Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💭 «Пад гэтым гербам Беларусь і Літоўская рэспубліка ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. Ніякіх прэтэнзій не было»
Чыя Пагоня і як яе «падзяліць» беларусам і літоўцам – нам патлумачыў Алесь Чайчыц, публіцыст і сябра геральдычнай рады
Паслухайце!
☝️Адкуль ідуць карані гербу «Пагоня»? Ды ці мае Літва маральнае права забараняць выкарыстоўваць яе беларусам?
Насамрэч выявы вершніка на кані чалавецтва малявала задоўга да згадак пра славянаў і балтаў. Таму прысабечванне гэтага вобразу з боку нейкай адной дзяржавы выглядае, скажам так, дзіўнавата.
🔍 Пачытайце наш вялікі матэрыял пра гісторыю «Пагоні» (ці як называюць яе літоўцы – «Віціса») ПА СПАСЫЛЦЫ
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Расея і рэжым Лукашэнкі ратыфікавалі пагадненне «Аб гарантыях бяспекі»
🔸 Расце дэфіцыт працаўнікоў і колькасць беспрацоўных
🔸 Украіна гатовая падпісаць пагадненне з ЗША пра рэдказямельныя металы. Чаму, навошта, і ці ёсць такія металы ў Беларусі?
🔸 Залатая карта для заможных людзей. Амерыканская мара за 5 млн долараў
🔸 Рыжанкоў сустрэўся з прадстаўніком Ватыкану ў Жэневе, арцыбіскуп Станеўскі распавёў, што ў Ватыкане зацікавіліся пытаннем Чырвонага касцёлу і зняволеных святароў
🔸 У Румыніі арыштавалі пераможцу адмененага першага туру прэзідэнцкіх выбараў
🔸 151 чалавек загінуў на пажарах у Беларусі пасля Новага года
🔸 Сенсацыя ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі, шматгадовы прызёр чэмпіянатаў «Шахцёр» упершыню не выйшаў у плэй-оф
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🔹Ці могуць пасябраваць Трамп і Лукашэнка?
Паводзіны Доналда Трампа ў першы месяц пасля інаўгурацыі шакавалі многіх. У першую чаргу – Украіну і Еўразвяз.
❓Who is Mr. Trump? Ці здасць ён Украіну? Ці цікавіць яго Беларусь? І чаму гэтую асобу станоўча ацэньвае Зянон Пазняк?
👀 Глядзіце свежы выпуск «Двубою», у якім па гэтай тэме разважаюць і спрачаюцца прадстаўнік Агенцтва Еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі ды прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павел Усаў
👗Тут шляхцянкі носяць турнюры, а багатыя фабрыканты – гадзіннікі на ланцужках. Усё гэта натхняе на моду, нават калі ў тваіх жылах не цячэ каралеўская кроў...
У свежым выпуску праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава расказвае пра гарадзенскі строй. Асаблівая ўвага кашулі – яго найбольш выбітнаму і таямнічаму прадмету...
👀 Глядзіце новае выданне «Ніткі Зоркі» проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»
🤔 Ці адважыцца Расея атакаваць краіны Еўразвязу ў найбліжэйшыя гады?
Калі верыць заявам некаторых еўрапейскіх палітыкаў, гэта можа стаць рэальнасцю ўжо праз тры-пяць гадоў. У той жа час афіцыйны Крэмль пастаянна запэўнівае, што планаў нападаць на NATO не мае і ўсё «абмяжуецца» толькі Украінай.
☝️Сабралі галоўнае, што вядома пра гэта цяпер, а таксама дадалі меркаванні экспертаў
🔍 Расейскія журналісты, грамадзяне ЗША, украінцы. Прыгадваем, як Лукашэнка вызваляў палітвязняў
Мала хто памятае, але насамрэч незаконна затрыманых людзей Лукашэнка пачаў вызваляць ужо на другі дзень пратэстаў 2020-га. Вось толькі гэта былі выключна расейскія грамадзяне.
🔹Чытайце вялікі матэрыял на нашай старонцы
🍄🟫 У Белавежскай пушчы знайшлі новы для нашай краіны від грыбоў
Гэта Meripilus giganteus. Упершыню гэты грыб заўважылі ў Беларусі ў жніўні мінулага году, пасля чаго накіравалі ў Інстытут эксперыментальнай батанікі для даследаванняў. Генетычныя тэсты пацвердзілі прыналежнасць грыбоў акурат да гэтага віду.
Маса пладовага цела ў такога грыба можа дасягаць 25-30 кг. А яшчэ ён адносіцца да катэгорыі ядомых, хоць для спажывання рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі маладыя грыбы. Аднак у некаторых людзей Meripilus giganteus можа выклікаць нястраўнасць.
🔹Каля сталіцы Судану разбіўся самалёт з вайскоўцамі на борце. Ён упаў на жылы дом
Сярод загінулых у выніку гэтай авіякатастрофы – генерал-маёр Бахр Ахмэд Бахр, а таксама вялікая колькасць цывільных (на зямлі).
📍Больш інфармацыі – на нашай старонцы
🥴 Сямейная пара з Навасібірску, што жыве ў Беларусі, дала сыну імя «Трамп»
Бацька дзіцяці Уладзімір сцвярджае, што «гэта не абавязкова адсылка ў палітычны бок, ёсць мноства этымалогіяў» 🤦🏻♂️
👀 Падрабязнасці чытайце на старонцы
🤔 У Маскве вандал пашкодзіў дзверы кватэры аднаго з фронтмэнаў «Бі-2»
У тэлеграм-канале, дзе выкладзенае відэа падпалу, кадры суправадзілі подпісам, што гэта быў «падарунак на 23 лютага», бо музыка «як пачалася вайна – уцёк і пачаў фінансаваць ЗСУ».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Мы назіраем зніжэнне колькасці персаналу ў Беларусі і ўмеранае зніжэнне колькасці персаналу ва Украіне»
У «EPAM» падсумавалі 2024 год.
Пры гэтым топ-менеджары не агучылі колькасць спецыялістаў, якія працуюць цяпер у Беларусі і Украіне 💁🏻♂️
👀 Глядзіце болей па спасылцы
📍Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы здзелкі, што датычыць карысных выкапняў
Пра гэта паведамляе «Financial Times». Як адзначае выданне, Кіеў цяпер гатовы падпісаць пагадненне аб сумеснай распрацоўцы сваіх мінеральных рэсурсаў, уключаючы нафту і газ, пасля таго як ЗША адмовіліся ад патрабаванняў аб праве на $ 500 млрд патэнцыйнага даходу ад распрацоўкі рэсурсаў.
У тэксце адсутнічаюць відавочныя гарантыі бяспекі, але чыноўнікі сцвярджаюць, што здолелі дамовіцца пра значна больш выгадныя ўмовы.
Падрабязней чытайце на нашай старонцы
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Каронавірус па-ранейшаму цыркулюе ў Беларусі
Ковід дагэтуль ёсць прычынаю пэўнай колькасці пнеўманіяў у Беларусі, аднак Міністэрства аховы здароўя пра сітуацыю з захворваннем і смяротнасцю ад COVID-19 не паведамляе ўжо два гады.
🔸Рост беларускае эканомікі замарудзіцца – мала людзей і магутнасцяў
Еўразійскі банк развіцця прагназуе Беларусі значна больш сціплы рост эканомікі ў 2025 годзе, чым плануюць улады.
🔸Хто можа стаць новым Папам Рымскім і як будзе праходзіць галасаванне?
Неафіцыйна паведамляецца, што Папа Рымскі можа не перажыць моцнага пагаршэння здароўя або адмовіцца ад выканання абавязкаў. У любым з гэтых выпадкаў Ватыкан і Каталіцкую царкву чакаюць выбары новага кіраўніка – падрабязнасці гэтага ў матэрыяле «Белсату».
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 лютага
▫️Журналістцы, якая 4 гады жыве ў эміграцыі, сапсавалі дзверы менскай кватэры
▫️У Светлагорску за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі чальца выбарчай камісіі на выбарах 2020 года
▫️Лукашэнкаўцы збіраюцца судзіць за «тэрарызм» 5 беларускіх добраахвотнікаў
▫️У Горадні вынеслі прысуд мужу і жонцы, што ўдзельнічалі ў пратэстах-2020
▫️Мазырскі суд пачаў разглядаць справу фатографкі, якой закідаюць «паклёп на Лукашэнку»
🫠 Гэта будучыня сектара Газа на думку Доналда Трампа
Што думаеце?..
🐬 У заліве Мантэрэй назіраецца вельмі рэдкая з'ява – зграя з тысяч дэльфінаў
Навошта гэтыя жывёліны часам збіраюцца ў такія вялікія зграі, распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
☝️Украінскія СМІ распаўсюдзілі фінальны тэкст пагаднення «аб карысных выкапнях» паміж Украінай і ЗША
Дакумент прадугледжвае стварэнне інвестыцыйнага фонду, якім будуць сумесна кіраваць прадстаўнікі абодвух урадаў.
📍Вось пра што яшчэ ідзе гаворка ў пагадненні
«Лёгкае паляпшэнне здароўя, але сітуацыя застаецца сурʼёзнай»
Другі раз запар Папа Францішак ня змог выступіць перад вернікамі на плошчы Святога Пятра
Што адбываецца – глядзіце ў відэа ☝️
✈️🚗 Лятаючыя машыны ўжо тут!
