Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🦆 Паглядзіце, якія ўтульныя домікі для качак збудавалі пружанскія егеры
Праз скарачэнне «водна-балотных угоддзяў» наземныя драпежнікі, на жаль, знішчаюць гнездзішчы птушак. Даследаванні арнітолагаў паказваюць, што з 400 адкладзеных качкамі яек качаняты з'яўляюцца менш чым са 100.
😊 Таму лясгасы вырашылі праблему з дапамогай вось такіх штучных гнездзішчаў на калах, якія недаступныя для наземных драпежнікаў.
😳 Дональд Трамп – агент КГБ «Красноў»?
Былы старшыня Камітэту нацбяспекі Казахстану Альнур Мусаеў на сваёй старонцы ў Facebook сцвярджае, што амерыканскі прэзідэнт насамрэч агент КГБ яшчэ з савецкіх часоў:
«У 1987 годзе я служыў у шостым Упраўленні КГБ СССР у Маскве. Найбольш важным напрамкам працы шостага Упраўлення была вярбоўка бізнесменаў капіталістычных краін. Менавіта ў той год нашым кіраваннем быў завербаваны 40-гадовы бізнесовец з ЗША Дональд Трамп пад псеўданімам «Красноў»»
«Вядома, яны праводзяць расследаванне, праводзяць суды над членамі каманды кіраўніка Белага Дому, публікуюць крытычныя матэрыялы. Аўтарытэтныя асобы, кангрэсмены называюць Трампа здраднікам. Усё гэта робіцца ў надзеі што Трамп сам пакіне пасаду або ў надзеі падвесці сітуацыю да мяккага імпічменту без прызнання Трампа агентам Масквы»
☝️«Без панікі!»
Кіраўніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская пракаментавала ўхвалены польскім сеймам закон аб часовым і тэрытарыяльным абмежаванні права на прыём прашэнняў аб міжнароднай абароне.
Паводле юрысткі, беларусам няма чаго хвалявацца, бо праект прадугледжвае прамое выключэнне для грамадзян Рэспублікі Беларусь, але ёсць нюанс:
«Дадзенае выключэнне не будзе працаваць у выпадку, калі ў дачыненні да беларуса спатрэбілася прымяніць меры прамога прымусу, зброю або ўзбраенне, непасрэдна пасля перасячэння (або спробы перасячэння) мяжы з прымяненнем гвалту і ва ўзаемадзеянні з іншымі асобамі»Читать полностью…
🪖 «Нам казалі, што мы едзем на вучэнні»
Вайскоўцы з КНДР Ры і Бэк ваявалі на баку Расеі. У студзені 2025 года яны трапілі ў палон.
👉 Паўднёвакарэйская газета «Chosun» па дамоўленасці з украінскімі ўладамі паразмаўляла з двума палоннымі
🤬 ЗША шантажуе Украіну адключэннем ад Starlink, калі яна не дасць доступ да карысных выкапняў
Пра гэта піша Reuters са спасылкай на ўласныя тры крыніцы.
Сістэма Starlink крытычна важная для ўкраінскай арміі, бо забяспечвае сувязь, калі іншыя сродкі і каналы не працуюць. Страта доступу да Starlink стане сур’ёзным ударам для Украіны.
Пасля пачатку вайны ва Украіне Ілан Маск накіраваў туды тысячы тэрміналаў Starlink, каб замяніць паслугі сувязі, знішчаныя Расеяй. Аднак ужо ўвосень 2022 года ён абмежаваў доступ да сістэмы як мінімум адзін раз, калі стаў больш крытычна ставіцца да таго, як Кіеў вядзе вайну.
📌 У Сейме Польшчы падтрымалі закон аб часовым і тэрытарыяльным абмежаванні права на прыём прашэнняў аб міжнароднай абароне
Перыяд абмежавання не можа перавышаць 60 дзён, аднак можа быць працягнуты яшчэ на 60 дзён паводле адабрэння Сейму. Рада міністраў вызначыць участак мяжы, на якім будзе прымяняцца абмежаванне. На іншых участках мяжы будуць дзейнічаць агульныя правілы.
