belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💥 #галоўнае за 28 лютага

✔️ Кантрабандыст з беларускімі цыгарэтамі збіў літоўскага памежніка

✔️ Памёр бацька Грыгорыя Азаронка

✔️ У менскім Свята-Елісавецінскім манастыры рэабілітавалі Паўліка Марозава

✔️ у Гомельскім раёне беспілотнік упаў і разбурыў гаспадарчую пабудову

✔️ Сям’я былога аператара «Белсату» Тараса Ратушнага страціла ў вайне другога сына

✔️ Microsoft канчаткова закрывае Skype і пераходзіць на Teams

✔️ Навошта пенсіянераў абавязваюць афармляць картку сістэмы «Белкарт»

✔️ У Латвіі ў першым чытанні прынялі законапраект аб забароне турпаездак у Расею і Беларусь

✔️ Для беларусаў стварылі інтэрактыўную мапу бяспечных падарожжаў

✔️ Беларусы не могуць набыць долары новага ўзору ў Беларусі, а са старымі ў іх праблема за мяжой

✔️ Суд на мастаком Аляксеем Кузьмічом у Парыжы адклалі больш чым на год

✔️ Трамп і Зяленскі паспрачаліся ў прамым эфіры падчас сустрэчы ў Белым доме

#рэпрэсіі:

▪️ У Беларусі ўжо амаль 5000 «экстрэмістаў»

▪️ У Гомельскай вобласці правялі прымусовыя «кірмашы вакансіяў»

▪️ Рост завочных судоў і клетка ў жаночай калоніі. Трэнды рэпрэсіяў у 2025 годзе

Читать полностью…

Белсат

📖🤔 Якія беларускія кнігі натхняюць гаварыць па-беларуску і ганарыцца Беларуссю?

Сваім рэйтынгам у праграме «Мова Нанова» падзялілася прадстаўніца курсаў «МОВА Нанова з Варшавы» Алеся Каролік

👀 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🙈 «Я сказаў суддзям, што мне неабходны доступ да Луўра»

Разгляд справы мастака Аляксея Кузьміча ў Парыжы па яго перформансе Insemination адклалі больш чым на год, на красавік 2026 году. Пра гэта ён напісаў у сваім Фэйсбуку.

🤔 Аляксей патлумачыў, што суд адклалі, бо не з'явіўся расейскамоўны перакладчык. А таксама паведаміў, што на паседжанне прыйшоў «дарагі эксперт DRAC (груба кажучы гэта эксперт ад Міністэрства культуры па абароне помнікаў і культурнай спадчыны), кошт працы якога можа дасягаць 1000€ у гадзіну», які па выніку проста так адсядзеў 3 гадзіны і «не ўсыпаў мне за калону».

«Усе астатнія абмежаванні з мяне таксама знятыя. У Францыі я не лічуся ані судзімым, ані затрыманым»


У верасні 2024 года мастака затрымалі за перформанс Insemination: Кузьміч, намаляваў на Вандомскай плошчы фалічны сімвал. Яму ставілі ў віну вандалізм у дачыненні да помніка архітэктуры.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Для беларусаў стварылі інтэрактыўную мапу бяспечных падарожжаў

«Навігатар бяспечных перамяшчэнняў» з'явіўся, дзякуючы камандзе юрыстаў Прававой ініцыятывы. Мапа «адлюстроўвае рызыкі, звязаныя з наведваннем розных краін для беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі».

Краіны ацэньваліся па наступных крытэрах:

▪️Палітычныя адносіны краіны з Беларуссю, рэжымам і дэмакратычнымі сіламі

▪️Выкарыстоўваюцца вышуковыя базы і іх уплыў на бяспеку

▪️Міжнародныя пагадненні, якія могуць паўплываць на экстрадыцыю

▪️Дзяржаўныя органы, якія прымаюць рашэнні аб экстрадыцыі

▪️Прэцэдэнты затрымання і экстрадыцыі беларусаў

▪️Агульная сітуацыя з правамі чалавека ў краіне

Читать полностью…

Белсат

📌 Сейм Латвіі прыняў у першым чытанні законапраект аб забароне турпаездак у Расею і Беларусь

