belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

😱 На Гомельшчыне лось праваліўся пад лёд

На дапамогу яму прыйшлі ратавальнікі: яны распілавалі лёд бензапілой і дапамаглі жывёліне падплыць да берага.

❤️ Лось выбраўся, ветэрынарная дапамога яму не спатрэбілася.

Читать полностью…

Белсат

❗️ «Важна памятаць, хто развязаў гэтую вайну»

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам у трэцюю гадавіну з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Беларуская дэмакратычная лідарка адзначыла, што Расея цісне на Беларусь, робячы яе хаўрусніцай вайны, але беларусы не жадаюць такога партнёрства.

☝️ Ціханоўская падкрэсліла, што прынцып «абы не было вайны» ужо не актуальны, бо «яна ўжо ідзе»:

«Таму я звяртаюся да вас з заклікам: не дайце шанцу «расейскаму міру» прарасці ў вас. Не верце ніводнаму слову пра «неабходныя страты» і «дэнацыфікацыю». Цяпер, калі на гарызонце віднеецца магчымасць перамоваў, мы ўсе спадзяёмся, што хутка ва Украіне настане мір. Але важна памятаць, хто развязаў гэтую вайну і на кім ляжыць адказнасць за сотні тысяч бессэнсоўных смерцяў»

Читать полностью…

Белсат

🪖 «Абы не было вайны не дапаможа…»

Выданне «Флагшток» апублікавала інтэрв’ю з беларускім добраахвотнікам, які вярнуўся з вайны.

У ім – цікавы погляд на вайну і яе ўспрыняцце канкрэтным чалавекам, на працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, пакуль вайна ідзе ў суседняй дзяржаве.

👉 Публікуем яго ў скарачэнні.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што будзе з «Белсатам» праз тыдзень?

Ужо 3 сакавіка мы распачнём новы – веснавы – сезон у новым выглядзе. Нашая праграмная сетка трансляцыі будзе выходзіць у новым фармаце.

👉 Распавядаем, як гэта будзе выглядаць

Читать полностью…

Белсат

😁 Зорка «Нашай Рашы» расейскі комік Міхаіл Галусцян трапіў пад санкцыі ЕЗ

У пастанове напісана, што Галусцян – «даўні прыхільнік» Пуціна і «выкарыстоўвае сваю папулярнасць для распаўсюджвання паведамленняў і наратываў» Крамля.

«Больш за тое, Міхаіл Галусцян наўпрост адказвае за дзейнасць арганізацыі, якая спрыяе мілітарызацыі расейскай моладзі. Ён падтрымлівае стварэнне трэнінгавых пляцовак для правядзення вайскова–тактычных гульняў і падрыхтоўкі добраахвотнікаў для «спецыяльнай вайсковай аперацыі»


Разам з ім пад санкцыі патрапілі тэлевядучая Юлія Бараноўская, алімпійскі чэмпіён Мікіта Нагорны, дырэктар «Ростеха» па асаблівых даручэннях і муж тэлевядучай Ціны Кандэлакі Васіль Броўка, стваральнік снайперскай вінтоўкі Лабаева Уладзіслаў Лабаеў і інш.

Читать полностью…

Белсат

📌 Медыі падлічылі страты Расеі ў вайне ва Украіне

Паводле расейскіх выданняў «Медуза» і «Медиазона», за тры гады вайны ва Украіне загінулі 160 тысячаў расейцаў. Гэтую лічбу журналісты атрымалі, прааналізаваўшы даступныя дакументы.

☝️ У статыстыку не трапілі грамадзяне іншых краінаў, якія ваявалі на баку Расеі, у тым ліку жыхары Луганскай, Данецкай і іншых вобласцяў Украіны. Акрамя таго, тут не ўлічваліся параненыя.

Афіцыйна колькасць ахвяраў не раскрываецца.

