Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤔 У Маскве вандал пашкодзіў дзверы кватэры аднаго з фронтмэнаў «Бі-2»
У тэлеграм-канале, дзе выкладзенае відэа падпалу, кадры суправадзілі подпісам, што гэта быў «падарунак на 23 лютага», бо музыка «як пачалася вайна – уцёк і пачаў фінансаваць ЗСУ».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Мы назіраем зніжэнне колькасці персаналу ў Беларусі і ўмеранае зніжэнне колькасці персаналу ва Украіне»
У «EPAM» падсумавалі 2024 год.
Пры гэтым топ-менеджары не агучылі колькасць спецыялістаў, якія працуюць цяпер у Беларусі і Украіне 💁🏻♂️
👀 Глядзіце болей па спасылцы
📍Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы здзелкі, што датычыць карысных выкапняў
Пра гэта паведамляе «Financial Times». Як адзначае выданне, Кіеў цяпер гатовы падпісаць пагадненне аб сумеснай распрацоўцы сваіх мінеральных рэсурсаў, уключаючы нафту і газ, пасля таго як ЗША адмовіліся ад патрабаванняў аб праве на $ 500 млрд патэнцыйнага даходу ад распрацоўкі рэсурсаў.
У тэксце адсутнічаюць відавочныя гарантыі бяспекі, але чыноўнікі сцвярджаюць, што здолелі дамовіцца пра значна больш выгадныя ўмовы.
Падрабязней чытайце на нашай старонцы
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Каронавірус па-ранейшаму цыркулюе ў Беларусі
Ковід дагэтуль ёсць прычынаю пэўнай колькасці пнеўманіяў у Беларусі, аднак Міністэрства аховы здароўя пра сітуацыю з захворваннем і смяротнасцю ад COVID-19 не паведамляе ўжо два гады.
🔸Рост беларускае эканомікі замарудзіцца – мала людзей і магутнасцяў
Еўразійскі банк развіцця прагназуе Беларусі значна больш сціплы рост эканомікі ў 2025 годзе, чым плануюць улады.
🔸Хто можа стаць новым Папам Рымскім і як будзе праходзіць галасаванне?
Неафіцыйна паведамляецца, што Папа Рымскі можа не перажыць моцнага пагаршэння здароўя або адмовіцца ад выканання абавязкаў. У любым з гэтых выпадкаў Ватыкан і Каталіцкую царкву чакаюць выбары новага кіраўніка – падрабязнасці гэтага ў матэрыяле «Белсату».
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 лютага
▫️Журналістцы, якая 4 гады жыве ў эміграцыі, сапсавалі дзверы менскай кватэры
▫️У Светлагорску за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі чальца выбарчай камісіі на выбарах 2020 года
▫️Лукашэнкаўцы збіраюцца судзіць за «тэрарызм» 5 беларускіх добраахвотнікаў
▫️У Горадні вынеслі прысуд мужу і жонцы, што ўдзельнічалі ў пратэстах-2020
▫️Мазырскі суд пачаў разглядаць справу фатографкі, якой закідаюць «паклёп на Лукашэнку»
💬 «Свет вярнуўся на 100 гадоў назад, калі падставай было не міжнароднае права, а просты расклад: хто больш моцны, хто больш заможны, той і вырашае»
Распыталі аналітыкаў, якой яны бачаць будучыню Беларусі з улікам аднаўлення «цёплых» стасункаў ЗША і Расеі. Ці ёсць сіла, здольная выцягнуць нашую краіну са сферу ўплыву Крамля?
🔍 Прагнозы не надта аптымістычныя 💁🏻♂️ Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У ААН дзве рэзалюцыі «Спрыяння ўсталяванню ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Украіне». У амерыканскай версіі агрэсар не названы агрэсарам. Ці магчымае вяртанне Расеі ў палітычны і эканамічны свет? І што ў выпадку адмены санкцыяў чакае эканоміку Беларусі?
🔸 Качанава ў Лукашэнкі з дакладам. Абмяркоўваюць новы ўрад
🔸 Экскурсія ў жодзінскую турму і сустрэча з дзяржаўным прапагандыстам Алегам Гайдукевічам. Гэта толькі некаторыя захады выхаваўчага працэсу ў БДУ, якія ладзіць прарэктарка па ідэалогіі Анна Бакун. Адна з ейных справаздачаў у КДБ трапіла ў рукі кіберпартызанаў
🔸 «Лёгкае паляпшэнне здароўя, але сітуацыя застаецца сур’ёзнай». Гэткае паведамленне медыкаў адносна стану Папы Францішка, які змагаецца з двухбаковай пнеўманіяй
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Павел Латушка прывёў новыя звесткі пра незаконна вывезеных з Украіны ў Беларусь дзяцей
Толькі за апошнія тры месяцы на беларускую тэрыторыю з акупаваных рэгіёнаў Украіны прывезлі яшчэ 7 груп дзяцей і падлеткаў.
