Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💱Курсы валютаў 21 лютага
Долар апусціўся яшчэ на 1,5 капейкі, а расейскі рубель вырас амаль на палову капейкі. Па еўра гандляванні сёння не адбываліся.
#курсывалютаў
🔍 Беларускія даследчыкі высветлілі, у якім месцы першы раз надрукавалі знакамітую «Песню пра зубра»
Праўда, вялікага адкрыцця яны не зрабілі. Бо польскія навукоўцы, як аказалася, пра гэты факт ведалі ўжо даўно 💁🏻♂️
📍Чытайце па спасылцы, дзе месціцца гэтая лакацыя
☝️Як беларуска змагаецца за тое, каб на «Amazon» можна было выдаваць кнігі на роднай мове
Марыя Грыц параўноўвае сэрвіс «Amazon KDP» са з’яўленнем друкарскага станка і рэвалюцыяй у кнігавыданні. Толькі вось выдаваць нешта па-беларуску там пакуль немагчыма. Хаця іншых «малых» моваў (кшталту каталанскай, люксембургскай ці шатландскай гэльскай) – хапае.
🔍 Чытайце болей пра ініцыятыву Марыі па спасылцы
🔺Уладзімір Зяленскі: «Украіна гатовая да моцнага, сапраўды выгаднага пагаднення з прэзідэнтам ЗША аб інвестыцыях і бяспецы»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 лютага сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Злучаных Штатаў Кітам Келагам. Як прайшла сустрэча?
Распавядаем у нашым артыкуле, пачытайце!
🤔Пры якіх умовах Аб’яднаны пераходны кабінет пагадзіўся б на зняцце санкцыяў?
Сваю пазіцыю Кабінет апублікаваў 21 лютага. Адносна зняцця санкцыяў Кабінет назваў тры перадумовы:
1. Рэжым Лукашэнкі павінен цалкам спыніць палітычныя рэпрэсіі.
2. Рэжым Лукашэнкі павінен вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць іх крымінальны і адміністратыўны пераслед, адмяніць незаконныя прысуды. Вызваленым палітвязням павінен быць дадзены выбар: застацца ў Беларусі ці выехаць за яе межы.
3. Палітычная і грамадская дзейнасць, праца незалежных СМІ павінны быць цалкам дэкрыміналізаваныя. У Рэспубліцы Беларусь павінна быць адноўленае дзеянне прававой сістэмы, якая забяспечвае належную павагу да правоў чалавека.
Пры выкананні гэтых умоваў «частка санкцыяў ЗША можа быць паэтапна прыпыненая, каб пераканацца ў тым, што рэжым належным чынам выконвае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы».
💥 #галоўнае за 20 лютага
✔️Пазняк і Шарэнда-Панасюк завочна паспрачаліся. Усё пачалося вось з гэтых словаў Зянона. А вось што яму адказала Паліна
✔️Лукашэнкаўцы хочуць аднавіць «вайсковую дыпламатыю» з Польшчай? Палякі, праўда, насустрач пакуль не ідуць
✔️Ваяры Палка Каліноўскага ўзнялі БЧБ-сцяг на ўездзе ў Пакроўск
✔️У Міністэрстве абароны РБ расказалі пла планы чарговых сумесных вучэнняў з расейцамі
✔️Што адбываецца ў беларускіх спецшколах для падлеткаў?
✔️Ракета Ілана Маска, падобна, развалілася над Польшчай
✔️Вугоршчына заявіла, што не падтрымае новых санкцыяў супраць РФ і РБ
✔️Магілёўская мытня спыніла грузавік з 35 тонамі бульбы, якія вёз да сябе на радзіму грамадзянін РФ
🤔 Лукашэнкаўцы хочуць аднавіць «вайсковую дыпламатыю» з Польшчай?
Сёння стала вядома, што Беларусь на афіцыйным узроўні прапанавала Польшчы ладзіць узаемныя інспекцыі на тэрыторыі адна адной на глыбіню да 80 кіламетраў.