Читать полностью…

Белсат

💔 Іх ужо амаль 70

Тры гады беларускія добраахвотнікі працягваюць абараняць Украіны ад расейскай агрэсіі, плацячы за гэта сваймі жыццямі. На сёння, паводле розных ацэнак, колькасць беларусаў, якія загінулі ў баях, можа даходзіць да 70 асобаў. Ва ўмовах рэпрэсіяў, якія пагражаюць на радзіме сваякам, імёны шмат каго з іх невядомыя, як і абставіны смерці.

🕯 Узгадваем тых, пра каго дакладна вядома

Читать полностью…

Белсат

📸 Фотафакт: Каталікі моляцца пра здароўе папы Рымскага

У пантыфіка дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію і «працяглы рэспіраторны крыз, падобны на астму». Са слоў лекараў, Францішак рэагуе на лячэнне, але рызыкі захоўваюцца.

Читать полностью…

Белсат

💔 Тры гады, як Крэмль вырашыў узяць Кіеў за тры дні

Роўна тры гады таму Расея распачала «спецыяльную ваенную аперацыю» супраць Украіны. Коштам сотняў тысяч жыццяў Расея акупавала пятую частку Украіны, але Украіна захавала незалежнасць.

👉 Белсат падрыхтаваў мапу Украіны з храналогіяй акупаваных і вызваленых тэрыторый Украіны, пачынаючы з 2014 году.

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 На трэцюю гадавіну вайны ва Украіну прыбылі яе саюзнікі

Сярод іх: кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, старшыня ЕЗ Антонью Кошта, прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо, прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс, прэзідэнты Літвы і Латвіі Гітанас Наўседа і Эдгарс Рынкевічс, а таксама кіраўнік ураду Эстоніі Крыстэн Міхал.

«Мы сёння ў Кіеве, бо Украіна – гэта Еўропа. У гэтай барацьбе за выжыванне на кану не толькі лёс Украіны. Гэта лёс усёй Еўропы», – напісала фон дэр Ляйен пра свой візіт у Кіеў.

Читать полностью…

Белсат

Нафтазавод у Разані атакаваны ўжо трэці раз за год

Мясцовыя жыхары паведамляюць пра вялікі пажар на прадпрыемстве. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Раней гэты НПЗ ужо атакоўвалі 24-га і 26-га студзеня. Усяго з пачатку года ЗСУ нанеслі ўдары як мінімум па 27 паліўна-энергетычных аб’ектах у 16 рэгіёнах Расеі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 23 лютага

✔️ Што чакае беларускую армію пасля Лукашэнкі?

✔️ У Бразіліі цэлы горад павольна сыходзіць пад зямлю

✔️ Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Нямеччыне

✔️ Пентагон абверг заяву Трампа аб выдаткаваных на Украіну 350 мільярдаў долараў

✔️ Ізраіль адклаў вызваленне палестынскіх зняволеных з-за «зневажальных» цырымоніяў ХАМАС

✔️ Расея атакавала Украіну рэкорднай колькасцю беспілотнікаў

✔️ Як у Беларусі праходзяць вайсковыя зборы

✔️ Зяленскі заявіў пра гатовасць сысці ў адстаўку

✔️ Спецпасланнік Трампа, заявіў, што Украіна сама вінаватая ў тым, што Расея на яе напала

#рэпрэсіі:

▪️ Беларускія зняволеныя – бясплатная рабсіла для ваенных патрэб Расеі

▪️ У Санкт-Пецярбургу затрымалі пенсіянерку з Беларусі за знявагу Лукашэнкі

Читать полностью…

Белсат

🥴 Спецпасланнік Трампа, заявіў, што Украіна сама вінаватая ў тым, што Расея на яе напала

У эфіры CNN спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Блізкім Усходзе Стывен Уіткаф заявіў, што нельга сцвярджаць, што канфлікт ва Украіне быў справакаваны менавіта Расеяй:

«Вайна [ва Украіне] не павінна была адбыцца. Яна была справакаваная. Гэта не абавязкова азначае, што яе справакавалі рускія»


🤦‍♀️ Са слоў Уіткафа, Украіна сама справакавала Расею да дзеянняў, пачаўшы размовы аб магчымым уступленні краіны ў NATO. Расея ацаніла гэта, як пагрозу сваёй бяспекі і дала зразумець, што гатовая «пакласці гэтаму канец».