Так што не здзіўляйцеся, калі праз пару гадоў заторы ў Менску будуць і ў паветры 😃
Паглядзіце ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ З рахункаў беларусаў будуць аўтаматычна спісваць штрафы
🔻Беларусь ратыфікавала дамову з Расеяй аб «гарантыях бяспекі»
🔻Супольнасць чыгуначнікаў: у Беларусі пачалі фармаваць эшалоны для транспартавання вайскоўцаў, тэхнікі і боепрыпасаў
🔻У Брагінскім раёне ўпаў беспілотнік
🔻Швед: беларусы сталі актыўней звяртацца ў камісію па вяртанні
🔻Беларусаў будуць актыўней заахвочваць перасяляцца з гарадоў у вёскі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дамову з РФ, згодна з якой у Беларусі могуць стварацца расейскія ваенныя аб'екты
Таксама бакі будуць разглядаць збройны напад адзін на аднаго як акт агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы ў цэлым і будуць прымаць адпаведныя захады ў адказ.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
😳 Гэта новы трэнд сацсетак – валасаты шакалад
Паглядзіце і не кажыце, што не бачылі 🫣
💱Курсы валютаў 26 лютага
На сённяшніх гандляваннях было шмат «круглых» лічбаў: долар пайшоў уніз роўна на тры капейкі, еўра страціў роўна чатыры, а расейскі рубель падрос на дзве.
#курсывалютаў
🔹Чакаем пераменаў, але змяняемся і самі!
Пачынаючы ад 3-га сакавіка глядзіце «Белсат» у новым фармаце 😎
☀️ Вясна блізка!
☝️Дзяўчына з Беларусі знікла ў Польшчы – не выходзіць на сувязь ужо 10 дзён
Дар’я Фёдарава паходзіць з Бабруйску, але на момант знікнення была ў Варшаве.
🔍 Болей інфармацыі на старонцы
👩🎓 Ва універсітэце ў Беластоку з'явіцца спецыяльнасць, якой няма ў беларускіх ВНУ – беларуская этнафілалогія
Як заяўляецца, выпускнікі змогуць працаваць у медыях, выдавецтвах, установах культуры і дзяржаўнага кіравання.
Прапанова адрасаваная як абітурыентам з Польшчы, гэтак і прэтэндэнтам з Беларусі.
Студэнты будуць вывучаць беларускую мову, літаратуру і культуру. Праграма навучання ўлічвае рэлігійную разнастайнасць беларусаў, таму ў яе ўключаныя, такія прадметы, як філасофская і рэлігійная думка і асобныя пытанні візантыйскай культуры.
«Навінкай, якой не прапануе ніводны іншы ўніверсітэт у Польшчы, зʼяўляецца прадмет: Аналіз тэкстаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага, у якім студэнты навучацца чытаць дакументы былой польскай і беларускай дзяржавы»,
👆Супольнасць чыгуначнікаў: у Беларусі фармуюцца эшалоны для маштабнага перавозу войска
На станцыі «Багатырова» каля Менску пачаўся адбор пасажырскіх вагонаў паводле замовы Міністэрства абароны. Вядома, што ўжо падрыхтавалі 48 вагонаў. Адначасова былі пададзеныя заявы ў «Белінтэртранс» на вылучэнне грузавых вагонаў для перавозу вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і абсталявання вайсковага прызначэння.
Пасажырскія вагоны адбіраюць такія, «якіх не шкада», пераважна плацкартныя. Іх скіруюць на станцыі каля буйных вайсковых частак і аб’ектаў стратэгічнага прызначэння, дзе будуць фармавацца воінскія эшалоны.
Супольнасць чыгуначнікаў мяркуе, што могуць быць сфармаваныя прыблізна 16 эшалонаў.
💥 #галоўнае за 25 лютага
✔️У Літве зноў загаварылі пра тое, каб абмежаваць права беларусаў выкарыстоўваць герб «Пагоня»
✔️Павел Латушка прывёў новыя звесткі пра незаконна вывезеных з Украіны ў Беларусь дзяцей
✔️Распыталі аналітыкаў, якой яны бачаць будучыню Беларусі з улікам аднаўлення «цёплых» стасункаў ЗША і Расеі
✔️Медыкі кажуць, што каронавірус дагэтуль не знік з Беларусі. Нават праз 5 гадоў пасля пачатку пандэміі
✔️Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі Паліну Шарэнду-Панасюк, Марыю Зайцаву (пасмяротна) ды яшчэ некалькі людзей
✔️Прэзідэнт Сербіі выбачыўся за падтрымку рэзалюцыі ААН супраць Расеі
✔️Стан Папы Рымскага Францішака па-ранейшаму цяжкі. Што будзе ў выпадку, калі ён пакіне пасаду?
✔️«Людзей эвакуявалі ў клуб». Што адбывалася ў вёсцы ў Брагінскім раёне, дзе ўпаў дрон
«Легенды ніколі не паміраюць»
🦉 Сава Дуо, якая, здавалася б, памерла — вярнулася (і ў вельмі дзіўным выглядзе!)
Глядзіце самі!