Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😰 Жахлівыя лічбы: за 5 гадоў колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы вырасла ажно на 60%
Пра гэта заявіў генпракурор Беларусі Андрэй Швед. Паводле яго, узрасла і колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў – на 64%.
📍Нагадаем, што Урад распрацаваў Палажэнне аб парадку прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З яго вынікае, што дзеці, чые бацькі прыцягваліся да адказнасці за нелаяльнасць уладам, могуць атрымліваць статус тых, хто знаходзіцца ў небяспечным становішчы.
💥 #галоўнае за 26 лютага
✔️Адкуль ідуць карані гербу «Пагоня»? Ды ці мае Літва маральнае права забараняць выкарыстоўваць яе беларусам? Разбіраемся ў нашым матэрыяле
✔️РБ і РФ ратыфікавалі дамову, згодна з якой у Беларусі могуць стварацца расейскія ваенныя аб'екты
✔️Расейскія журналісты, грамадзяне ЗША, украінцы. Прыгадваем, як Лукашэнка вызваляў палітвязняў
✔️Ці адважыцца Расея атакаваць краіны Еўразвязу ў найбліжэйшыя гады?
✔️Украінскія СМІ распаўсюдзілі фінальны тэкст пагаднення «аб карысных выкапнях» паміж Украінай і ЗША
✔️Ва ўніверсітэце ў Беластоку з'явіцца спецыяльнасць «беларуская этнафілалогія»
✔️Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы здзелкі, што датычыць карысных выкапняў
✔️Каля сталіцы Судану разбіўся самалёт з вайскоўцамі. Ён упаў на жылы дом
✔️У Маскве вандал пашкодзіў дзверы кватэры аднаго з фронтмэнаў «Бі-2»
✔️У Белавежскай пушчы знайшлі новы для нашай краіны від грыбоў
💭 «Пад гэтым гербам Беларусь і Літоўская рэспубліка ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. Ніякіх прэтэнзій не было»
Чыя Пагоня і як яе «падзяліць» беларусам і літоўцам – нам патлумачыў Алесь Чайчыц, публіцыст і сябра геральдычнай рады
Паслухайце!
☝️Адкуль ідуць карані гербу «Пагоня»? Ды ці мае Літва маральнае права забараняць выкарыстоўваць яе беларусам?
Насамрэч выявы вершніка на кані чалавецтва малявала задоўга да згадак пра славянаў і балтаў. Таму прысабечванне гэтага вобразу з боку нейкай адной дзяржавы выглядае, скажам так, дзіўнавата.
🔍 Пачытайце наш вялікі матэрыял пра гісторыю «Пагоні» (ці як называюць яе літоўцы – «Віціса») ПА СПАСЫЛЦЫ
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Расея і рэжым Лукашэнкі ратыфікавалі пагадненне «Аб гарантыях бяспекі»
🔸 Расце дэфіцыт працаўнікоў і колькасць беспрацоўных
🔸 Украіна гатовая падпісаць пагадненне з ЗША пра рэдказямельныя металы. Чаму, навошта, і ці ёсць такія металы ў Беларусі?
🔸 Залатая карта для заможных людзей. Амерыканская мара за 5 млн долараў
🔸 Рыжанкоў сустрэўся з прадстаўніком Ватыкану ў Жэневе, арцыбіскуп Станеўскі распавёў, што ў Ватыкане зацікавіліся пытаннем Чырвонага касцёлу і зняволеных святароў
🔸 У Румыніі арыштавалі пераможцу адмененага першага туру прэзідэнцкіх выбараў
🔸 151 чалавек загінуў на пажарах у Беларусі пасля Новага года
🔸 Сенсацыя ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі, шматгадовы прызёр чэмпіянатаў «Шахцёр» упершыню не выйшаў у плэй-оф
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🔹Ці могуць пасябраваць Трамп і Лукашэнка?
Паводзіны Доналда Трампа ў першы месяц пасля інаўгурацыі шакавалі многіх. У першую чаргу – Украіну і Еўразвяз.
❓Who is Mr. Trump? Ці здасць ён Украіну? Ці цікавіць яго Беларусь? І чаму гэтую асобу станоўча ацэньвае Зянон Пазняк?
👀 Глядзіце свежы выпуск «Двубою», у якім па гэтай тэме разважаюць і спрачаюцца прадстаўнік Агенцтва Еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі ды прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павел Усаў
👗Тут шляхцянкі носяць турнюры, а багатыя фабрыканты – гадзіннікі на ланцужках. Усё гэта натхняе на моду, нават калі ў тваіх жылах не цячэ каралеўская кроў...
У свежым выпуску праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава расказвае пра гарадзенскі строй. Асаблівая ўвага кашулі – яго найбольш выбітнаму і таямнічаму прадмету...
👀 Глядзіце новае выданне «Ніткі Зоркі» проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»
🤔 Ці адважыцца Расея атакаваць краіны Еўразвязу ў найбліжэйшыя гады?
