Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🫤 Смаргонскі падлетак скраў з аўтамабіляў трыста рублёў і набыў на іх чыпсы, шаўрму і напоі
Як паведамляе мясцовае выданне «Светлы шлях», аўты стаялі на не ахоўваных паркоўках і з незачыненымі дзвярыма.
Паведамляецца, што хлопец не дасягнуў узросту, з якога пачынаецца крымінальная адказнасць. Аднак цягам года будзе наведваць прафілактычныя заняткі з супрацоўнікамі ІДН.
☝️ Нагадаем, паводле звестак Белстату на жнівень 2024 года, доля беларусаў, якія жывуць за рысай беднасці, складае 3,6 %. Гэта той адсотак людзей, якія маюць даход ніжэйшы за бюджэт пражыткавага мінімуму.
З 1 лютага бюджэт пражыткавага мінімуму ў Беларусі складае 447,64 рубля.
💐 Прадаваць кветкі ў Беларусі, не рэгіструючыся ў якасці ІП, могуць фізічныя асобы толькі, калі яны самі іх вырошчваюць ці іх родныя
Таму будзьце уважлівыя, калі вырашыце заняцца такой падпрацоўкай пад час святаў. А каб пацвердзіць паходжанне кветак, трэба будзе мець даведку ад мясцовых уладаў, дзе будзе ўказана, што кветкі вырашчаныя «на ўчастку, вылучаным пад забудову і (або) абслугоўванне аднапакаёвага жылога дому, дачнай забудовы, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садаводства або агародніцтва». Да таго ж трэба будзе аплаціць адзіны падатак альбо падатак на прафесійную дзейнасць
У іншых выпадках, грамадзянам трэба будзе зарэгістравацца ў якасці ІП ці юрыдычнай асобы.
Цяпер жа фізічным асобам, не зарэгістраваным у якасці ІП, забаронена купляць кветкі оптам і прадаваць іх, нават, калі яны заплацілі падатак. Гэтая норма дзейнічае з 1 кастрычніка 2024 года.
🥴 Партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» хоча «вельмі добрых» адносін з Расеяй
Кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны(AfD)» Аліс Вайдэль паведаміла, што партыя хацела б аднавіць адносіны з Расеяй і спыніць санкцыі, піша Bild.
«Мы хочам вельмі добрых стасункаў з нашымі еўрапейскімі суседзямі...Але мы таксама хочам і вельмі добрых адносін з буйнымі дзяржавамі. Да іх адносіцца Расея... Што мы хочам – дык гэта спыніць палітыку санкцый, якая ў першую чаргу шкодзіць нашай краіне. У нас самыя высокія цэны на энерганосьбіты ў свеце, мы больш не канкурэнтаздольныя»
🔺Пажар на Чарнобыльскай АЭС пасля атакі расейскага дрона тушаць некалькі содняў
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай агенцыі Украіны па кіраванні зонай адчужэння, плошча скразнога разбурэння склала 15 кв. м, пашкоджанне абшыўкі без поўнага разбурэння – да 200 кв. м. Пашкоджаны ўнутраны напаўняльнік абшыўкі, дэфармаваныя вузлы злучэння канструкцый верхняй часткі аб’екту.
Пагаршэння радыяцыйнай сітуацыі не зафіксавана, выхад радыеактыўных прадуктаў «за ўстаноўленыя межы» не выяўленыя.
🐷 Калі вы думалі, што свінкі не адчуваюць прывязанасці да сваіх гаспадароў, пасля гэтага відэа вы перадумаеце
Гаспадыня аддала гэтай свінні сваю старую падушку. Толькі паглядзіце, што атрымалася!
💥 #галоўнае за 15 лютага
✔️Уладзімір Зяленскі заявіў, што лінія бяспекі ў Еўропе мае прайсці ў тым ліку па ўсходняй мяжы Беларусі
✔️Вялікая размова з палітвязнем Сяргеем Гунем: пра спробы суіцыду ў няволі, аднаўленне псіхікі ды мары вярнуцца да ігры на саксафоне
✔️Амерыканцы пераканалі Лукашэнку спыніць рэпрэсіі?
