belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💬 «Без яе выжыць будзе вельмі вельмі вельмі цяжка»

Зяленскі назваў «крытычна важнай» вайсковую падтрымку Украіны з боку ЗША.

Ён дадаў, што не хоча нават думаць, што ЗША і Украіна не будуць стратэгічнымі партнёрамі, і што давядзецца ваяваць супраць Расеі без амерыканскай падтрымкі.

📍Болей падрабязнасцей шукайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «Людзі ў Беларусі жывуць і баяцца, але ў іх ёсць магчымасць хоць алкаголю нейкага выпіць і троху расслабіцца. У турме такой магчымасці няма»

Былы палітвязень Сяргей Гунь расказаў у размове з нашым карэспандэнтам пра свае спробы суіцыду ў калоніі, аднаўленне псіхікі пасля выпрабаванняў, пра мару вярнуцца да ўлюбёнага музычнага інструменту і стварыць пад Варшавай экавёску з інкубатарам.

👀 Чытайце вялікае інтэрв'ю на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

😶 Беларускі чыноўнік: «Радыяцыйная абстаноўка ў Гомельскай вобласці стабільная»

Пра гэта пасля атакі дрона на Чарнобыльскую АЭС заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення ў справе праблемаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкаму Дзмітрый Руткоўскі. Паводле словаў чыноўніка, магутнасць дозы гама-выпраменьвання адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.

Верыце словам Руткоўскага?

Читать полностью…

Белсат

Добрага дня тым, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай?сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

✔️«Адсвяткаваць пачатак новага жыцця»

Былыя палітвязні пра пачуцці і каханне.

✔️Новы сусветны беспарадак

Еўропа ідзе на Мюнхенскую канферэнцыю з засцярогамі пра мюнхенскую змову.

✔️«Да канца не мог паверыць»

БХД кажа, што адзін з лідараў партыі прызнаўся ў супрацы з КДБ.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 (Мала)вядомыя фільмы пра каханне. Выбар рамантыкаў нашай рэдакцыі

З нагоды Дня закаханых для рамантычнага настрою мы сабралі фільмы, якія вы маглі прапусціць.

💋 Абярыце сабе адзін з фільмаў, стварыце ўтульную атмасферу вакол – знічкі, смачны напой і лёгкая ежа, утульны плед, цёплае плячо пад бокам...

Адпачніце ад інфармацыйнай плыні. А ў каментарах падзяліцеся сваім любімымі фільмамі з намі ✍️

Захоўвайце падборку, дзяліцеся, калі для вас гэта, вядома, бяспечна

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Азаронак выпусціць прапагандысцкае інтэрв'ю з былым мужам Ціманоўскай

Чарговы эпізод «эпапеі», якая распачалася з таго, што спартоўка вырашыла «папрасіць» лукашэнкаўскіх сілавікоў затрымаць свайго былога.

👀 Болей інфармацыі па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 КПП «Бераставіца» на мяжы з Польшчаю адкрылі, але сэнсу гэта не мае

🔸 На Мюнхенскай канферэнцыі Зяленскі заявіў, што мае намер абмеркаваць з Дональдам Трампам тое, «што расейцы збіраюцца зрабіць з Беларуссю»

🔸 Расейскі беспілотнік уначы атакаваў і прабіў абарончы саркафаг над Чарнобыльскай АЭС. Якую небяспеку гэта нясе, у тым ліку для Беларусі?

🔸 Лукашэнка паехаў паглядзець на прадукцыю «Інтэграла»

🔸 У Менску пачалі судзіць працаўніка мытні. Віктара Варабʼёва абвінавачваюць паводле пяці крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў здрадзе дзяржаве

🔸 Дзень святога Валянціна. Як святкуюць ва ўсім свеце, і як да гэтага дня ставяцца беларускія чыноўнікі?

🔸 Чырвонага касцёлу няма ў спісе аб’ектаў для рэканструкцыі ў інвестыцыйнай праграме Менску на 2025 год

🔸 Фінал польскай кваліфікацыі на «Еўрабачанне». Удзел прымае гурт з Падляшша, які спявае і па-беларуску

Далучайцеся да эфіру!

Читать полностью…

Белсат

☝️Беларуса, які намаляваў у Варшаве стрыт-арт з Іланам Маскам, што «кідае зігу», падазраюць у «прапагандзе нацызму»

Побач з выяваю Маска, які дэманструе скандальны жэст, хлопец дадаў надпіс «Make Poland great for poles again».

🔍 Чытайце болей вось тут

Читать полностью…

Белсат

💬 «Разбіральніцтвы выявілі, што Яўген Дудкін даўно з'яўляецца таемным супрацоўнікам КДБ»

«Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» абвесціла, што выкрыла ў сваіх шэрагах завербаванага лукашэнкаўскім КДБ актывіста.

🔍 Гэта досыць вядомы ў вузкіх колах чалавек

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Чырвоны касцёл у Менску застанецца зачыненым

🔻На мяжы з Польшчаю зноў адкрылі КПП «Бераставіца». Хоць «Баброўнікі» з польскага боку па-ранейшаму закрытыя

🔻У Мюнхене адбываецца канферэнцыя па бяспецы, якая можа стаць лёсавызначальнай для Украіны і Еўропы

🔻Беларускія дэмсілы і нашыя карэспандэнты таксама прысутнічаюць на гэтай канферэнцыі

🔻Саркафаг Чарнобыльскай АЭС уначы быў пашкоджаны беспілотнікам

🔻Лукашэнка дазволіў кіраваць трактарамі падлеткам

🔻Беларусы ўсё часцей выбіраюць беларускую мову для шлюбных цырымоніяў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🌋 Вывяржэнне вулкана Этна знялі з беспілотніка

Сапраўды захапляе дух!

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️Зяленскі заявіў, што ў размове з Трампам хоча ўзняць і пытанне Беларусі

Гэта прагучала ў размове ў журналістамі на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.

«Я думаю ў нас будзе час пагаварыць з прэзідэнтам Трампам пра тое, што расейцы збіраюцца зрабіць з Беларуссю. Можа заўтра будзе час, можа сёння яшчэ», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 14 лютага

У еўра дзень сёння не задаўся – ён «скінуў» больш за дзве капейкі. Трохі патаннеў і долар. А вось расейскі рубель стаў даражэй амаль на тры капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🎧 Ужо сёння на музычных платформах з'явіцца новы альбом гурта «Naviband»

Канцэртная прэм'ера адбудзецца ў Варшаве ў траўні. А ўчора правялі папярэдняе праслухоўванне новага рэлізу, на якім пабываў і наш карэспандэнт.

👀 Болей чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Гэтай ноччу каля Чарнобыльскай АЭС выбухнуў дрон

Спачатку пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, а пазней пацвердзілі і спецыялісты МАГАТЭ.

📍Падрабязнасці глядзіце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🥔 Беларусы цягам апошняга дзесяцігоддзя сталі есці меней бульбы. Чыноўнікі знайшлі гэтаму незвычайнае тлумачэнне

Так, на думку прэм'ер-міністра Галоўчанкі, «людзі могуць сабе дазволіць больш дарагую прадукцыю, а таксама адбылося ўкараненне ў нашую свядомасць элементаў здаровага ладу жыцця».

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Падляшскі дуэт Sw@da х Niczos стаў другім у польскім адборы на Еўрабачанне

А перамогу атрымала спявачка, якую лічылі фаварыткаю букмекеры. Яна набрала амаль 40% галасоў.

📍Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❓Што будзе, калі Расея нападзе на Еўропу?

І ці атрымаецца абараніцца ў выпадку, калі Трамп пакіне Еўропу без амерыканскай абароны? Спыталі дэпутатку Эўрапарламенту і былую міністарку абароны Літвы Расу Юкнявічыене.

Што яна адказала, чытайце па спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 лютага

✔️Гісторыі кахання, якое прайшло праз турмы, рэпрэсіі ды доўгія растанні

✔️У БХД заявілі, што адзін з лідараў партыі супрацоўнічаў з КДБ

✔️«Новы сусветны беспарадак»: Доналд Трамп «кідае» Еўропу?

✔️Зяленскі заявіў, што ў размове з Трампам на Мюнхенскай канферэнцыі хоча ўзняць і пытанне Беларусі

✔️Беспілотнік пашкодзіў саркафаг Чарнобыльскай АЭС

✔️КПП «Бераставіца» на мяжы з Польшчаю зноў працуе. Толькі вось сэнсу перасякаць там мяжу няма

✔️«Naviband» выпусціў першы альбом за 8 гадоў

✔️Дуэт з Падляшша, які спявае на беларуска-польскай гаворцы, можа патрапіць на Еўрабачанне

✔️У Беларусі істотна выраслі стаўкі ўтылізацыйнага збору для аўтамабіляў

#рэпрэсіі:

▫️Анархіста Аляксандра Францкевіча другі раз за год будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

▫️Кнігу Змітра Дашкевіча «Чарвяк» прызналі «экстрэмісцкай»

▫️Азаронак выпусціць прапагандысцкае інтэрв'ю з былым мужам Ціманоўскай

Читать полностью…

Белсат

❤️ Не ведаеце, як здзівіць каханага/ную на свята? Мы дапаможам: скарыце сваю другую палавінку веданнем беларускай мовы!

А яшчэ хочам вам прызнацца: мы вас вельмі любім, дарагія нашыя чытачы! 🫶🏻

Читать полностью…

Белсат

🫠 Лукашэнка хоча дадаць статуснасці свайму шпіцу

Праўда, у яго ёсць канкурэнт – сабака Гайдукевіча!

А таксама:

❗️«Камунарка» выпусціла новы шакалад «Прэзідэнт». Знак якасці
❗️Чат GPT напісаў сцэнар для новага беларускага фільму
❗️Японская IT-кампанія дазволіла супрацоўнікам піць піва на працы

👀 Усё гэта ў новым выпуску праграмы «Хай-Так». Глядзіце проста цяпер 👇

Читать полностью…

Белсат

🫠 Тэрапія для тых, каму разбілі сэрца: заапаркі прапаноўваюць незвычайную акцыю да Дня святога Валянціна

Бо ёсць нямала тых, хто ў гэты дзень прагне помсты, а не рамантыкі 💁🏻‍♂️

👀 Чытайце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🎵 Дуэт з Падляшша, які спявае на беларуска-польскай гаворцы, можа патрапіць на Еўрабачанне

Фінал адбору пакажуць на TVP2, пачатак – а 20:45 па Варшаве.

📍Калі вы ў Польшчы і заўзееце за (амаль што) нашых, то расказваем, як дапамагчы музыкам прабіцца на конкурс у Швейцарыю

Читать полностью…

Белсат

🔍 Лукашэнка імкнецца спадабацца Трампу?

Чым яшчэ патлумачыць той факт, што ён пайшоў на саступкі новай адміністрацыі Злучаных Штатаў і вызваліў некаторых палітвязняў?

❓Гэта звычайны гандаль палітзняволенымі ці нешта большае? Хто займаўся пытаннем вызвалення гэтых людзей з амерыканскага боку і з боку беларускіх дэмсілаў? Ці чакаць цяпер допуску Лукашэнкі на перамовы па Украіне?

👀 Пра ўсё гэта і не толькі гаворым у свежым выданні праграмы «ПраСвет»: на пытанні Сяргея Пелясы адказваюць амерыканіст Антон Пянькоўскі з Агенцтва Еўраатлантычнай супрацы і дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучыньскі

Читать полностью…

Белсат

🔹«Новы сусветны беспарадак»: Доналд Трамп «кідае» Еўропу?

У 1938 годзе Вялікабрытанія і Францыя падпісалі з нацысцкай Нямеччынай і фашысцкай Італіяй пагадненне, якое ўвайшло ў гісторыю як «мюнхенская змова». Ідэя была такая: каб заспакоіць Адольфа Гітлера і пазбегнуць яшчэ адной сусветнай вайны, трэба аддаць немцам частку Чэхаславаччыны.

📍Няўжо гісторыя паўтараецца? Аналізуем на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Прадстаўнікі ЗША абвесцяць на Мюнхенскай канферэнцыі пра вывад сваіх войскаў з Еўропы?

Таксама чакаюцца іншыя жорсткія заявы амерыканскага віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса, якія тычацца Нямеччыны ды іншых еўрапейскіх дзяржаваў.

☝️Больш падрабязнасцей чытайце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🤯 Неверагодны выпадак ля берагоў Чылі

Паглядзіце, што здарылася!

Читать полностью…

Белсат

🔹КПП «Бераставіца» на мяжы з Польшчаю зноў гатовы працаваць. Вось толькі сэнсу ехаць праз яго пакуль няма

Усё з тае прычыны, што сумежны пункт «Баброўнікі» на польскім баку ўлады суседняй краіны закрылі яшчэ два гады таму. І адкрываць пакуль не плануюць.

📍Болей інфармацыі знойдзеце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мой шлюбны пярсцёнак зрэзалі з пальца падчас аднаго з адміністратыўных арыштаў: ён не здымаўся, і яны проста перакусілі яго кусачкамі»

Сённяшні дзень – добрая нагода распавесці гісторыі кахання людзей, якія прайшлі праз жорсткія выпрабаванні лукашэнкаўскай рэпрэсіўнай машыны. Аднак вытрымалі і захавалі свае пачуцці.

❤️Чытайце матэрыял па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹У Беларусі істотна выраслі стаўкі ўтылізацыйнага збору для аўтамабіляў

Гэта зроблена ў тым ліку ў інтарэсах расейскага аўтамабільнага рынку. Але дакладна ніяк не ў інтарэсах беларускіх спажыўцоў.

🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…
Подписаться на канал