Калі верыць заявам некаторых еўрапейскіх палітыкаў, гэта можа стаць рэальнасцю ўжо праз тры-пяць гадоў. У той жа час афіцыйны Крэмль пастаянна запэўнівае, што планаў нападаць на NATO не мае і ўсё «абмяжуецца» толькі Украінай.
☝️Сабралі галоўнае, што вядома пра гэта цяпер, а таксама дадалі меркаванні экспертаў
🔍 Расейскія журналісты, грамадзяне ЗША, украінцы. Прыгадваем, як Лукашэнка вызваляў палітвязняў
Мала хто памятае, але насамрэч незаконна затрыманых людзей Лукашэнка пачаў вызваляць ужо на другі дзень пратэстаў 2020-га. Вось толькі гэта былі выключна расейскія грамадзяне.
🔹Чытайце вялікі матэрыял на нашай старонцы
🍄🟫 У Белавежскай пушчы знайшлі новы для нашай краіны від грыбоў
Гэта Meripilus giganteus. Упершыню гэты грыб заўважылі ў Беларусі ў жніўні мінулага году, пасля чаго накіравалі ў Інстытут эксперыментальнай батанікі для даследаванняў. Генетычныя тэсты пацвердзілі прыналежнасць грыбоў акурат да гэтага віду.
Маса пладовага цела ў такога грыба можа дасягаць 25-30 кг. А яшчэ ён адносіцца да катэгорыі ядомых, хоць для спажывання рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі маладыя грыбы. Аднак у некаторых людзей Meripilus giganteus можа выклікаць нястраўнасць.
🔹Каля сталіцы Судану разбіўся самалёт з вайскоўцамі на борце. Ён упаў на жылы дом
Сярод загінулых у выніку гэтай авіякатастрофы – генерал-маёр Бахр Ахмэд Бахр, а таксама вялікая колькасць цывільных (на зямлі).
📍Больш інфармацыі – на нашай старонцы
🥴 Сямейная пара з Навасібірску, што жыве ў Беларусі, дала сыну імя «Трамп»
Бацька дзіцяці Уладзімір сцвярджае, што «гэта не абавязкова адсылка ў палітычны бок, ёсць мноства этымалогіяў» 🤦🏻♂️
👀 Падрабязнасці чытайце на старонцы
🤔 У Маскве вандал пашкодзіў дзверы кватэры аднаго з фронтмэнаў «Бі-2»
У тэлеграм-канале, дзе выкладзенае відэа падпалу, кадры суправадзілі подпісам, што гэта быў «падарунак на 23 лютага», бо музыка «як пачалася вайна – уцёк і пачаў фінансаваць ЗСУ».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Мы назіраем зніжэнне колькасці персаналу ў Беларусі і ўмеранае зніжэнне колькасці персаналу ва Украіне»
У «EPAM» падсумавалі 2024 год.
Пры гэтым топ-менеджары не агучылі колькасць спецыялістаў, якія працуюць цяпер у Беларусі і Украіне 💁🏻♂️
👀 Глядзіце болей па спасылцы
📍Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы здзелкі, што датычыць карысных выкапняў
Пра гэта паведамляе «Financial Times». Як адзначае выданне, Кіеў цяпер гатовы падпісаць пагадненне аб сумеснай распрацоўцы сваіх мінеральных рэсурсаў, уключаючы нафту і газ, пасля таго як ЗША адмовіліся ад патрабаванняў аб праве на $ 500 млрд патэнцыйнага даходу ад распрацоўкі рэсурсаў.
У тэксце адсутнічаюць відавочныя гарантыі бяспекі, але чыноўнікі сцвярджаюць, што здолелі дамовіцца пра значна больш выгадныя ўмовы.
Падрабязней чытайце на нашай старонцы
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Запарвайце каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️Тры-пяць гадоў да вайны ў Еўропе: ці рэальны сцэнар і што на гэта паказвае?
Сабралі галоўнае, што вядома пра гэта цяпер, і паразмаўлялі з экспертам.
✔️Ад вагнэраўцаў да грамадзянаў ЗША
Як Лукашэнка зняволеных вызваляў.
✔️«Выгадна, але без гарантыяў бяспекі»
Эксперт пра пагадненне аб выкапнях, якое маюць падпісаць Украіна і ЗША.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 26 лютага
▫️Лукашэнкаўцы надалі статус «экстрэмісцкага фармавання» «Медыязоне Беларусь»
▫️Ксяндза Дзмітрыя Мальца, імаверна, затрымалі на мяжы. Ён вяртаўся ў Беларусь з камандзіроўкі
▫️Пачалі судзіць супрацоўніка Мазырскага НПЗ, якога падчас затрымання жорстка збіў ГУБАЗіК
▫️Сацсеткі армянскай блогеркі, якую вывезлі ў Арменію на самалёце Лукашэнкі, прызналі ў РБ «экстрэмісцкімі»
▫️У 2024 годзе за «палітыку» ў Беларусі асудзілі 1500 асобаў – нікога не апраўдалі
🫠 Гэта будучыня сектара Газа на думку Доналда Трампа
Што думаеце?..
