Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🦾 Украінскія ветэраны з пратэзамі паказалі новую калекцыю
Такое незвычайнае дэфіле арганізаваў модны дом Andreas Moskin. Усе мадэлі – удзельнікі баявых дзеянняў.
📌 «Такія сітуацыі ёсць». Міністр унутраных спраў Літвы распавёў пра спробы вярбоўкі беларускімі сілавікамі грамадзянаў Літвы
Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч у інтэрв'ю Delfi распавёў аб праблемах, з якімі сутыкаецца яго краіна ў сувязі з дзеяннямі ўладаў Аляксандра Лукашэнкі. А таксама адказаў на пытанні аб становішчы беларусаў у Літве.
📌 Сталі вядомыя дэталі здзелкі па рэсурсах, якую ЗША прапанавалі Украіне
Трамп патрабуе ад Украіны «пакрыць» ЗША $500 млрд у выглядзе рэдказямельных металаў. У дакуменце пазначана, што Злучаныя Штаты забяруць 50% ад бягучых даходаў, што атрымліваюцца Украінай ад здабычы рэсурсаў, і 50% ад фінансавага кошту « усіх новых ліцэнзій, выдадзеных трэцім асобам», для будучай манетызацыі рэсурсаў.
У пагадненні таксама гаворыцца, што «па ўсіх будучых ліцэнзіях ЗША будуць мець пераважнае права на куплю карысных выкапняў». Пры гэтым велізарная частка радовішчаў, у тым ліку сланцавага газу, знаходзіцца на акупаваным Данбасе або ў зоне актыўных баявых дзеянняў.
Паводле выдання The Telegraph, умовы гэтай дамовы азначаюць «бестэрміновую эканамічную каланізацыю» Украіны з боку ЗША і горшыя за санкцыі супраць Германіі і Японіі пасля 1945 года
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусь, імаверна, ізноў заляталі расейскія беспілотнікі
✔️У Менску сілавікі будуць шукаць гэтак званых дармаедаў
✔️У Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы паміж Расеяй і ЗША
✔️У аэрапорце Таронта адбылася авіякатастрофа
✔️Пагаршэнне стану палітвязня Ігара Карнея
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️ «Тысячы беларусаў былі б радыя такой падтрымцы»
Былы палітвязень Сергій Мельянец далучыўся да дабрачыннай акцыі, арганізаванай адным з польскіх фондаў. Па харчовую дапамогу па яго запрашэнні прыходзяць цяпер сотні беларусаў і ўкраінцаў.
👉 «Белсат» пагутарыў з Сергіем пра ініцыятыву.
💱Курсы валютаў 18 лютага
Долар крыху страціў. Еўра і расейскі рубель нязначна падраслі.
#курсывалютаў
😢 «Мы не маем права адварочвацца ад іх пакут»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Зазулінская паведаміла пра сурʼёзныя праблемы са здароўем Вольгі Маёравай.
Паводле Зазулінскай, палітзняволеная можа цалкам страціць зрок. У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты.
#рэпрэсіі
🙈 А што, так было можна? У Кітаі хлопчык папрасіў арыштаваць яго бацьку, бо той забраў ягоны грашовы падарунак
Хлопчык патэлефанаваў у паліцыю і сказаў: «У маім доме дрэнны хлопец, і ён скраў мае грошы». Калі паліцэйскія прыбылі, іх сустрэў радасны малы і паказваў пальцам на бацьку з просьбай неадкладна арыштаваць яго.
Мужчына патлумачыў, што сын пасварыўся з ім праз тое, што хацеў самастойна захоўваць падораныя грошы. Калі бацька адмовіў, хлопчык прыгразіў, што выкліча паліцыю.
😁 У выніку, паліцэйскія дамовіліся з маленькім банкірам, што ён дазволіць свайму тату захаваць грошы, а калі яны яму спатрэбяцца, то проста папросіць выдаць яму патрэбную суму і запіша свае выдаткі.
У Кітаі існуе навагодняя традыцыя – дарыць знаёмым, блізкім і дзецям чырвоныя канверты з грашыма – хунбао. Такі падарунак потым звычайна захоўваецца ў бацькоў, калі дзеці занадта маленькія, каб самастойна распараджацца фінансамі. Аднак у гэтым выпадку нешта пайшло не так.
Дарэчы, для Беларусі гэта натуральная сітуацыя. Прынамсі была раней. Бацькі звычайна самі распараджаліся грашовымі падарункамі сваіх дзяцей.
А вы забіраеце грошы падораныя вашым дзецям на сховішча? Падзяліцеся ў каментарах 👇
Макрон абмеркаваў з Зяленскім і Трампам мір ва Украіне
Прэзідэнт Францыі нагадаў пра Менскія пагадненні і падкрэсліў, што новае ўрэгуляванне не павінна іх паўтарыць:
«Расея павінна спыніць сваю агрэсію, і гэта павінна суправаджацца моцнымі і надзейнымі гарантыямі бяспекі для ўкраінцаў. Ёсць рызыка, што гэтае спыненне агню скончыцца гэтак жа, як Менскія пагадненні».
Пасля размовы Зяленскі адзначыў, што з Макронам у іх «агульнае бачанне»:
«Павінны быць надзейныя, моцныя гарантыі бяспекі. Любы іншы варыянт без такіх гарантый, напрыклад, хісткае спыненне агню, стане чарговым падманам з боку Расеі і прадвесцем новай расейскай вайны супраць Украіны ці іншых краін Еўропы», — пракаментаваў Зяленскі.
Тым часам, 17 лютага ў Парыжы адбыўся экстранны саміт еўрапейскіх лідараў, скліканы Макронам.
Самалёт з 80 пасажырамі на борце зваліўся ў Канадзе
Ніхто не загінуў, але 18 чалавек атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся з-за моцнага ветру пасля буры.
Раней у панядзелак у аэрапорце Лестара Пірсана ў Таронта (дзе здарылася крушэнне) паведамлялі пра моцны вецер і нізкую тэмпературу. У мінулыя выходныя там выпала больш за 22 сантыметры снегу.
🎶 Гурт Relikt прэзентаваў новы сінгл
Трэк пад назвай «Сцізорык» можна паслухаць 👉 тут
🦭 Так! Гэта мілата дня!
Паглядзіце на гэтых цюленяў з Японіі
і паўтарайце так сама часцей 🤭
🤔 «Беларусь з'яўляецца часткай здзелкі» у перамовах па Украіне
Кіраўнік канферэнцыі Крыстаф Гойсген назваў яе «у некаторым сэнсе еўрапейскім жахам». А прамову прадстаўнікаў ЗША апісваюць фразай «халодны душ» – некаторыя ўжо разважаюць ці гэта «канец NATO» ці «канец эры» саюзу ЗША і Еўропы.
👉 «Белсат» абмеркаваў з экспертамі вынікі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Перамовы ЗША і Расеі ў Саудаўскай Аравіі. Зяленскі: Украіна іх не прызнае. Што з Беларуссю?;
🔸У Парыжы распачынаецца саміт лідараў краінаў Еўразвязу;
🔸«Чэсныя» бізнесоўцы. Лукашэнка сабраў нараду з прадпрымальнікамі;
🔸Пазняк: рэжым вызваліць Кацю Андрэеву і Паўла Мажэйку;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
📌 «Украіна не будзе ўдзельнічаць»
Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў ААЭ заявіў, што Украіна не ведала пра перамовы ЗША і Расеі ў Саудаўскай Аравіі, таму не прыме ў іх удзел:
«Украіна не будзе ўдзельнічаць. Украіна пра гэта нічога не ведала. <…> Мы не можам прызнаваць нейкія рэчы ці нейкія дамоўленасці пра нас без нас. І мы не будзем такія дамоўленасці прызнаваць»
🧛♂️ Ілан Маск знайшоў у базе атрымальнікаў сацыяльнай дапамогі мільёны «вампіраў»
У табліцы, апублікаванай Маскам у Х, паказана, што ўзрост:
▪️3,9 млн атрымальнікаў складае ад 130 да 139 гадоў
▪️3,5 млн – ад 140 да 149 гадоў
▪️1,3 млн – ад 150 да 159 гадоў
▪️А адзін грамадзян быў нават аднесены да ўзроставай групы ад 360 да 369 гадоў.
Маск назваў сістэму сацвыплат «найбуйнейшым махлярствам у гісторыі» і пажартаваў, што, магчыма, гэта вампіры:
«Магчыма, «Змярканне» – гэта рэчаіснасць, і ёсць куча вампіраў, якія атрымліваюць сацыяльныя дапамогі?»
🪂 У Індыі студэнт баяўся спазніцца на экзамен і паляцеў туды на параплане
Студэнт першага курса бізнес-школы працаваў у кіёску, калі яму патэлефанаваў аднагрупнік і паведаміў, што экзамен перанеслі на больш ранні час. У хлопца заставалася літаральна 10 хвілін, каб дабрацца да аўдыторыі, а дарога з-за коркаў заняла б значна больш.
🤩 Каб дакладна паспець, студэнт падняўся на пагорак да мясцовага эксперта па парапланах і за яго дапамогай за пяць хвілін даляцеў да каледжа. Паводле яго слоў, ён зайшоў у аўдыторыю роўна ў той момант, калі раздавалі бланкі.
📌 Беларус і ўкраінец, якія жывуць у Польшчы, перавезлі ад беларуска-польскай мяжы да Германіі дзясяткі мігрантаў
Як паведамляе MOST, абвестку гэткай працы мужчыны знайшлі ў інтэрнэце і вырашылі падзарабіць. Невядомыя пакуль асобы перадавалі мужчынам каардынаты месцаў у памежнай паласе, дзе тыя мусілі забіраць мігрантаў.
Цяпер 34-гадовы беларус Іван Б. і 51-гадовы ўкраінец Аляксей В. перабываюць у ізалятары і чакаюць суда
🤯 Паміж лаваю і снегам на сноўбордзе
Паглядзіце эпічнае відэа!
🤔 «Мы вельмі хочам развіваць супрацу з вамі»
З візітам у Менск прыляцеў Вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Белькасім Хафтар. У аэрапорце яго асабіста сустракаў кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель.
У Менск лівійскага генерала і іншых членаў дэлегацыі даставілі з Бенгазі на самалёце Лукашэнкі Boeing 737−800.
Да чаго такая пашана?
😢 Ігар Карней схуднеў на 15 кілаграмаў і мае праблемы з сэрцам
Палітзняволены са снежня 2024 году знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА. Як піша Радыё Свабода са спасылкай на «дасведчаную крыніцу, з магілёўскага СІЗА», Карнея на некалькі дзён прывозілі ў СІЗА КДБ у Менску, а потым зноў вярнулі ў Магілёў. На ўмовы ў камеры ён не скардзіцца, шмат чытае і размаўляе з сукамернікамі. З ім няма тэлефоннай сувязі, але лісты даходзяць.
«Пісаў, што ў СІЗА КДБ трапіў да лекара і там паслухалі сэрца, пацвердзілі, што не вельмі роўны рытм, выпісалі валяр’янкі. Яшчэ напісаў, што пасля шклоўскай калоніі палягчэў на 15 кг, зараз трохі ад’ядаецца ў Магілёве»
🤔 У Барысаве з аўкцыёну хацелі прадаць жывыя дрэвы і кусты, але без зямлі
Прадпрыемства з Барысава, прызнанае банкрутам, выставіла на аўкцыён дрэвы без тэрыторыі, на якой яны знаходзяцца.
Першы лот – 78 раслін – ацэнены ў 28 170 рублёў са старту таргоў. У яго ўвайшлі драбналістыя ліпы, бальзамічныя таполі, павіслыя бярозы, два ясені, адна яблыня, адна белая вярба, а таксама кусты.
Яшчэ адзін лот – шэсць ліпаў і некалькі кустоў пузыраплодніка. Ягоны стартавы кошт склаў 4 563 рублі.
Ахвотных на гэткія лоты не знайшлося. Аднак, як адзначана на сайце, прадавец можа выставіць лот на паўторныя таргі
Дэлегацыі ЗША і Расеі пачалі абмяркоўваць урэгуляванне міру ва Украіне
Расейскі бок прадстаўляюць памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў і кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў. З боку ЗША ўдзельнічаюць дзяржсакратар Маркаў Руб’ёў, дарадца Трампа па нацбяспецы Майк Уолтц і спецпасланнік Белага дому на Блізкім Усходзе Стыў Уіткоф.
Саудаўскую Аравію за перамоўным сталом прадстаўляюць міністр замежных спраў Фейсал бен Фархан Аль Сауд і дарадца па нацбяспецы Мусаід бен Мухамед аль-Айбан.
Адна з запланаваных тэмаў — арганізацыя асабістай сустрэчы Пуціна і Трампа.
Ноччу беспілотнікі атакавалі авіябазу расейцаў у Сірыі
Гэтая база ў Хмейміне засталася пад кантролем Расеі пасля падзення рэжыму Асада. Паводле Z-каналаў, атаку маглі ажыццявіць ісламісты з групоўкі «Хайят Тахрыр аш-Шам».
Расея дагэтуль мае дзве базы ў Сірыі: авіябаза ў Хмейміне і марская ў Тартусе. Як піша выданне Bloomberg, новая сірыйская ўлада дазволіла ім застацца, каб тыя дапамагалі змагацца з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы».
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Рэжым заявіў, што даходы беларусаў выраслі максімальна за 10 гадоў
Белстат падлічыў рэальныя грашовыя даходы насельніцтва і паведаміў пра рэкордныя за апошнія гады тэмпы росту. Колькі, паводле ведамства, яны складаюць — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 Сына вагнераўца затрымалі ў Менску
Ягоны бацька ваюе ва Украіне пасля таго, як быў завербаваны з калоніі ў ПВК «Вагнер». За што сілавікі Лукашэнкі арыштавалі яго сына — чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Зянон Пазняк: вызваленне палітвязняў адбылося «праз перамовы з тэрарыстамі»
Палітык ацаніў вызваленне палітвязняў у Беларусі і распавёў, каго могуць выпусціць на волю наступным. Чытайце на нашай старонцы праз VPN.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 17 лютага
✔️ Украінскія дроны ўчынілі пажар на расейскім нафтазаводзе
✔️ Яўген Дудкін распавёў «Белсату», што сапраўды супрацоўнічаў з КДБ
✔️ Ці дапаможа ўтрымаць лекараў ад эміграцыі падвышэнне заробкаў
✔️ Як накіраваць частку сваіх падаткаў у Польшчы на дабрачыннасць
✔️ У Расею вяртаюцца Visa і Mastercard
✔️ Літва прапанавала правяраць на паліграфе замежнікаў
✔️ МУС Беларусі запусціла паслугу целаахоўніка
✔️ У ЗША стварылі памаду са смакам бульбы фры
✔️ Швецыя гатовая адправіць сваіх міратворцаў ва Украіну
✔️ Украіна не будзе ўдзельнічаць у перамовах паміж ЗША і Расеяй
✔️ Мінабароны ЗША забараніла дзіцячую кнігу Джуліанны Мур
#рэпрэсіі:
▪️ Сёння пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Наталлі Наважылавай
▪️ Сына вагнэраўца затрымалі ў Менску за дапамогу легіёну «Свабода Расеі»
▪️ Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць «BYSOL»
▪️У Менску пройдуць рэйды па пошуку «дармаедаў»
🤬 У Менску пройдуць рэйды па пошуку «дармаедаў»
Ва ўсіх раёнах Менску пройдуць «пазапланавыя адпрацоўкі» з мэтай выяўлення «працаздольных асобаў, не занятых у эканоміцы». Такі загад даў міліцыі міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў падчас нарады ў Менгарвыканкаме.
Будзе ўзмоцнены кантроль за тымі, хто атрымлівае заробак у канвертах. Асобная ўвага будзе нададзеная таксама тым, хто працуе за мяжой.
Тых, хто не працуе па прычыне алкагольнай ці наркатычнай залежнасці, адправяць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
📌 Пры допыце непаўналетніх – абавязковая прысутнасць псіхолага. Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у Крымінальны кодэкс
Напрыклад, па «наркатычным» артыкуле 328 прадугледжваецца ўвядзенне альтэрнатыўнага пакарання ў выглядзе арышту і абмежавання волі. А крымінальныя справы аб парушэнні правілаў дарожнага руху, якое пацягнула прычыненне шкоды блізкім сваякам ці чальцам сям’і вінаватага ў ДТЗ, будуць узбуджацца толькі паводле заявы пацярпелых.
👉 Якія яшчэ змены былі ўнесеныя ў КК РБ чытайце ў нашым артыкуле
😳 Мінабароны ЗША забараніла дзіцячую кнігу Джуліанны Мур
Пра гэта сама акторка паведаміла ў Instagram.
Як піша Deadline, кніга «Трускаўка з вяснушкамі» была забароненая падчас нядаўняй чысткі літаратуры пасля ўказа Трампа супраць разнастайнасці ў войску. Кніга актрысы будзе забароненая ў школах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства абароны.
Па словах Мур, яна «засмучаная», што такое адбываецца «у краіне, дзе свабода слова з'яўляецца канстытуцыйным правам»:
««Трускаўка з вяснушкамі» – гэта паўаўтабіяграфічная гісторыя пра сямігадовую дзяўчынку, якая не любіць свае вяснушкі, але ўрэшце вучыцца з імі жыць, калі разумее, што яна не такая, як усе астатнія. Гэтую кнігу я напісала для сваіх дзяцей і для іншых дзяцей, каб нагадаць ім, што ўсе мы змагаемся, але нас абʼядноўвае наша чалавечнасць і наша супольнасць»Читать полностью…
🦊 Гэтая ліса лезе на дрэва па сала
Калі ў душы ты трошачкі птушачка…
Паглядзіце!