✔️На Палессі здарыўся маштабны пажар у заказніку «Простыр»
✔️Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля самагубства беларуса ў варшаўскім шпіталі
✔️Беларусы цягам апошняга дзесяцігоддзя сталі есці меней бульбы. Чыноўнікі знайшлі гэтаму незвычайнае тлумачэнне
✔️У Вільні назвалі лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News
😲 У Перу злачынцу затрымаў... капібара
Дакладней, паліцэйскі, апрануты ў касцюм капібары.
Чаму афіцэр быў так апрануты і ці законна гэта ўвогуле? Адказы – у нашым відэа, паглядзіце!
☝️«The New York Times»: паміж ЗША і Лукашэнкам таксама наспявае «дагаварнячок»
Ён прадугледжвае зняцце амерыканскіх санкцыяў у дачыненні угнаенняў і банкаў. Самаабвешчаныя ўлады Беларусі ў адказ нібыта будуць вызваляць палітвязняў ды паніжаць градус рэпрэсіяў.
🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы
🦆🦆🦆 «Кландайк для паляўнічых» знайшлі пад Ваўкавыскам
Беларус зняў «нашэсце» качак на рацэ Рось. Чамусьці птушкі не паляцелі ў вырай, а выбралі застацца ў Беларусі. У каментарах да відэа месца адразу ж назвалі ідэальным для палявання. Але паляванне на качак у нашай краіне дазволенае толькі з сакавіка. Таму птушкам пакуль, на шчасце, нічога не пагражае.
🤔 Але ўсё ж цікава, чаму яны там сабраліся?
🤣 Калі б тэкст для гэтага паста пісалі лукашэнкаўцы, ён бы гучаў наступным чынам:
«Падчас маніторынгу сеціва супрацоўнікамі ўстаноўлены факт незаконнага масавага мерапрыемства, у якім узяло ўдзел некалькі соцень качак».
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Аўтарынак «Малінаўка» зноў выставілі на продаж
🔻Святлана Ціханоўская пракаментавала словы Зяленскага пра ягонае жаданне абмеркаваць з Трампам пытанне Беларусі
🔻Пасля атакі дронаў на Чарнобыльскую АЭС узровень радыяцыі на Гомельшчыне не павышаўся
🔻«ХАМАС» вызваліў яшчэ трох ізраільскіх закладнікаў
🔻У Вільні працягваецца міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце»
🔻Дуэт з Падляшша, які спявае на мясцовым варыянце беларускай мовы, заняў другое месца ў польскім адборы да Еўрабачання
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️🩹Зноў разам: уз'ядналася ўкраінская сямʼя, маці з якой была ў палоне, а дзеці – на акупаваных тэрыторыях
Гэтую жанчыну незаконна затрымалі расейцы на акупаванай тэрыторыі Украіны, і доўгі час яна заставалася ў палоне. Вызваліць яе атрымалася толькі ў верасні 2024 года. Яшчэ 5 месяцаў жанчына чакала сустрэчы з двума сваімі маленькімі сынамі.
І вось гэты дзень настаў: праз памежны пераход «Макраны-Доманава» хлопцы вярнуліся ва Украіну.
Разам з імі вярнуліся яшчэ 6 дзяцей.
💁🏻♂️ Памежнікаў цяпер афіцыйна можна звальняць са службы за пасты ў інтэрнэце, што «дыскрэдытуюць» дзяржаўныя органы
Гэта вынікае з абноўленай Інструкцыі аб парадку заключэння кантракту ад Дзяржаўнага памежнага камітэту.
👀 Глядзіце болей па спасылцы
🥔 Беларусы цягам апошняга дзесяцігоддзя сталі есці меней бульбы. Чыноўнікі знайшлі гэтаму незвычайнае тлумачэнне
Так, на думку прэм'ер-міністра Галоўчанкі, «людзі могуць сабе дазволіць больш дарагую прадукцыю, а таксама адбылося ўкараненне ў нашую свядомасць элементаў здаровага ладу жыцця».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
☝️Падляшскі дуэт Sw@da х Niczos стаў другім у польскім адборы на Еўрабачанне
А перамогу атрымала спявачка, якую лічылі фаварыткаю букмекеры. Яна набрала амаль 40% галасоў.
📍Чытайце болей па спасылцы
🤯 Адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненні падчас узброенага нападу ў Аўстрыі
Удзень 15 лютага на цэнтральнай плошчы гораду Філах на поўдні Аўстрыі зламыснік з нажом напаў на мінакоў, піша BBC News. Падчас нападу ён выкрыкваў «Алаху Акбар».
😢 У выніку загінуў 14-гадовы падлетак. Сярод пяцярых пацярпелых двое знаходзяцца ў крытычным стане.
Затрымаць злачынцу дапамог кур'ер, таксама сірыйскага паходжання. Ён збіў зламысніка на аўтамабілі.
☝️Нападнікам апынуўся 23-гадовы бежанец з Сірыі, ён запытваў палітычны прытулак у Аўстрыі і мае дзеючы від на жыхарства. Яго матывы пакуль невядомыя.
Як адзначаецца, у момант затрымання паліцыі падазраваны сядзеў на лаўцы з усмешкай на твары і паднятым уверх паказальнікам (гэты жэст асацыююць з радыкальнымі ісламісцкімі групоўкамі).
📌 Еўрапейскія лідары збіраюцца на экстранны саміт у справе Украіны пасля заявы ЗША аб выключэнні краінаў ЕЗ са складу паўнавартасных перамоўшчыкаў
Саміт пройдзе на наступным тыдні.
Напярэдадні ў адміністрацыі Трампа заявілі, што еўрапейскія лідары будуць кансультавацца, але не будуць браць удзел у якіх-небудзь перамовах паміж ЗША і Расеяй аб спыненні вайны.
Сустрэча дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа з перамоўшчыкамі з боку Расеі адбудзецца ў бліжэйшыя дні ў Саудаўскай Аравіі. ЗША заявілі, што Украіна была запрошаная на гэтую сустрэчу, аднак Уладзімір Зяленскі сцвярджае, што яго краіна не атрымлівала такога запрашэння.
У саміце таксама мае намер узяць удзел генеральны сакратар NATO Марк Рутэ. На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ён заявіў, што Еўропа павінна выступіць з «добрымі прапановамі» па забеспячэнні міру ва Украіне, калі яна хоча ўдзельнічаць у перамовах пад кіраўніцтвам ЗША:
«Калі еўрапейцы хочуць мець права голасу, яны павінны прадэманстраваць сваю значнасць»Читать полностью…
🐶Ого, гэта што, хаскі-касплэер?
Паглядзіце, колькі ў яго касцюмаў з аніме «Нарута»!
📸Падзенне дрона на ЧАЭС і катастрофа ў Гватэмале
Самыя галоўныя падзеі тыдня ў фотаздымках – традыцыйна сабралі для вас падборку.
Больш здымкаў глядзіце па спасылцы.
Добрай нядзелі, сябры!
Усім, хто ўжо прачнуўся, мы прынеслі ранішнюю прэсу – сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Лукашэнка гатовы сцішыць рэпрэсіі»?
«The New York Times» анансавала ўгоду паміж ЗША і Беларуссю.
🔸«Уяві сабе: у цябе велізарная рваная рана…»
Былы палітвязень Сяргей Гунь – пра аднаўленне псіхікі, неабходнасць пазітыву і саксафон сваёй мары.
🔸Ці гатовая Еўропа да найгоршага сцэнара вайны ва Украіне?
Спыталі экс-міністарку абароны Літвы.
