belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

«Легенды ніколі не паміраюць»

🦉 Сава Дуо, якая, здавалася б, памерла — вярнулася (і ў вельмі дзіўным выглядзе!)

Глядзіце самі!

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ У Літве зноў загаварылі пра тое, каб абмежаваць права беларусаў выкарыстоўваць герб «Пагоня»

Аўтары звароту, накіраванага прэзідэнту Наўседзе, а таксама ў Сейм ды ў МЗС, кажуць пра праблему «ліцвінізму» ва ўмовах інфармацыйнай і гібрыднай вайны супраць Літвы.

🔍 Падрабязней чытайце вось тут

Читать полностью…

Белсат

❄️ Ваў, паглядзіце, як сёння выглядае Батумі!

Ужо некалькі дзён там мацнейшыя снегапады ад чаго горад выглядае казачна.

Читать полностью…

Белсат

🔹Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі некалькі чалавек

Сярод іх – Паліна Шарэнда-Панасюк і (пасмяротна) Марыя Зайцава.

📍Чытайце тут, каго яшчэ ўзнагародзілі

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Літоўская армія адказала на пытанні грамадзянаў

На пытанне, ці вырасла пагроза з боку Расеі, вайскоўцы адказваюць, што ніколі не было так, каб гэтай пагрозы не было. Маўляў, яна з’явілася каля ХV стагоддзя, калі адбылася першая вайна ВКЛ з Масквой.

🔍 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Лукашэнкаўцы плануюць судзіць пяцярых беларускіх добраахвотнікаў за «тэрарызм»

🔻Латвія ўводзіць узмоцнены кантроль тавараў на межах з Беларуссю і РФ

🔻Два беларускія банкі трапілі пад санкцыі Еўразвязу

🔻Армянскую блогерку Розу Бабаханьян вывезлі з Беларусі на самалёце Лукашэнкі

🔻На паўночным усходзе Менску можа пагоршыцца якасць вады

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️Калі ЗША цалкам спыняць вайсковую падтрымку Украіны, ёй хопіць боепрыпасаў толькі да лета

Памочнік Зяленскага ананімна заявіў, што гэта будзе найгоршы сцэнар з магчымых. У выпадку, калі такое адбудзецца (а шанец зусім не маленькі), Украіне давядзецца нарошчваць уласную вытворчасць і ўсё больш спадзявацца на пастаўкі з еўрапейскіх краінаў.

👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 25 лютага

Долар страціў тры з паловаю капейкі, еўра патаннеў роўна на дзве. Расейскі рубель тым часам зноў падрос.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

💬 «Улады спрашчаюць допуск замежнікаў на рынак працы, спрабуюць прыцягнуць пенсіянераў. Але гэта касметычныя захады»

Ёсць дзве галоўныя прычыны, чаму сёлета рост эканомікі Беларусі будзе сціплейшым, чым летась. Пра гэта кажа як ЕАБР, так і наша традыцыйная экспертка Настасся Лузгіна.

📍Чытайце матэрыял у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📍Стан Папы Рымскага Францішака па-ранейшаму цяжкі. Што будзе ў выпадку, калі ён пакіне пасаду?

Стан здароўя пантыфіка ўжо спарадзіў думкі прынамсі пра яго магчымае адрачэнне. Гэта ў прыватнасці дапусціў кардынал Джанфранка Равазі, ганаровы былы прэзідэнт Папскай рады культуры і кіраўнік Папскай камісіі святой археалогіі.

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Прэзідэнт Францыі падтрымаў перамовы Трампа з Пуціным

Макрон на сустрэчы ў Вашынгтоне дапусціў завяршэнне баявых дзеянняў ва Украіне цягам некалькіх тыдняў:

«У прэзідэнта Трампа ёсць важкія прычыны аднавіць кантакты з прэзідэнтам Пуціным. Усе хочуць «хуткай здзелкі [па завяршэнні вайны], але не крохкай».

Французскі лідар заявіў, што 30 краін гатовыя ўдзельнічаць у забеспячэнні бяспекі Украіны, але ім спатрэбіцца падтрымка ЗША.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Еўразвяз ухваліў «самыя маштабныя санкцыі» супраць Расеі

На трэцюю гадавіну вайны ва Украіне ЕЗ ухваліў 16-ы пакет абмежаванняў, які ўключае новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб з Расеі і Беларусі. Хто цяпер трапіў у «чорны спіс» – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 У Канадзе збіраюць подпісы за пазбаўленне Ілана Маска грамадзянства

Эксцэнтрычнага бізнесоўца і актыўнага прыхільніка Трампа цяпер хочуць пазбавіць грамадзянства суседняй з ЗША краіны. Для гэтага нават з’явілася петыцыя, якую падпісалі больш за 180 тысяч чалавек. У чым абвінавачваюць Маска – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 ЗША і Расея разам выступілі супраць украінскай рэзалюцыі ў ААН

У адказ на рэзалюцыю з крытыкай агрэсіўных дзеянняў Расеі ЗША падалі альтэрнатыўны праект рэзалюцыі, у якім не ўсё так адназначна. Што там было – чытайце на сайце праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 24 лютага

🔻 Ці бываюць «нявінныя» сілавікі? Каго цяпер прызначаюць на важныя сілавыя пасады

🔻 Экс-работніка EPAM судзяць за ўдзел у пратэстах

🔻 Чыгуначніка з Брэста судзяць за «заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»

🔻 Ксяндза з Ліды, затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы

🔻 Палітзняволены Дзяніс Івашын правёў 15 сутак у ШІЗА

🔻 Арыштавалі журналістку Паліну Піткевіч

🔻 Чарговае папаўненне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Читать полностью…

Белсат

🫡 Якім можа быць войска новай Беларусі?

Паглядзелі прыклады краінаў, якія пазбеглі дыктатураў ці маюць небяспечных суседзяў ☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Расея збіраецца «эвакуяваць» жыхароў Курскай вобласці праз Беларусь

🔸3 гады вайны – як змяніўся фронт, Беларусь у вайне і перспектывы міру

🔸Як беларускі МЗС апраўдвае найбольшыя ў пасляваеннай Еўропе рэпрэсіі

🔸Пра што казалі міністры замежных справаў ЕЗ на паседжанні ў Бруселі, раскажа наш карэспандэнт Алесь Сіліч

🔸У Беларусі перазагрузкі прамысловасці. Як такое магчыма?

🔸Рыгору Барадуліну сёння споўнілася б 90. Узгадваем топ-3 факты пра славутага класіка

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/W36xu1QHO8M

Читать полностью…

Белсат

💬 «Свет вярнуўся на 100 гадоў назад, калі падставай было не міжнароднае права, а просты расклад: хто больш моцны, хто больш заможны, той і вырашае»

Распыталі аналітыкаў, якой яны бачаць будучыню Беларусі з улікам аднаўлення «цёплых» стасункаў ЗША і Расеі. Ці ёсць сіла, здольная выцягнуць нашую краіну са сферу ўплыву Крамля?

🔍 Прагнозы не надта аптымістычныя 💁🏻‍♂️ Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 У ААН дзве рэзалюцыі «Спрыяння ўсталяванню ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Украіне». У амерыканскай версіі агрэсар не названы агрэсарам. Ці магчымае вяртанне Расеі ў палітычны і эканамічны свет? І што ў выпадку адмены санкцыяў чакае эканоміку Беларусі?

🔸 Качанава ў Лукашэнкі з дакладам. Абмяркоўваюць новы ўрад

🔸 Экскурсія ў жодзінскую турму і сустрэча з дзяржаўным прапагандыстам Алегам Гайдукевічам. Гэта толькі некаторыя захады выхаваўчага працэсу ў БДУ, якія ладзіць прарэктарка па ідэалогіі Анна Бакун. Адна з ейных справаздачаў у КДБ трапіла ў рукі кіберпартызанаў

🔸 «Лёгкае паляпшэнне здароўя, але сітуацыя застаецца сур’ёзнай». Гэткае паведамленне медыкаў адносна стану Папы Францішка, які змагаецца з двухбаковай пнеўманіяй

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

☝️Павел Латушка прывёў новыя звесткі пра незаконна вывезеных з Украіны ў Беларусь дзяцей

Толькі за апошнія тры месяцы на беларускую тэрыторыю з акупаваных рэгіёнаў Украіны прывезлі яшчэ 7 груп дзяцей і падлеткаў.

🔍 Больш інфармацыі знойдзеце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🥰 «Мае маленькія тарнада»

Гэтае відэа ўжо сабрала 75 мільёнаў праглядаў у тыктоку

Паглядзіце мілату дня і намінацыю на бацьку года 💪

Читать полностью…

Белсат

😃 Амерыканскі блогер вырашыў падняць настрой свайму бульдогу

Паглядзіце, як атрымалася🤭

Читать полностью…

Белсат

🪙 Белстат: у Беларусі ў першы месяц года знізіўся сярэдні заробак

Пры гэтым трэба разумець, што сярэдні заробак – гэта не заробак сярэднестатыстычнага чалавека. Гэта сума ўсіх заробкаў, падзеленая на колькасць працаўнікоў.

👀 Болей лічбаў знойдзеце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🤯 Свята ў Індыі сабрала найвялікшую на планеце колькасць людзей

Паглядзіце, як гэта было!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Вакцынацыя ў любым выпадку актуальная»

Мінула ўжо 5 гадоў з таго моманту, як COVID-19 прыйшоў у Беларусь. І, як сцвярджаюць медыкі, не сышоў ён дагэтуль.