🔍 Больш інфармацыі знойдзеце на нашай старонцы
🥰 «Мае маленькія тарнада»
Гэтае відэа ўжо сабрала 75 мільёнаў праглядаў у тыктоку
Паглядзіце мілату дня і намінацыю на бацьку года 💪
😃 Амерыканскі блогер вырашыў падняць настрой свайму бульдогу
Паглядзіце, як атрымалася🤭
🪙 Белстат: у Беларусі ў першы месяц года знізіўся сярэдні заробак
Пры гэтым трэба разумець, што сярэдні заробак – гэта не заробак сярэднестатыстычнага чалавека. Гэта сума ўсіх заробкаў, падзеленая на колькасць працаўнікоў.
👀 Болей лічбаў знойдзеце на нашым сайце
🤯 Свята ў Індыі сабрала найвялікшую на планеце колькасць людзей
Паглядзіце, як гэта было!
💬 «Вакцынацыя ў любым выпадку актуальная»
Мінула ўжо 5 гадоў з таго моманту, як COVID-19 прыйшоў у Беларусь. І, як сцвярджаюць медыкі, не сышоў ён дагэтуль.
Праўда, Міністэрства аховы здароўя не раскрывае статыстыку захворванняў і смерцяў ад гэтага вірусу ўжо некалькі гадоў.
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ Літоўскія мытнікі праверылі на аўтазапраўцы грузавік беларуса. І знайшлі там кантрабандныя цыгарэты на мільёны долараў
Цяпер наш суайчыннік арыштаваны, а суд можа пакараць яго ажно 8 гадамі няволі.
🔍 Болей чытайце на нашай старонцы
🇪🇺 Кіраўніца Еўракамісіі дала пазітыўны прагноз наконт сяброўства Украіны ў ЕЗ
Паводле яе, калі Украіна працягне рэформы з той жа стараннасцю, то можа стаць чальцом Еўразвязу ў найбліжэйшыя пяць гадоў. Яна здзіўлена наколькі хутка, якасна і плённа праводзяцца рэформы падчас вайны.
Акрамя таго, Урсзуля фон дэр Ляен адзначыла, што пакуль немагчыма зняць санкцыі з Расеі, бо яны аказваюць вялікі ўплыў на расейскую эканоміку.
☝️Дзяўчына з Беларусі знікла ў Польшчы – не выходзіць на сувязь ужо 10 дзён
Дар’я Фёдарава паходзіць з Бабруйску, але на момант знікнення была ў Варшаве.
🔍 Болей інфармацыі на старонцы
👩🎓 Ва універсітэце ў Беластоку з'явіцца спецыяльнасць, якой няма ў беларускіх ВНУ – беларуская этнафілалогія
Як заяўляецца, выпускнікі змогуць працаваць у медыях, выдавецтвах, установах культуры і дзяржаўнага кіравання.
Прапанова адрасаваная як абітурыентам з Польшчы, гэтак і прэтэндэнтам з Беларусі.
Студэнты будуць вывучаць беларускую мову, літаратуру і культуру. Праграма навучання ўлічвае рэлігійную разнастайнасць беларусаў, таму ў яе ўключаныя, такія прадметы, як філасофская і рэлігійная думка і асобныя пытанні візантыйскай культуры.
«Навінкай, якой не прапануе ніводны іншы ўніверсітэт у Польшчы, зʼяўляецца прадмет: Аналіз тэкстаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага, у якім студэнты навучацца чытаць дакументы былой польскай і беларускай дзяржавы»,
👆Супольнасць чыгуначнікаў: у Беларусі фармуюцца эшалоны для маштабнага перавозу войска
На станцыі «Багатырова» каля Менску пачаўся адбор пасажырскіх вагонаў паводле замовы Міністэрства абароны. Вядома, што ўжо падрыхтавалі 48 вагонаў. Адначасова былі пададзеныя заявы ў «Белінтэртранс» на вылучэнне грузавых вагонаў для перавозу вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і абсталявання вайсковага прызначэння.
Пасажырскія вагоны адбіраюць такія, «якіх не шкада», пераважна плацкартныя. Іх скіруюць на станцыі каля буйных вайсковых частак і аб’ектаў стратэгічнага прызначэння, дзе будуць фармавацца воінскія эшалоны.
Супольнасць чыгуначнікаў мяркуе, што могуць быць сфармаваныя прыблізна 16 эшалонаў.
