Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🍔 Хто валодае сеткаю «Мак.Бай»? Аказваецца, у адкрытым доступе інфармацыі няма
«Бюро» высветліла, аднак, што адно з прадпрыемстваў «гаманца» Лукашэнкі Аляксея Алексіна – «Велес-Міт» – пастаўляе ў «Мак.Бай» свае бургерныя катлеты і вяндліну.
👀 Больш падрабязнасцей знойдзеце па спасылцы
🇱🇹 Літоўскі банк увядзе абмежаванні для перасылкі грошай у Беларусь і Расею
Яны запрацуюць з канца красавіка гэтага года.
🔍Чытайце падрабязней, пра што гаворка
💬 «Я ўцякала ад рэпрэсіяў. Але толькі ў Польшчы зразумела, што насамрэч уцякала яшчэ і ад мужа»
Сёння ў праграме «Беларус беларусу» – гісторыя Галіны: каталіцкай верніцы ды маці чатырох дзяцей. Праз паслявыбарчыя рэпрэсіі яна страціла не толькі родны дом і родную краіну, але і амаль усіх сваякоў, якія лічаць яе «ненармальнай».
Асабліва не пашанцавала Галіне з мужам – хатнім тыранам, які (якое супадзенне) адначасова горача падтрымлівае Лукашэнку. Так горача, што нават хадзіў галасаваць за яго са зламанай нагой на кастылях.
👀 Глядзіце свежы выпуск «Беларус беларусу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
📍Загадкавая смерць вядомага амерыканскага актора: яго і жонку знайшлі без прыкметаў жыцця
Целы Джына Гэкмэна і піяністкі Бэтсі Аракава выявілі ў іхным доме ў горадзе Санта-Фэ (штат Нью-Мэксіка). Папярэдне, прыкметаў гвалтоўнай смерці няма.
👀 Болей падрабязнасцей на старонцы
💱Курсы валютаў 27 лютага
Беларускі рубель сёння аслабеў да ўсіх асноўных валютаў. І калі расейскі рубель вырас зусім нязначна, то еўра дадаў больш за капейку, а долар – амаль 3,5 капейкі.
#курсывалютаў
👆Сёння – міжнародны дзень НДА. У Беларусі сітуацыя з такімі арганізацыямі проста жахлівая
Ва ўсім свеце 27 лютага адзначаюць дзень НДА, а мэта гэтага свята – натхніць людзей да больш актыўнага ўдзелу ў жыцці недзяржаўных арганізацыяў. У гэты дзень НДА па ўсім свеце абменьваюцца ведамі і досведам.
У той жа час у Беларусі, паводле Цэнтру прававой трансфармацыі «Lawtrend», на пачатку лістапада мінулага года 1161 беларуская некамерцыйная арганізацыя была ў працэсе прымусовай ліквідацыі. Яшчэ 677 НКА пастанавілі самаўхіліцца і з уласнай волі падалі дакументы на закрыццё. Адна з апошніх – Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр «Мост».
З 2020 года агульныя страты склалі 1838 арганізацыяў.
🧑🏼🦲Менскі суд запісаў у «экстрэмісты» Дзмітрыя Гардона. Таго самага, які ў жніўні 2020-га зрабіў інтэрв'ю з Лукашэнкам
Пазней, праўда, ён крытыкаваў «самаабвешчанага» за фальсіфікацыю выбараў ды ягоныя дзеянні па прыдушэнні пратэстаў. А ў 2021-м зрабіў інтэрв'ю ўжо з Ціханоўскай.
👀 Глядзіце болей на нашым сайце
☝️Важны прадстаўнік лукашэнкаўскай вертыкалі сустрэўся з Вярхоўным камісарам ААН у правах чалавека
Гаворка пра Максіма Рыжанкова, міністра замежных спраў РБ. Ён запрасіў Фолькера Цюрка наведаць Беларусь, каб азнаёміцца «з рэальнай сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне».
