belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

👩‍🏫 «Дзеля таго, каб дзеці вучыліся па-беларуску, маці з дзецьмі прыехала з Польшчы ў Батумі»

Беларуская школа ў Батумі адкрылася ўвосень 2023 года. Праект атрымаўся ўнікальны, бадай што іншага такога няма і ў іншых краінах.

Паразмаўлялі з заснавальніцай навучальнай установы Аксанай Акуневіч пра школу і захаванне беларускай ідэнтычнасці.

Пачытайце размову на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💃🏼 Дасканалае адчуванне рытму!

Гэты папугай стаўся сапраўднай зоркай сацсетак, і вось чаму!

Читать полностью…

Белсат

🤯 Трамп заявіў, што няма неабходнасці, каб у перамовах аб спыненні вайны ўдзельнічаў прэзідэнт Украіны

«Я не думаю, што ён [Уладзімір ЗяленскіЗяленскі] вельмі важны для ўдзелу ў нарадах, калі шчыра. Калі Зяленскі сказаў, што яго не запрасілі на сустрэчу, я маю на ўвазе, што гэта не было прыярытэтам, бо ён так кепска справіўся з перамовамі дагэтуль»,


- сказаў Трамп.

На пачатку гэтага тыдня высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі сустрэліся з расейскімі калегамі ў Саудаўскай Аравіі. Украінцаў на сустрэчы не было.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 лютага

✔️Пры якіх умовах Аб’яднаны пераходны кабінет пагадзіўся б на зняцце санкцыяў?

✔️Скандальны палкоўнік, якога некалі «праславілі» «Кіберпартызаны», будзе кіраваць менскім АМАПам замест Балабы

✔️Галоўчанка паляцеў ва Уганду. Дамовіліся, што там будзе офіс ганаровага консула Беларусі

✔️Беларусы не хочуць большай русіфікацыі, аднак і большай беларусізацыі таксама. Паразмаўлялі з сацыёлагамі, якія вывучылі «моўнае пытанне» ў беларускім грамадстве

✔️На заводзе «Луч» выпусцілі лімітаваную серыю гадзіннікаў, прысвечаную Уладзіміру Караткевічу

✔️Адразу два айчынныя рок-гурты (у выгнанні) выдалі альбомы на Дзень роднай мовы

✔️Беларускія даследчыкі высветлілі, у якім месцы першы раз надрукавалі знакамітую «Песню пра зубра»

✔️Што трэба ведаць пра парламенцкія выбары ў Нямеччыне, якія пройдуць у нядзелю

Читать полностью…

Белсат

🎧 Адразу два беларускія рок-гурты (у выгнанні) выдалі альбомы на Дзень роднай мовы

Знакамітыя музыкі з Бярозы «:B:N:» прэзентавалі альбом «20 plus», а менскі калектыў «Atesta» падараваў слухачам кружэлку з назваю «Hramadstva».

👀 Больш падрабязна – на нашым сайце

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Геапалітычныя жарсці, распаленыя Трампам, працягваюць абпальваць Украіну ды Еўропу

🔸У Менску судзяць журналіста Ігара Ільяша

🔸Сталічны АМАП займеў новага камандзіра

🔸Лукашэнка паехаў у кароўнік расказваць пра зімова-стойлавы перыяд быдла

🔸Сёння ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы

Далучайцеся да эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🎙Спецыяльна да Дня роднай мовы падрыхтавалі для вас караоке-версію легендарнага «Дзеда-барадзеда»!

Гэта фрагмент нашага навагодняга канцэрту, але гэтую песеньку спяваць можна ў любую пару году!

Збірайце сяброў, уключайце відосік ды падпявайце Маляванычу! 🙂

Читать полностью…

Белсат

😱Беларус зачыніў рысь у сябе ў хляве

Рысь занесеная ў Чырвоную кнігу, таму егеры не могуць ніякім чынам яе абясшкодзіць

Чаму так адбылося і што цяпер рабіць? Распавядаем у нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🕺 Вось што бывае, калі чалавек любіць сваю працу!

Паглядзіце, як харызматычны сурдаперакладчык з Эстоніі перакладае трэкі!

Читать полностью…

Белсат

☝️Скандальны палкоўнік, якога некалі «праславілі» «Кіберпартызаны», будзе кіраваць менскім АМАПам замест Балабы

Гэты чалавек уваходзіў у «экспертную камісію» па вызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі» і браў удзел у сутычках з актывістамі каля рэстарацыі «Поедем поедим».

👀 Чытайце вось тут, пра каго гаворка

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪 У Нямеччыне ў нядзелю пройдзе важная падзея, пра якую ўсе забыліся

На фоне гучных спрэчак Трампа з Зяленскім ды «дагаварнячку» ЗША і РФ мала хто прыгадвае пра парламенцкія выбары ў Нямеччыне. Раней гэта была б падзея нумар адзін у еўрапейскай палітыцы, але цяпер павестка трохі іншая...

☝️І ўсё ж мы лічым важным пазнаёміць вас бліжэй з гэтымі выбарамі. Хто будзе змагацца на іх за галасы выбарнікаў ды якім можа стаць новы склад Бундэстагу?

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Беларусы не хочуць большай русіфікацыі, аднак і большай беларусізацыі таксама

У сусветны Дзень роднай мовы паразмаўлялі з незалежнымі сацыёлагамі Філіпам Біканавым і Канстанцінам Несцяровічам пра тое, які лёс чакае беларускую мову ў будучыні ды як яе ўспрымаюць самі беларусы.

Для кагосьці гэта ўжо фактычна замежная мова, а хтосьці лічыць яе роднай і верыць, што яна абараняе нашую ідэнтычнасць ды ўвогуле беларускую дзяржаўнасць.

👀 Падрабязней чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🤔 Навошта да Лукашэнкі прылятаў лівійскі фельдмаршал?

Абодвух аб'ядноўвае іхны «самаабвешчаны» статус, а таксама патранаж з боку Крамля.

У такой сітуацыі кааперацыя гэтых двух персанажаў выглядае цалкам лагічнай. Тым больш, што ў Лівію з Беларусі рэгулярна пастаўляецца зброя.

👀 Глядзіце наш сюжэт з праграмы «ПраСвет» пра сувязі афіцыйнага Менску з «прарасейскім» лівійскім вайскоўцам

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі выходзіш з турмы, галава працуе зусім кепска. Бывала, бяру тэлефон, каб камусьці патэлефанаваць, а пасля 5 хвілін сяджу думаю: навошта я ўзяў тэлефон?»

Палітвязень Сяргей Гунь правёў у няволі больш за 2 гады. Цяпер ён аднаўляе фізічнае ды псіхічнае здароўе ў Польшчы, у той час як ягоная жонка робіць кар'еру ў лукашэнкаўскіх колах, спяваючы на канцэртах МУС.

🔍 Пра сваё жыццё да 2020-га года, пра затрыманне ды пра цяперашнюю мару стварыць беларускую экавёску пад Варшавай Сяргей расказаў у нашай праграме «Беларус беларусу». Глядзіце свежы выпуск проста цяпер!

🔹Таксама чытайце размову з Сяргеем у тэкставай версіі на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

◽️Пачынаецца судовы працэс над журналістам Ігарам Ільяшом

Яго вінавацяць у «дыскрэдытацыі Беларусі» і «спрыянні экстрэмізму».

Ігара Ільяша затрымалі летась у кастрычніку. Прычынаў затрымання адразу не раскрылі, пазней абстрактна паведамілі: ён нібыта «спрыяў экстрэмісцкім фармаванням» і «збіраў звесткі для замежных выведак» праз тое, што даваў каментары беларускім і ўкраінскім медыям.

Ільяш – муж палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, асуджанай на 8 гадоў і 3 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за «Здраду дзяржаве» і «Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

👆У Музеі Вольнай Беларусі пакажуць спектакль «Мая маці ў турме»

Паказ спектаклю паводле кнігі Вольгі Вялічкі адбудзецца 22 лютага. 

У аснову спектаклю пакладзеныя ўспаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў.

📍Псіхолаг Вольга Вялічка, якая працуе з дзецьмі палітзняволеных, два гады таму пачала збіраць іхныя гісторыі пра тое, як яны перажывалі гэты складаны час: спачатку ператрусы ўдома, потым затрыманне бацькоў і іхнае зняволенне.

Паводле гэтай кнігі былыя акторы Гарадзенскага драматычнага тэатру, якія пасля падзеяў 2020 года былі вымушаныя пакінуць Беларусь, разам з калегамі са Старога Віленскага тэатру зрабілі спектакль.

Читать полностью…

Белсат

😧 «У беларускіх тэатрах амаль ніхто не размаўляе па-беларуску правільна»

Так мяркуе акторка і аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш. Чаму так адбываецца?

Разбіраемся ў нашай праграме «Мова нанова».

🎬 Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!

Запарвайце каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

⭕️ У Нямеччыне намячаецца «гульня тронаў»

Якая кааліцыя складзецца па выбарах?

⭕️
«Наш шчыт і прыгажосць»

Як зберагчы мову, якая звязвае нас з Еўропай і бароніць?

⭕️ Што адбываецца з «Wildberries»?

