Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🌋 Вывяржэнне вулкана Этна знялі з беспілотніка
Сапраўды захапляе дух!
Паглядзіце ☝️
☝️Зяленскі заявіў, што ў размове з Трампам хоча ўзняць і пытанне Беларусі
Гэта прагучала ў размове ў журналістамі на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.
«Я думаю ў нас будзе час пагаварыць з прэзідэнтам Трампам пра тое, што расейцы збіраюцца зрабіць з Беларуссю. Можа заўтра будзе час, можа сёння яшчэ», – заявіў прэзідэнт Украіны.
💱Курсы валютаў 14 лютага
У еўра дзень сёння не задаўся – ён «скінуў» больш за дзве капейкі. Трохі патаннеў і долар. А вось расейскі рубель стаў даражэй амаль на тры капейкі.
#курсывалютаў
🎧 Ужо сёння на музычных платформах з'явіцца новы альбом гурта «Naviband»
Канцэртная прэм'ера адбудзецца ў Варшаве ў траўні. А ўчора правялі папярэдняе праслухоўванне новага рэлізу, на якім пабываў і наш карэспандэнт.
👀 Болей чытайце па спасылцы
☝️Гэтай ноччу каля Чарнобыльскай АЭС выбухнуў дрон
Спачатку пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, а пазней пацвердзілі і спецыялісты МАГАТЭ.
📍Падрабязнасці глядзіце на нашым сайце
👆ЗША пагражае Расеі санкцыямі і ваеннай сілай, калі Трамп не дамовіцца з Пуціным
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у чацвер, 13 лютага, адзначыў, што Вашынгтон можа ўвесці супраць Масквы санкцыі і нават прымяніць ваенную сілу, калі расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не пагодзіцца на мірнае пагадненне, якое гарантуе доўгатэрміновую незалежнасць Украіны.
У той жа час міністр абароны ЗША Піт Хегсет, які раней казаў пра нерэалістычнасць таго, што Украіна можа вярнуцца да межаў 2014 года і ўступіць у NATO, заявіў, што Доналд Трамп можа перадаць Украіне ядравую зброю, калі гэтага захоча.
Падрабязней чытайце па спасылцы.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Што добрага ў палітыцы Доналда Трампа і чаму?
Адказвае Яраслаў Раманчук.
🔻«Абараніць ад экстрэмізму»
Што змяняецца ў заканадаўстве аб правах дзяцей?
🔻«Прадпрыемствы тэлефануюць бясконца»
Ці сапраўды па кнігу пра Лукашэнку стаяць чэргі?
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 13 лютага
🔻Палітзняволенага айцішніка, які данаціў у BYPOL, асудзілі яшчэ на 9 гадоў (у дадатак да папярэдніх трох)
🔻Следчы камітэт РБ праверыць былога мужа Крысціны Ціманоўскай на «экстрэмізм» пасля просьбы самой спартоўкі ў сацсетках
🔻У Воршы абвесцілі ў вышук 49-гадовага мужчыну, чыя старонка ў «Аднакласніках» раней была прызнаная «экстрэмісцкай»
🔻Адміністратар пабліка «Падслухана Глыбокае» «ВКонтакте» атрымаў 2 гады «хіміі»
🔻«Кіберпартызаны» атрымалі доступ да спісаў з прозвішчамі звольненых за «нелаяльнасць» спартоўцаў і сілавікоў
😵 Памерла птушка, якая не давала спакою тысячам людзей
І вы таксама можаце яе ведаць. Паглядзіце, з кім сёння развітваецца ўвесь свет!
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Дзяржаўны дэпартамент ЗША выказаўся пра вызваленне Андрэя Кузнечыка і Алены Маўшук, а таксама заклікаў вызваліць усіх палітвязняў. Ці магчымыя наступныя вызваленні?
🔸 Чарговыя шахеды ў Беларусі. Жыхары Гомельшчыны паведамілі пра выбухі ў небе. Што вядома?
🔸 Пачынаецца суд над былым топ-чыноўнікам, колішняга працаўніка кіраўніцтва справамі Лукашэнкі судзяць за карупцыю
🔸 Тэлефонная размова паміж Трампам і Пуціным. Трамп заяўляе пра намер сустрэцца з Пуціным у Саудаўскай Аравіі
🔸 Новае расследаванне БРЦ: У менскім казіно адмывалі сотні мільёнаў еўраў з усёй Еўропы
🔸 NAVIBAND прэзентуюць свой новы альбом «Адліга». Гэта шосты студыйны альбом гурта, які ствараўся некалькі гадоў
Далучайцеся да эфіру!
