Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 16 лютага
✔️ Партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» хоча «вельмі добрых» адносін з Расеяй
✔️ Змены ў заканадаўстве: як могуць прадаваць кветкі ў святы фізічныя асобы
✔️ У Аўстрыі бежанец з Сірыі напаў з нажом на мінакоў
✔️ Беларусам прапаную туры ў Паўночную Карэю
✔️ Ціханоўская сустрэлася са спецпасланнікам Трампа ў справе Расеі і Украіны
✔️ Гадавіна смерці Аляксея Навальнага
✔️ Маск паведаміў аб хуткім выхадзе абноўленага чат-бота Grok
✔️ Павел Анціпаў прэзентаваў у Варшаве свой новы раман
✔️ Украінская дэлегацыя прыбыла ў Саудаўскую Аравію для падрыхтоўкі візіту Уладзіміра Зяленскага
✔️ Адміністрацыя Трампа хоча спыніць агонь ва Украіне да 20 красавіка
#рэпрэсіі:
▪️У Беларусі міліцыя шукае гітарыста Nizkiz
▪️ У Менску па шасці крымінальных артыкулах судзяць сына былога палкоўніка КДБ
💥 СТРЫМ. Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸БХД вінаваціць Яўгена Дудкіна ў супрацы са спецслужбамі.;
🔸На волі журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык і актывістка Алена Маўшук;
🔸BELPOL: падсанкцыйнае піва завозіцца ў Беларусь нават нягледзячы на контрзахады самаго рэжыму.;
🔸Што адбываецца на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
📌 Украінская дэлегацыя прыбыла ў Саудаўскую Аравію для падрыхтоўкі візіту Уладзіміра Зяленскага
Пра гэта паведаміла міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка:
«У бліжэйшыя дні ў нас будуць дзясяткі сустрэч для падрыхтоўкі візіту Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Саудаўскую Аравію. У прыватнасці, рыхтуемся да падпісання важных эканамічных пагадненняў з краінамі рэгіёну»
📌 Капліцу для людзей з парушэннем слыху адкрылі ў будынку прадпрыемства «Віток» у Менску
Паводле Мінпрацы, на гэтым прадпрыемстве працуюць людзі з парушэннем слыху, якія цяпер змогуць наведваць праваслаўныя багаслужбы з сурдаперакладам.
☝️Прадпрыемства «Віток» было заснаванае ў 1940-х гадах, але існуюць сведчанні, што яшчэ да вайны ў будынках тут працавалі людзі з парушэннем слыху. Тады «Віток» быў невялікай швачнай і абутковай майстэрняй, дзе працавалі каля 25 чалавек з інваліднасцю.
🕯 Сёння – гадавіна смерці расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага
Акцыі памяці праходзяць па ўсім свеце. Не абышлося без сутычак з паліцыяй. Так, у Екацярынбургу сілавікі не пускалі мясцовых жыхароў да мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсій, сцвярджаючы, што нібыта атрымалі паведамленні пра замініраванне помніка.
А ў некаторых гарадах Расеі ў тых, хто прыйшоў ускласці кветкі да мемарыялаў палітычным рэпрэсіям, перапісваюць дадзеныя і спраўджваюць на наяўнасць «адміністратывак».
Аднак, нягледзячы на гэта, людзі стаяць у велізарных чэргах, каб ушанаваць памяць рэпрэсаванага палітыка.
👉 Аляксей Навальны – расейскі апазіцыйны палітык. У 2020 годзе быў атручаны рэчывам з групы «Навічок«, пасля чаго праходзіў лячэнне ў Германіі. 17 студзеня 2021 года вярнуўся ў Маскву, дзе пры праходжанні пашпартнага кантролю быў арыштаваны. Яго асудзілі па шэрагу артыкулаў, у тым ліку стварэнні «экстрэмісцкай супольнасці», за што атрымаў 19 гадоў зняволення. 16 лютага 2024 года стала вядома, што Навальны памёр у калоніі. Жонка Навальнага Юлія, заявіла, што яе «мужа было не зламаць, і менавіта таму Пуцін яго і забіў». Пахаваны на барысаўскіх могілках у Маскве.
🫣 «Чыстыя дагледжаныя вуліцы, што тонуць у зеляніне з акуратна апранутымі людзьмі»
Гэтак рэкламуе сталіцу Паўночнай Карэі – Пхеньян – адзін з менскіх тураператараў.
На выбар ёсць тры варыянты тураў. Самы танны стартуе ад 1090, самы дарагі – ад 2560 еўра. У кошт тураў не ўваходзіць пералёт да Уладзівастока, адкуль і арганізаваныя рэйсы ў КНДР.
☝️ Пры гэтым аператар папярэджвае турыстаў пра абмежаваны доступ да інтэрнэту і забарону фотаздымкаў некаторых аб'ектаў. А таксама рэкамендуе ўзяць з сабой кішэнны ліхтарык, бо «у краіне здараюцца перабоі з падачай электрычнасці».
Аднак, калі вы ўсё ж знойдзеце сродкі на падарожжа і пагодзіцеся на некаторыя абмежаванні, то вам абяцаюць уражанні, якія «немагчыма зараз параўнаць ні з адным месцам на зямлі». А для фанатаў СССР абяцаюць «сапраўднае падарожжа назад у часе».
🤯 Адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненні падчас узброенага нападу ў Аўстрыі
Удзень 15 лютага на цэнтральнай плошчы гораду Філах на поўдні Аўстрыі зламыснік з нажом напаў на мінакоў, піша BBC News. Падчас нападу ён выкрыкваў «Алаху Акбар».
😢 У выніку загінуў 14-гадовы падлетак. Сярод пяцярых пацярпелых двое знаходзяцца ў крытычным стане.
Затрымаць злачынцу дапамог кур'ер, таксама сірыйскага паходжання. Ён збіў зламысніка на аўтамабілі.
☝️Нападнікам апынуўся 23-гадовы бежанец з Сірыі, ён запытваў палітычны прытулак у Аўстрыі і мае дзеючы від на жыхарства. Яго матывы пакуль невядомыя.
Як адзначаецца, у момант затрымання паліцыі падазраваны сядзеў на лаўцы з усмешкай на твары і паднятым уверх паказальнікам (гэты жэст асацыююць з радыкальнымі ісламісцкімі групоўкамі).
📌 Еўрапейскія лідары збіраюцца на экстранны саміт у справе Украіны пасля заявы ЗША аб выключэнні краінаў ЕЗ са складу паўнавартасных перамоўшчыкаў
Саміт пройдзе на наступным тыдні.
Напярэдадні ў адміністрацыі Трампа заявілі, што еўрапейскія лідары будуць кансультавацца, але не будуць браць удзел у якіх-небудзь перамовах паміж ЗША і Расеяй аб спыненні вайны.
Сустрэча дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа з перамоўшчыкамі з боку Расеі адбудзецца ў бліжэйшыя дні ў Саудаўскай Аравіі. ЗША заявілі, што Украіна была запрошаная на гэтую сустрэчу, аднак Уладзімір Зяленскі сцвярджае, што яго краіна не атрымлівала такога запрашэння.
У саміце таксама мае намер узяць удзел генеральны сакратар NATO Марк Рутэ. На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ён заявіў, што Еўропа павінна выступіць з «добрымі прапановамі» па забеспячэнні міру ва Украіне, калі яна хоча ўдзельнічаць у перамовах пад кіраўніцтвам ЗША:
«Калі еўрапейцы хочуць мець права голасу, яны павінны прадэманстраваць сваю значнасць»Читать полностью…
🐶Ого, гэта што, хаскі-касплэер?