👀 Што гэта можа азначаць? Разбіраемся на нашай старонцы
💁🏻♂️ У кулуарах ЗША і Лукашэнка нібыта дамаўляюцца пра вызваленне палітвязняў. Але Эдуарда Бабарыку ўзяліся чарговы раз судзіць. Як так?
Мы спыталі ў прадстаўніка каманды Віктара Бабарыкі Івана Краўцова, якою ён бачыць гэтую сітуацыю.
📍Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Працягваем сачыць за падзеямі вакол Трампа, Зяленскага ды магчымых мірных перамоваў
🔸У верасні ў Беларусі зноў пройдуць вучэнні з удзелам тысяч расейскіх вайскоўцаў
🔸Улады ўзяліся за Wildberries: а што з іншымі маркетплейсамі ў Беларусі?
🔸Сілавікі ўзяліся за атачэнне «стукачкі» Бондаравай
🔸Лёс «Белсату» абмяркоўваюць у польскім Сейме
Далучайцеся да эфіру ⤵️
✍️ Як адзначыць дзень роднай мовы?
Акторка і аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш запрапанавала адразу некалькі простых ідэяў, якія пасуюць кожнаму
«Вітаю», «дзякуй», «калі ласка», «на здароўе», «смачна есці» – проста ўзяць пяць расейскіх словаў, якія вы сёння заменіце беларускімі
🥔 Магілёўская мытня спыніла грузавік з 35 тонамі бульбы. Расеец вёз іх да сябе на радзіму
Цяпер Камітэт дзяржкантролю разгледзіць пытанне пра прыцягненне грамадзяніна РФ да адміністратыўнай адказнасці.
📍Чытайце, у чым справа, па спасылцы
🤔 Мы думаем, што спорт – гэта бег, футбол, ці хакей
Але на Сіцыліі ўсё значна больш элегантна 😃
Паглядзіце на старажытную традыцыю!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Лукашэнкаўцы запланавалі чарговае судзілішча над Эдуардам Бабарыкам
🔻У Беларусь на вучэнні зноў прыедуць тысячы расейскіх вайскоўцаў
🔻Пад коламі аўталаўкі загінуў пенсіянер
🔻Каманда Трампа другі дзень запар крытыкуе Зяленскага
🔻Расейцы ўдарылі КАБамі па жылым доме ў Херсоне
🔻Каля берагоў Аўстраліі загінула сотня кітоў
🔻Ілля Шкурын афіцыйна стаў гульцом варшаўскай «Легіі»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Два заснаваныя беларусамі стартапы, што выкарыстоўваюць штучны інтэлект, увайшлі ў топ-10 найперспектыўнейшых у Польшчы
На гэта звярнуў увагу mostmedia.io.
Рэйтынг быў складзены парталам Eu-startups.com. Адна з кампаніяў, што патрапіла ў спіс, мае назву Cropler і распрацоўвае праграмы для адсочвання стану пасеваў на палях. На падставе гэтых звестак можна рабіць высновы пра неабходнасць выкарыстання тых ці іншых угнаенняў ці хімічных сродкаў для павышэння ўраджайнасці.
Другі праект – Plain. Ён прапануе AI-праграму для падбору мэблі згодна з бюджэтам ды пажаданнямі кліентаў.
💁🏻♂️ РБ і РФ зноў запланавалі вучэнні
Яны адбудуцца ў сярэдзіне верасня. Памочнік міністра абароны Беларусі заявіў, што цяпер разглядаецца варыянт запрасіць на вучэнні прадстаўнікоў дзяржаваў АБСЕ.
👀 Болей інфармацыі шукайце на нашым сайце
🤔 Навошта да Лукашэнкі прылятаў лівійскі фельдмаршал?
Абодвух аб'ядноўвае іхны «самаабвешчаны» статус, а таксама патранаж з боку Крамля.
У такой сітуацыі кааперацыя гэтых двух персанажаў выглядае цалкам лагічнай. Тым больш, што ў Лівію з Беларусі рэгулярна пастаўляецца зброя.
👀 Глядзіце наш сюжэт з праграмы «ПраСвет» пра сувязі афіцыйнага Менску з «прарасейскім» лівійскім вайскоўцам
💬 «Калі выходзіш з турмы, галава працуе зусім кепска. Бывала, бяру тэлефон, каб камусьці патэлефанаваць, а пасля 5 хвілін сяджу думаю: навошта я ўзяў тэлефон?»
