Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
☝️Флэшмоб, прысвечаны роднай мове ды «чыста нашым» выразам, захапіў беларускі сегмент Threads
Вы таксама можаце да яго далучыцца! Ну або хаця б пачытаць падборку, якую мы зрабілі, ды знайсці там нешта знаёмае з дзяцінства!
🔍 Чытайце на нашай старонцы
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Рэзкая прамова Трампа, дзе ён «прайшоўся» па Зяленскаму
🔸У Беларусі могуць перагледзець некалькі тысяч прысудаў
🔸Жэстачайшы кантроль за цэнамі працягваецца: чыноўнікі МАРГ распланавалі дапушчальны рост цэнаў па месяцах
🔸Літва спыніла транзіт распсавага алею беларускай вытворчасці. Яго выраблялі з сыравіны, вывезенай з акупаванай Херсонскай вобласці
Далучайцеся да эфіру ⤵️
«Бурны рост заробкаў шкодзіць фінансавай логіцы»
Беларусы – аптымісты, яны ацэньваюць сітуацыю ў эканоміцы лепш, чым яна ёсць. Разбіраліся з экспертамі BEROC што насамрэч адбываецца ў эканоміцы.
Чаго чакаюць беларусы, на чым эканомяць, дзе зберагаюць грошы ды што думаюць пра эканамічных партнёраў Беларусі, чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
💬 «Назвы прыпынкаў адназначна абвяшчаюцца на беларускай мове»
Журналісты @nashaniva пад выглядам пасажыраў запыталі ў «Менсктрансу», што адбываецца з «моўнай палітыкай» у сталічным транспарце. Апошнім часам некаторыя абвесткі на некаторых маршрутах сталі пераводзіць з беларускай мовы на расейскую.
🔍 Вось што адказалі на прадпрыемстве
✍️ Андрэй Хадановіч прэзентаваў у Варшаве кнігу вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха»
Кошт кнігі – цалкам даступны. А тым, хто набыў яе проста на прэзентацыі, Хадановіч пакінуў на апошняй старонцы фразу «Нас чакае святло ўгары І чароўная далячынь».
📍Наш рэпартаж з імпрэзы чытайце па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Чарапы і косці: жудасная знаходка на менскай будове
🔻Асіповічы засталіся без вады
🔻Чыноўнікі зноў «забаранілі» цэнам расці
🔻У выніку начной атакі на Адэсу тысячы людзей засталіся без электрычнасці
🔻Прадстаўнік Трампа прыбыў у Кіеў, каб паразмаўляць з Зяленскім
🔻Стан Папы Рымскага Францішака застаецца цяжкім
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Еўразвяз купляе ў Беларусі рапсавы алей, што вырабляецца з украінскай сыравіны. Вывезенай з акупаваных тэрыторыяў
Толькі ў жніўні 2023-га адно з прадпрыемстваў РБ атрымала каля 728 мільёнаў тонаў сыравіны з Херсонскай вобласці.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
💱Курсы валютаў 19 лютага
Еўра страціў амаль 1,5 капейкі, а расейскі рубель падрос на палову капейкі. Курс долара фактычна не змяніўся.
#курсывалютаў
📍Чыноўнікі вызначылі межы росту цэнаў у Беларусі на гэты год
Прычым лічбы распісаныя па месяцах. Ці супадуць яны з рэальнасцю – пажывем-пабачым 💁🏻♂️
👀 Чытайце болей на старонцы
У Беларусі амаль цэлы горад застаўся без вады
Ноччу ў Асіповічах, дзе жывуць 29 тысяч чалавек, прарвала трубу — у выніку горад застаўся без водазабеспячэння. Мясцовыя ўлады арганізавалі падвоз вады.
Кіраўнік райвыканкаму заявіў, што аварыя адбылася каля 02:30. На час рамонту спынена падача вады 16 тысячам спажыўцоў і 78 аб’ектам эканомікі горада.
Украінскія дроны ўдарылі ноччу па НПЗ у Сызрані
Паводле мясцовых уладаў, пацярпелых няма. Нефтазавод уваходзіць у дзяржаўную карпарацыю «Роснефть».
На працягу ночы расейскімі СПА былі перахоплены і знішчаны дзевяць беспілотнікаў: тры — над Бранскай вобласцю, адзін — над Тульскай, адзін — над Татарстанам і чатыры БПЛА — над Чорным морам.
💥 #галоўнае за 18 лютага
✔️ У Канадзе ўпаў самалёт
✔️ Беспілотнікі атакавалі авіябазу расейцаў у Сірыі
✔️ Макрон абмеркаваў з Зяленскім і Трампам мір ва Украіне
✔️ У Менск прыляцеў Вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі
✔️ За перавозку нелегальных мігрантаў у Польшчы арыштавалі беларуса і ўкраінца
✔️ Сталі вядомыя дэталі здзелкі па рэсурсах, якую ЗША прапанавалі Украіне
✔️ У Індыі студэнт баяўся спазніцца на экзамен і паляцеў туды на параплане
✔️ Маск знайшоў у базе атрымальнікаў сацыяльнай дапамогі мільёны «вампіраў»
✔️ Беларускі брэнд Hvilina атрымаў прэстыжную еўрапейскую прэмію
✔️ Канапацкая паскардзілася ЗША на Офіс Ціханоўскай
✔️ Кіраўнік офісу Зяленскага абвінаваціў Беларусь у пастаўках кампанентаў для расейскіх ракет
✔️ Мірныя перамовы наконт Украіны: лёс Беларусі вызначаць без беларусаў?
