Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤯 У Гомельскай вобласці правялі прымусовыя «кірмашы вакансіяў»
У Калінкавічах на базе «выязное пасяджэнне пастаянна дзеючай раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва» прайшло ў мясцовым райвыканкаме, а ў Лоеве наўпрост у мясцовым аддзяленні міліцыі.
🤬 Беспрацоўных прылюдна ганьбілі і чыталі ім лекцыі, піша Флагшток.
Працу «дармаедам» прапаноўвалі на чыгунцы і ў лясгасе, аднак працаўладкаваць нікога так і не змаглі. Пазней нават прапагандысты прызналі неэфектыўнасць такіх загадаў:
«На пасяджэнні выступіў начальнік сектару нагляду і прафілактыкі РАНС Павел павека, які казаў пра небяспеку курэння ў доме ў стане алкагольнага ап'янення. На жаль, але па тварах прысутных было відавочна прыкметна, што гэтая тэма менш за ўсё іх хвалюе»Читать полностью…
🤡 «Калі ты не можаш купіць, ну дык ідзі працуй»
Капітан Відавочнасць зноў раздаў беларусам парады, дзе ўзяць грошы, калі іх няма.
🙈 Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі «самыя нізкія цэны ў свеце». А каму не хапае грошай, тым проста трэба больш працаваць, а каго не бяруць на працу, тыя кепска вучыліся ў школе.
Гэткую «непапулярную», але «жыццёвую» пазіцыю дыктатар выказаў 28 лютага на нарадзе па рэгуляванні цэнаў:
«Але калі ў цябе сёння няма грошай для таго, каб нешта купіць, а цэны ў нас самыя нізкія ў свеце, самыя нізкія, яны, можа быць, не задавальняюць усіх, яны ніколі не будуць задавальняць, але гэта самыя нізкія цэны ў свеце. Калі ты не можаш купіць, ну дык ідзі працуй, ідзі на другую, на трэцюю працу, шукай сабе працу. Калі цябе не бяруць, ну давай паглядзім, як ты ў школе вучыўся»Читать полностью…
😮 «Не будзе карткі – не прыйдзе пенсія»
У Беларусі пенсіянераў забавязалі да 1 ліпеня аформіць базавую банкаўскую картку плацежнай сістэмы «Белкарт». У адваротным выпадку атрымаць пенсію праз банк не ўдасца.
Шмат якія пенсіянеры разгубленыя: праз век і нястачу інфармацыі яны проста не разумеюць, навошта гэта ўсе трэба ды чаму пенсію нельга атрымліваць як раней.
👉 Разбіраемся, у чым рэч.
💱Курсы валютаў 28 лютага
Долар працягвае расці вялікімі крокамі. На сёння ён умацаваўся яшчэ больш чым 2,5 капейкі. Еўра таксама падрос на 1,5 капейкі. А вось расейскі рубель нязначна, але страціў.
#курсывалютаў
💔Сям’я былога аператара «Белсату» Тараса Ратушнага страціла ў вайне другога сына
Васіль Ратушны загінуў у час выканання баявога задання з групай «Птахи Мадяра». Ягоны брат Раман загінуў летам 2022 года ў баях пад Ізюмам. Абодва баранілі Украіну яшчэ з часоў Рэвалюцыі годнасці.
Васіль Ратушны яшчэ ў 2023 годзе быў узнагароджаны «Залатым крыжам» – ганаровай адзнакай Галоўнакамандуючага ЗСУ.
😢 «Белсат» выказвае спачуванні сям’і загінулых.
📌 Беспілотнік, што ўпаў у Гомельскім раёне разбурыў гаспадарчую пабудову
Пасля падзення апарат выбухнуў, пабудова разбурылася, узнік пажар, паведамляе Флагшток са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле выдання, жыхары паўднёвых ускраін Гомля чулі гукі аддаленай стральбы, а каля 0: 40 быў зафіксаваны гук выбуху.
👉 Флагшток звярнуўся да спецыялістаў Украінскага маніторынгавага канала «Украінскі Янот». Аднак высветлілася, што перасячэння дзяржмяжы Украіны і Беларусі ў Гомельскім раёне гэтай ноччу не было зафіксавана. Са слоў экспертаў каналу, гэта мог быць расейскі беспілотнік. Пры ўмове палёту на нізкай вышыні апарат мог застацца нябачным для сродкаў СПА.
Памёр бацька Грыгорыя Азаронка, прапагандыст Юрый Азаронак
Азаронку-старэйшаму было 60 гадоў.
У 1990-я і 2000-я гады ён здымаў прапагандысцкія фільмы, якія ачарнялі беларускую апазіцыю. У 2006 годзе яму забаранілі ўезд у ЗША і краіны Еўразвязу.
👆«Ніякі старшыня райвыканкама ці працаўнік КДБ не мае крыптагаманца»
Нядаўна Еўразвяз прыняў чарговы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Ён закранае сур’ёзныя эканамічныя абмежаванні, у тым ліку банкі і крыптагаманцы.
Разбіраемся, што гэтыя санкцыя азначаюць для звычайных беларусаў, пачытайце!
💥 #галоўнае за 27 лютага
✔️Лукашэнка прыняў у сябе блогера, звязанага з Іланам Маскам
✔️Сітуацыя з польскім «шэнгенам» у Беларусі настолькі цяжкая, што людзі мяняюць прапіску, каб падаваць дакументы ў іншым рэгіёне
✔️Які з раёнаў Беларусі найбагацейшы, а які найбяднейшы? Вывучылі статыстыку
✔️Як бізнесоўцы карыстаюцца розніцай у банкаўскіх стаўках у Беларусі ды Расеі
✔️Літоўскі банк увядзе абмежаванні для перасылкі грошай у Беларусь і Расею
✔️Гісторыя беларускі, якая прайшла праз неверагодныя выпрабаванні, але не зламалася
✔️Хто валодае сеткаю «Мак.Бай»? Аказваецца, у адкрытым доступе інфармацыі няма
✔️ФБР сцвярджае, што звязаная з Паўночнай Карэяй групоўка скрала амаль $1,5 млрд у крыптабіржы Bybit
😴 Ці ведаеце вы, што самыя вядомыя калыханкі напісалі дырэктар тэлебачання і бацька вядомага рок-музыкі?
«Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі…» – пад гэтыя радкі дзесяцігоддзямі засыналі мільёны беларускіх дзетак.
Усё, што вы не ведалі пра калыханкі, глядзіце ў нашым відэа з праграмы «Мова Нанова» ☝️
👀 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
☝️ Ва Украіне хочуць затрымаць беларуса. Ён датычны да крадзяжоў у Бучы
У справе нараджэнца Магілёва – 7 эпізодаў крадзяжоў у Бучы, якія ён, імаверна, учыніў у сакавіку 2022 года, калі горад быў пад расейскай акупацыяй. Мужчыну пагражае ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле матэрыялаў справы, у адным з эпізодаў грамадзянін Беларусі вынес рэчаў на 23 920 грыўняў, у другім – на 16 250 грыўняў, у трэцім – на 14 323 грыўняў. У іншых выпадках кошт скрадзенага складаў ад 3,5 да 4,5 тысяч грыўняў. Які памер маральнай шкоды заявілі пацярпелыя, пакуль невядома.
📍Лукашэнка прыняў у сябе блогера, звязанага з Іланам Маскам
Размову самаабвешчанага кіраўніка Беларусі з Мар’ё Нофалу прапаганда падала як «экс(Х)перимент» – з намёкам на папулярнасць Нофала на платформе X (былы Twitter).
🔍 Расказваем больш пра неадназначнага блогера ў нашым матэрыяле
😵💫 Што ты ўвогуле такое?..
У віцебскай краме заўважаны арыгінальны прадукт Хлебабат
Паглядзіце ☝️
🔹Гэтая беларуска прайшла праз неверагодныя выпрабаванні, але не зламалася
У 2015-м годзе жыццё Вольгі кардынальна змянілася: пасля аўтамабільнай аварыі яна апынулася ў інвалідным вазку, падняцца з якога не можа дагэтуль.
Пасля 2020-га да гэтага дадаліся яшчэ і псіхалагічныя праблемы, звязаныя з тэрорам у Беларусі.
📍Цяпер яна ў Польшчы і мае патрэбу ў вашай дапамозе. Чытайце наш вялікі матэрыял на старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Новы раўнд перамоваў паміж ЗША і Расеяй у Стамбуле
🔻КНДР скіравала дадатковых вайскоўцаў на дапамогу РФ
🔻У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі інтэрв'ю Лукашэнкі ўкраінскаму журналісту Гардону
🔻Анархіста Аляксандра Францкевіча зноў пачалі судзіць
🔻Старшыня Віцебскага гарвыканкаму абвінаваціў жыхароў у тым, што яны выкарыстоўваюць каналізацыю як сметніцу
🔻На аўкцыён выставілі частку гандлёвага дому «На Нямізе»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Лукашэнка звярнуўся да амерыканцаў. Гэтак ён прабуе спадабацца Трампу ці гэта загад Масквы?
Наколькі дыктатар можа лавіраваць з Расеяй і навошта мадэрнізуе войска? Беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць ва Украіну?
👉 Пра гэта і не толькі дыскутуюць у новым выпуску праграмы «Прасвет» вядоўца праграмы «Двубой» на «Белсаце» Віталь Цыганкоў і вайсковы аглядальнік Зміцер Міцкевіч.
🤨 Выратаваны яшчэ адзін лось – цяпер на рэчцы Друць
Паглядзіце на незвычайную аперацыю ратавання☝️
🐶 Гара, якая выглядае, як шчанюк
Мясцовасць у Кітаі і праўда нагадвае сабаку, што п'е ваду з ракі
Паглядзіце!
🫂 Microsoft канчаткова закрывае Skype і пераходзіць на Teams
Skype будзе зачынены ў траўні 2025 года, звесткі пра гэта з'явіліся ў праграмным кода для версіі, якая пакуль рыхтуецца да выпуску. Карыстальнікам замест яго прапануюць перайсці на Teamspeak
Microsoft спыніла падтрымку класічнай версіі Skype у лістападзе 2018 года. Улетку 2024 года кампанія адрадзіла Skype у Windows 11, а таксама прыбрала адтуль рэкламу і палепшыла прадукцыйнасць мэсэнджару.
У снежні 2024 года Microsoft спыніла абслугоўванне сэрвісу Skype Number.
☝️ Skype упершыню быў запушчаны ў 2003 годзе і стаў вельмі папулярнай платформай абмену паведамленнямі. Microsoft набыла Skype у 2011 годзе за $8,5 млрд, і з тых часоў спрабавала інтэграваць яго ў многія прадукты, уключаючы Windows, Windows Phone і нават Xbox.
😢 У Беларусі ўжо амаль 5000 «экстрэмістаў»
Праваабаронцы паведамляюць пра чарговае папаўненне так званага «Спісу экстрэмістаў». Нядаўна да яго дадалі яшчэ 21 прозвішча і цяпер у ім 4990 чалавек.
#рэпрэсіі
🤦♀️ Свята-Елісавецінскі манастыр рэабілітаваў Паўліка Марозава, назваўшы яго «піянерам», які дапамагаў «дарослым і ў барацьбе з контррэвалюцыяй»
У скандальна вядомым менскім Свята-Елісавецінскім манастыры прайшоў сямейна-патрыятычны форум «Выхаваем патрыётаў – абаронім Айчыну!».
Дзяцей вучылі абыходзіцца са зброяй і паказвалі фільм, які рэабілітуе Паўліка Марозава.
👉 Нашы калегі з «Вот Так» распавядаюць, як у беларускім манастыры выхоўваюць «патрыётаў»
😮Баявік на мяжы: кантрабандыст з беларускімі цыгарэтамі збіў літоўскага памежніка
У ноч на 27 лютага памежнікі звярнулі ўвагу на падазроны аўтамабіль. Памежнікі выявілі, што на лузе паблізу прызямліўся паветраны шар з нейкім грузам. Кіроўца машыны і ягоны пасажыр аддзялілі груз ад паветранага шару, паклалі ў машыну і пачалі вяртацца на дарогу.
Памежнікі ўключылі мігалку і сірэну, запатрабавалі спыніцца. Кіроўца не выканаў патрабавання, але далёка не ўцёк: урэзаўся ў дарожны знак ля маста праз раку. Памежнікі выйшлі са службовай машыны.
Раптам машына падазраваных дала задні ход. Адзін з памежнікаў ледзь не трапіў пад колы, яго збіла машынай і адкінула на ўзбочыну. Памежнік здолеў падняцца на ногі, наблізіўся да машыны, стрэліў у кола. Пасля гэтага падазраваныя не спрабавалі ўцячы, былі затрыманыя.
Дабрыдзень, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Ад крыптагаманцоў да банкаў: што новыя санкцыі значаць для беларусаў
Паглядзелі на найбольш значныя абмежаванні і паразважалі з экспертамі, які эфект яны могуць зрабіць для эканомікі нашай краіны.
🔻«Я пра кепскае і думаць перастала»
Гісторыя беларускі Вольгі Майхроўскай, якая прайшла праз пекла і мае патрэбу ў дапамозе.
🔻Лукашэнка пайшоў на Х
Што за блогер Нофал, якому ён даў інтэрв’ю, і навошта тое інтэрв’ю?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 27 лютага
▫️Стаў вядомы прысуд Андрэю Паротнікаву. Ажно 10 гадоў зняволення
▫️Асуджанага летась за «абразу Лукашэнкі» грамадзяніна Арменіі пачалі судзіць яшчэ і за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▫️Анархіста Аляксандра Францкевіча судзяць за тое самае. Ужо другі раз за год
▫️Сацсеткі ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
▫️За пратэсты будуць судзіць 74-гадовага жыхара Менску
❗️ Стаў вядомы прысуд Андрэю Паротнікаву
Менскі абласны суд прысудзіў кіраўніка аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog да 10 гадоў калоніі.
Яго абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве, змове з мэтай захопу ўлады, стварэнні «экстрэмісцкага фармавання», садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці», перашкодзе права на ўдзел у рэферэндуме.
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларусь у пошуку кантактаў з ЗША. Праз Ватыкан
🔸 Усе акаўнты ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі
🔸 Беларусам стане складаней карыстацца крыптавалютамі
🔸 Ад якіх наркотыкаў больш за ўсё пакутуюць беларусы?
🔸 Еўрапейскі Банк рэканструкцыі развіцця абвясціў, наколькі вырасце беларуская эканоміка
🔸 Колькасць юрыстаў у краіне за год павялічылася. На 5 чалавек
🔸 Адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа прымае беспрэцэдэнтную пастанову
🔸 Літоўцы звярнуліся да ўладаў краіны з просьбай забараніць беларусам выкарыстоўваць эмблему «Пагоня»
🔸 Беларусы ўсё часцей мяняюць месца рэгістрацыі для атрымання польскіх віз
🔸 Газета адміністрацыі Лукашэнкі пісала пра «дрэннае жыццё» у Польшчы
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
😨 ФБР сцвярджае, што звязаная з Паўночнай Карэяй групоўка скрала амаль $1,5 млрд у крыптабіржы Bybit
Групоўка мае назву Lazarus Group і атакуе біржы па ўсім свеце ўжо больш за 15 гадоў. Лічыцца, што яна мае патранаж уладаў КНДР ды накіроўвае скрадзеныя кошты на развіццё ядравай праграмы гэтай дзяржавы. Сумарна за гады сваёй дзейнасці хакеры Lazarus Group скралі каля $6 млрд.
Гэтым разам ахвяраю хакераў стала крыптабіржа Bybit, адкуль злаўмыснікі вывелі 401 000 ETH (каля $1,4 млрд). Прадстаўнікі Bybit кажуць, што сродкі былі скрадзеныя падчас іхнага пераводу з так званага «халоднага гаманца» (афлайн-прылада ці праграмнае забеспячэнне, дзе захоўваюцца ключы доступу да крыптавалютаў).
🍔 Хто валодае сеткаю «Мак.Бай»? Аказваецца, у адкрытым доступе інфармацыі няма
«Бюро» высветліла, аднак, што адно з прадпрыемстваў «гаманца» Лукашэнкі Аляксея Алексіна – «Велес-Міт» – пастаўляе ў «Мак.Бай» свае бургерныя катлеты і вяндліну.
👀 Больш падрабязнасцей знойдзеце па спасылцы
🇱🇹 Літоўскі банк увядзе абмежаванні для перасылкі грошай у Беларусь і Расею
Яны запрацуюць з канца красавіка гэтага года.
🔍Чытайце падрабязней, пра што гаворка
💬 «Я ўцякала ад рэпрэсіяў. Але толькі ў Польшчы зразумела, што насамрэч уцякала яшчэ і ад мужа»
Сёння ў праграме «Беларус беларусу» – гісторыя Галіны: каталіцкай верніцы ды маці чатырох дзяцей. Праз паслявыбарчыя рэпрэсіі яна страціла не толькі родны дом і родную краіну, але і амаль усіх сваякоў, якія лічаць яе «ненармальнай».
Асабліва не пашанцавала Галіне з мужам – хатнім тыранам, які (якое супадзенне) адначасова горача падтрымлівае Лукашэнку. Так горача, што нават хадзіў галасаваць за яго са зламанай нагой на кастылях.
👀 Глядзіце свежы выпуск «Беларус беларусу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»