🐬 У заліве Мантэрэй назіраецца вельмі рэдкая з'ява – зграя з тысяч дэльфінаў
Навошта гэтыя жывёліны часам збіраюцца ў такія вялікія зграі, распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
☝️Украінскія СМІ распаўсюдзілі фінальны тэкст пагаднення «аб карысных выкапнях» паміж Украінай і ЗША
Дакумент прадугледжвае стварэнне інвестыцыйнага фонду, якім будуць сумесна кіраваць прадстаўнікі абодвух урадаў.
📍Вось пра што яшчэ ідзе гаворка ў пагадненні
«Лёгкае паляпшэнне здароўя, але сітуацыя застаецца сурʼёзнай»
Другі раз запар Папа Францішак ня змог выступіць перад вернікамі на плошчы Святога Пятра
Што адбываецца – глядзіце ў відэа ☝️
✈️🚗 Лятаючыя машыны ўжо тут!
Так што не здзіўляйцеся, калі праз пару гадоў заторы ў Менску будуць і ў паветры 😃
Паглядзіце ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ З рахункаў беларусаў будуць аўтаматычна спісваць штрафы
🔻Беларусь ратыфікавала дамову з Расеяй аб «гарантыях бяспекі»
🔻Супольнасць чыгуначнікаў: у Беларусі пачалі фармаваць эшалоны для транспартавання вайскоўцаў, тэхнікі і боепрыпасаў
🔻У Брагінскім раёне ўпаў беспілотнік
🔻Швед: беларусы сталі актыўней звяртацца ў камісію па вяртанні
🔻Беларусаў будуць актыўней заахвочваць перасяляцца з гарадоў у вёскі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дамову з РФ, згодна з якой у Беларусі могуць стварацца расейскія ваенныя аб'екты
Таксама бакі будуць разглядаць збройны напад адзін на аднаго як акт агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы ў цэлым і будуць прымаць адпаведныя захады ў адказ.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
😳 Гэта новы трэнд сацсетак – валасаты шакалад
Паглядзіце і не кажыце, што не бачылі 🫣
💱Курсы валютаў 26 лютага
На сённяшніх гандляваннях было шмат «круглых» лічбаў: долар пайшоў уніз роўна на тры капейкі, еўра страціў роўна чатыры, а расейскі рубель падрос на дзве.
#курсывалютаў
🔹Чакаем пераменаў, але змяняемся і самі!
Пачынаючы ад 3-га сакавіка глядзіце «Белсат» у новым фармаце 😎
☀️ Вясна блізка!
☝️Дзяўчына з Беларусі знікла ў Польшчы – не выходзіць на сувязь ужо 10 дзён
Дар’я Фёдарава паходзіць з Бабруйску, але на момант знікнення была ў Варшаве.
🔍 Болей інфармацыі на старонцы
👩🎓 Ва універсітэце ў Беластоку з'явіцца спецыяльнасць, якой няма ў беларускіх ВНУ – беларуская этнафілалогія
Як заяўляецца, выпускнікі змогуць працаваць у медыях, выдавецтвах, установах культуры і дзяржаўнага кіравання.
Прапанова адрасаваная як абітурыентам з Польшчы, гэтак і прэтэндэнтам з Беларусі.
Студэнты будуць вывучаць беларускую мову, літаратуру і культуру. Праграма навучання ўлічвае рэлігійную разнастайнасць беларусаў, таму ў яе ўключаныя, такія прадметы, як філасофская і рэлігійная думка і асобныя пытанні візантыйскай культуры.
«Навінкай, якой не прапануе ніводны іншы ўніверсітэт у Польшчы, зʼяўляецца прадмет: Аналіз тэкстаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага, у якім студэнты навучацца чытаць дакументы былой польскай і беларускай дзяржавы»,
👆Супольнасць чыгуначнікаў: у Беларусі фармуюцца эшалоны для маштабнага перавозу войска
На станцыі «Багатырова» каля Менску пачаўся адбор пасажырскіх вагонаў паводле замовы Міністэрства абароны. Вядома, што ўжо падрыхтавалі 48 вагонаў. Адначасова былі пададзеныя заявы ў «Белінтэртранс» на вылучэнне грузавых вагонаў для перавозу вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і абсталявання вайсковага прызначэння.
Пасажырскія вагоны адбіраюць такія, «якіх не шкада», пераважна плацкартныя. Іх скіруюць на станцыі каля буйных вайсковых частак і аб’ектаў стратэгічнага прызначэння, дзе будуць фармавацца воінскія эшалоны.
Супольнасць чыгуначнікаў мяркуе, што могуць быць сфармаваныя прыблізна 16 эшалонаў.