Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔍 Расейскія журналісты, грамадзяне ЗША, украінцы. Прыгадваем, як Лукашэнка вызваляў палітвязняў
Мала хто памятае, але насамрэч незаконна затрыманых людзей Лукашэнка пачаў вызваляць ужо на другі дзень пратэстаў 2020-га. Вось толькі гэта былі выключна расейскія грамадзяне.
🔹Чытайце вялікі матэрыял на нашай старонцы
🍄🟫 У Белавежскай пушчы знайшлі новы для нашай краіны від грыбоў
Гэта Meripilus giganteus. Упершыню гэты грыб заўважылі ў Беларусі ў жніўні мінулага году, пасля чаго накіравалі ў Інстытут эксперыментальнай батанікі для даследаванняў. Генетычныя тэсты пацвердзілі прыналежнасць грыбоў акурат да гэтага віду.
Маса пладовага цела ў такога грыба можа дасягаць 25-30 кг. А яшчэ ён адносіцца да катэгорыі ядомых, хоць для спажывання рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі маладыя грыбы. Аднак у некаторых людзей Meripilus giganteus можа выклікаць нястраўнасць.
🔹Каля сталіцы Судану разбіўся самалёт з вайскоўцамі на борце. Ён упаў на жылы дом
Сярод загінулых у выніку гэтай авіякатастрофы – генерал-маёр Бахр Ахмэд Бахр, а таксама вялікая колькасць цывільных (на зямлі).
📍Больш інфармацыі – на нашай старонцы
🥴 Сямейная пара з Навасібірску, што жыве ў Беларусі, дала сыну імя «Трамп»
Бацька дзіцяці Уладзімір сцвярджае, што «гэта не абавязкова адсылка ў палітычны бок, ёсць мноства этымалогіяў» 🤦🏻♂️
👀 Падрабязнасці чытайце на старонцы
🤔 У Маскве вандал пашкодзіў дзверы кватэры аднаго з фронтмэнаў «Бі-2»
У тэлеграм-канале, дзе выкладзенае відэа падпалу, кадры суправадзілі подпісам, што гэта быў «падарунак на 23 лютага», бо музыка «як пачалася вайна – уцёк і пачаў фінансаваць ЗСУ».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Мы назіраем зніжэнне колькасці персаналу ў Беларусі і ўмеранае зніжэнне колькасці персаналу ва Украіне»
У «EPAM» падсумавалі 2024 год.
Пры гэтым топ-менеджары не агучылі колькасць спецыялістаў, якія працуюць цяпер у Беларусі і Украіне 💁🏻♂️
👀 Глядзіце болей па спасылцы
📍Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы здзелкі, што датычыць карысных выкапняў
Пра гэта паведамляе «Financial Times». Як адзначае выданне, Кіеў цяпер гатовы падпісаць пагадненне аб сумеснай распрацоўцы сваіх мінеральных рэсурсаў, уключаючы нафту і газ, пасля таго як ЗША адмовіліся ад патрабаванняў аб праве на $ 500 млрд патэнцыйнага даходу ад распрацоўкі рэсурсаў.
У тэксце адсутнічаюць відавочныя гарантыі бяспекі, але чыноўнікі сцвярджаюць, што здолелі дамовіцца пра значна больш выгадныя ўмовы.
Падрабязней чытайце на нашай старонцы
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Каронавірус па-ранейшаму цыркулюе ў Беларусі
Ковід дагэтуль ёсць прычынаю пэўнай колькасці пнеўманіяў у Беларусі, аднак Міністэрства аховы здароўя пра сітуацыю з захворваннем і смяротнасцю ад COVID-19 не паведамляе ўжо два гады.
🔸Рост беларускае эканомікі замарудзіцца – мала людзей і магутнасцяў
Еўразійскі банк развіцця прагназуе Беларусі значна больш сціплы рост эканомікі ў 2025 годзе, чым плануюць улады.
🔸Хто можа стаць новым Папам Рымскім і як будзе праходзіць галасаванне?
Неафіцыйна паведамляецца, што Папа Рымскі можа не перажыць моцнага пагаршэння здароўя або адмовіцца ад выканання абавязкаў. У любым з гэтых выпадкаў Ватыкан і Каталіцкую царкву чакаюць выбары новага кіраўніка – падрабязнасці гэтага ў матэрыяле «Белсату».