#штопачытаць
☝️Лукашэнку не пусцяць за стол перамоваў па Украіне
Не будзе там і еўрапейскіх лідараў. Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг:
«За сталом перамоваў могуць сядзець украінцы, расейцы і, натуральна, амерыканцы», – заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, перадае агенцтва «The Associated Press».Читать полностью…
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Вызваленне палітвязняў за адмену санкцыяў: ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам, – The New York Times.
🔸 Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, дзень другі
🔸 Ці ўдарыць Пуцін па краінах НАТО з тэрыторыі Беларусі?
🔸 ПЦ «Вясна»: за першыя паўтара месяца 2025 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек
🔸 Сёння – гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Гэта дзень памяці загінулых на чужой вайне беларусаў
🔸 Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце-2025» стаў паэт Кастусь Цвірка
🔸 Беларуская футбольная дружына «Пагоня» гуляе спарынг з адной з самых медыйных каманд Варшавы
Далучайцеся да эфіру!
📍Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля самагубства беларуса ў варшаўскім шпіталі
«Вядзенне было завершанае ў звязку з адсутнасцю складу злачынства», – паведамілі праваахоўнікі на запыт «Белсату».
👀 Чытайце падрабязней на нашым сайце
💬 «Беларусь – частка Еўропы. І вельмі прыкра адчуваць, што інтарэсы беларусаў не ўлічваюцца ў перамовах пра бяспеку Еўропы»
Беларуска з Мюнхену Іна Валіцкая разам з іншымі нашымі суайчыннікамі прыйшла падтрымаць украінцаў на акцыю, што адбываецца ў цэнтры гораду.
У Мюнхене гэтымі днямі праходзіць лёсавызначальная для Еўропы канферэнцыя па кантынентальнай бяспецы.
Паслухайце, што расказала Іна ў каментары «Белсату» ☝️
✒️ Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» адбываецца ў Вільні
У яго межах вызначылі ўладальніка Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова.
📍Чытайце на нашай старонцы, хто ім стаў
📷 Фота: Радыё Рацыя
☝️Уладзімір Зяленскі заявіў, што лінія бяспекі ў Еўропе мае прайсці ў тым ліку па ўсходняй мяжы Беларусі
Такую прапанову ён агучыў у сваім выступе на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Гэтую заяву можна расцэньваць як афіцыйную пазіцыю Украіны наконт таго, што Беларусь не павінна далей заставацца ў сферы ўплыву РФ.
😨 На Палессі гарэлі балоты каля Прыпяці
У распараджэнні @radiosvaboda апынуліся спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць маштаб пажару.
🔍 Чытайце болей на нашым сайце
💬 «Без яе выжыць будзе вельмі вельмі вельмі цяжка»
Зяленскі назваў «крытычна важнай» вайсковую падтрымку Украіны з боку ЗША.
Ён дадаў, што не хоча нават думаць, што ЗША і Украіна не будуць стратэгічнымі партнёрамі, і што давядзецца ваяваць супраць Расеі без амерыканскай падтрымкі.
📍Болей падрабязнасцей шукайце на нашай старонцы
💬 «Людзі ў Беларусі жывуць і баяцца, але ў іх ёсць магчымасць хоць алкаголю нейкага выпіць і троху расслабіцца. У турме такой магчымасці няма»
Былы палітвязень Сяргей Гунь расказаў у размове з нашым карэспандэнтам пра свае спробы суіцыду ў калоніі, аднаўленне псіхікі пасля выпрабаванняў, пра мару вярнуцца да ўлюбёнага музычнага інструменту і стварыць пад Варшавай экавёску з інкубатарам.
👀 Чытайце вялікае інтэрв'ю на нашай старонцы
😶 Беларускі чыноўнік: «Радыяцыйная абстаноўка ў Гомельскай вобласці стабільная»
Пра гэта пасля атакі дрона на Чарнобыльскую АЭС заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення ў справе праблемаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкаму Дзмітрый Руткоўскі. Паводле словаў чыноўніка, магутнасць дозы гама-выпраменьвання адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.
Верыце словам Руткоўскага?