Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😢 «Мы ў небяспецы»: мігранты, дэпартаваныя з ЗША, просяць дапамогі
Пасля пачатку кампаніі адміністрацыі Трампа па масавай дэпартацыі, каля 300 мігрантаў, апынуліся ў пастцы ў гатэлі ў Панаме пад вартай мясцовых уладаў, піша CNN.
Месца ўтрымання самі мігранты апісваюць, як «жорсткае і бруднае, з абмежаваным доступам да лекаў і Інтэрнэту». А юрысты кажуць, што панамскія ўлады парушаюць правы гэтых людзей.
🤯 Некаторыя нават не ведалі, што іх адпраўляюць у іншую краіну, «ім сказалі, што яны накіроўваюцца ў Тэхас». Спробы юрыстаў сустрэцца з небаракамі, каб падпісаць неабходныя дакументы, блакуюцца мясцовымі чыноўнікамі.
Некалькі мігрантаў спрабавалі пасылаць сігналы бедства журналістам, якія сабраліся звонку, трымаючы ў руках аркушы паперы з просьбамі аб дапамозе. А іншыя проста губной памадай на акне напісалі «Дапамажыце НАМ».
Прэзідэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна абвяргае інфармацыю, што ўлады парушылі якія-небудзь законы. А міністр бяспекі краіны Франк Абрего сцвярджае, што мігрантам не дазволілі пакінуць гатэль «дзеля іх жа ўласнай абароны» і што ён не чуў каб хто-небудзь з мігрантаў прасіў прытулку ў яго краіне.
☝️Праваабаронцы ж плануюць падаць пазоў супраць Панамы і ЗША ў Міжамерыканскі суд па правах чалавека і федэральны суд ЗША.
🪖 «Вакол ворагі, а танкі не едуць»
Беларусаў масава сталі выклікаць на вайсковыя зборы. Паводле міністра абароны Хрэніна, гэта неабходна, каб «забяспечыць абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь».
Паводле афіцыйнай версіі, рэзервістам «трэба будзе выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да ўжывання, выйсці ў прызначаныя раёны». Абяцаюць нават «апрабаваць новыя спосабы выкарыстання беспілотных авіяцыйных комплексаў».
А што адбываецца на гэтых зборах насамрэч? Журналісты «Белсату» з удзельнікамі, каб даведацца падрабязнасці і ўмовы правядзення. 👉 Пачытайце
📌 «Бяспека Польшчы ёсць фундаментальнаю справаю, у якую інвестуюць ЗША»
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў дзесяціхвілінную сустрэчу з агентам КГБ «Красновым» прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Пасля сустрэчы Дуда паведаміў, што Трамп не разглядае магчымасці змяншэння вайсковага кантынгенту ЗША ў Польшчы і нават дапускае яго павелічэнне. А таксама высока ацэньвае абарончыя выдаткі Польшчы і закупы амерыканскай зброі.
Пад час сустрэчы было закранутае і пытанне перамоваў па Украіне. Дуда падкрэсліў, што не можа быць і гаворкі пра перамогу Расеі і для гэтага патрэбная «рашучая палітыка» з боку ЗША:
«Я рэпрэзентаваў яму сваю пазіцыю і нагадаў, што кіраўнік Расеі – афіцэр КДБ і гэта важна ўлічваць пры любых перамовах»Читать полностью…
🍓 Актывістка зладзіла акцыю пратэсту супраць кандыдата на пасаду канцлера Аліс Вайдэль каля амбасады Нямеччыны ў Кіеве
Ахова спрабавала адцясніць жанчыну, але па выніку яна сышла сама.
👉 Вайдэль – лідар ультра правай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (АдН). Яна выступае за «вельмі добрыя стасункі» з Расеяй, спыненне паставак зброі Украіне і зняцце санкцый з РФ.
😲 Брытанскія вучоныя прыдумалі сыр без жывёльная малака
Амерыканскія стварылі робатаў-інсектаў і апыляюць расліны без удзелу пчолаў.
А японскія з дапамогай штучнага інтэлекту аднаўляюць Нацыянальны тэатр Но
▶️ Глядзіце новы выпуск «Навіны з будучыні» проста цяпер
😱 Бразільскі горад Бурыцікупу павольна сыходзіць пад зямлю
У выніку дажджоў, якія размываюць уразлівую з-за пясчанай прыроды глебу, з'явіліся правалы ў грунце. Улады абвясцілі надзвычайнае становішча.
