гэта паведаміла партнёрка бізнесмена Шывон Зіліс:
«Ён вельмі моцны, з залатым сэрцам. Мы вельмі любім яго»
❗️ Талібан скасаваў пагадненні, падпісаныя ў Катары з ЗША
Галоўны прэс-сакратар талібаў Забіхула Муджахід заявіў, што яны выканалі асноўныя ўмовы па пагадненні, піша Radio Azadi:
«У Дахійскім пагадненні рэалізаваны дзве асноўныя ўмовы з ЗША – вывад амерыканцаў з Афганістану і невыкарыстанне афганскай тэрыторыі супраць іх»
«Агульны змест пагаднення выкананы. Мы не рухаемся наперад на аснове пагаднення, а рухаемся наперад на аснове прынцыпаў нашай сістэмы. Дахійскае пагадненне было заключана з амерыканцамі, якое на той момант было актуальным, цяпер яно завяршылася»
🫤 «Мы больш не збіраемся проста выпісваць чыстыя чэкі на вайну»
Пра тое, што ЗША больш не будуць надаваць ваенную дапамогу Украіне, бо ў прыярытэце – мірныя перамовы, заявіла прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт у эфіры Fox News:
«Мы больш не збіраемся проста выпісваць чыстыя чэкі на вайну ў вельмі далёкай краіне без сапраўднага, трывалага міру»
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Трамп і Зяленскі спрачаліся перад журналістамі на падвышаных тонах
Вострая сварка ў Авальным кабінеце.
🔺 Беларусам не хапае новых долараў
Беларусы не могуць набыць у банках купюраў новага ўзору – з блішчастай сіняй стужкай.
🔺 «Справядлівыя» цэны. Лукашэнка зладзіў папулісцкае шоу і загадаў выканаць невыканальнае
Разбіраем чарговы разнос «кепскім баярам».
#штопачытаць
⚔️ Трамп і Зяленскі паспрачаліся ў прамым эфіры
Доналд Трамп і Уладзімір Зяленскі сустрэліся, каб падпісаць пагадненне аб сумесным выкарыстанні карысных выкапняў Украіны, якое, са словаў Трампа, дазволіць ЗША акупіць дапамогу, выдадзеную Кіеву падчас вайны супраць Украіны.
Аднак сустрэча ў Белым доме перарасла ў эмацыйную перапалку на падвышаных танах.
«Вы не ў належных умовах, у вас няма карт на руках. Хай людзі пабачаць гэтую размову і пачуюць. Мы на мяжы Трэцяй сусветнай, вы не можаце з гэтым гуляцца. Вы праяўляеце непавагу да нашай краіны і не можаце паказваць, што нам рабіць»Читать полностью…
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як стрымлівалі кошты два гады, і чаго чакаць далей, пасля нарады ў Лукашэнкі
🔸Чаго чакаць ад сустрэчы Трампа і Зяленскага ды на якім фоне яна адбудзецца
🔸У Менску вада артэзіянская, а шмат яшчэ дзе ў Беларусі... пенная. У чым праблема з водазабеспячэннем?
🔸Рэкорд кантрабанды на беларуска-літоўскай мяжы
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/FRMV6HFbxe8
☝️ У Беларусі прымаюць любыя долары, а за мяжой старыя не хочуць прымаць
Чытачы «Белсату» паведамляюць, што не могуць набыць долары новага ўзору ў Беларусі, а са старымі ў іх праблема за мяжой.
Так у ААЭ і Турцыі з'явіліся праблемы з прыёмам долараў, якія былі надрукаваныя да 2013 года. А ў Беларусі купюр новага абзаца стала значна меней ці ўвогуле не знайсці.
👉 Паспрабавалі высветліць, у чым прычына і ці чакаць росту кошту долара праз паляванне за новымі купюрамі
#грошы
😮 У Польшчы затрыманая партыя фанеры на суму прыблізна $ 800 тысяч
Імаверна, яе везлі з Беларусі ў абыход санкцый. Зараз правяраюцца мытныя дэкларацыі: можа быць так, што насамрэч паддоны з Беларусі ці Расеі, а дакументы падробленыя.
☝️ Паводле Люблінскай мытна-падатковай службы, у большасці выпадкаў атрымальнікамі з'яўляюцца кампаніі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Польшчы, але прадстаўнікамі якіх зʼяўляюцца грамадзяне Беларусі.
🤯 У Гомельскай вобласці правялі прымусовыя «кірмашы вакансіяў»
У Калінкавічах на базе «выязное пасяджэнне пастаянна дзеючай раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва» прайшло ў мясцовым райвыканкаме, а ў Лоеве наўпрост у мясцовым аддзяленні міліцыі.
🤬 Беспрацоўных прылюдна ганьбілі і чыталі ім лекцыі, піша Флагшток.
Працу «дармаедам» прапаноўвалі на чыгунцы і ў лясгасе, аднак працаўладкаваць нікога так і не змаглі. Пазней нават прапагандысты прызналі неэфектыўнасць такіх загадаў:
«На пасяджэнні выступіў начальнік сектару нагляду і прафілактыкі РАНС Павел павека, які казаў пра небяспеку курэння ў доме ў стане алкагольнага ап'янення. На жаль, але па тварах прысутных было відавочна прыкметна, што гэтая тэма менш за ўсё іх хвалюе»Читать полностью…
🤡 «Калі ты не можаш купіць, ну дык ідзі працуй»
Капітан Відавочнасць зноў раздаў беларусам парады, дзе ўзяць грошы, калі іх няма.
🙈 Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі «самыя нізкія цэны ў свеце». А каму не хапае грошай, тым проста трэба больш працаваць, а каго не бяруць на працу, тыя кепска вучыліся ў школе.
Гэткую «непапулярную», але «жыццёвую» пазіцыю дыктатар выказаў 28 лютага на нарадзе па рэгуляванні цэнаў:
«Але калі ў цябе сёння няма грошай для таго, каб нешта купіць, а цэны ў нас самыя нізкія ў свеце, самыя нізкія, яны, можа быць, не задавальняюць усіх, яны ніколі не будуць задавальняць, але гэта самыя нізкія цэны ў свеце. Калі ты не можаш купіць, ну дык ідзі працуй, ідзі на другую, на трэцюю працу, шукай сабе працу. Калі цябе не бяруць, ну давай паглядзім, як ты ў школе вучыўся»Читать полностью…
😮 «Не будзе карткі – не прыйдзе пенсія»
У Беларусі пенсіянераў забавязалі да 1 ліпеня аформіць базавую банкаўскую картку плацежнай сістэмы «Белкарт». У адваротным выпадку атрымаць пенсію праз банк не ўдасца.
Шмат якія пенсіянеры разгубленыя: праз век і нястачу інфармацыі яны проста не разумеюць, навошта гэта ўсе трэба ды чаму пенсію нельга атрымліваць як раней.
👉 Разбіраемся, у чым рэч.
💱Курсы валютаў 28 лютага
Долар працягвае расці вялікімі крокамі. На сёння ён умацаваўся яшчэ больш чым 2,5 капейкі. Еўра таксама падрос на 1,5 капейкі. А вось расейскі рубель нязначна, але страціў.
#курсывалютаў
💔Сям’я былога аператара «Белсату» Тараса Ратушнага страціла ў вайне другога сына
Васіль Ратушны загінуў у час выканання баявога задання з групай «Птахи Мадяра». Ягоны брат Раман загінуў летам 2022 года ў баях пад Ізюмам. Абодва баранілі Украіну яшчэ з часоў Рэвалюцыі годнасці.
Васіль Ратушны яшчэ ў 2023 годзе быў узнагароджаны «Залатым крыжам» – ганаровай адзнакай Галоўнакамандуючага ЗСУ.
😢 «Белсат» выказвае спачуванні сям’і загінулых.
📌 Беспілотнік, што ўпаў у Гомельскім раёне разбурыў гаспадарчую пабудову
Пасля падзення апарат выбухнуў, пабудова разбурылася, узнік пажар, паведамляе Флагшток са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле выдання, жыхары паўднёвых ускраін Гомля чулі гукі аддаленай стральбы, а каля 0: 40 быў зафіксаваны гук выбуху.
👉 Флагшток звярнуўся да спецыялістаў Украінскага маніторынгавага канала «Украінскі Янот». Аднак высветлілася, што перасячэння дзяржмяжы Украіны і Беларусі ў Гомельскім раёне гэтай ноччу не было зафіксавана. Са слоў экспертаў каналу, гэта мог быць расейскі беспілотнік. Пры ўмове палёту на нізкай вышыні апарат мог застацца нябачным для сродкаў СПА.
❤️ У Будслаўскі касцёл вярнулі статую Езуса Журботнага I-й паловы XVII ст.
Яна была на рэстаўрацыі пасля пажару. Пабачыць яе можна будзе падчас Вялікага посту, напісалі на афіцыйнай старонцы касцёлу ў Instagram.
😢 11 траўня 2021 ў Будславе загарэўся дах касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пажар не закрануў унутраную частку Касцёла, але яна ўсё роўна пацярпела ад вады, якой тушылі агонь. Вада заліла і старадаўні арган 1771 году. Аднак менш грамоздкія каштоўныя рэчы: іконы, начынне і іншае, практычна ўсе ўдалося выратаваць.
Тады па факце пажару была заведзеная крымінальная справа за «парушэнне правілаў пажарнай бяспекі»
☝️Будслаўскі касцёл пачалі будаваць у 1633 годзе, а скончылі ў 1783. Гэта адзін з 4-х храмаў Беларусі, што маюць тытул »малой базілікі«. У ім ужо больш за чатыры стагоддзі знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай, што ў 1598 г. быў падораны ў Рыме Папам Кліментам VIII Менскаму ваяводзе Яну Пацу, калі той перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
🤔 «Свабоднаму свету патрэбны новы лідар»
Візіт Уладзіміра Зяленскага ў ЗША скончыўся сваркай з Дональдам Трампам.
Ці варта панікаваць і як на гэта адрэагаваў свет? 👉 «Белсат» пераказвае рэакцыі
📌 «Кожны раскол Захаду робіць нас усіх слабейшым»
Кіраўніца ўраду Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што неабходна тэрмінова арганізаваць саміт з удзелам ЗША, еўрапейскіх дзяржаў і хаўруснікаў, каб абмеркаваць надзённыя пытанні па Украіне і будучых выклікаў.
☝️ Мелоні падкрэсліла, што любы разлад на Захадзе аслабляе яго агульныя пазіцыі і выгадны ворагам:
«Неабходна тэрмінова правесці саміт паміж Злучанымі Штатамі, еўрапейскімі дзяржавамі і хаўруснікамі, каб адкрыта пагаварыць пра тое, як мы збіраемся вырашаць сур’ёзныя праблемы сучаснасці, пачынаючы з Украіны, якую мы разам абаранялі апошнія гады, і пра выклікі, што нам давядзецца пераадольваць у будучыні. Гэта прапанова, якую Італія мае намер агучыць сваім партнёрам найбліжэйшым часам. Кожны раскол Захаду робіць нас усіх слабейшым і выгадным тым, хто хацеў бы бачыць заняпад нашай цывілізацыі»Читать полностью…
😳 «Мы бачым, што вяртаецца злачынная мадэль, характэрная для 1990-х»
Грузінская арганізаваная злачыннасць – галоўная тэма ў Польшчы апошнім часам. Медыя б'юць трывогу, распавядаючы пра брутальнасць» і «бязлітаснасць» грузінскіх бандаў:
«Гэтыя групы [грузінаў] выкарыстоўваюць агнястрэльную і халодную зброю, дзейнічаюць з асаблівай жорсткасцю – прыпякаюць целы людзей цыгарэтамі і паліваюць іх кіпенем»
💥 #галоўнае за 28 лютага
✔️ Кантрабандыст з беларускімі цыгарэтамі збіў літоўскага памежніка
✔️ Памёр бацька Грыгорыя Азаронка
✔️ У менскім Свята-Елісавецінскім манастыры рэабілітавалі Паўліка Марозава
✔️ у Гомельскім раёне беспілотнік упаў і разбурыў гаспадарчую пабудову
✔️ Сям’я былога аператара «Белсату» Тараса Ратушнага страціла ў вайне другога сына
✔️ Microsoft канчаткова закрывае Skype і пераходзіць на Teams
✔️ Навошта пенсіянераў абавязваюць афармляць картку сістэмы «Белкарт»
✔️ У Латвіі ў першым чытанні прынялі законапраект аб забароне турпаездак у Расею і Беларусь
✔️ Для беларусаў стварылі інтэрактыўную мапу бяспечных падарожжаў
✔️ Беларусы не могуць набыць долары новага ўзору ў Беларусі, а са старымі ў іх праблема за мяжой
✔️ Суд на мастаком Аляксеем Кузьмічом у Парыжы адклалі больш чым на год
✔️ Трамп і Зяленскі паспрачаліся ў прамым эфіры падчас сустрэчы ў Белым доме
#рэпрэсіі:
▪️ У Беларусі ўжо амаль 5000 «экстрэмістаў»
▪️ У Гомельскай вобласці правялі прымусовыя «кірмашы вакансіяў»
▪️ Рост завочных судоў і клетка ў жаночай калоніі. Трэнды рэпрэсіяў у 2025 годзе
📖🤔 Якія беларускія кнігі натхняюць гаварыць па-беларуску і ганарыцца Беларуссю?
Сваім рэйтынгам у праграме «Мова Нанова» падзялілася прадстаўніца курсаў «МОВА Нанова з Варшавы» Алеся Каролік
👀 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🙈 «Я сказаў суддзям, што мне неабходны доступ да Луўра»
Разгляд справы мастака Аляксея Кузьміча ў Парыжы па яго перформансе Insemination адклалі больш чым на год, на красавік 2026 году. Пра гэта ён напісаў у сваім Фэйсбуку.
🤔 Аляксей патлумачыў, што суд адклалі, бо не з'явіўся расейскамоўны перакладчык. А таксама паведаміў, што на паседжанне прыйшоў «дарагі эксперт DRAC (груба кажучы гэта эксперт ад Міністэрства культуры па абароне помнікаў і культурнай спадчыны), кошт працы якога можа дасягаць 1000€ у гадзіну», які па выніку проста так адсядзеў 3 гадзіны і «не ўсыпаў мне за калону».
«Усе астатнія абмежаванні з мяне таксама знятыя. У Францыі я не лічуся ані судзімым, ані затрыманым»
🔥 Для беларусаў стварылі інтэрактыўную мапу бяспечных падарожжаў
«Навігатар бяспечных перамяшчэнняў» з'явіўся, дзякуючы камандзе юрыстаў Прававой ініцыятывы. Мапа «адлюстроўвае рызыкі, звязаныя з наведваннем розных краін для беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі».
Краіны ацэньваліся па наступных крытэрах:
▪️Палітычныя адносіны краіны з Беларуссю, рэжымам і дэмакратычнымі сіламі
▪️Выкарыстоўваюцца вышуковыя базы і іх уплыў на бяспеку
▪️Міжнародныя пагадненні, якія могуць паўплываць на экстрадыцыю
▪️Дзяржаўныя органы, якія прымаюць рашэнні аб экстрадыцыі
▪️Прэцэдэнты затрымання і экстрадыцыі беларусаў
▪️Агульная сітуацыя з правамі чалавека ў краіне
📌 Сейм Латвіі прыняў у першым чытанні законапраект аб забароне турпаездак у Расею і Беларусь
Такім чынам улады краіны спадзяюцца засцерагчы сваіх грамадзянаў ад неправамерных арыштаў і вярбоўкі ФСБ і КДБ:
«Мы не можам дазволіць тураператарам працягваць арганізоўваць забаўляльныя паездкі і вазіць нашых грамадзян у перапоўненых аўтобусах у краіны, якія не саромеюцца выказваць сваё жаданне акупаваць Латвію»
📌 Лукашэнка звярнуўся да амерыканцаў. Гэтак ён прабуе спадабацца Трампу ці гэта загад Масквы?
Наколькі дыктатар можа лавіраваць з Расеяй і навошта мадэрнізуе войска? Беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць ва Украіну?
👉 Пра гэта і не толькі дыскутуюць у новым выпуску праграмы «Прасвет» вядоўца праграмы «Двубой» на «Белсаце» Віталь Цыганкоў і вайсковы аглядальнік Зміцер Міцкевіч.
🤨 Выратаваны яшчэ адзін лось – цяпер на рэчцы Друць
Паглядзіце на незвычайную аперацыю ратавання☝️
🐶 Гара, якая выглядае, як шчанюк
Мясцовасць у Кітаі і праўда нагадвае сабаку, што п'е ваду з ракі
Паглядзіце!
🫂 Microsoft канчаткова закрывае Skype і пераходзіць на Teams
Skype будзе зачынены ў траўні 2025 года, звесткі пра гэта з'явіліся ў праграмным кода для версіі, якая пакуль рыхтуецца да выпуску. Карыстальнікам замест яго прапануюць перайсці на Teamspeak
Microsoft спыніла падтрымку класічнай версіі Skype у лістападзе 2018 года. Улетку 2024 года кампанія адрадзіла Skype у Windows 11, а таксама прыбрала адтуль рэкламу і палепшыла прадукцыйнасць мэсэнджару.
У снежні 2024 года Microsoft спыніла абслугоўванне сэрвісу Skype Number.
☝️ Skype упершыню быў запушчаны ў 2003 годзе і стаў вельмі папулярнай платформай абмену паведамленнямі. Microsoft набыла Skype у 2011 годзе за $8,5 млрд, і з тых часоў спрабавала інтэграваць яго ў многія прадукты, уключаючы Windows, Windows Phone і нават Xbox.
😢 У Беларусі ўжо амаль 5000 «экстрэмістаў»
Праваабаронцы паведамляюць пра чарговае папаўненне так званага «Спісу экстрэмістаў». Нядаўна да яго дадалі яшчэ 21 прозвішча і цяпер у ім 4990 чалавек.
#рэпрэсіі
🤦♀️ Свята-Елісавецінскі манастыр рэабілітаваў Паўліка Марозава, назваўшы яго «піянерам», які дапамагаў «дарослым і ў барацьбе з контррэвалюцыяй»
У скандальна вядомым менскім Свята-Елісавецінскім манастыры прайшоў сямейна-патрыятычны форум «Выхаваем патрыётаў – абаронім Айчыну!».
Дзяцей вучылі абыходзіцца са зброяй і паказвалі фільм, які рэабілітуе Паўліка Марозава.
👉 Нашы калегі з «Вот Так» распавядаюць, як у беларускім манастыры выхоўваюць «патрыётаў»