Такім чынам улады краіны спадзяюцца засцерагчы сваіх грамадзянаў ад неправамерных арыштаў і вярбоўкі ФСБ і КДБ:

«Мы не можам дазволіць тураператарам працягваць арганізоўваць забаўляльныя паездкі і вазіць нашых грамадзян у перапоўненых аўтобусах у краіны, якія не саромеюцца выказваць сваё жаданне акупаваць Латвію»


👉 Іншыя навіны дня глядзіце ў нашым кароткім выданні

Читать полностью…

Белсат

📌 Лукашэнка звярнуўся да амерыканцаў. Гэтак ён прабуе спадабацца Трампу ці гэта загад Масквы?

Наколькі дыктатар можа лавіраваць з Расеяй і навошта мадэрнізуе войска? Беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць ва Украіну?

👉 Пра гэта і не толькі дыскутуюць у новым выпуску праграмы «Прасвет» вядоўца праграмы «Двубой» на «Белсаце» Віталь Цыганкоў і вайсковы аглядальнік Зміцер Міцкевіч.

Читать полностью…

Белсат

🤨 Выратаваны яшчэ адзін лось – цяпер на рэчцы Друць

Паглядзіце на незвычайную аперацыю ратавання☝️

Читать полностью…

Белсат

🐶 Гара, якая выглядае, як шчанюк

Мясцовасць у Кітаі і праўда нагадвае сабаку, што п'е ваду з ракі

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🫂 Microsoft канчаткова закрывае Skype і пераходзіць на Teams

Skype будзе зачынены ў траўні 2025 года, звесткі пра гэта з'явіліся ў праграмным кода для версіі, якая пакуль рыхтуецца да выпуску. Карыстальнікам замест яго прапануюць перайсці на Teamspeak

Microsoft спыніла падтрымку класічнай версіі Skype у лістападзе 2018 года. Улетку 2024 года кампанія адрадзіла Skype у Windows 11, а таксама прыбрала адтуль рэкламу і палепшыла прадукцыйнасць мэсэнджару.

У снежні 2024 года Microsoft спыніла абслугоўванне сэрвісу Skype Number.

☝️ Skype упершыню быў запушчаны ў 2003 годзе і стаў вельмі папулярнай платформай абмену паведамленнямі. Microsoft набыла Skype у 2011 годзе за $8,5 млрд, і з тых часоў спрабавала інтэграваць яго ў многія прадукты, уключаючы Windows, Windows Phone і нават Xbox.

Читать полностью…

Белсат

😢 У Беларусі ўжо амаль 5000 «экстрэмістаў»

Праваабаронцы паведамляюць пра чарговае папаўненне так званага «Спісу экстрэмістаў». Нядаўна да яго дадалі яшчэ 21 прозвішча і цяпер у ім 4990 чалавек.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤦‍♀️ Свята-Елісавецінскі манастыр рэабілітаваў Паўліка Марозава, назваўшы яго «піянерам», які дапамагаў «дарослым і ў барацьбе з контррэвалюцыяй»

У скандальна вядомым менскім Свята-Елісавецінскім манастыры прайшоў сямейна-патрыятычны форум «Выхаваем патрыётаў – абаронім Айчыну!».

Дзяцей вучылі абыходзіцца са зброяй і паказвалі фільм, які рэабілітуе Паўліка Марозава.

👉 Нашы калегі з «Вот Так» распавядаюць, як у беларускім манастыры выхоўваюць «патрыётаў»

Читать полностью…

Белсат

😮Баявік на мяжы: кантрабандыст з беларускімі цыгарэтамі збіў літоўскага памежніка

У ноч на 27 лютага памежнікі звярнулі ўвагу на падазроны аўтамабіль. Памежнікі выявілі, што на лузе паблізу прызямліўся паветраны шар з нейкім грузам. Кіроўца машыны і ягоны пасажыр аддзялілі груз ад паветранага шару, паклалі ў машыну і пачалі вяртацца на дарогу.