🔹Чыноўнікі абяцаюць, што збоі ў працы сталічнага грамадскага транспарту знікнуць цягам месяца
Праблемы ўзніклі праз рамонт аўтамабільнага маста па вуліцы Маскоўскай. Рух на ім закрылі ў суботу 8 лютага, і ўжо з панядзелку стала відавочна, што гэта не пройдзе без настустваў для руху на найбліжэйшых вуліцах.
🔍 Болей падрабязнасцей знойдзеце па спасылцы
😳 Патэлефанавалі ў беларускія кнігарні і даведаліся кошт «Нашага прэзідэнта». Калі стаіце, лепш прысядзьце...
Але, здаецца, неадэкватны кошт не адштурховае жадаючых купіць гэты кніжны шэдэўр. У кнігарнях кажуць, што «прадпрыемствы бясконца тэлефануюць» і замаўляюць сабе асобнікі «Нашага прэзідэнта».
🔍 Чытайце па спасылцы, колькі трэба аддаць за адзін экземпляр біяграфіі Лукашэнкі ды што яшчэ цікавага нам паведамілі ў сталічных кнігарнях
🤔 «Дагаварняк» Вашынгтону і Масквы выглядае амаль непазбежным. Ці ўсё не так адназначна?
Учора Трамп па чарзе правёў тэлефонныя размовы з Пуціным і з Зяленскім. Гэта выклікала ў свеце розныя рэакцыі, аднак пераважна было ўспрынята як знак хуткага заканчэння вайны.
📍Паспрабавалі прааналізаваць гэтыя падзеі ды паразважаць, якая роля ў працэсе мірнага ўрэгулявання будзе адведзеная ўласна Украіне (а таксама ўсёй Еўропе)
💬 «Для ЗША найперш важна вызваленне амерыканскіх грамадзянаў, для нас найважнейшае – вызваленне беларусаў. Учора ўдалося і тое, і іншае»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў «Белсату» некаторыя дэталі ўчорашняга вызвалення трох палітзняволеных, сярод якіх быў у тым ліку грамадзянін ЗША.
🔍 Чытайце падрабязнасці на старонцы
🤪 «Абсалютная навінка і хіт сезону». У Магілёве выпускаюць незвычайныя матузкі для абутку
Іх дастаткова патрымаць цягам 10 хвілін пад сонечным або штучным святлом, пасля чаго яны будуць свяціцца ў цемры.
«Мы выпускаем матузкі са святлонакапляльнай ніткаю ў рознай каляровай гаме. Назірала, як моладзь выкарыстоўвае іх як элемент адзення ды абутку, як незвычайны аксэсуар. Выраб на самой справе экстравагантны», – цытуе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА прадстаўніцу прадпрыемства «Лента» Таццяну Сафроненка.
Як вам, ужо захацелі сабе такія матузкі? 🫠
🤔 Прадстаўнікі ЗША абвесцяць на Мюнхенскай канферэнцыі пра вывад сваіх войскаў з Еўропы?
Таксама чакаюцца іншыя жорсткія заявы амерыканскага віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса, якія тычацца Нямеччыны ды іншых еўрапейскіх дзяржаваў.
☝️Больш падрабязнасцей чытайце на нашым сайце
🤯 Неверагодны выпадак ля берагоў Чылі
Паглядзіце, што здарылася!
🔹КПП «Бераставіца» на мяжы з Польшчаю зноў гатовы працаваць. Вось толькі сэнсу ехаць праз яго пакуль няма
Усё з тае прычыны, што сумежны пункт «Баброўнікі» на польскім баку ўлады суседняй краіны закрылі яшчэ два гады таму. І адкрываць пакуль не плануюць.
📍Болей інфармацыі знойдзеце на нашым сайце
💬 «Мой шлюбны пярсцёнак зрэзалі з пальца падчас аднаго з адміністратыўных арыштаў: ён не здымаўся, і яны проста перакусілі яго кусачкамі»
Сённяшні дзень – добрая нагода распавесці гісторыі кахання людзей, якія прайшлі праз жорсткія выпрабаванні лукашэнкаўскай рэпрэсіўнай машыны. Аднак вытрымалі і захавалі свае пачуцці.
❤️Чытайце матэрыял па спасылцы
🔹У Беларусі істотна выраслі стаўкі ўтылізацыйнага збору для аўтамабіляў
Гэта зроблена ў тым ліку ў інтарэсах расейскага аўтамабільнага рынку. Але дакладна ніяк не ў інтарэсах беларускіх спажыўцоў.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
🤔«Вызваленні палітвязняў – вынік перамоваў ці «падарунак» Лукашэнкі новай адміністрацыі ЗША?»