☝️ Законам таксама прадугледжанае пашырэнне падставаў для пазбаўлення статусу ўцекача. Пазбавіць прытулку змогуць асобаў, якія прадстаўляюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы, а таксама замежнікі, якія маюць прысуд за здзяйсненне асабліва цяжкіх злачынстваў.
👆У Музеі Вольнай Беларусі пакажуць спектакль «Мая маці ў турме»
Паказ спектаклю паводле кнігі Вольгі Вялічкі адбудзецца 22 лютага.
У аснову спектаклю пакладзеныя ўспаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў.
📍Псіхолаг Вольга Вялічка, якая працуе з дзецьмі палітзняволеных, два гады таму пачала збіраць іхныя гісторыі пра тое, як яны перажывалі гэты складаны час: спачатку ператрусы ўдома, потым затрыманне бацькоў і іхнае зняволенне.
Паводле гэтай кнігі былыя акторы Гарадзенскага драматычнага тэатру, якія пасля падзеяў 2020 года былі вымушаныя пакінуць Беларусь, разам з калегамі са Старога Віленскага тэатру зрабілі спектакль.
😧 «У беларускіх тэатрах амаль ніхто не размаўляе па-беларуску правільна»
Так мяркуе акторка і аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш. Чаму так адбываецца?
Разбіраемся ў нашай праграме «Мова нанова».
🎬 Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Запарвайце каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ У Нямеччыне намячаецца «гульня тронаў»
Якая кааліцыя складзецца па выбарах?
⭕️ «Наш шчыт і прыгажосць»
Як зберагчы мову, якая звязвае нас з Еўропай і бароніць?
⭕️ Што адбываецца з «Wildberries»?
Лукашэнка «жэстачайшэ» ўзяўся за найбагацейшую бізнесоўку Расеі.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 21 лютага
▫️Распачаўся суд над журналістам Ігарам Ільяшом. Да Менскага гарадскога суду яго прыйшлі падтрымаць еўрапейскія дыпламаты
▫️За пратэсты-2020 судзілі дваіх жыхароў Фаніпаля – мужчыну і жанчыну
▫️Стаў вядомы прысуд, які вынеслі дзіцячаму анколагу Алене Шарафановіч
▫️«Спіс экстрэмістаў» стаў даўжэйшым яшчэ на 21 прозвішча
▫️«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі ініцыятыву «Вольная Беларусь», да якой мае дачыненне Зянон Пазняк
📍Прэм'ер-міністр РБ Галоўчанка наведвае Уганду. Дамовіўся з тамтэйшымі элітамі адкрыць офіс ганаровага консула Беларусі
А намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, які таксама ўдзельнічае ў гэтым візіце, адзначыў, што Афрыка «перажывае рэнесанс» і цяпер ёй патрэбная толькі дапамога ў тэхналогіях.
👀 Чытайце больш падрабязна на нашым сайце
📍Журналісты высветлілі, колькі параненых расейцаў было ў беларускіх шпіталях у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну
Звесткі абмяжоўваюцца сакавіком 2022 года. Расейскія вайскоўцы папраўлялі здароўе як мінімум у шпіталях Гомля, Мазыра ды Хойнікаў.
🔍 Больш падрабязнасцей знойдзеце на старонцы
☝️На заводзе «Луч» выпусцілі лімітаваную серыю гадзіннікаў, прысвечаную Уладзіміру Караткевічу
У продажы з'явяцца ўсяго 95 такіх гадзіннікаў. Лічба невыпадковая – сёлета спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка.
Цыферблат упрыгожвае аўтограф Караткевіча, а таксама ягоная цытата: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак».
Купіць гадзіннік можна за 1495 беларускіх рублёў. Продаж распачынаецца ўжо сёння.
📷 Фота: Onliner
🕵️♂️ Злачынную сетку, што складалася з дзясяткаў грамадзянаў Беларусі ды Украіны, выкрылі ў Польшчы
Чальцы групоўкі займаліся падробкаю разнастайных польскіх дакументаў, якія пазней прадавалі ўсім ахвочым.
📍Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ МУС паказала, як сочыць за беларусамі
🔻У Менску распачалося судзілішча над Ігарам Ільяшом
🔻Летась за «палітыку» асудзілі больш за 40 няпоўнагадовых
🔻Канфлікт на «Еўрабачанні-2025»: Італія патрабуе зняць з конкурсу прадстаўніка Эстоніі
🔻Знакамітыя беларусы віншуюць гледачоў «Белсату» з Днём роднай мовы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😢 Восьмы дзень вядзецца ліквідацыя наступстваў удару расейскага беспілотніка ў саркафаг 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС
Верхалазы ліквідуюць адзін з ачагоў тлення з паўночнага боку аркі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны. На тэрыторыі, дзе адбылася аварыя, вядзецца пастаянны маніторынг з выкарыстаннем БПЛА, аснашчаных цеплавізійнымі камерамі, а таксама пры дапамозе ручных цеплавізараў.
☝️Пры гэтым у ведамстве адзначаюць, што радыяцыйны фон застаецца ў межах нормы і не пагражае насельніцтву.
💔 «Чалавек можа страціць працу і апынуцца на вуліцы праз дэпрэсію»
Героі матэрыялу – беларусы, што ў свой час апынуліся на вуліцы. 42-гадовы Леанід жыў у закінутай камяніцы ў цэнтры Варшавы, а 50-гадовы Андрэй – на вакзале і ў метро.
Мужчыны змаглі выйсці з крызісу бяздомнасці і знайсці дах над галавой. Але як яны трапілі на вуліцу? Дзе шукалі дапамогу? Куды ісці, калі вы – уцякач ці эмігрант і вам няма дзе жыць?
👉 Распавядаем у нашым матэрыяле.
🤯 «У Расеі рыхтуюцца абвесціць пра нібыта «перамогу» у вайне супраць Украіны да «круглай даты»
Выведка Украіны паведамляе пра падрыхтоўку Расеі да абвяшчэння перамогі над Украінай і НАТО 24 лютага 2025 года, у трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны.
Распаўсюджваюцца тэзісы аб тым, што Захад «здрадзіў» Украіне, а ўкраінская армія прайграе на фронце.
«У Расеі рыхтуюцца абвесціць пра нібыта «перамогу» у вайне супраць Украіны да «круглай даты» – 24 лютага 2025 года, трэцяй гадавіны ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Больш за тое, ва ўказаных планах можа гучаць таксама і «перамога Расеі над НАТО», бо цягам доўгага часу маскоўская прапаганда апісвала вайну супраць Украіны як вайну з Альянсам»
😲У гарадзенскім заапарку з'явіліся празрыстыя рыбкі
Так, гэта не жарт! Яны скрозь цела можна разгледзець навакольны свет.
Распавядаем пра гэтых незвычайных стварэнняў у нашым відэа, паглядзіце!
🥺 Вось, што можа адбыцца пасля таго, як возьмеце дзяцей на працу!
Трамп даручыў прыбраць з Авальнага кабінету знакаміты стол, за якім у свой час працавалі многія прэзідэнты ЗША, пасля таго, як Ілан Макс прыходзіў з сынам на прэс-канферэнцыю.
Чаму так адбылося, глядзіце ў нашым відэа!
👩🏫 «Дзеля таго, каб дзеці вучыліся па-беларуску, маці з дзецьмі прыехала з Польшчы ў Батумі»
Беларуская школа ў Батумі адкрылася ўвосень 2023 года. Праект атрымаўся ўнікальны, бадай што іншага такога няма і ў іншых краінах.