Прывід дэвальвацыі вярнуўся ў Беларусь
Паспелі купіць долары? А цяпер паслухайце, Аляксандр Кныровіч раскажа, чаму ўмацаванне рубля было толькі часовым і чаго чакаць далей ☝🏻
🎬 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Кіраўнік Офісу Зяленскага абвінаваціў Беларусь у пастаўцы Расеі дэталі для ракеты Х-69;
🔸Перамовы дэлегацыяў ЗША і Расеі ў Саўдаўскай Араві;
🔸Палітзняволеная Вольга Маёрава ў калоніі можа згубіць зрок;
🔸З’явілася ініцыятыва за выданне кніг па-беларуску на Amazon Kindle Direct Publishing;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🏆 Гадзіннік ад беларускага брэнда Hvilina атрымаў прэстыжную еўрапейскую прэмію
Калекцыя Star Chronicle атрымала прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «прадметы раскошы».
У дызайне выкарыстаныя элементы герба Францыска Скарыны, а задняе вечка ўпрыгожана выявай батлейкі.
💔 У Аўстраліі ўпершыню за 50 гадоў на бераг выкінуліся больш за 150 касатак
Паведамляецца, што ўсяго на бераг Тасманіі выкінуліся 157 малых касатак. Яны ўжо правялі на пляжы ад 24 да 48 гадзінаў, частка з іх загінула, але каля 90 малых касатак ацалелі. Тым не менш, мясцовыя ўлады паведамілі, што іх давядзецца ўсыпіць, бо выратаваць немагчыма.
Раніцай 19 лютага спецыялісты некалькі разоў спрабавалі зняць з мелі малых касатак, аднак зрабіць ім гэтага не ўдалося.
Намеснік інспектара па надзвычайных сітуацыях і марскі біёлаг Крыс Карлаён пацвердзіў, што працэдуру па выратаванні жывёлінаў ускладняе аддаленасць і цяжкадаступнасць пляжа. У прыватнасці, туды цяжка даставіць абсталяванне.
«Гэта, мабыць, самае складанае месца, якое я бачыў за 16 гадоў працы ў гэтай ролі ў Тасманіі», – сказаў біёлаг.
Прычыны выкіду касатак на бераг пакуль невядомыя. Спецыялісты правядуць ускрыццё і возьмуць узоры ў загінулых жывёлінаў, каб вызначыць усе дэталі здарэння.
💬 «Мы ўжо пабачылі эфект сёння. Літоўскія ўлады забаранілі не толькі імпарт рапсавага алею з Беларусі, але і транзіт»
Беларускі расследавальніцкі цэнтр (сумесна з літоўскімі журналістамі) прасачыў шлях рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Беларусь, а далей – у краіны Еўразвязу.
🔍 Паразмаўлялі пра гэтую гучную справу з кіраўніком БРЦ Станіславам Івашкевічам
😮 Былы следчы ў ЗША шукае зніклых жывёлак незвычайным спосабам
Паглядзіце, што ён прыдумаў ☝️
І няхай дроны ў нашым жыцці служаць выключна мірным справам
💬 «Збольшага якая розніца, дзе (у турме або за мяжою) будзе знаходзіцца той ці іншы персанаж беларускай смуты 2020 года?»
Адыёзны прапагандыст Шпакоўскі выказаўся па матывах матэрыялу «The New York Times» пра імаверную «вялікую ўгоду» паміж Менскам і Вашынгтонам.
Магчыма, гэта інфармацыйная «падрыхтоўка глебы» пад вялікую амністыю.
📍Чытайце падрабязней на нашым сайце
🇵🇱 МЗС Польшчы прыдумала, як змагацца з візавымі «пасярэднікамі»
У гэтым мае дапамагчы біяметрычная верыфікацыя. Яна мусіць заблакаваць перахопліванне тэрмінаў візітаў пасярэднікамі ды пазнейшы іх продаж.
🔍 Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
🤨 Трамп вынес прысуд Зяленскаму? Разбіраем учорашнія гучныя заявы амерыканскага прэзідэнта пра Украіну
Адна з галоўных заяваў, якая прагучала на прэс-канферэнцыі, тычылася (нібыта) нізкага рэйтынгу Зяленскага ды неабходнасці правесці ва Украіне выбары.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
💭 Ці прывядуць да міру перамовы паміж Расеяй і ЗША ў Саудаўскай Аравіі?
Паліттэхнолаг і пісьменнік Міхаіл Шэйтэльман у каментары «Белсату» тлумачыць, чаму гэтыя перамовы нельга назваць перамовамі па міры ва Украіне.
Глядзіце размову цалкам у праграме «Belsat ZOOM» на канале «Belsat NEWS»
Падрабязна пра вынікі сустрэчы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤔 У сталічным транспаце паволі прыбіраюць беларускую мову?