Праўда, Міністэрства аховы здароўя не раскрывае статыстыку захворванняў і смерцяў ад гэтага вірусу ўжо некалькі гадоў.

📍Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Літоўскія мытнікі праверылі на аўтазапраўцы грузавік беларуса. І знайшлі там кантрабандныя цыгарэты на мільёны долараў

Цяпер наш суайчыннік арыштаваны, а суд можа пакараць яго ажно 8 гадамі няволі.

🔍 Болей чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Кіраўніца Еўракамісіі дала пазітыўны прагноз наконт сяброўства Украіны ў ЕЗ

Паводле яе, калі Украіна працягне рэформы з той жа стараннасцю, то можа стаць чальцом Еўразвязу ў найбліжэйшыя пяць гадоў. Яна здзіўлена наколькі хутка, якасна і плённа праводзяцца рэформы падчас вайны.

Акрамя таго, Урсзуля фон дэр Ляен адзначыла, што пакуль немагчыма зняць санкцыі з Расеі, бо яны аказваюць вялікі ўплыў на расейскую эканоміку.

Читать полностью…

Белсат

Прэзідэнт Сербіі выбачыўся за падтрымку рэзалюцыі ААН супраць Расеі

Аляксандр Вучыч лічыць, што яго краіна памылкова прагаласавала ў ААН за еўрапейскую рэзалюцыю, якая асуджае расейскую агрэсію:

«Сербіі варта было ўстрымацца. Мне няма каго вінаваціць, акрамя сябе, у мяне не было часу разабрацца з гэтым у дастатковай ступені», – сказаў Вучыч.

Дарэчы, за праект рэзалюцыі ААН, у якой Расею называю агрэсарам, прагаласавалі 93 краіны, супраць – 18, астатнія ўстрымаліся.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 лютага

✔️ На выбарах у Нямеччыне перамаглі хрысціянскія дэмакраты

✔️ Тры гады, як Крэмль вырашыў узяць Кіеў за тры дні

✔️ Да трэцяй гадавіны вайны ЕЗ зацвердзіў 16-ы пакет санкцый супраць РФ

✔️ 90 год з дня народзінаў Рыгора Барадуліна

✔️ Расейскі комік Міхаіл Галусцян трапіў пад санкцыі ЕЗ

✔️ Інтэрв’ю з беларускім добраахвотнікам, які вярнуўся з вайны

✔️ Вялікая Брытанія забараняе ўезд расейскім палітыкам і бізнесменам

✔️ Хакеры ўзламалі экраны Мінбуда ЗША і транслявалі пікантнае відэа з Трампам і Маскам

✔️ Санкцыйны ўдар па «Інтэграле» і абмежаванне доступу да крыптабіржаў

✔️ Як украінцы расказваюць пра вайну ў відэагульнях

Читать полностью…

Белсат

🔥 У Канадзе збіраюць подпісы за пазбаўленне Ілана Маска грамадзянства краіны

Петыцыя, размешчаная на сайце ніжняй палаты парламенту, ужо сабрала больш за 180 тысяч подпісаў.

Аўтары петыцыі абвінавачваюць Маска ў дзейнасці супраць інтарэсаў краіны і сцвярджаюць, што ён выкарыстоўвае сваё багацце і ўплыў для ўмяшання ў выбары:

«Мы, грамадзяне Канады, якія падпісаліся ніжэй, заклікаем прэм'ер-міністра адмяніць статус двайнога грамадзянства Ілана Маска і неадкладна ануляваць яго канадскі пашпарт»


Збор подпісаў працягнецца да 20 чэрвеня 2025 года.

Читать полностью…

Белсат

🙈 Трамп цалуе ногі Маску...цяпер вы бачылі ўсё

Хакеры ўзламалі экраны Міністэрства жыллёвага будаўніцтва і гарадскога развіцця ЗША (HUD) і транслявалі на іх згенераванае нейрасеткаю відэа, на якім Дональд Трамп цалуе ногі Ілана Маска. Відэа суправаджалася словамі «Няхай жыве сапраўдны кароль» 🫣

Прадстаўніцтва HUD ужо паабяцала прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных і назвалі гэткую акцыю марнай «тратай грошай і рэсурсаў падаткаплацельшчыкаў»

Читать полностью…

Белсат

😱 На Гомельшчыне лось праваліўся пад лёд

На дапамогу яму прыйшлі ратавальнікі: яны распілавалі лёд бензапілой і дапамаглі жывёліне падплыць да берага.

❤️ Лось выбраўся, ветэрынарная дапамога яму не спатрэбілася.

Читать полностью…
Подписаться на канал