А што на гэта беларускія дэмсілы? Яны не супраць, праўда раяць Цюрку перад паездкай паставіць лукашэнкаўцам пэўныя ўмовы.
📍Чытайце па спасылцы, якія менавіта
👆Дзяржсакратар ЗША прызнаўся, што да канца не ўпэўнены, наколькі шчыра хочуць у Крамлі спынення вайны
«Мы гэта праверым. Мы спыталі іх, паслухайце, сябры, вы хочаце пакласці канец вайне ці працягваць яе? Калі вы хочаце спыніць вайну, мы можам абмеркаваць, што для гэтага трэба... Калі вы хочаце працягнуць вайну, так і скажыце. І яны пагадзіліся працягнуць абмеркаванне... калі тое, на чым яны настойваюць, нерэалістычна, то мы зразумеем, што яны рэальна не ацэньваюць сітуацыю»,
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Запарвайце каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️Тры-пяць гадоў да вайны ў Еўропе: ці рэальны сцэнар і што на гэта паказвае?
Сабралі галоўнае, што вядома пра гэта цяпер, і паразмаўлялі з экспертам.
✔️Ад вагнэраўцаў да грамадзянаў ЗША
Як Лукашэнка зняволеных вызваляў.
✔️«Выгадна, але без гарантыяў бяспекі»
Эксперт пра пагадненне аб выкапнях, якое маюць падпісаць Украіна і ЗША.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 26 лютага
▫️Лукашэнкаўцы надалі статус «экстрэмісцкага фармавання» «Медыязоне Беларусь»
▫️Ксяндза Дзмітрыя Мальца, імаверна, затрымалі на мяжы. Ён вяртаўся ў Беларусь з камандзіроўкі
▫️Пачалі судзіць супрацоўніка Мазырскага НПЗ, якога падчас затрымання жорстка збіў ГУБАЗіК
▫️Сацсеткі армянскай блогеркі, якую вывезлі ў Арменію на самалёце Лукашэнкі, прызналі ў РБ «экстрэмісцкімі»
▫️У 2024 годзе за «палітыку» ў Беларусі асудзілі 1500 асобаў – нікога не апраўдалі
🫠 Гэта будучыня сектара Газа на думку Доналда Трампа
Што думаеце?..
🐬 У заліве Мантэрэй назіраецца вельмі рэдкая з'ява – зграя з тысяч дэльфінаў
Навошта гэтыя жывёліны часам збіраюцца ў такія вялікія зграі, распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
☝️Украінскія СМІ распаўсюдзілі фінальны тэкст пагаднення «аб карысных выкапнях» паміж Украінай і ЗША
Дакумент прадугледжвае стварэнне інвестыцыйнага фонду, якім будуць сумесна кіраваць прадстаўнікі абодвух урадаў.
📍Вось пра што яшчэ ідзе гаворка ў пагадненні
«Лёгкае паляпшэнне здароўя, але сітуацыя застаецца сурʼёзнай»
Другі раз запар Папа Францішак ня змог выступіць перад вернікамі на плошчы Святога Пятра
Што адбываецца – глядзіце ў відэа ☝️
🔹Гэтая беларуска прайшла праз неверагодныя выпрабаванні, але не зламалася
У 2015-м годзе жыццё Вольгі кардынальна змянілася: пасля аўтамабільнай аварыі яна апынулася ў інвалідным вазку, падняцца з якога не можа дагэтуль.
Пасля 2020-га да гэтага дадаліся яшчэ і псіхалагічныя праблемы, звязаныя з тэрорам у Беларусі.