На гэта жыхары Менску звяртаюць увагу ў сацсетках, заўважыў reformby.org.
Напрыклад, па-расейску аўдыёаб'явы сталі гучаць на 143-м маршруце аўтобуса ды 31-м маршруце тралейбуса. На некаторых іншых маршрутах па-расейску гучыць дадатковая інфармацыя, а аб'явы прыпынкаў засталіся па-беларуску.
Афіцыйных паведамленняў пра змену «моўнай палітыкі» ў сталічным транспаце на сайце ды ў сайсетках «Менсктрансу» не было.
У кіраўніка Ватыкану пачалася двухбаковая пнеўманія
Святару ўжо 88 гадоў, ягоны стан ацэньваюць як цяжкі.
Папу Францішака шпіталізаванага 14 лютага для лячэння бранхіту, але знайшлі цяжкую хваробу:
«Усе аналізы, праведзеныя на сённяшні дзень, сведчаць аб складанай клінічнай карціне, якая патрабуе адпаведнай шпіталізацыі», – паведамляе прэс-служба Ватыкану.
Галоўны святар Каталіцкай царквы займае сваю пасаду з 2013 года.
Трамп заявіў, што ва Украіне трэба правесці выбары
Ён назваў гэта не жаданнем Расеі, а «аб’ектыўнай сітуацыяй». Паводле прэзідэнта ЗША, Зяленскі нібыта мае ўсяго 4% падтрымкі.
«Калі ва Украіне ўвесь час дзейнічае ваеннае становішча, а лідар гэтай краіны, паводле рэйтынгу адабрэння, ужо ўпаў да 4%… Я думаю, што калі садзіцца за стол перамоваў, то тут ужо і ўкраінскі народ вырашыць, што выбараў даўно не было», — сказаў ён.
Трамп таксама раскрытыкаваў Украіну за супраціўленне расейскай агрэсіі:
«Яны [украінцы] кажуць: “Вы нас не паклікалі на перамовы”. Але вы былі там тры гады і маглі ўжо ўсё скончыць. Вам не варта было пачынаць вайну, варта было заключыць здзелку», — заявіў ён.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Канапацкая паскардзілася Маску на Ціханоўскую
Экс-кандыдатка на «выбарах» Канапацкая папрасіла новы дэпартамент ЗША, які ўзначальвае Маск, праверыць дзейнасць Офіса Святланы Ціханоўскай. У чым яна абвінавачвае структуру — чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Стала вядома, якога грамадзяніна ЗША вызвалілі разам з Кузнечыкам і Маўшук
Вызвалены прыехаў у Беларусь у 2020 годзе і быў затрыманы пры вельмі незвычайных абставінах. Якія — чытайце на нашай старонцы (праз VPN).
🔺 Сілавікі прыдумалі, як беларусам больш папаўняць бюджэт краіны
Дэфіцыт бюджэту ў памеры Br 4,5 млрд вырашылі змяншаць за кошт людзей. Што кіраўнік МУС плануе рабіць з беспрацоўнымі і тымі, хто за мяжой — чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 лютага
🔻 Сурʼёзныя праблемы са здароўем Вольгі Маёравай
🔻 Ігар Карней схуднеў на 15 кілаграмаў і мае праблемы з сэрцам
🔻 Папаўненне спісу «экстрэмістаў»
🔻 За «распаўсюд экстрэмізму» судзілі дырэктарку школы, намесніцу кіраўніка райкама «Белай Русі»
🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал з кулінарнымі рэцэптамі
🫣 Банкет са святаром, аўтаматы і Віктар Цой
Паглядзіце, як выхоўваюць дзяцей у лукашэнкаўскіх «патрыятычных клубах».
🫣 Канапацкая просіць Дэпартамент дзяржаўнай эфектыўнасці ЗША «ацаніць пагрозы, якія прадстаўляе дзейнасць «Офіса Ціханоўскай»»
Ганна Канапацкая папрасіла Дэпартамент дзяржаўнай эфектыўнасці ЗША (DOGE), які ўзначальваў Ілан Маск праверыць дзейнасць офісу Святланы Ціханоўскай.
Двойчы экс-кандыдатка на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі абвінаваціла Офіс у нямэтавым выкарыстанні грашовых сродкаў пры размеркаванні грантаў ЗША і ў тым, што за чатыры гады не было пададзена «грамадскасці справаздачы аб расходаванні гэтых сродкаў».
Канапацкая папрасіла DOGE праверыць усе накіраваныя Офісу Святланы Ціханоўскай і звязаных з ім структур амерыканскія гранты, ініцыяваць расследаванне кампетэнтнымі органамі іх дзейнасці, а таксама «ацаніць пагрозы» Офіса Ціханоўскай «для нацыянальнай бяспекі ЗША і Беларусі», спыніць яго фінансаванне.
🦾 Украінскія ветэраны з пратэзамі паказалі новую калекцыю
Такое незвычайнае дэфіле арганізаваў модны дом Andreas Moskin. Усе мадэлі – удзельнікі баявых дзеянняў.