Паразмаўлялі з заснавальніцай навучальнай установы Аксанай Акуневіч пра школу і захаванне беларускай ідэнтычнасці.
Пачытайце размову на нашай старонцы
💃🏼 Дасканалае адчуванне рытму!
Гэты папугай стаўся сапраўднай зоркай сацсетак, і вось чаму!
🤯 Трамп заявіў, што няма неабходнасці, каб у перамовах аб спыненні вайны ўдзельнічаў прэзідэнт Украіны
«Я не думаю, што ён [Уладзімір ЗяленскіЗяленскі] вельмі важны для ўдзелу ў нарадах, калі шчыра. Калі Зяленскі сказаў, што яго не запрасілі на сустрэчу, я маю на ўвазе, што гэта не было прыярытэтам, бо ён так кепска справіўся з перамовамі дагэтуль»,
💥 #галоўнае за 21 лютага
✔️Пры якіх умовах Аб’яднаны пераходны кабінет пагадзіўся б на зняцце санкцыяў?
✔️Скандальны палкоўнік, якога некалі «праславілі» «Кіберпартызаны», будзе кіраваць менскім АМАПам замест Балабы
✔️Галоўчанка паляцеў ва Уганду. Дамовіліся, што там будзе офіс ганаровага консула Беларусі
✔️Беларусы не хочуць большай русіфікацыі, аднак і большай беларусізацыі таксама. Паразмаўлялі з сацыёлагамі, якія вывучылі «моўнае пытанне» ў беларускім грамадстве
✔️На заводзе «Луч» выпусцілі лімітаваную серыю гадзіннікаў, прысвечаную Уладзіміру Караткевічу
✔️Адразу два айчынныя рок-гурты (у выгнанні) выдалі альбомы на Дзень роднай мовы
✔️Беларускія даследчыкі высветлілі, у якім месцы першы раз надрукавалі знакамітую «Песню пра зубра»
✔️Што трэба ведаць пра парламенцкія выбары ў Нямеччыне, якія пройдуць у нядзелю
🎧 Адразу два беларускія рок-гурты (у выгнанні) выдалі альбомы на Дзень роднай мовы
Знакамітыя музыкі з Бярозы «:B:N:» прэзентавалі альбом «20 plus», а менскі калектыў «Atesta» падараваў слухачам кружэлку з назваю «Hramadstva».
👀 Больш падрабязна – на нашым сайце
#штопаслухаць
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Геапалітычныя жарсці, распаленыя Трампам, працягваюць абпальваць Украіну ды Еўропу
🔸У Менску судзяць журналіста Ігара Ільяша
🔸Сталічны АМАП займеў новага камандзіра
🔸Лукашэнка паехаў у кароўнік расказваць пра зімова-стойлавы перыяд быдла
🔸Сёння ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🎙Спецыяльна да Дня роднай мовы падрыхтавалі для вас караоке-версію легендарнага «Дзеда-барадзеда»!
Гэта фрагмент нашага навагодняга канцэрту, але гэтую песеньку спяваць можна ў любую пару году!
Збірайце сяброў, уключайце відосік ды падпявайце Маляванычу! 🙂
😱Беларус зачыніў рысь у сябе ў хляве
Рысь занесеная ў Чырвоную кнігу, таму егеры не могуць ніякім чынам яе абясшкодзіць
Чаму так адбылося і што цяпер рабіць? Распавядаем у нашым відэа.
🕺 Вось што бывае, калі чалавек любіць сваю працу!
Паглядзіце, як харызматычны сурдаперакладчык з Эстоніі перакладае трэкі!
☝️Скандальны палкоўнік, якога некалі «праславілі» «Кіберпартызаны», будзе кіраваць менскім АМАПам замест Балабы
Гэты чалавек уваходзіў у «экспертную камісію» па вызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі» і браў удзел у сутычках з актывістамі каля рэстарацыі «Поедем поедим».
👀 Чытайце вось тут, пра каго гаворка