🤯 Зараз такіх варонак-правалаў вакол гораду 26 штук. За апошнія 10 гадоў адна з іх паглынула тры вуліцы і больш за 50 дамоў, а за апошнія 20 гадоў 7 чалавек загінулі ўпаўшы ў гэтыя ямы, піша DailyMail.
Па словах мясцовых экспертаў, гэткая сітуацыя - следства «незапланаванага пашырэння гарадоў і няспраўнай сістэмы водазабеспячэння», а таксама ад вырубкі лясоў. Моцныя ападкі проста зрабілі сітуацыю больш разбуральнай.
Што чакае беларускую армію пасля Лукашэнкі?
Калі наша каріна сапраўды стане незалежнай і дэмакратычнай, адным з галоўных пытанняў будзе лёс арміі. Ці захаваецца прымусовы прызыў? Што будзе з сяброўствам у АДКБ? Ці застанецца ідэалогія, якая ўсё яшчэ мае савецкія карані? Усё гэта можа кардынальна змяніцца пасля змены рэжыму.
Пра тое, якой можа стаць армія вольнай Беларусі — спыталі замежных экспертаў і вайскоўцаў з дэмсілаў. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ праз VPN
На думку Трампа, вайна ва Украіне скончыцца «на гэтым тыдні»
Як заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт, прэзідэнт ЗША ўпэўнены ў хуткім мірным пагадненні:
«Прэзідэнт і ягоная каманда засяроджаныя на працягу перамоваў з абодвума бакамі гэтага канфлікту, каб дамагчыся яго завяршэння, і прэзідэнт упэўнены, што гэта ўдасца зрабіць на гэтым тыдні», — заявіла Левіт.
🤔 Ілан Маск абвінаваціў агенцыі Reuters і AP у хлусні праз інфармацыю аб спыненні доступу Украіны да Starlink
Запіс пра гэта бізнесовец і паплечнік Трампа размясціў на сваёй старонцы ў Х:
«Гэта хлусня.
Reuters хлусіць. Яны саступаюць толькі AP (Associated Propaganda) у якасці традыцыйных навінавых хлусаў»
🤯 Адміністрацыя Трампа хоча, каб Украіна скарысталася тэкстам, падрыхтаваным Вашынгтонам, у штогадовай рэзалюцыі ААН па Расеі
Украінская версія дакументу асуджае агрэсію Расеі. Вашынгтон хоча замяніць тэкст сваім больш мяккім варыянтам.
Паводле ўкраінскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў, гэтая прапанова была ўспрынятая ў Кіеве як прарасейская і выклікала моцнае здзіўленне.
😮 300 тысячаў салдат і абаронны бюджэт у 250 мільярдаў еўраў штогод
Менавіта такія рэсурсы патрэбныя краінам Еўразвязу каб супрацьстаяць Расеі без падтрымкі ЗША ў выпадку вайны. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, праведзеным інстытутамі Bruegel і Кільскім інстытуце сусветнай эканомікі (IfW).
☝️ У дакладзе адзначаецца, што «на працягу трох-дзесяці гадоў Расея можа набыць дастатковую ваенную моц, каб пагражаць краінам ЕЗ». Гэтая сітуацыя падштурхоўвае еўрапейскія дзяржавы да актыўных дыскусій пра стварэнне ўласнай абароннай сістэмы.
🦆 Паглядзіце, якія ўтульныя домікі для качак збудавалі пружанскія егеры
Праз скарачэнне «водна-балотных угоддзяў» наземныя драпежнікі, на жаль, знішчаюць гнездзішчы птушак. Даследаванні арнітолагаў паказваюць, што з 400 адкладзеных качкамі яек качаняты з'яўляюцца менш чым са 100.
😊 Таму лясгасы вырашылі праблему з дапамогай вось такіх штучных гнездзішчаў на калах, якія недаступныя для наземных драпежнікаў.
😳 Дональд Трамп – агент КГБ «Красноў»?