Палітвязень Сяргей Гунь правёў у няволі больш за 2 гады. Цяпер ён аднаўляе фізічнае ды псіхічнае здароўе ў Польшчы, у той час як ягоная жонка робіць кар'еру ў лукашэнкаўскіх колах, спяваючы на канцэртах МУС.
🔍 Пра сваё жыццё да 2020-га года, пра затрыманне ды пра цяперашнюю мару стварыць беларускую экавёску пад Варшавай Сяргей расказаў у нашай праграме «Беларус беларусу». Глядзіце свежы выпуск проста цяпер!
🔹Таксама чытайце размову з Сяргеем у тэкставай версіі на нашым сайце
◽️Пачынаецца судовы працэс над журналістам Ігарам Ільяшом
Яго вінавацяць у «дыскрэдытацыі Беларусі» і «спрыянні экстрэмізму».
Ігара Ільяша затрымалі летась у кастрычніку. Прычынаў затрымання адразу не раскрылі, пазней абстрактна паведамілі: ён нібыта «спрыяў экстрэмісцкім фармаванням» і «збіраў звесткі для замежных выведак» праз тое, што даваў каментары беларускім і ўкраінскім медыям.
Ільяш – муж палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, асуджанай на 8 гадоў і 3 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за «Здраду дзяржаве» і «Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
#рэпрэсіі
👆«Міралюбныя заявы Міністэрства абароны Беларусі на адрас Польшчы – перакідванне адказнасці за агрэсіўныя паводзіны на Захад»
Павел Латушка пракаментаваў заяву начальніка дэпартаменту міжнароднай вайсковай супрацы Беларусі Валерыя Равенкі пра тое, што Беларусь запрасіла Польшчу да ўзаемных інспекцыяў на глыбіню 80 км:
«Калі яны патрабуюць доступу да краінаў NATO – Польшчы, Літвы і Латвіі – углыб на 80 км, я лічу, што гэта выведка на мясцовасці»,
Добрай пятніцы, сябры!
Сёння – Дзень роднай мовы.
А мы вам прынеслі ранішнюю прэсу. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️У Берасці сілавікі прыйшлі з ператрусам да паплечніка даносчыцы Бондаравай
Ён выказаў версію, што прычынай візіту сілавікоў да яго стаў данос.
✔️ «Застаецца толькі адабраць у беларусаў у рэгіёнах пашпарты, каб яны не змаглі з’ехаць»
Як улады ўтрымліваюць працаўнікоў доўгатэрміновымі дамовамі і да чаго гэта вядзе.
✔️«Дзяржава забірае ў бацькоў манаполію на выхаванне»
Каго выхоўваюць закрытыя спецшколы ў Беларусі.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 20 лютага
▫️Эдуарда Бабарыку зноў судзяць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▫️У беларускіх ВНУ сочаць за студэнтамі, а потым пішуць пра гэта справаздачы Качанавай
▫️Фігурантаў справы аб падрыве самалёта ў Мачулішчах залучылі ў спіс «тэрарыстаў»
▫️У Гомлі судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» былога кіраўніка дылера ўкраінскай кампаніі
▫️Роўна год таму ў зняволенні памёр палітвязень Ігар Леднік
Пад пагрозаю магілы беларускіх дзеячаў у Беластоку
На могілках Усіх Святых спачываюць дзеячы, якія прысвяцілі сваё жыццё захаванню беларускай мовы, традыцый і ідэнтычнасці. Аднак у іх не засталося сваякоў, якія маглі б аплаціць арэнду месца спачыну. А аплата на ўтрыманне магілаў патрэбная кожныя 20 гадоў.
Беларускія актывісты пачалі збор сродкаў, каб месцы захавання не былі аддадзеным пад новыя пахаванні. Падрабязнасці глядзіце ў нашым сюжэце.
🙈 Беларуская крама адзення паказала, як прыцягнуць увагу
Відэа ўжо сабрала больш за 2 мільёны праглядаў
Паглядзіце!