💥 #галоўнае за 25 лютага
✔️У Літве зноў загаварылі пра тое, каб абмежаваць права беларусаў выкарыстоўваць герб «Пагоня»
✔️Павел Латушка прывёў новыя звесткі пра незаконна вывезеных з Украіны ў Беларусь дзяцей
✔️Распыталі аналітыкаў, якой яны бачаць будучыню Беларусі з улікам аднаўлення «цёплых» стасункаў ЗША і Расеі
✔️Медыкі кажуць, што каронавірус дагэтуль не знік з Беларусі. Нават праз 5 гадоў пасля пачатку пандэміі
✔️Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі Паліну Шарэнду-Панасюк, Марыю Зайцаву (пасмяротна) ды яшчэ некалькі людзей
✔️Прэзідэнт Сербіі выбачыўся за падтрымку рэзалюцыі ААН супраць Расеі
✔️Стан Папы Рымскага Францішака па-ранейшаму цяжкі. Што будзе ў выпадку, калі ён пакіне пасаду?
✔️«Людзей эвакуявалі ў клуб». Што адбывалася ў вёсцы ў Брагінскім раёне, дзе ўпаў дрон
«Легенды ніколі не паміраюць»
🦉 Сава Дуо, якая, здавалася б, памерла — вярнулася (і ў вельмі дзіўным выглядзе!)
Глядзіце самі!
💁🏻♂️ У Літве зноў загаварылі пра тое, каб абмежаваць права беларусаў выкарыстоўваць герб «Пагоня»
Аўтары звароту, накіраванага прэзідэнту Наўседзе, а таксама ў Сейм ды ў МЗС, кажуць пра праблему «ліцвінізму» ва ўмовах інфармацыйнай і гібрыднай вайны супраць Літвы.
🔍 Падрабязней чытайце вось тут
❄️ Ваў, паглядзіце, як сёння выглядае Батумі!
Ужо некалькі дзён там мацнейшыя снегапады ад чаго горад выглядае казачна.
🔹Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі некалькі чалавек
Сярод іх – Паліна Шарэнда-Панасюк і (пасмяротна) Марыя Зайцава.
📍Чытайце тут, каго яшчэ ўзнагародзілі
🇱🇹 Літоўская армія адказала на пытанні грамадзянаў
На пытанне, ці вырасла пагроза з боку Расеі, вайскоўцы адказваюць, што ніколі не было так, каб гэтай пагрозы не было. Маўляў, яна з’явілася каля ХV стагоддзя, калі адбылася першая вайна ВКЛ з Масквой.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнкаўцы плануюць судзіць пяцярых беларускіх добраахвотнікаў за «тэрарызм»
🔻Латвія ўводзіць узмоцнены кантроль тавараў на межах з Беларуссю і РФ
🔻Два беларускія банкі трапілі пад санкцыі Еўразвязу
🔻Армянскую блогерку Розу Бабаханьян вывезлі з Беларусі на самалёце Лукашэнкі
🔻На паўночным усходзе Менску можа пагоршыцца якасць вады
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Калі ЗША цалкам спыняць вайсковую падтрымку Украіны, ёй хопіць боепрыпасаў толькі да лета
Памочнік Зяленскага ананімна заявіў, што гэта будзе найгоршы сцэнар з магчымых. У выпадку, калі такое адбудзецца (а шанец зусім не маленькі), Украіне давядзецца нарошчваць уласную вытворчасць і ўсё больш спадзявацца на пастаўкі з еўрапейскіх краінаў.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
💱Курсы валютаў 25 лютага
Долар страціў тры з паловаю капейкі, еўра патаннеў роўна на дзве. Расейскі рубель тым часам зноў падрос.
#курсывалютаў
💬 «Улады спрашчаюць допуск замежнікаў на рынак працы, спрабуюць прыцягнуць пенсіянераў. Але гэта касметычныя захады»
Ёсць дзве галоўныя прычыны, чаму сёлета рост эканомікі Беларусі будзе сціплейшым, чым летась. Пра гэта кажа як ЕАБР, так і наша традыцыйная экспертка Настасся Лузгіна.
📍Чытайце матэрыял у нас на старонцы
📍Стан Папы Рымскага Францішака па-ранейшаму цяжкі. Што будзе ў выпадку, калі ён пакіне пасаду?
Стан здароўя пантыфіка ўжо спарадзіў думкі прынамсі пра яго магчымае адрачэнне. Гэта ў прыватнасці дапусціў кардынал Джанфранка Равазі, ганаровы былы прэзідэнт Папскай рады культуры і кіраўнік Папскай камісіі святой археалогіі.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
Прэзідэнт Францыі падтрымаў перамовы Трампа з Пуціным
Макрон на сустрэчы ў Вашынгтоне дапусціў завяршэнне баявых дзеянняў ва Украіне цягам некалькіх тыдняў:
«У прэзідэнта Трампа ёсць важкія прычыны аднавіць кантакты з прэзідэнтам Пуціным. Усе хочуць «хуткай здзелкі [па завяршэнні вайны], але не крохкай».
Французскі лідар заявіў, што 30 краін гатовыя ўдзельнічаць у забеспячэнні бяспекі Украіны, але ім спатрэбіцца падтрымка ЗША.