Памежнікі ўключылі мігалку і сірэну, запатрабавалі спыніцца. Кіроўца не выканаў патрабавання, але далёка не ўцёк: урэзаўся ў дарожны знак ля маста праз раку. Памежнікі выйшлі са службовай машыны.

Раптам машына падазраваных дала задні ход. Адзін з памежнікаў ледзь не трапіў пад колы, яго збіла машынай і адкінула на ўзбочыну. Памежнік здолеў падняцца на ногі, наблізіўся да машыны, стрэліў у кола. Пасля гэтага падазраваныя не спрабавалі ўцячы, былі затрыманыя.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Ад крыптагаманцоў да банкаў: што новыя санкцыі значаць для беларусаў

Паглядзелі на найбольш значныя абмежаванні і паразважалі з экспертамі, які эфект яны могуць зрабіць для эканомікі нашай краіны.

🔻«Я пра кепскае і думаць перастала»

Гісторыя беларускі Вольгі Майхроўскай, якая прайшла праз пекла і мае патрэбу ў дапамозе.

🔻Лукашэнка пайшоў на Х

Што за блогер Нофал, якому ён даў інтэрв’ю, і навошта тое інтэрв’ю?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 27 лютага

▫️Стаў вядомы прысуд Андрэю Паротнікаву. Ажно 10 гадоў зняволення

▫️Асуджанага летась за «абразу Лукашэнкі» грамадзяніна Арменіі пачалі судзіць яшчэ і за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

▫️Анархіста Аляксандра Францкевіча судзяць за тое самае. Ужо другі раз за год

▫️Сацсеткі ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

▫️За пратэсты будуць судзіць 74-гадовага жыхара Менску

Читать полностью…

Белсат

❗️ Стаў вядомы прысуд Андрэю Паротнікаву

Менскі абласны суд прысудзіў кіраўніка аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog да 10 гадоў калоніі.

Яго абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве, змове з мэтай захопу ўлады, стварэнні «экстрэмісцкага фармавання», садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці», перашкодзе права на ўдзел у рэферэндуме.

Читать полностью…

Белсат

⚔️ Трамп і Зяленскі паспрачаліся ў прамым эфіры

Доналд Трамп і Уладзімір Зяленскі сустрэліся, каб падпісаць пагадненне аб сумесным выкарыстанні карысных выкапняў Украіны, якое, са словаў Трампа, дазволіць ЗША акупіць дапамогу, выдадзеную Кіеву падчас вайны супраць Украіны.

Аднак сустрэча ў Белым доме перарасла ў эмацыйную перапалку на падвышаных танах.

«Вы не ў належных умовах, у вас няма карт на руках. Хай людзі пабачаць гэтую размову і пачуюць. Мы на мяжы Трэцяй сусветнай, вы не можаце з гэтым гуляцца. Вы праяўляеце непавагу да нашай краіны і не можаце паказваць, што нам рабіць»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Як стрымлівалі кошты два гады, і чаго чакаць далей, пасля нарады ў Лукашэнкі

🔸Чаго чакаць ад сустрэчы Трампа і Зяленскага ды на якім фоне яна адбудзецца

🔸У Менску вада артэзіянская, а шмат яшчэ дзе ў Беларусі... пенная. У чым праблема з водазабеспячэннем?

🔸Рэкорд кантрабанды на беларуска-літоўскай мяжы

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/FRMV6HFbxe8

Читать полностью…

Белсат

☝️ У Беларусі прымаюць любыя долары, а за мяжой старыя не хочуць прымаць

Чытачы «Белсату» паведамляюць, што не могуць набыць долары новага ўзору ў Беларусі, а са старымі ў іх праблема за мяжой.

Так у ААЭ і Турцыі з'явіліся праблемы з прыёмам долараў, якія былі надрукаваныя да 2013 года. А ў Беларусі купюр новага абзаца стала значна меней ці ўвогуле не знайсці.