Нядаўна трое палітвязняў, якія знаходзіліся за кратамі ў Беларусі, выйшлі на волю. Дзярждэп запэўніў, што афіцыйны Менск «нічога не атрымаў за гэты абмен». А прэс-сакратарка Лукашэнкі заявіла, што «гэта не адзіная просьба новай адміністрацыі ЗША».
Чаго ЗША могуць хацець ад Лукашэнкі? Разважаем у нашым артыкуле.
💥 #галоўнае за 13 лютага
✔️«Дагаварняк» Вашынгтону і Масквы непазбежны? А ці дапусцяць да перамоваў Украіну і Еўропу?
✔️Уначы над Гомлем заўважылі падзенне абломкаў дрона
✔️Журналісты БРЦ высветлілі, як казіно ў Беларусі адмываюць грошы пад «пратэктаратам» КДБ
✔️Патэлефанавалі ў беларускія кнігарні і даведаліся кошт «Нашага прэзідэнта». Ён уражвае
✔️Стала вядома, дзе працуе былы кіраўнік Беларускай чыгункі, звольнены пасля карупцыйнага скандалу
✔️Абарона ад «экстрэмізму» і «шкодных» цацак. Глядзім, што скарэктавалі ў заканадаўстве аб правах дзяцей
✔️Як Перабудова ў СССР. Погляд Яраслава Раманчука на дзейнасць адміністрацыі Трампа
✔️«Абсалютная навінка і хіт сезону». У Магілёве выпускаюць незвычайныя матузкі для абутку з падсветкаю
✔️«Беларускі Гаюн» спыніў працу, але беспілотнікі не спыніліся
✔️ Пуцін і Трамп могуць дамовіцца пра спыненне агню да Вялікдня ці 9 траўня
🤯 Ці ведаеце вы, што літара «Ў» магла выглядаць зусім не так, як цяпер?
Кожны беларус вельмі ганарыцца літарай «Ў», бо яе няма ў іншых кірылічных алфавітах. Але мала хто ведае, што нашая любімая літара магла выглядаць зусім не так, як цяпер. І варыянтаў было мноства!
👀 Выданне цалкам глядзіце на канале «БЕЛСАТ LIFE»
🎰 Журналісты БРЦ высветлілі, як казіно ў Беларусі адмываюць грошы пад «пратэктаратам» КДБ
Схема адмывання грошай знайшлі ў «H Casino», якое адкрылася ўлетку 2021 года ў цэнтры Galleria Minsk.
🔍 Чытайце па спасылцы, што раскапалі расследавальнікі
✍️ «Кіберпартызаны» атрымалі доступ да спісаў з прозвішчамі звольненых за «нелаяльнасць» спартоўцаў і сілавікоў
Побач з прозвішчамі ў спісах пазначаная не толькі прычына звальнення, але і інфармацыя пра тое, куды чалавек потым уладкаваўся ці ў якую краіну з’ехаў.
🔍 Глядзіце болей па спасылцы
🙈 Вось што бывае, калі бацька бярэ з сабой на працу
Чатырохгадовы сын Ілана Маска X Æ A-12 (кароткая форма - Экс), паспеў пагутарыць з Трампам
а яшчэ пагуляць са сваім носам 😄
🔸Ёй давялося пакінуць Беларусь разам з двума катамі. І пачаць жыццё з нуля...
У сённяшнім выпуску праграмы «Беларус беларусу» – гісторыя ветэрынарнай доктаркі Яны Жураўлёвай. За ўдзел у пратэстах яна была асуджаная на тры гады зняволення. А калі выйшла з-за кратаў – высветлілася, што далёка не ўсе з ейных коцікаў дачакаліся гаспадыню, некаторыя памерлі...
👀 Глядзіце новы эпізод праграмы «Беларус беларусу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
😡 Расейцы могуць знішчыць яшчэ адну спадчыну Украіны
Гэтыя артэфакты перажылі каля тысячы гадоў, але цяпер праз вайну іх існаванне пад пагрозай. Пра такія ўнікальныя экзэмпляры не кожны ўкраінец нават і ведае.
Паглядзіце ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Над Гомлем збілі расейскі беспілотнік
🔻Адміністрацыя Белага дому дамаглася вызвалення з лукашэнкаўскіх турмаў трох палітвязняў
🔻Дзярждэп ЗША заклікае на гэтым не спыняцца і вызваліць іншых палітзняволеных
🔻Карупцыя ў сэрцы лукашэнкаўскай адміністрацыі: у закрытым рэжыме распачаўся гучны судовы працэс
🔻У Менску ўжо некалькі дзён працуе са збоямі грамадскі транспарт
🔻Трамп паразмаўляў і з Пуціным, і з Зяленскім. Свет чакае, што будзе далей
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😃 Лепшыя моманты – моманты з сябрамі
Паглядзіце, што здымае гэты блогер ☝️