Лукашэнка «жэстачайшэ» ўзяўся за найбагацейшую бізнесоўку Расеі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 21 лютага

▫️Распачаўся суд над журналістам Ігарам Ільяшом. Да Менскага гарадскога суду яго прыйшлі падтрымаць еўрапейскія дыпламаты

▫️За пратэсты-2020 судзілі дваіх жыхароў Фаніпаля – мужчыну і жанчыну

▫️Стаў вядомы прысуд, які вынеслі дзіцячаму анколагу Алене Шарафановіч

▫️«Спіс экстрэмістаў» стаў даўжэйшым яшчэ на 21 прозвішча

▫️«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі ініцыятыву «Вольная Беларусь», да якой мае дачыненне Зянон Пазняк

Читать полностью…

Белсат

📍Прэм'ер-міністр РБ Галоўчанка наведвае Уганду. Дамовіўся з тамтэйшымі элітамі адкрыць офіс ганаровага консула Беларусі

А намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, які таксама ўдзельнічае ў гэтым візіце, адзначыў, што Афрыка «перажывае рэнесанс» і цяпер ёй патрэбная толькі дапамога ў тэхналогіях.

👀 Чытайце больш падрабязна на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

📍Журналісты высветлілі, колькі параненых расейцаў было ў беларускіх шпіталях у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну

Звесткі абмяжоўваюцца сакавіком 2022 года. Расейскія вайскоўцы папраўлялі здароўе як мінімум у шпіталях Гомля, Мазыра ды Хойнікаў.

🔍 Больш падрабязнасцей знойдзеце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

☝️На заводзе «Луч» выпусцілі лімітаваную серыю гадзіннікаў, прысвечаную Уладзіміру Караткевічу

У продажы з'явяцца ўсяго 95 такіх гадзіннікаў. Лічба невыпадковая – сёлета спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка.

Цыферблат упрыгожвае аўтограф Караткевіча, а таксама ягоная цытата: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак».

Купіць гадзіннік можна за 1495 беларускіх рублёў. Продаж распачынаецца ўжо сёння.

📷 Фота: Onliner

Читать полностью…

Белсат

🕵️‍♂️ Злачынную сетку, што складалася з дзясяткаў грамадзянаў Беларусі ды Украіны, выкрылі ў Польшчы

Чальцы групоўкі займаліся падробкаю разнастайных польскіх дакументаў, якія пазней прадавалі ўсім ахвочым.

📍Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ МУС паказала, як сочыць за беларусамі

🔻У Менску распачалося судзілішча над Ігарам Ільяшом

🔻Летась за «палітыку» асудзілі больш за 40 няпоўнагадовых

🔻Канфлікт на «Еўрабачанні-2025»: Італія патрабуе зняць з конкурсу прадстаўніка Эстоніі

🔻Знакамітыя беларусы віншуюць гледачоў «Белсату» з Днём роднай мовы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍9 еўрапейскіх дыпламатаў прыйшлі на ганак Менскага гарадскога суду, каб выказаць салідарнасць з Ігарам Ільяшом

Палітзняволенага журналіста і мужа нашай карэспандэнткі Кацярыны Андрэевай (таксама палітзняволенай) пачалі судзіць сёння. Ігара вінавацяць у «дыскрэдытацыі Беларусі» і «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».

🔍 Чытайце па спасылцы, прадстаўнікі якіх краінаў падтрымалі Ігара

Читать полностью…

Белсат

👆«Паміж Беларуссю і Польшчаю няма мяжы. Там партал»

Бразільскі комік Элізэў Роза-малодшы жартуе пра Беларусь часам больш трапна, чым беларускія стэндаперы.

Сабралі для вас некалькі ягоных жартаў, паслухайце!

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 21 лютага

Долар апусціўся яшчэ на 1,5 капейкі, а расейскі рубель вырас амаль на палову капейкі. Па еўра гандляванні сёння не адбываліся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🔍 Беларускія даследчыкі высветлілі, у якім месцы першы раз надрукавалі знакамітую «Песню пра зубра»

Праўда, вялікага адкрыцця яны не зрабілі. Бо польскія навукоўцы, як аказалася, пра гэты факт ведалі ўжо даўно 💁🏻‍♂️

📍Чытайце па спасылцы, дзе месціцца гэтая лакацыя

Читать полностью…

Белсат

☝️Як беларуска змагаецца за тое, каб на «Amazon» можна было выдаваць кнігі на роднай мове

Марыя Грыц параўноўвае сэрвіс «Amazon KDP» са з’яўленнем друкарскага станка і рэвалюцыяй у кнігавыданні. Толькі вось выдаваць нешта па-беларуску там пакуль немагчыма. Хаця іншых «малых» моваў (кшталту каталанскай, люксембургскай ці шатландскай гэльскай) – хапае.

🔍 Чытайце болей пра ініцыятыву Марыі па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔺Уладзімір Зяленскі: «Украіна гатовая да моцнага, сапраўды выгаднага пагаднення з прэзідэнтам ЗША аб інвестыцыях і бяспецы»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 лютага сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Злучаных Штатаў Кітам Келагам. Як прайшла сустрэча?

Распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце!

Читать полностью…
Подписаться на канал