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 лютага
▫️Журналістцы, якая 4 гады жыве ў эміграцыі, сапсавалі дзверы менскай кватэры
▫️У Светлагорску за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі чальца выбарчай камісіі на выбарах 2020 года
▫️Лукашэнкаўцы збіраюцца судзіць за «тэрарызм» 5 беларускіх добраахвотнікаў
▫️У Горадні вынеслі прысуд мужу і жонцы, што ўдзельнічалі ў пратэстах-2020
▫️Мазырскі суд пачаў разглядаць справу фатографкі, якой закідаюць «паклёп на Лукашэнку»
💬 «Свет вярнуўся на 100 гадоў назад, калі падставай было не міжнароднае права, а просты расклад: хто больш моцны, хто больш заможны, той і вырашае»
Распыталі аналітыкаў, якой яны бачаць будучыню Беларусі з улікам аднаўлення «цёплых» стасункаў ЗША і Расеі. Ці ёсць сіла, здольная выцягнуць нашую краіну са сферу ўплыву Крамля?
🔍 Прагнозы не надта аптымістычныя 💁🏻♂️ Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У ААН дзве рэзалюцыі «Спрыяння ўсталяванню ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Украіне». У амерыканскай версіі агрэсар не названы агрэсарам. Ці магчымае вяртанне Расеі ў палітычны і эканамічны свет? І што ў выпадку адмены санкцыяў чакае эканоміку Беларусі?
🔸 Качанава ў Лукашэнкі з дакладам. Абмяркоўваюць новы ўрад
🔸 Экскурсія ў жодзінскую турму і сустрэча з дзяржаўным прапагандыстам Алегам Гайдукевічам. Гэта толькі некаторыя захады выхаваўчага працэсу ў БДУ, якія ладзіць прарэктарка па ідэалогіі Анна Бакун. Адна з ейных справаздачаў у КДБ трапіла ў рукі кіберпартызанаў
🔸 «Лёгкае паляпшэнне здароўя, але сітуацыя застаецца сур’ёзнай». Гэткае паведамленне медыкаў адносна стану Папы Францішка, які змагаецца з двухбаковай пнеўманіяй
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Павел Латушка прывёў новыя звесткі пра незаконна вывезеных з Украіны ў Беларусь дзяцей
Толькі за апошнія тры месяцы на беларускую тэрыторыю з акупаваных рэгіёнаў Украіны прывезлі яшчэ 7 груп дзяцей і падлеткаў.
🔍 Больш інфармацыі знойдзеце на нашай старонцы
🥰 «Мае маленькія тарнада»
Гэтае відэа ўжо сабрала 75 мільёнаў праглядаў у тыктоку
Паглядзіце мілату дня і намінацыю на бацьку года 💪
😃 Амерыканскі блогер вырашыў падняць настрой свайму бульдогу
Паглядзіце, як атрымалася🤭
🪙 Белстат: у Беларусі ў першы месяц года знізіўся сярэдні заробак
Пры гэтым трэба разумець, што сярэдні заробак – гэта не заробак сярэднестатыстычнага чалавека. Гэта сума ўсіх заробкаў, падзеленая на колькасць працаўнікоў.
👀 Болей лічбаў знойдзеце на нашым сайце
💁🏻♂️ Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дамову з РФ, згодна з якой у Беларусі могуць стварацца расейскія ваенныя аб'екты
Таксама бакі будуць разглядаць збройны напад адзін на аднаго як акт агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы ў цэлым і будуць прымаць адпаведныя захады ў адказ.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
😳 Гэта новы трэнд сацсетак – валасаты шакалад
Паглядзіце і не кажыце, што не бачылі 🫣
💱Курсы валютаў 26 лютага
На сённяшніх гандляваннях было шмат «круглых» лічбаў: долар пайшоў уніз роўна на тры капейкі, еўра страціў роўна чатыры, а расейскі рубель падрос на дзве.
#курсывалютаў
🔹Чакаем пераменаў, але змяняемся і самі!
Пачынаючы ад 3-га сакавіка глядзіце «Белсат» у новым фармаце 😎
☀️ Вясна блізка!
☝️Дзяўчына з Беларусі знікла ў Польшчы – не выходзіць на сувязь ужо 10 дзён
Дар’я Фёдарава паходзіць з Бабруйску, але на момант знікнення была ў Варшаве.
🔍 Болей інфармацыі на старонцы
👩🎓 Ва універсітэце ў Беластоку з'явіцца спецыяльнасць, якой няма ў беларускіх ВНУ – беларуская этнафілалогія
Як заяўляецца, выпускнікі змогуць працаваць у медыях, выдавецтвах, установах культуры і дзяржаўнага кіравання.
Прапанова адрасаваная як абітурыентам з Польшчы, гэтак і прэтэндэнтам з Беларусі.
Студэнты будуць вывучаць беларускую мову, літаратуру і культуру. Праграма навучання ўлічвае рэлігійную разнастайнасць беларусаў, таму ў яе ўключаныя, такія прадметы, як філасофская і рэлігійная думка і асобныя пытанні візантыйскай культуры.