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Зяленскі заявіў пра гатовасць сысці ў адстаўку

Пад час прэс канферэнцыі са СМІ, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы скласці свае паўнамоцтвы, калі гэта гарантуе мір для Украіны або ўступленне краіны ў NATO:

«Калі будзе мір для Украіны. Калі вам гэта патрэбна, каб я саступіў свой пост, я гатовы сысці....Магу абмяняць гэта на NATO»

Читать полностью…

Белсат

😢 «Мы ў небяспецы»: мігранты, дэпартаваныя з ЗША, просяць дапамогі

Пасля пачатку кампаніі адміністрацыі Трампа па масавай дэпартацыі, каля 300 мігрантаў, апынуліся ў пастцы ў гатэлі ў Панаме пад вартай мясцовых уладаў, піша CNN.

Месца ўтрымання самі мігранты апісваюць, як «жорсткае і бруднае, з абмежаваным доступам да лекаў і Інтэрнэту». А юрысты кажуць, што панамскія ўлады парушаюць правы гэтых людзей.

🤯 Некаторыя нават не ведалі, што іх адпраўляюць у іншую краіну, «ім сказалі, што яны накіроўваюцца ў Тэхас». Спробы юрыстаў сустрэцца з небаракамі, каб падпісаць неабходныя дакументы, блакуюцца мясцовымі чыноўнікамі.

Некалькі мігрантаў спрабавалі пасылаць сігналы бедства журналістам, якія сабраліся звонку, трымаючы ў руках аркушы паперы з просьбамі аб дапамозе. А іншыя проста губной памадай на акне напісалі «Дапамажыце НАМ».

Прэзідэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна абвяргае інфармацыю, што ўлады парушылі якія-небудзь законы. А міністр бяспекі краіны Франк Абрего сцвярджае, што мігрантам не дазволілі пакінуць гатэль «дзеля іх жа ўласнай абароны» і што ён не чуў каб хто-небудзь з мігрантаў прасіў прытулку ў яго краіне.

☝️Праваабаронцы ж плануюць падаць пазоў супраць Панамы і ЗША ў Міжамерыканскі суд па правах чалавека і федэральны суд ЗША.

Читать полностью…

Белсат

😳 У Беларусі прадаюць 20-ці рублёвую манету за 15 тысяч рублёў

На аўкцыёне ay.bу на таргі выставілі манету з серыі «Спорт» наміналам 20 рублёў, выпушчаную ў 2012 годзе.

Калекцыйная срэбная манета, вагой 33,63 грама і дыяметрам 39 міліметраў, была адчэканеная ў Варшаве.

☝️ Асаблівасць манеты ў тым, што ў 2020-м годзе яе пакрылі рэдкім металам – танталам. Яе тыраж усяго 99 штук.

Лот на таргі выставіла ТАА «Белнумізматыка». Стартавы кошт - 15 000 беларускіх рублёў. Аўкцыён завершыцца 21 сакавіка.

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Яны могуць служыць інструментамі расейскай дзяржавы»

У рамках новага пакета санкцый Вялікая Брытанія перастане пускаць у краіну высокапастаўленых чыноўнікаў і бізнесменаў, паведамляе The Times:

«Яны публічна адпрэчваюць нашы каштоўнасці, пры гэтым карыстаючыся выгодамі Вялікабрытаніі ў прыватным парадку – выгодамі, якіх яны імкнуцца пазбавіць Украіну, падтрымліваючы вайну Расеі. Яны могуць служыць інструментамі расейскай дзяржавы, спрыяючы прадаўжэнню і пашырэнню расейскай агрэсіі»


Дакладны спіс асобаў, што трапілі пад санкцыі, МЗС пакуль не апублікавала.

Раней Вялікая Брытанія ўжо забараніла уезд сямі расейскім алігархам, у тым ліку Раману Абрамовічу і Алегу Дзерыпаску.

Читать полностью…

Белсат

🤨 Беларуская партызаншчына: міф і праўда

Другая сусветная вайна скончылася 80 гадоў таму, а міфы застаюцца да сёння. Адзін з іх – пра партызанскі рух у Беларусі і СССР.

👉 Як найлепшы беларускі партызан Васіль Корж зрабіўся ахвярай сваіх у часе вайны глядзіце ў новым выпуску «Вусы Скарыны»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Трэцяя гадавіна вайны ва Украіне

✔️Еўразвяз зацвердзіў 16-ы пакет санкцыяў супраць Расеі

✔️ЕЗ вылучыць Украіне тры з паловаю мільярда еўраў дапамогі ў сакавіку

✔️90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна

✔️У Беларусі правялі маніторынг расейскай сеткі дыскаўнтараў «Святлафор»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы,
Мы, беларусы,
Мы – народ такі»


24 лютага 1935 года нарадзіўся Рыгор Барадулін.

Народны паэт Беларусі, перакладчык, рэдактар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, кандыдата на Нобэлеўскую прэмію, кавалер ордэна «Знак Пашаны» і ўладальнік медаля Францыска Скарыны – гэта ўсё ён – дзядзька Рыгор.

📽 Глядзіце дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна» пра легендарную постаць айчыннай літаратуры на «БЕЛСАТ DOC»

Читать полностью…

Белсат

🙈 Ажаніся, ці звольнім!

Кітайская кампанія Shuntian Chemical Group выставіла сваім супрацоўнікам дзіўнае патрабаванне. Усе адзінокія і разведзеныя работнікі ва ўзросце 28-58 гадоў павінны былі пашлюбіцца да канца верасня 2025 года, інакш іх звольняць.

🤯 Тыя ж, хто не зможа знайсці сабе пару на акрэслены час, мусяць напісаць адкрыты ліст з самакрытыкай. А калі і пасля гэтага ніхто не захоча з імі ажаніцца, то кампанія правядзе ацэнку іх працы, а ў будучыні звольніць.

Кіраўніцтва кампаніі, было ўпэўненае, што дзейнічае «у інтарэсах дзяржавы». Аднак мясцовыя ўлады абвінавацілі фірму ў парушэнні працоўнага заканадаўства КНР і прымусілі скасаваць патрабаванне.

☝️Колькасць шлюбаў у Кітаі ў 2024 годзе ўпала да 6,1 млн. Адсутнасць у моладзі цікавасці да шлюбаў прымушае ўлады ў некаторых рэгіёнах стымуляваць працэс. Так, у адной з правінцый маладым плацяць па 200 долараў.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 24 лютага

Еўра страціў больш за 4,5 капейкі. Долар і расейскі рубель трошкі ўмацаваліся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 Да трэцяй гадавіны вайны ЕЗ зацвердзіў 16-ы пакет санкцый супраць РФ

Пра гэта паведаміла адказная за вонкавую палітыку ЕЗ Кая Калас:

«Ён закранае ўсё: ад караблёў ценявога флоту да гульнявых кантролераў, якія выкарыстоўваюцца для кіравання дронамі. Цяпер у нас самыя маштабныя санкцыі, якія аслабляюць вайсковыя намаганні Расеі»


▪️Пад санкцыі трапілі 48 фізічных асобаў і 35 юрыдычных, «адказных за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны».

▪️Уведзеныя абмежаванні супраць 74 судоў, якія, па версіі ЕЗ, уваходзяць у Расейскі ценявы флот.

▪️13 расейскіх банкаў будуць адключаныя ад сістэмы SWIFT. Іх спіс у прэс-рэлізе не прыводзіцца.

▪️8 расейскіх СМІ пазбаўляюцца Ліцэнзіі на вяшчанне ў Еўразвязе. Сярод іх «Лента.ру» і «Звезда», Eurasia Daily, агенцтва News Front, сайт SouthFront і партал RuBaltic. ru.