📍Цяпер яна ў Польшчы і мае патрэбу ў вашай дапамозе. Чытайце наш вялікі матэрыял на старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Новы раўнд перамоваў паміж ЗША і Расеяй у Стамбуле
🔻КНДР скіравала дадатковых вайскоўцаў на дапамогу РФ
🔻У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі інтэрв'ю Лукашэнкі ўкраінскаму журналісту Гардону
🔻Анархіста Аляксандра Францкевіча зноў пачалі судзіць
🔻Старшыня Віцебскага гарвыканкаму абвінаваціў жыхароў у тым, што яны выкарыстоўваюць каналізацыю як сметніцу
🔻На аўкцыён выставілі частку гандлёвага дому «На Нямізе»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Як бізнесоўцы карыстаюцца розніцай у банкаўскіх стаўках у Беларусі ды Расеі
Пра гэтую схему (прычым лагічную і легальную з пункту гледжання бізнесу) расказвае даследчы цэнтр BEROC у справаздачы «Экспертны погляд. Люты 2025».
📍Чытайце па спасылцы, у чым справа
🐐 Аперацыя па ратаванні казляня ў Мадрыдзе
Якім чынам жывёлінка апынулася на балконе, не паведамляецца 🧐
Паглядзіце!
🪙Шаркаўшчыншчына па-ранейшаму ў «хвасце» рэйтынгу беларускіх заробкаў. А дзе яшчэ зарабляюць зусім мала?
Увогуле разрыў паміж самымі багатымі ды самымі беднымі раёнамі краіны ўсё больш нагадвае прорву: розніца больш як у два разы.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
💁🏻♂️ Сітуацыя з польскім «шэнгенам» у Беларусі настолькі цяжкая, што людзі мяняюць прапіску, каб падаваць дакументы ў іншым рэгіёне
Удзельнікі тэматычных чатаў запэўніваюць, што найбольш шанцаў запісацца на падачу – на Берасцейшчыне.
«Не мог паўгода атрымаць. Змяніў прапіску», – пішуць самыя спрытныя.
🔍 Больш падрабязнасцей шукайце на нашым сайце
☝️Беларуска, якая вырабляе лялькі-мотанкі, прэтэндуе на званне «асобы года» ў Польшчы
Таксама Вольга Пашковіч праводзіць майстар-класы арт-тэрапіі і этнаграфіі як для эмігрантаў, гэтак і для палякаў.
🔍 Чытайце болей пра яе вось тут. Там жа знойдзеце спасылку, дзе можна прагаласаваць за Вольгу!
🤨Улады Беларусі прыдумалі новае абмежаванне для ІП
Савет міністраў прапануе ўнесці змены ў закон «Аб змяненні законаў у пытаннях падаткаабкладання».
З 2024 года індывідуальныя прадпрымальнікі, чые даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці перавысілі Br 500 тыс., павінны былі плаціць падатак у 30 %, а з 1 студзеня наступнага года за годам, у якім паўстала такое перавышэнне, ім забаранялася працаваць у якасці ІП – толькі ў якасці юрыдычнай асобы. Пры гэтым дзейнасць у якасці ІП разглядалася незаконнай.
Цяпер урад прапануе змяніць закон і забараніць такім грамадзянам працаваць у якасці ІП цягам трох гадоў.
😰 Жахлівыя лічбы: за 5 гадоў колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы вырасла ажно на 60%
Пра гэта заявіў генпракурор Беларусі Андрэй Швед. Паводле яго, узрасла і колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў – на 64%.
📍Нагадаем, што Урад распрацаваў Палажэнне аб парадку прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З яго вынікае, што дзеці, чые бацькі прыцягваліся да адказнасці за нелаяльнасць уладам, могуць атрымліваць статус тых, хто знаходзіцца ў небяспечным становішчы.
💥 #галоўнае за 26 лютага
✔️Адкуль ідуць карані гербу «Пагоня»? Ды ці мае Літва маральнае права забараняць выкарыстоўваць яе беларусам? Разбіраемся ў нашым матэрыяле
✔️РБ і РФ ратыфікавалі дамову, згодна з якой у Беларусі могуць стварацца расейскія ваенныя аб'екты
✔️Расейскія журналісты, грамадзяне ЗША, украінцы. Прыгадваем, як Лукашэнка вызваляў палітвязняў
✔️Ці адважыцца Расея атакаваць краіны Еўразвязу ў найбліжэйшыя гады?
✔️Украінскія СМІ распаўсюдзілі фінальны тэкст пагаднення «аб карысных выкапнях» паміж Украінай і ЗША
✔️Ва ўніверсітэце ў Беластоку з'явіцца спецыяльнасць «беларуская этнафілалогія»
✔️Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы здзелкі, што датычыць карысных выкапняў
✔️Каля сталіцы Судану разбіўся самалёт з вайскоўцамі. Ён упаў на жылы дом
✔️У Маскве вандал пашкодзіў дзверы кватэры аднаго з фронтмэнаў «Бі-2»
✔️У Белавежскай пушчы знайшлі новы для нашай краіны від грыбоў
💭 «Пад гэтым гербам Беларусь і Літоўская рэспубліка ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. Ніякіх прэтэнзій не было»
Чыя Пагоня і як яе «падзяліць» беларусам і літоўцам – нам патлумачыў Алесь Чайчыц, публіцыст і сябра геральдычнай рады
Паслухайце!
☝️Адкуль ідуць карані гербу «Пагоня»? Ды ці мае Літва маральнае права забараняць выкарыстоўваць яе беларусам?
Насамрэч выявы вершніка на кані чалавецтва малявала задоўга да згадак пра славянаў і балтаў. Таму прысабечванне гэтага вобразу з боку нейкай адной дзяржавы выглядае, скажам так, дзіўнавата.
🔍 Пачытайце наш вялікі матэрыял пра гісторыю «Пагоні» (ці як называюць яе літоўцы – «Віціса») ПА СПАСЫЛЦЫ
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Расея і рэжым Лукашэнкі ратыфікавалі пагадненне «Аб гарантыях бяспекі»
🔸 Расце дэфіцыт працаўнікоў і колькасць беспрацоўных
🔸 Украіна гатовая падпісаць пагадненне з ЗША пра рэдказямельныя металы. Чаму, навошта, і ці ёсць такія металы ў Беларусі?
🔸 Залатая карта для заможных людзей. Амерыканская мара за 5 млн долараў
🔸 Рыжанкоў сустрэўся з прадстаўніком Ватыкану ў Жэневе, арцыбіскуп Станеўскі распавёў, што ў Ватыкане зацікавіліся пытаннем Чырвонага касцёлу і зняволеных святароў
🔸 У Румыніі арыштавалі пераможцу адмененага першага туру прэзідэнцкіх выбараў
🔸 151 чалавек загінуў на пажарах у Беларусі пасля Новага года
🔸 Сенсацыя ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі, шматгадовы прызёр чэмпіянатаў «Шахцёр» упершыню не выйшаў у плэй-оф
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🔹Ці могуць пасябраваць Трамп і Лукашэнка?
Паводзіны Доналда Трампа ў першы месяц пасля інаўгурацыі шакавалі многіх. У першую чаргу – Украіну і Еўразвяз.
❓Who is Mr. Trump? Ці здасць ён Украіну? Ці цікавіць яго Беларусь? І чаму гэтую асобу станоўча ацэньвае Зянон Пазняк?
👀 Глядзіце свежы выпуск «Двубою», у якім па гэтай тэме разважаюць і спрачаюцца прадстаўнік Агенцтва Еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі ды прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павел Усаў
👗Тут шляхцянкі носяць турнюры, а багатыя фабрыканты – гадзіннікі на ланцужках. Усё гэта натхняе на моду, нават калі ў тваіх жылах не цячэ каралеўская кроў...
У свежым выпуску праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава расказвае пра гарадзенскі строй. Асаблівая ўвага кашулі – яго найбольш выбітнаму і таямнічаму прадмету...
👀 Глядзіце новае выданне «Ніткі Зоркі» проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»