❤️ Ваяры Палка Каліноўскага ўзнялі БЧБ-сцяг на ўездзе ў Пакроўск
У сваім ТГ-канале яны заявілі, што гэта зроблена ў памяць пра беларуску Марыю Зайцаву (якая загінула ў баях менавіта за гэты горад) ды іншых нашых суайчыннікаў, што аддалі жыцці за Украіну.
🔹Паліна Шарэнда-Панасюк адказала Зянону Пазняку на прэтэнзіі
Допіс ад імя жонкі апублікаваў у Facebook Андрэй Шарэнда:
«Выратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў: перад такім фактам паставілі нас каты: памілоўка + інтэрв'ю + паперка аб супрацоўніцтве. Толькі так, адным пакетам. Ніякіх іншых варыянтаў. Я напісала паперу пад дыктоўку 24 снежня 2024 і 3 лютага 2025, не ў 2010-х, не ў 2021 ці 2023. Прайшоўшы 270 пачварных дзён тэрору ШІЗА, год ПКТ і дзясяткі пякельных этапаў.
Сп. Зянон! Есць усё ж яшчэ адзін метад выратавання закладнікаў – калі хтосьці прапаноўвае сябе на іхнае месца. У лукашысцкіх лагерах смерці засталіся Вікторыя Кульша, Вольга Маёрава, Алена Гнаўк.
Калі Лукашэнка такі міласэрны, калі прыслухоўваецца да вас – прапануйце сябе на іх месца. Паспытайце таго, праз што рэжым прапусціў іх, і тады, калі застанецеся жывыя, здаровыя, пры розуме, не ўзненавідзіце ўвесь свет, мы абмяркуем з вамі маральныя бакі пытання».
💬 «Для нас ідэальным варыянтам было б, каб гэтыя вучэнні ўвогуле не адбыліся»
На восень у Беларусі запланаваныя вучэнні «Захад-2025», падчас якіх у нашу краіну зноў прыбудуць тысячы расейскіх вайскоўцаў. Ці сапраўды гэта будуць проста вучэнні? Або ж Украіне, Літве ды Польшчы варта непакоіцца, што можа паўтарыцца трагічная гісторыя 2022-га году?
Ці будуць абмяркоўваць Беларусь на будучых мірных перамовах, а таксама хто можа ўздымаць на іх пытанне сітуацыі ў нашай краіне?
👀 Глядзіце размову Сяргея Пелясы і Вадзіма Кабанчука, дзе яны абмяркоўваюць усе гэтыя пытанні (і шмат чаго яшчэ)
🫶 Беларусы «захапілі» сацсетку Threads!
Атрымліваецца міла і часам вельмі смешна. Сабралі самае цікавае з таго, што пішуць людзі ☝️
✍️ Дыктоўка на «Белсаце» – праверце сваё веданне беларускай мовы разам з намі!
Яе заўтра зачытае ў нашым эфіры пісьменніца Святлана Курс. Тэкст дыктоўкі базуецца на артыкуле Цёткі «Шануйце роднае слова!» 1914 года.
📍Дыктоўка адбудзецца адразу пасля «Аб'ектыву», каля 20:30 беларускага часу (18:30 паводле польскага часу і 19:30 паводле літоўскага).
🔍 Сацыёлагі вывучылі розныя «тыпы» беларусаў. І паспрабавалі вылучыць сярод іх нейкія агульныя каштоўнасці
Праз 5 гадоў пасля падзеяў 2020-га беларускае грамадства па-ранейшаму застаецца падзеленым, хоць цяпер гэта і не адчуваецца так востра, як раней. І ўсё ж павінна быць нешта, што нас яднае, акрамя наяўнасці сіняга пашпарту з «вянком»?
📍Чытайце пра вынікі даследавання па спасылцы
🌍 Менск 100 гадоў таму: штучны інтэлект вяртае мінулае да жыцця
Аўтар Яўген Юшкін стварыў унікальны відэапраект, у якім выкарыстаў штучны інтэлект для аднаўлення гістарычных фота
🎥 Паглядзіце і адчуйце, як Менск жыў 100 гадоў таму ☝️