Былы старшыня Камітэту нацбяспекі Казахстану Альнур Мусаеў на сваёй старонцы ў Facebook сцвярджае, што амерыканскі прэзідэнт насамрэч агент КГБ яшчэ з савецкіх часоў:
«У 1987 годзе я служыў у шостым Упраўленні КГБ СССР у Маскве. Найбольш важным напрамкам працы шостага Упраўлення была вярбоўка бізнесменаў капіталістычных краін. Менавіта ў той год нашым кіраваннем быў завербаваны 40-гадовы бізнесовец з ЗША Дональд Трамп пад псеўданімам «Красноў»»
«Вядома, яны праводзяць расследаванне, праводзяць суды над членамі каманды кіраўніка Белага Дому, публікуюць крытычныя матэрыялы. Аўтарытэтныя асобы, кангрэсмены называюць Трампа здраднікам. Усё гэта робіцца ў надзеі што Трамп сам пакіне пасаду або ў надзеі падвесці сітуацыю да мяккага імпічменту без прызнання Трампа агентам Масквы»
☝️«Без панікі!»
Кіраўніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская пракаментавала ўхвалены польскім сеймам закон аб часовым і тэрытарыяльным абмежаванні права на прыём прашэнняў аб міжнароднай абароне.
Паводле юрысткі, беларусам няма чаго хвалявацца, бо праект прадугледжвае прамое выключэнне для грамадзян Рэспублікі Беларусь, але ёсць нюанс:
«Дадзенае выключэнне не будзе працаваць у выпадку, калі ў дачыненні да беларуса спатрэбілася прымяніць меры прамога прымусу, зброю або ўзбраенне, непасрэдна пасля перасячэння (або спробы перасячэння) мяжы з прымяненнем гвалту і ва ўзаемадзеянні з іншымі асобамі»Читать полностью…
🪖 «Нам казалі, што мы едзем на вучэнні»
Вайскоўцы з КНДР Ры і Бэк ваявалі на баку Расеі. У студзені 2025 года яны трапілі ў палон.
👉 Паўднёвакарэйская газета «Chosun» па дамоўленасці з украінскімі ўладамі паразмаўляла з двума палоннымі
🕷📸 Леапарды, акулы і павукі: аб'яўленыя пераможцы прэміі Nature InFocus Photography Awards 2024
Nature in Focus прысуджаецца фатографам, якія захоўваюць яркія моманты натуральнай прыроды і асвятляюць найважнейшыя праблемы аховы прыроды.
Паглядзіце на пераможцаў ☝️
🤬 Расея атакавала Украіну рэкорднай колькасцю беспілотнікаў
Уначы 23 лютага Украіну атакавалі адразу 267 дронаў розных тыпаў. Ёсць параненыя і загінулыя.
Паводле інфармацыі Паветраных сіл Украіны, збіць удалося 138 беспілотнікаў у 13 абласцях Украіны. 119 былі лакацыйна страчаныя. Тры беспілотнікі накіраваліся ў напрамку Беларусі, адзін – Расеі.
❗️ Ізраіль адклаў вызваленне палестынскіх зняволеных з-за «зневажальных» цырымоніяў ХАМАС
Бэньямін Нэтаньягу заявіў пра затрымку вызвалення 602 палестынскіх зняволеных «пакуль не будзе гарантаванае вызваленне наступных закладнікаў, і без зневажальных цырымоніяў».
☝️ Пры чым палестынскія зняволеныя ў гэты момант ужо знаходзіліся ў аўтобусах і павінны былі зʼехаць з турмы Афер, дзе адбывалі тэрмін.
Перад вызваленнем ХАМАС выводзіць закладнікаў на сцэну перад натоўпам людзей і ўручае ім сертыфікаты аб вызваленні, труны з парэшткамі закладнікаў праносяць праз натоўп. Былі выпадкі, калі ізраільскіх закладнікаў нават прасілі пацалаваць сваіх «збавіцеляў».
«У святле неаднаразовых парушэнняў з боку ХАМАСА, уключаючы цырымоніі, якія прыніжаюць годнасць нашых закладнікаў, і цынічнае выкарыстанне нашых закладнікаў у прапагандысцкіх мэтах, было прынята рашэнне адкласці вызваленне тэрарыстаў, запланаванае на ўчорашні дзень, да таго часу, пакуль не будзе гарантаванае наступнае вызваленне закладнікаў без зневажальных цырымоніяў»Читать полностью…
🤔 Хтота врот? Пентагон абверг заяву Трампа аб выдаткаваных на Украіну 350 мільярдаў долараў
У Пентагоне распавялі Голасу Амерыкі, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Кангрэс ЗША вылучыў прыблізна 183 млрд долараў на падтрымку Украіны. З гэтай сумы на ваенную дапамогу было накіравана 65,9 млрд. яшчэ 3,9 млрд. застаюцца нявыкарыстанымі.