«Навінкай, якой не прапануе ніводны іншы ўніверсітэт у Польшчы, зʼяўляецца прадмет: Аналіз тэкстаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага, у якім студэнты навучацца чытаць дакументы былой польскай і беларускай дзяржавы»,
👆Супольнасць чыгуначнікаў: у Беларусі фармуюцца эшалоны для маштабнага перавозу войска
На станцыі «Багатырова» каля Менску пачаўся адбор пасажырскіх вагонаў паводле замовы Міністэрства абароны. Вядома, што ўжо падрыхтавалі 48 вагонаў. Адначасова былі пададзеныя заявы ў «Белінтэртранс» на вылучэнне грузавых вагонаў для перавозу вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і абсталявання вайсковага прызначэння.
Пасажырскія вагоны адбіраюць такія, «якіх не шкада», пераважна плацкартныя. Іх скіруюць на станцыі каля буйных вайсковых частак і аб’ектаў стратэгічнага прызначэння, дзе будуць фармавацца воінскія эшалоны.
Супольнасць чыгуначнікаў мяркуе, што могуць быць сфармаваныя прыблізна 16 эшалонаў.
💥 #галоўнае за 25 лютага
✔️У Літве зноў загаварылі пра тое, каб абмежаваць права беларусаў выкарыстоўваць герб «Пагоня»
✔️Павел Латушка прывёў новыя звесткі пра незаконна вывезеных з Украіны ў Беларусь дзяцей
✔️Распыталі аналітыкаў, якой яны бачаць будучыню Беларусі з улікам аднаўлення «цёплых» стасункаў ЗША і Расеі
✔️Медыкі кажуць, што каронавірус дагэтуль не знік з Беларусі. Нават праз 5 гадоў пасля пачатку пандэміі
✔️Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі Паліну Шарэнду-Панасюк, Марыю Зайцаву (пасмяротна) ды яшчэ некалькі людзей
✔️Прэзідэнт Сербіі выбачыўся за падтрымку рэзалюцыі ААН супраць Расеі
✔️Стан Папы Рымскага Францішака па-ранейшаму цяжкі. Што будзе ў выпадку, калі ён пакіне пасаду?
✔️«Людзей эвакуявалі ў клуб». Што адбывалася ў вёсцы ў Брагінскім раёне, дзе ўпаў дрон
«Легенды ніколі не паміраюць»
🦉 Сава Дуо, якая, здавалася б, памерла — вярнулася (і ў вельмі дзіўным выглядзе!)
Глядзіце самі!
💁🏻♂️ У Літве зноў загаварылі пра тое, каб абмежаваць права беларусаў выкарыстоўваць герб «Пагоня»
Аўтары звароту, накіраванага прэзідэнту Наўседзе, а таксама ў Сейм ды ў МЗС, кажуць пра праблему «ліцвінізму» ва ўмовах інфармацыйнай і гібрыднай вайны супраць Літвы.
🔍 Падрабязней чытайце вось тут
❄️ Ваў, паглядзіце, як сёння выглядае Батумі!
Ужо некалькі дзён там мацнейшыя снегапады ад чаго горад выглядае казачна.
🔹Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі некалькі чалавек
Сярод іх – Паліна Шарэнда-Панасюк і (пасмяротна) Марыя Зайцава.
📍Чытайце тут, каго яшчэ ўзнагародзілі
🇱🇹 Літоўская армія адказала на пытанні грамадзянаў
На пытанне, ці вырасла пагроза з боку Расеі, вайскоўцы адказваюць, што ніколі не было так, каб гэтай пагрозы не было. Маўляў, яна з’явілася каля ХV стагоддзя, калі адбылася першая вайна ВКЛ з Масквой.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнкаўцы плануюць судзіць пяцярых беларускіх добраахвотнікаў за «тэрарызм»
🔻Латвія ўводзіць узмоцнены кантроль тавараў на межах з Беларуссю і РФ
🔻Два беларускія банкі трапілі пад санкцыі Еўразвязу
🔻Армянскую блогерку Розу Бабаханьян вывезлі з Беларусі на самалёце Лукашэнкі
🔻На паўночным усходзе Менску можа пагоршыцца якасць вады
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Калі ЗША цалкам спыняць вайсковую падтрымку Украіны, ёй хопіць боепрыпасаў толькі да лета
Памочнік Зяленскага ананімна заявіў, што гэта будзе найгоршы сцэнар з магчымых. У выпадку, калі такое адбудзецца (а шанец зусім не маленькі), Украіне давядзецца нарошчваць уласную вытворчасць і ўсё больш спадзявацца на пастаўкі з еўрапейскіх краінаў.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы