Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 20 лютага
✔️Пазняк і Шарэнда-Панасюк завочна паспрачаліся. Усё пачалося вось з гэтых словаў Зянона. А вось што яму адказала Паліна
✔️Лукашэнкаўцы хочуць аднавіць «вайсковую дыпламатыю» з Польшчай? Палякі, праўда, насустрач пакуль не ідуць
✔️Ваяры Палка Каліноўскага ўзнялі БЧБ-сцяг на ўездзе ў Пакроўск
✔️У Міністэрстве абароны РБ расказалі пла планы чарговых сумесных вучэнняў з расейцамі
✔️Што адбываецца ў беларускіх спецшколах для падлеткаў?
✔️Ракета Ілана Маска, падобна, развалілася над Польшчай
✔️Вугоршчына заявіла, што не падтрымае новых санкцыяў супраць РФ і РБ
✔️Магілёўская мытня спыніла грузавік з 35 тонамі бульбы, якія вёз да сябе на радзіму грамадзянін РФ
🤔 Лукашэнкаўцы хочуць аднавіць «вайсковую дыпламатыю» з Польшчай?
Сёння стала вядома, што Беларусь на афіцыйным узроўні прапанавала Польшчы ладзіць узаемныя інспекцыі на тэрыторыі адна адной на глыбіню да 80 кіламетраў.
👀 Што гэта можа азначаць? Разбіраемся на нашай старонцы
💁🏻♂️ У кулуарах ЗША і Лукашэнка нібыта дамаўляюцца пра вызваленне палітвязняў. Але Эдуарда Бабарыку ўзяліся чарговы раз судзіць. Як так?
Мы спыталі ў прадстаўніка каманды Віктара Бабарыкі Івана Краўцова, якою ён бачыць гэтую сітуацыю.
📍Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Працягваем сачыць за падзеямі вакол Трампа, Зяленскага ды магчымых мірных перамоваў
🔸У верасні ў Беларусі зноў пройдуць вучэнні з удзелам тысяч расейскіх вайскоўцаў
🔸Улады ўзяліся за Wildberries: а што з іншымі маркетплейсамі ў Беларусі?
🔸Сілавікі ўзяліся за атачэнне «стукачкі» Бондаравай
🔸Лёс «Белсату» абмяркоўваюць у польскім Сейме
Далучайцеся да эфіру ⤵️
✍️ Як адзначыць дзень роднай мовы?
Акторка і аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш запрапанавала адразу некалькі простых ідэяў, якія пасуюць кожнаму
«Вітаю», «дзякуй», «калі ласка», «на здароўе», «смачна есці» – проста ўзяць пяць расейскіх словаў, якія вы сёння заменіце беларускімі
🥔 Магілёўская мытня спыніла грузавік з 35 тонамі бульбы. Расеец вёз іх да сябе на радзіму
Цяпер Камітэт дзяржкантролю разгледзіць пытанне пра прыцягненне грамадзяніна РФ да адміністратыўнай адказнасці.
📍Чытайце, у чым справа, па спасылцы
🤔 Мы думаем, што спорт – гэта бег, футбол, ці хакей
Але на Сіцыліі ўсё значна больш элегантна 😃
Паглядзіце на старажытную традыцыю!
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Лукашэнкаўцы запланавалі чарговае судзілішча над Эдуардам Бабарыкам
🔻У Беларусь на вучэнні зноў прыедуць тысячы расейскіх вайскоўцаў
🔻Пад коламі аўталаўкі загінуў пенсіянер
🔻Каманда Трампа другі дзень запар крытыкуе Зяленскага
🔻Расейцы ўдарылі КАБамі па жылым доме ў Херсоне
🔻Каля берагоў Аўстраліі загінула сотня кітоў
🔻Ілля Шкурын афіцыйна стаў гульцом варшаўскай «Легіі»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Два заснаваныя беларусамі стартапы, што выкарыстоўваюць штучны інтэлект, увайшлі ў топ-10 найперспектыўнейшых у Польшчы
На гэта звярнуў увагу mostmedia.io.
Рэйтынг быў складзены парталам Eu-startups.com. Адна з кампаніяў, што патрапіла ў спіс, мае назву Cropler і распрацоўвае праграмы для адсочвання стану пасеваў на палях. На падставе гэтых звестак можна рабіць высновы пра неабходнасць выкарыстання тых ці іншых угнаенняў ці хімічных сродкаў для павышэння ўраджайнасці.
Другі праект – Plain. Ён прапануе AI-праграму для падбору мэблі згодна з бюджэтам ды пажаданнямі кліентаў.
💁🏻♂️ РБ і РФ зноў запланавалі вучэнні
Яны адбудуцца ў сярэдзіне верасня. Памочнік міністра абароны Беларусі заявіў, што цяпер разглядаецца варыянт запрасіць на вучэнні прадстаўнікоў дзяржаваў АБСЕ.
👀 Болей інфармацыі шукайце на нашым сайце
💱Курсы валютаў 20 лютага
Долар і еўра істотна страцілі пазіцыі. Амерыканская валюта пайшла ў мінус амаль на 4 капейкі, а еўрапейская – ледзь не на 5.
Расейскі рубель тым часам падрос на капейку.
#курсывалютаў
🤔 Зянон Пазняк заявіў, што «памыліўся ў Паліне Шарэндзе-Панасюк»
Гэта прагучала ў ягоным свежым інтэрв'ю для «Радыё Свабода». Паводле Пазняка, ён асабіста звяртаўся да Лукашэнкі з просьбаю вызваліць Паліну, бо ведаў, што ў няволі яе «давядуць да магілы»:
«Я фактычна двойчы звяртаўся да Лукашэнкі вызваліць гэтую жанчыну. Мы апаненты. Я – галоўны яго палітычны апанент. І я пераступаю праз сябе і прашу яго: "Выпусці гэтую жанчыну".
Ну, выпусціў. Гэта жанчына пахіхікала з мяне, сказала: "Гэта ўсё чэпуха, хто там Пазняка слухае" і гэтак далей».
Акрамя таго, Пазняк заклікаў палітвязняў ні ў якім разе не падпісваць паперы аб супрацы з КДБ і таксама раскрытыкаваў за гэта Паліну Шарэнду-Панасюк.
Нагадаем: сам Зянон Пазняк ніколі не знаходзіўся ў СІЗА або калоніях Беларусі з палітычных матываў.
☝️На фоне рэзкай крытыкі Зяленскага з боку Трампа ягоны спецпасланнік праводзіць сустрэчы ў Кіеве
Кіт Келаг ужо паспеў пагаварыць з кіраўнікамі ўкраінскіх разведслужбаў і спецслужбаў, кіраўніком Офіса Прэзідэнта Украіны Андрэем Ермаком, а таксама галоўнакамандуючым ЗСУ Аляксандрам Сырскім.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
🤷♀️Фрэндліфайер: сілавікі прыйшлі з ператрусам да паплечніка даносчыцы Бондаравай
Пра гэта сам Пётр Піцко заявіў у сваіх сацсетках. Прычынай візіту сілавікоў стаўся данос на яго. Ён не называе імя, але кажа, што «гэта цалкам канкрэтная асоба, якая ўжо спрабавала дыскрэдытаваць» яго праз чаты беларускіх прапагандыстаў.
Піцко заявіў, што сілавікі не знайшлі нічога забароненага. З яго словаў вынікае, што гэта не першы такі візіт.
Нагадаем, Піцко вядомы як паплечнік прарасейскай даносчыцы з Горадні Вольгі Бондаравай, пасля зваротаў якой рэпрэсіі абрынуліся ўжо не на адзін дзясятак беларусаў.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць
🔻Беларусы «захапілі» Threads і расказваюць пра ўсеагульную млявасць і абяцанкі-цацанкі
У Threads з’явіўся флэшмоб «беларусыговорят». Сабралі самае цікавае з таго, што пішуць людзі.
🔻Беларусы чакаюць, што разбагацеюць яшчэ больш, і дарэмна
Эксперты BEROC – пра сітуацыю ў эканоміцы.
🔻Дранікі, «Песняры» і «БелАЗ»
Сацыёлагі расказалі, што яднае ўсіх беларусаў і як з гэтым жыць
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 20 лютага
▫️Эдуарда Бабарыку зноў судзяць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▫️У беларускіх ВНУ сочаць за студэнтамі, а потым пішуць пра гэта справаздачы Качанавай
▫️Фігурантаў справы аб падрыве самалёта ў Мачулішчах залучылі ў спіс «тэрарыстаў»
▫️У Гомлі судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» былога кіраўніка дылера ўкраінскай кампаніі
▫️Роўна год таму ў зняволенні памёр палітвязень Ігар Леднік
Пад пагрозаю магілы беларускіх дзеячаў у Беластоку
На могілках Усіх Святых спачываюць дзеячы, якія прысвяцілі сваё жыццё захаванню беларускай мовы, традыцый і ідэнтычнасці. Аднак у іх не засталося сваякоў, якія маглі б аплаціць арэнду месца спачыну. А аплата на ўтрыманне магілаў патрэбная кожныя 20 гадоў.
Беларускія актывісты пачалі збор сродкаў, каб месцы захавання не былі аддадзеным пад новыя пахаванні. Падрабязнасці глядзіце ў нашым сюжэце.
🙈 Беларуская крама адзення паказала, як прыцягнуць увагу
Відэа ўжо сабрала больш за 2 мільёны праглядаў
Паглядзіце!
❤️ Ваяры Палка Каліноўскага ўзнялі БЧБ-сцяг на ўездзе ў Пакроўск
У сваім ТГ-канале яны заявілі, што гэта зроблена ў памяць пра беларуску Марыю Зайцаву (якая загінула ў баях менавіта за гэты горад) ды іншых нашых суайчыннікаў, што аддалі жыцці за Украіну.
🔹Паліна Шарэнда-Панасюк адказала Зянону Пазняку на прэтэнзіі
Допіс ад імя жонкі апублікаваў у Facebook Андрэй Шарэнда:
«Выратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў: перад такім фактам паставілі нас каты: памілоўка + інтэрв'ю + паперка аб супрацоўніцтве. Толькі так, адным пакетам. Ніякіх іншых варыянтаў. Я напісала паперу пад дыктоўку 24 снежня 2024 і 3 лютага 2025, не ў 2010-х, не ў 2021 ці 2023. Прайшоўшы 270 пачварных дзён тэрору ШІЗА, год ПКТ і дзясяткі пякельных этапаў.
Сп. Зянон! Есць усё ж яшчэ адзін метад выратавання закладнікаў – калі хтосьці прапаноўвае сябе на іхнае месца. У лукашысцкіх лагерах смерці засталіся Вікторыя Кульша, Вольга Маёрава, Алена Гнаўк.
Калі Лукашэнка такі міласэрны, калі прыслухоўваецца да вас – прапануйце сябе на іх месца. Паспытайце таго, праз што рэжым прапусціў іх, і тады, калі застанецеся жывыя, здаровыя, пры розуме, не ўзненавідзіце ўвесь свет, мы абмяркуем з вамі маральныя бакі пытання».
💬 «Для нас ідэальным варыянтам было б, каб гэтыя вучэнні ўвогуле не адбыліся»
На восень у Беларусі запланаваныя вучэнні «Захад-2025», падчас якіх у нашу краіну зноў прыбудуць тысячы расейскіх вайскоўцаў. Ці сапраўды гэта будуць проста вучэнні? Або ж Украіне, Літве ды Польшчы варта непакоіцца, што можа паўтарыцца трагічная гісторыя 2022-га году?
Ці будуць абмяркоўваць Беларусь на будучых мірных перамовах, а таксама хто можа ўздымаць на іх пытанне сітуацыі ў нашай краіне?
👀 Глядзіце размову Сяргея Пелясы і Вадзіма Кабанчука, дзе яны абмяркоўваюць усе гэтыя пытанні (і шмат чаго яшчэ)
🫶 Беларусы «захапілі» сацсетку Threads!
Атрымліваецца міла і часам вельмі смешна. Сабралі самае цікавае з таго, што пішуць людзі ☝️
✍️ Дыктоўка на «Белсаце» – праверце сваё веданне беларускай мовы разам з намі!
Яе заўтра зачытае ў нашым эфіры пісьменніца Святлана Курс. Тэкст дыктоўкі базуецца на артыкуле Цёткі «Шануйце роднае слова!» 1914 года.
📍Дыктоўка адбудзецца адразу пасля «Аб'ектыву», каля 20:30 беларускага часу (18:30 паводле польскага часу і 19:30 паводле літоўскага).
🔍 Сацыёлагі вывучылі розныя «тыпы» беларусаў. І паспрабавалі вылучыць сярод іх нейкія агульныя каштоўнасці
Праз 5 гадоў пасля падзеяў 2020-га беларускае грамадства па-ранейшаму застаецца падзеленым, хоць цяпер гэта і не адчуваецца так востра, як раней. І ўсё ж павінна быць нешта, што нас яднае, акрамя наяўнасці сіняга пашпарту з «вянком»?
📍Чытайце пра вынікі даследавання па спасылцы
🌍 Менск 100 гадоў таму: штучны інтэлект вяртае мінулае да жыцця
Аўтар Яўген Юшкін стварыў унікальны відэапраект, у якім выкарыстаў штучны інтэлект для аднаўлення гістарычных фота
🎥 Паглядзіце і адчуйце, як Менск жыў 100 гадоў таму ☝️
💬 «Няпоўнагадовыя ў выхаваўчых установах не маюць магчымасці паступаць у ВНУ. Яны могуць атрымаць толькі прафесійна-тэхнічную адукацыю»
У спецыяльную выхаваўчую ўстанову могуць размясціць няпоўнагадовых ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў. Гэта могуць быць як дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, так і падлеткі, што здзейснілі правапарушэнне ды былі асуджаныя за яго.
📍Чаму змяшчаць такіх дзяцей разам у адзін будынак – дзіўная ідэя, а таксама пра іншыя нюансы гэтых спецустановаў чытайце па спасылцы
💬 «Ну якая ж гэта "мёртвая мова", калі да мяне падыходзіць 4-гадовае дзіця і гаворыць па-беларуску чысцей, чым я, калі мела 23 гады?»
Напярэдадні Сусветнага Дня роднай мовы запрасілі ў праграму «МоваНанова» былую акторку Купалаўскага тэатру, а цяпер выдаўцу ды агучвальніцу аўдыёкнігаў Крысціну Дробыш.
Пра аўтэнтычныя слоўцы з вёскі, дзедаву манеру размаўляць, якую перанесла ў аўдыёкнігі, ды пра тое як навучылася гаварыць па-беларуску нягледзячы на амаль поўную адсутнасць беларушчыны ў Менску 90-х гадоў, Крысціна расказала нашаму вядоўцу Віктару Шукеловічу.
👀 Глядзіце свежае выданне праграмы «МоваНанова» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
Курсантаў Ваеннай акадэміі Беларусі пачалі навучаць кіраваць беспілотнікамі
Ужо вядома, што навучанне пройдуць усе курсанты Ваеннай акадэміі, пасля чаго атрымаюць пасведчанні аператараў беспілотных лятальных апаратаў.
У Мінабароны Беларусі паведамляюць, што ў бліжэйшыя гады паспрабуюць закрыць патрэбу ў аператарах беспілотнікаў.
😡«На прадпрыемстве стварылі амаль рабскія ўмовы»
У Беларусі ўжо доўгі час назіраецца недахоп спецыялістаў. Што робяць улады? Можа, паляпшаюць умовы працы ці падвышаюць заробкі? Не! Заключаюць доўгатэрміновыя ўмовы на 5 гадоў.
Да чаго гэта можа прывесці, чытайце ў нашым артыкуле.
💥 #галоўнае за 19 лютага
✔️Трамп вынес прысуд Зяленскаму? Разбіраем учорашнія гучныя заявы амерыканскага прэзідэнта пра Украіну
✔️МЗС Польшчы прыдумала, як змагацца з візавымі «пасярэднікамі»
✔️Расследавальнікі выявілі, што з Беларусі ў Еўразвяз пастаўляюць рапсавы алей, выраблены з сыравіны, вывезенай з акупаваных тэрыторый Украіны
✔️У сталічным транспаце паволі прыбіраюць беларускую мову? «Менсктранс» кажа, што не
✔️Асіповічы засталіся без вады ў выніку прарыва трубы
✔️Чыноўнікі вызначылі межы росту цэнаў у Беларусі на гэты год. Спыталі экспертку, чаму яны ніяк не хочуць адмовіцца ад ручнога рэгулявання цэнаў
✔️Андрэй Хадановіч прэзентаваў у Варшаве кнігу вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха»
✔️У Папы Рымскага дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію
#рэпрэсіі:
▫️У актавай зале кандытарскай фабрыкі «Слодыч» за ўдзел у пратэстах-2020 асудзілі жыхарку Менску
▫️У Гомлі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі армяна-беларускую блогерку
▫️А ў Пінску разглядалі справу дырэктара мясцовага ААТ «Аснежыцкае». Паводле таго самага артыкулу