Трамп жа неаднаразова заяўляў, што Вашынгтон выдаткаваў 350 млрд долараў на дапамогу Украіне.
☝️У сваю чаргу Украіны Уладзімір Зяленскі адзначаў, што Украіна ў цэлым выдаткавала на вайну з Расеяй 320 млрд. з іх 200 млрд былі замежнай дапамогай. У прыватнасці, ад ЗША Украіна атрымала 67 млрд ваеннай дапамогі і 31,5 млрд прамой фінансавай падтрымкі ў бюджэт.
🇩🇪 Датэрміновыя парламенцкія выбары пачаліся ў Нямеччыне
У выбарах возьмуць удзел 29 партый.
Як паказала апошняе перадвыбарнае апытанне, праведзенае Інстытутам INSA, фаварытам з'яўляецца блок Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў (ХДС/ХСС) – 29,5%. На другім месцы – ультра правая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (АдН) – 21%).
Выбары вызначаць будучыню краіны на бліжэйшыя чатыры гады, ад іх залежаць адносіны Расеі і Нямеччыны.
☝️ Выбары праводзяцца датэрмінова з прычыны таго, што ў 2024 годзе распалася кіроўная кааліцыя СДПГ, «зялёных» і Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП). Прычынай распаду сталі рознагалоссі ў пытаннях фінансавай палітыкі паміж Олафам Шольцам і кіраўніком СвДП Крыст’янам Лінднэрам.
🤬 «Беларускія зняволеныя ператвораныя ў рабоў ваенна-прамысловага комплекса Расеі»
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у праграме «Жыццё-маліна» распавяла, што беларускія зняволеныя фактычна ператвораныя ў рабоў, якія працуюць на патрэбы расейскай ваеннай машыны.
Паводле яе слоў, беларуская пенітэнцыярная сістэма ператвораная ў інструмент для падтрымкі расейскай агрэсіі ва Украіне, а зняволеныя – у бясплатную рабочую сілу. 👉 Падрабязней
#рэпрэсіі
Папа Рымскі Францішак знаходзіцца ў крытычным стане
88-гадовы пантыфік перанёс астматычны рэспіраторны прыступ. Святару спатрэбілася пераліванне крыві і кіслародная тэрапія.
«Святы Айцец застаецца ў свядомасці і правёў дзень у крэсле, хаця яму горш, чым учора. На дадзены момант прагноз застаецца асцярожным», — адзначылі ў прэс-службе Ватыкану.
Раней Папу Рымскага шпіталізавалі з-за двухбаковай пнеўманіі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як жывуць беларускія бяздомныя ў Польшчы?
Дзве вялікія гісторыі нашых землякоў пра тое, чаму яны апынуліся на вуліцы, якім чынам выжывалі і чаму бяздомнасць зацягвае. Пачытайце!
🔺 Палонныя салдаты з Паўночнай Карэі далі інтэрв’ю
Што ім казалі перад адпраўкай на вайну з Украінай, і чаму сярод карэйцаў на фронце ёсць выпадкі самагубстваў – чытайце аповед карэйцаў у палоне ЗСУ (праз VPN).
🔺 Беларусаў цяпер могуць абмежаваць у міжнароднай абароне?
Большасць дэпутатаў Сейма зацвердзіла закон аб часовым і тэрытарыяльным абмежаванні права на прыём прашэнняў аб міжнароднай абароне. Што гэта можа азначаць для тых, хто хоча атрымаць абарону ад рэжыму Лукашэнкі – чытайце на сайце (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 22 лютага
✔️ Трамп заявіў, што няма неабходнасці ўключаць Зяленскага ў перамовы па Украіне
✔️ Беларуская школа ў Батумі
✔️ Польскі Cейм ухваліў закон аб абмежаванні права на прытулак
✔️ ЗША шантажуе Украіну адключэннем ад Starlink
✔️ Палонныя вайскоўцы з КНДР далі інтэрв'ю
✔️ Выведка Украіны паведамляе, што Расея хоча абвясціць перамогу над Украінай і НАТО ў трэцюю гадавіну вайны
✔️ Бяздомныя беларусы ў Польшчы: як людзі трапляюць на вуліцу і дзе шукаць дапамогі?
✔️ Трамп – агент КГБ яшчэ з савецкіх часоў
✔️ ЗША ціснуць на Кіеў, патрабуючы змякчыць рэзалюцыю ААН супраць Расеі
✔️ У Францыі бяздомныя выйгралі 500 тысяч еўра, купіўшы латарэйны білет па скрадзенай карце
#рэпрэсіі:
▪️ У Музеі Вольнай Беларусі пакажуць спектакль «Мая маці ў турме»
▪️ Супраць Сашы Філіпенкі распачалі крымінальную справу за «распальванне варожасці»
▪️ Чарговае папаўненне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🙈 У Францыі двое бяздомных сарвалі джэкпот у 500 тысяч еўра, купіўшы латарэйны білет на скрадзеныя грошы
Мужчыны скралі сумку з дакументамі і банкаўская картай з прыпаркаванай машыны. Уласнік адразу ж звярнуўся ў банк, але картай ужо паспелі скарыстацца на 52,5 еўра.
Абрабаваны мужчына пабачыў, што грошы былі выдаткаваныя ў тытунёвай краме непадалёк. Ён пайшоў туды і даведаўся, што двое мужчын, падобных на бяздомных, купілі з дапамогай яго карты латарэйныя білеты і адразу ж сцерлі ахоўны пласт. Адзін з квіткоў прынёс максімальны выйгрыш – паўмільёна еўра.
😁 Грошы пакуль ніхто не атрымаў. Са слоў пацярпелага, паліцыя плануе канфіскаваць выйгрыш. Аднак ён прапанаваў бяздомным звязацца з яго адвакатам, каб падзяліць прыз:
«Без мяне яны б не выйгралі, але без іх я б і не купіў білет. Я хачу прапанаваць ім падзяліць суму»Читать полностью…
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы кіраўнікоў райвынкамаў і гарвыканкамаў;
🔸Ці падпішуць Трамп і Зяленскі ўгоду па прыродных рэсурсах;
🔸ХАМАС і Ізраіль абмяняліся закладнікамі;
🔸Беларускім і расейскім дужаннікам дазволілі выступаць на міжнародных спаборніцтвам пад сцягам Абʼяднанага свету дужання, а не пад нейтральным;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
😢 Восьмы дзень вядзецца ліквідацыя наступстваў удару расейскага беспілотніка ў саркафаг 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС
Верхалазы ліквідуюць адзін з ачагоў тлення з паўночнага боку аркі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны. На тэрыторыі, дзе адбылася аварыя, вядзецца пастаянны маніторынг з выкарыстаннем БПЛА, аснашчаных цеплавізійнымі камерамі, а таксама пры дапамозе ручных цеплавізараў.
☝️Пры гэтым у ведамстве адзначаюць, што радыяцыйны фон застаецца ў межах нормы і не пагражае насельніцтву.
💔 «Чалавек можа страціць працу і апынуцца на вуліцы праз дэпрэсію»
Героі матэрыялу – беларусы, што ў свой час апынуліся на вуліцы. 42-гадовы Леанід жыў у закінутай камяніцы ў цэнтры Варшавы, а 50-гадовы Андрэй – на вакзале і ў метро.
Мужчыны змаглі выйсці з крызісу бяздомнасці і знайсці дах над галавой. Але як яны трапілі на вуліцу? Дзе шукалі дапамогу? Куды ісці, калі вы – уцякач ці эмігрант і вам няма дзе жыць?
👉 Распавядаем у нашым матэрыяле.
🤯 «У Расеі рыхтуюцца абвесціць пра нібыта «перамогу» у вайне супраць Украіны да «круглай даты»
Выведка Украіны паведамляе пра падрыхтоўку Расеі да абвяшчэння перамогі над Украінай і НАТО 24 лютага 2025 года, у трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны.
Распаўсюджваюцца тэзісы аб тым, што Захад «здрадзіў» Украіне, а ўкраінская армія прайграе на фронце.
«У Расеі рыхтуюцца абвесціць пра нібыта «перамогу» у вайне супраць Украіны да «круглай даты» – 24 лютага 2025 года, трэцяй гадавіны ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Больш за тое, ва ўказаных планах можа гучаць таксама і «перамога Расеі над НАТО», бо цягам доўгага часу маскоўская прапаганда апісвала вайну супраць Украіны як вайну з Альянсам»
😲У гарадзенскім заапарку з'явіліся празрыстыя рыбкі
Так, гэта не жарт! Яны скрозь цела можна разгледзець навакольны свет.
Распавядаем пра гэтых незвычайных стварэнняў у нашым відэа, паглядзіце!