👉 Паспрабавалі высветліць, у чым прычына і ці чакаць росту кошту долара праз паляванне за новымі купюрамі

#грошы

Читать полностью…

Белсат

😮 У Польшчы затрыманая партыя фанеры на суму прыблізна $ 800 тысяч

Імаверна, яе везлі з Беларусі ў абыход санкцый. Зараз правяраюцца мытныя дэкларацыі: можа быць так, што насамрэч паддоны з Беларусі ці Расеі, а дакументы падробленыя.

☝️ Паводле Люблінскай мытна-падатковай службы, у большасці выпадкаў атрымальнікамі з'яўляюцца кампаніі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Польшчы, але прадстаўнікамі якіх зʼяўляюцца грамадзяне Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Гомельскай вобласці правялі прымусовыя «кірмашы вакансіяў»

У Калінкавічах на базе «выязное пасяджэнне пастаянна дзеючай раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва» прайшло ў мясцовым райвыканкаме, а ў Лоеве наўпрост у мясцовым аддзяленні міліцыі.

🤬 Беспрацоўных прылюдна ганьбілі і чыталі ім лекцыі, піша Флагшток.

Працу «дармаедам» прапаноўвалі на чыгунцы і ў лясгасе, аднак працаўладкаваць нікога так і не змаглі. Пазней нават прапагандысты прызналі неэфектыўнасць такіх загадаў:

«На пасяджэнні выступіў начальнік сектару нагляду і прафілактыкі РАНС Павел павека, які казаў пра небяспеку курэння ў доме ў стане алкагольнага ап'янення. На жаль, але па тварах прысутных было відавочна прыкметна, што гэтая тэма менш за ўсё іх хвалюе»

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Калі ты не можаш купіць, ну дык ідзі працуй»

Капітан Відавочнасць зноў раздаў беларусам парады, дзе ўзяць грошы, калі іх няма.

🙈 Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі «самыя нізкія цэны ў свеце». А каму не хапае грошай, тым проста трэба больш працаваць, а каго не бяруць на працу, тыя кепска вучыліся ў школе.

Гэткую «непапулярную», але «жыццёвую» пазіцыю дыктатар выказаў 28 лютага на нарадзе па рэгуляванні цэнаў:

«Але калі ў цябе сёння няма грошай для таго, каб нешта купіць, а цэны ў нас самыя нізкія ў свеце, самыя нізкія, яны, можа быць, не задавальняюць усіх, яны ніколі не будуць задавальняць, але гэта самыя нізкія цэны ў свеце. Калі ты не можаш купіць, ну дык ідзі працуй, ідзі на другую, на трэцюю працу, шукай сабе працу. Калі цябе не бяруць, ну давай паглядзім, як ты ў школе вучыўся»

Читать полностью…

Белсат

😮 «Не будзе карткі – не прыйдзе пенсія»

У Беларусі пенсіянераў забавязалі да 1 ліпеня аформіць базавую банкаўскую картку плацежнай сістэмы «Белкарт». У адваротным выпадку атрымаць пенсію праз банк не ўдасца.

Шмат якія пенсіянеры разгубленыя: праз век і нястачу інфармацыі яны проста не разумеюць, навошта гэта ўсе трэба ды чаму пенсію нельга атрымліваць як раней.

👉 Разбіраемся, у чым рэч.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 28 лютага

Долар працягвае расці вялікімі крокамі. На сёння ён умацаваўся яшчэ больш чым 2,5 капейкі. Еўра таксама падрос на 1,5 капейкі. А вось расейскі рубель нязначна, але страціў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

💔Сям’я былога аператара «Белсату» Тараса Ратушнага страціла ў вайне другога сына

Васіль Ратушны загінуў у час выканання баявога задання з групай «Птахи Мадяра». Ягоны брат Раман загінуў летам 2022 года ў баях пад Ізюмам. Абодва баранілі Украіну яшчэ з часоў Рэвалюцыі годнасці.

Васіль Ратушны яшчэ ў 2023 годзе быў узнагароджаны «Залатым крыжам» – ганаровай адзнакай Галоўнакамандуючага ЗСУ.

😢 «Белсат» выказвае спачуванні сям’і загінулых.

Читать полностью…

Белсат

📌 Беспілотнік, што ўпаў у Гомельскім раёне разбурыў гаспадарчую пабудову

Пасля падзення апарат выбухнуў, пабудова разбурылася, узнік пажар, паведамляе Флагшток са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле выдання, жыхары паўднёвых ускраін Гомля чулі гукі аддаленай стральбы, а каля 0: 40 быў зафіксаваны гук выбуху.

👉 Флагшток звярнуўся да спецыялістаў Украінскага маніторынгавага канала «Украінскі Янот». Аднак высветлілася, што перасячэння дзяржмяжы Украіны і Беларусі ў Гомельскім раёне гэтай ноччу не было зафіксавана. Са слоў экспертаў каналу, гэта мог быць расейскі беспілотнік. Пры ўмове палёту на нізкай вышыні апарат мог застацца нябачным для сродкаў СПА.

Читать полностью…

Белсат

Памёр бацька Грыгорыя Азаронка, прапагандыст Юрый Азаронак

Азаронку-старэйшаму было 60 гадоў.

У 1990-я і 2000-я гады ён здымаў прапагандысцкія фільмы, якія ачарнялі беларускую апазіцыю. У 2006 годзе яму забаранілі ўезд у ЗША і краіны Еўразвязу.

Читать полностью…

Белсат

👆«Ніякі старшыня райвыканкама ці працаўнік КДБ не мае крыптагаманца»

Нядаўна Еўразвяз прыняў чарговы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Ён закранае сур’ёзныя эканамічныя абмежаванні, у тым ліку банкі і крыптагаманцы.

Разбіраемся, што гэтыя санкцыя азначаюць для звычайных беларусаў, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 лютага

✔️Лукашэнка прыняў у сябе блогера, звязанага з Іланам Маскам

✔️Сітуацыя з польскім «шэнгенам» у Беларусі настолькі цяжкая, што людзі мяняюць прапіску, каб падаваць дакументы ў іншым рэгіёне

✔️Які з раёнаў Беларусі найбагацейшы, а які найбяднейшы? Вывучылі статыстыку

✔️Як бізнесоўцы карыстаюцца розніцай у банкаўскіх стаўках у Беларусі ды Расеі

✔️Літоўскі банк увядзе абмежаванні для перасылкі грошай у Беларусь і Расею

✔️Гісторыя беларускі, якая прайшла праз неверагодныя выпрабаванні, але не зламалася

✔️Хто валодае сеткаю «Мак.Бай»? Аказваецца, у адкрытым доступе інфармацыі няма

✔️ФБР сцвярджае, што звязаная з Паўночнай Карэяй групоўка скрала амаль $1,5 млрд у крыптабіржы Bybit

Читать полностью…

Белсат

😴 Ці ведаеце вы, што самыя вядомыя калыханкі напісалі дырэктар тэлебачання і бацька вядомага рок-музыкі?

«Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі…» – пад гэтыя радкі дзесяцігоддзямі засыналі мільёны беларускіх дзетак.

Усё, што вы не ведалі пра калыханкі, глядзіце ў нашым відэа з праграмы «Мова Нанова» ☝️

👀 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

☝️ Ва Украіне хочуць затрымаць беларуса. Ён датычны да крадзяжоў у Бучы

У справе нараджэнца Магілёва – 7 эпізодаў крадзяжоў у Бучы, якія ён, імаверна, учыніў у сакавіку 2022 года, калі горад быў пад расейскай акупацыяй. Мужчыну пагражае ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле матэрыялаў справы, у адным з эпізодаў грамадзянін Беларусі вынес рэчаў на 23 920 грыўняў, у другім – на 16 250 грыўняў, у трэцім – на 14 323 грыўняў. У іншых выпадках кошт скрадзенага складаў ад 3,5 да 4,5 тысяч грыўняў. Які памер маральнай шкоды заявілі пацярпелыя, пакуль невядома.

Читать полностью…
Подписаться на канал