Паглядзіце, колькі ў яго касцюмаў з аніме «Нарута»!
📸Падзенне дрона на ЧАЭС і катастрофа ў Гватэмале
Самыя галоўныя падзеі тыдня ў фотаздымках – традыцыйна сабралі для вас падборку.
Больш здымкаў глядзіце па спасылцы.
Добрай нядзелі, сябры!
Усім, хто ўжо прачнуўся, мы прынеслі ранішнюю прэсу – сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Лукашэнка гатовы сцішыць рэпрэсіі»?
«The New York Times» анансавала ўгоду паміж ЗША і Беларуссю.
🔸«Уяві сабе: у цябе велізарная рваная рана…»
Былы палітвязень Сяргей Гунь – пра аднаўленне псіхікі, неабходнасць пазітыву і саксафон сваёй мары.
🔸Ці гатовая Еўропа да найгоршага сцэнара вайны ва Украіне?
Спыталі экс-міністарку абароны Літвы.
#штопачытаць
☝️Лукашэнку не пусцяць за стол перамоваў па Украіне
Не будзе там і еўрапейскіх лідараў. Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг:
«За сталом перамоваў могуць сядзець украінцы, расейцы і, натуральна, амерыканцы», – заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, перадае агенцтва «The Associated Press».Читать полностью…
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Вызваленне палітвязняў за адмену санкцыяў: ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам, – The New York Times.
🔸 Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, дзень другі
🔸 Ці ўдарыць Пуцін па краінах НАТО з тэрыторыі Беларусі?
🔸 ПЦ «Вясна»: за першыя паўтара месяца 2025 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек
🔸 Сёння – гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Гэта дзень памяці загінулых на чужой вайне беларусаў
🔸 Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце-2025» стаў паэт Кастусь Цвірка
🔸 Беларуская футбольная дружына «Пагоня» гуляе спарынг з адной з самых медыйных каманд Варшавы
Далучайцеся да эфіру!
📍Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля самагубства беларуса ў варшаўскім шпіталі
«Вядзенне было завершанае ў звязку з адсутнасцю складу злачынства», – паведамілі праваахоўнікі на запыт «Белсату».
👀 Чытайце падрабязней на нашым сайце
💬 «Беларусь – частка Еўропы. І вельмі прыкра адчуваць, што інтарэсы беларусаў не ўлічваюцца ў перамовах пра бяспеку Еўропы»
Беларуска з Мюнхену Іна Валіцкая разам з іншымі нашымі суайчыннікамі прыйшла падтрымаць украінцаў на акцыю, што адбываецца ў цэнтры гораду.
У Мюнхене гэтымі днямі праходзіць лёсавызначальная для Еўропы канферэнцыя па кантынентальнай бяспецы.
Паслухайце, што расказала Іна ў каментары «Белсату» ☝️
🤔 Адміністрацыя Трампа хоча спыніць агонь ва Украіне да 20 красавіка
Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Паведамляецца, што ЗША апавясцілі еўрапейскіх палітыкаў, што адміністрацыя разлічвае дамагчыся спынення агню ва Украіне да каталіцкага Вялікадня, які будуць адзначаць 20 красавіка.
Раней журналіст Алекс Хрыстафору заявіў, што паездка спецпасланніка Трампа па Украіне Кіта Келага ў Еўропу патрэбная, каб адцягнуць увагу еўрапейскіх лідараў ад сапраўдных перамоваў аб міры на Украіне і абараніць перамовы ад сабатажу.
Да гэтага выданне Financial Times пісала, што паводле яго даных, канфлікт завершыцца да 20 красавіка ці 9 мая.
✍️ «Як толькі я дазволіў сабе пісаць кепска, я здолеў напісаць добра»
15 лютага Павел Анціпаў прэзентаваў у Варшаве свой новы раман «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать». Гэта чацвёртая кніга аўтара. У ёй Анціпаў піша пра Беларусь «дзесяцігадовай даўніны» (да 2013 года), у тым ліку пра падзеі Плошчы 2010 года. Героямі кнігі становяцца рэальныя і вельмі вядомыя асобы.
👉 «Белсат» схадзіў на прэм'еру.
🤖 Ілан Маск паведаміў аб хуткім выхадзе абноўленага чат-бота Grok
Grok 3 стане даступны 18 лютага, паведамляе стваральнік хAI на сваёй старонцы ў Х.
Маск называе Grok 3 «самым разумным ШІ на Зямлі» і сцвярджае, што сістэма ўмее аналізаваць дадзеныя і рабіць высновы на ўзроўні, якога пакуль не ўдалося дасягнуць іншым распрацоўкам.
☝️ Чакаецца, што абноўленая версія будзе даступная бясплатна. Раней карыстацца Grok маглі толькі падпісчыкі X Premium, але цяпер скарыстацца ботам змогуць усе. У адрозненне ад многіх аналагаў, гэты ШІ амаль не абмежаваны ў выказваннях, уключаючы пытанні этычнага характару.
🙈 У Беларусі нарэшце выпусцілі айчынны электрамабіль «Belgee EX50»
У Брытаніі прадставілі першы ў свеце аўтамабіль на вадародзе са сцёкавых водаў.
А кампанія Meta паказала акуляры з дапоўненай рэальнасцю «Meta Orion»
Пра ўсё гэта глядзіце ў новым выпуску праграмы «Навіны з будучыні» 👇
📌 Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Кітам Келагам, спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў справе Расеі і Украіны
«Я растлумачыла генералу, што для ўстойлівага міру неабходная прадказальная Беларусь без расейскай вайсковай прысутнасці. Мы дамовіліся працягваць камунікацыю»
🫤 Смаргонскі падлетак скраў з аўтамабіляў трыста рублёў і набыў на іх чыпсы, шаўрму і напоі
Як паведамляе мясцовае выданне «Светлы шлях», аўты стаялі на не ахоўваных паркоўках і з незачыненымі дзвярыма.
Паведамляецца, што хлопец не дасягнуў узросту, з якога пачынаецца крымінальная адказнасць. Аднак цягам года будзе наведваць прафілактычныя заняткі з супрацоўнікамі ІДН.
☝️ Нагадаем, паводле звестак Белстату на жнівень 2024 года, доля беларусаў, якія жывуць за рысай беднасці, складае 3,6 %. Гэта той адсотак людзей, якія маюць даход ніжэйшы за бюджэт пражыткавага мінімуму.
З 1 лютага бюджэт пражыткавага мінімуму ў Беларусі складае 447,64 рубля.
💐 Прадаваць кветкі ў Беларусі, не рэгіструючыся ў якасці ІП, могуць фізічныя асобы толькі, калі яны самі іх вырошчваюць ці іх родныя
Таму будзьце уважлівыя, калі вырашыце заняцца такой падпрацоўкай пад час святаў. А каб пацвердзіць паходжанне кветак, трэба будзе мець даведку ад мясцовых уладаў, дзе будзе ўказана, што кветкі вырашчаныя «на ўчастку, вылучаным пад забудову і (або) абслугоўванне аднапакаёвага жылога дому, дачнай забудовы, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, садаводства або агародніцтва». Да таго ж трэба будзе аплаціць адзіны падатак альбо падатак на прафесійную дзейнасць
У іншых выпадках, грамадзянам трэба будзе зарэгістравацца ў якасці ІП ці юрыдычнай асобы.
Цяпер жа фізічным асобам, не зарэгістраваным у якасці ІП, забаронена купляць кветкі оптам і прадаваць іх, нават, калі яны заплацілі падатак. Гэтая норма дзейнічае з 1 кастрычніка 2024 года.
🥴 Партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» хоча «вельмі добрых» адносін з Расеяй
Кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны(AfD)» Аліс Вайдэль паведаміла, што партыя хацела б аднавіць адносіны з Расеяй і спыніць санкцыі, піша Bild.
«Мы хочам вельмі добрых стасункаў з нашымі еўрапейскімі суседзямі...Але мы таксама хочам і вельмі добрых адносін з буйнымі дзяржавамі. Да іх адносіцца Расея... Што мы хочам – дык гэта спыніць палітыку санкцый, якая ў першую чаргу шкодзіць нашай краіне. У нас самыя высокія цэны на энерганосьбіты ў свеце, мы больш не канкурэнтаздольныя»
🔺Пажар на Чарнобыльскай АЭС пасля атакі расейскага дрона тушаць некалькі содняў
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай агенцыі Украіны па кіраванні зонай адчужэння, плошча скразнога разбурэння склала 15 кв. м, пашкоджанне абшыўкі без поўнага разбурэння – да 200 кв. м. Пашкоджаны ўнутраны напаўняльнік абшыўкі, дэфармаваныя вузлы злучэння канструкцый верхняй часткі аб’екту.
Пагаршэння радыяцыйнай сітуацыі не зафіксавана, выхад радыеактыўных прадуктаў «за ўстаноўленыя межы» не выяўленыя.
🐷 Калі вы думалі, што свінкі не адчуваюць прывязанасці да сваіх гаспадароў, пасля гэтага відэа вы перадумаеце
Гаспадыня аддала гэтай свінні сваю старую падушку. Толькі паглядзіце, што атрымалася!
💥 #галоўнае за 15 лютага
✔️Уладзімір Зяленскі заявіў, што лінія бяспекі ў Еўропе мае прайсці ў тым ліку па ўсходняй мяжы Беларусі
✔️Вялікая размова з палітвязнем Сяргеем Гунем: пра спробы суіцыду ў няволі, аднаўленне псіхікі ды мары вярнуцца да ігры на саксафоне
✔️Амерыканцы пераканалі Лукашэнку спыніць рэпрэсіі?
✔️На Палессі здарыўся маштабны пажар у заказніку «Простыр»
✔️Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля самагубства беларуса ў варшаўскім шпіталі
✔️Беларусы цягам апошняга дзесяцігоддзя сталі есці меней бульбы. Чыноўнікі знайшлі гэтаму незвычайнае тлумачэнне
✔️У Вільні назвалі лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News
😲 У Перу злачынцу затрымаў... капібара
Дакладней, паліцэйскі, апрануты ў касцюм капібары.
Чаму афіцэр быў так апрануты і ці законна гэта ўвогуле? Адказы – у нашым відэа, паглядзіце!
☝️«The New York Times»: паміж ЗША і Лукашэнкам таксама наспявае «дагаварнячок»
Ён прадугледжвае зняцце амерыканскіх санкцыяў у дачыненні угнаенняў і банкаў. Самаабвешчаныя ўлады Беларусі ў адказ нібыта будуць вызваляць палітвязняў ды паніжаць градус рэпрэсіяў.
🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы
🦆🦆🦆 «Кландайк для паляўнічых» знайшлі пад Ваўкавыскам
Беларус зняў «нашэсце» качак на рацэ Рось. Чамусьці птушкі не паляцелі ў вырай, а выбралі застацца ў Беларусі. У каментарах да відэа месца адразу ж назвалі ідэальным для палявання. Але паляванне на качак у нашай краіне дазволенае толькі з сакавіка. Таму птушкам пакуль, на шчасце, нічога не пагражае.
🤔 Але ўсё ж цікава, чаму яны там сабраліся?
🤣 Калі б тэкст для гэтага паста пісалі лукашэнкаўцы, ён бы гучаў наступным чынам:
«Падчас маніторынгу сеціва супрацоўнікамі ўстаноўлены факт незаконнага масавага мерапрыемства, у якім узяло ўдзел некалькі соцень качак».