Дакладны пералік санкцый стане вядомы пасля публікацыі пастановы ў Афіцыйным часопісе ЕЗ. Ён можа ўключаць і дадатковыя меры па абмежаванні экспарту і транзіту тавараў у Беларусь.

Читать полностью…

Белсат

❗️У Марселі каля расейскага консульства адбыўся выбух

На месцы працуюць каля 30 пажарных і паліцыя, перадае BFM TV.

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪 На выбарах у Нямеччыне перамаглі хрысціянскія дэмакраты

Новым канцлерам краіны стане Фрыдрых Мерц.

У ягонай партыі ХДС/ХСС – 28,5% галасоў і 208 месцаў у Парламенце. «Альтэрнатыва для Нямеччыны» набрала 20,8% і будзе прадстаўлена 152 дэпутатамі.

Мерц з’яўляецца прыхільнікам скарачэння сацыяльных дапамог і змяншэння колькасці дзяржаўных служачых. У знешняй палітыцы ён заяўляў, што Нямеччына павінна адыгрываць больш значную ролю лідара ў ЕЗ, а таксама паабяцаў падтрымку Украіне і падтрымаў яе ўступленне ў NATO на Мюнхенскай канферэнцыі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 На парламенцкіх выбарах у Нямеччыне лідзіруюць кансерватары

Хто хутчэй за ўсё стане наступным канцлерам – чытайце на сайце (праз VPN).

🔺 Кіраўнік украінскай выведкі заявіў, што верыць у заканчэнне вайны ў 2025 годзе

Ён называе дзве галоўныя прычыны хуткага спынення вайны, і абедзве звязаныя з праблемамі ў Расеі. Што гэта за прычыны – чытайце на старонцы (праз VPN).

🔺 Беларускія зняволеныя – бясплатная працоўная сіла для ВПК Расеі

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла, як вязняў у Беларусі прымушаюць працаваць на прадпрыемствах дзеля патрэб расійскай арміі і чаму гэта нагадвае рабства. Чытайце праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»

У сённяшнім выданні:

🔸Перамовы ЗША і Расеі ў Эр-Рыядзе і магчымыя шляхі заканчэння вайны;

🔸Сёння ў Нямеччыне выбіралі дэпутатаў Бундэстагу;

🔸Кітай запусціў ШІ чат-бот з адкрытым кодам. Ці ёсць месца Беларусі ў гэтай гонцы за тэхналогіямі;

🔸Што чакае сённяшнюю і заўтрашнюю беларускую армію, геапалітычныя пагрозы на кантыненце і наймацнейшыя арміі свету;

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Так, я веру»

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Кірыла Буданаў апавёў, што верыць у заканчэнне вайны ў 2025 годзе, перадае «РБК-Україна»:

«Так, я веру. Вы пачулі, дарэчы, ад некалькіх спікераў [падчас форуму. – Заўв. рэд.], што як мінімум Расейскай Федэрацыі патрэбная перадышка, спыненне агню, каб нарасціць сілы. Не хапае сілаў. Гэта адна з прычынаў. Другая – вялікі фінансавы кошт дня вайны для Расейскай Федэрацыі»


Паводле Буданава, гэта можа адбыцца, «калі ўсе бакі будуць гатовыя, выпрацуюць план, алгарытм, які ўзгодняць, калі ён рэалістычны» і падкрэслівае, што «у аднабаковым парадку гэта нельга зрабіць».

Читать полностью…

Белсат

📸 Смерць касатак у Тасманіі і паводка ў Малайзіі і на Мадагаскары

Сабралі для вас галоўнае за тыдзень у фотаздымках

Читать полностью…

Белсат

🕷📸 Леапарды, акулы і павукі: аб'яўленыя пераможцы прэміі Nature InFocus Photography Awards 2024

Nature in Focus прысуджаецца фатографам, якія захоўваюць яркія моманты натуральнай прыроды і асвятляюць найважнейшыя праблемы аховы прыроды.

Паглядзіце на пераможцаў ☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал