Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😵 Памерла птушка, якая не давала спакою тысячам людзей
І вы таксама можаце яе ведаць. Паглядзіце, з кім сёння развітваецца ўвесь свет!
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Дзяржаўны дэпартамент ЗША выказаўся пра вызваленне Андрэя Кузнечыка і Алены Маўшук, а таксама заклікаў вызваліць усіх палітвязняў. Ці магчымыя наступныя вызваленні?
🔸 Чарговыя шахеды ў Беларусі. Жыхары Гомельшчыны паведамілі пра выбухі ў небе. Што вядома?
🔸 Пачынаецца суд над былым топ-чыноўнікам, колішняга працаўніка кіраўніцтва справамі Лукашэнкі судзяць за карупцыю
🔸 Тэлефонная размова паміж Трампам і Пуціным. Трамп заяўляе пра намер сустрэцца з Пуціным у Саудаўскай Аравіі
🔸 Новае расследаванне БРЦ: У менскім казіно адмывалі сотні мільёнаў еўраў з усёй Еўропы
🔸 NAVIBAND прэзентуюць свой новы альбом «Адліга». Гэта шосты студыйны альбом гурта, які ствараўся некалькі гадоў
Далучайцеся да эфіру!
🔹Чыноўнікі абяцаюць, што збоі ў працы сталічнага грамадскага транспарту знікнуць цягам месяца
Праблемы ўзніклі праз рамонт аўтамабільнага маста па вуліцы Маскоўскай. Рух на ім закрылі ў суботу 8 лютага, і ўжо з панядзелку стала відавочна, што гэта не пройдзе без настустваў для руху на найбліжэйшых вуліцах.
🔍 Болей падрабязнасцей знойдзеце па спасылцы
😳 Патэлефанавалі ў беларускія кнігарні і даведаліся кошт «Нашага прэзідэнта». Калі стаіце, лепш прысядзьце...
Але, здаецца, неадэкватны кошт не адштурховае жадаючых купіць гэты кніжны шэдэўр. У кнігарнях кажуць, што «прадпрыемствы бясконца тэлефануюць» і замаўляюць сабе асобнікі «Нашага прэзідэнта».
🔍 Чытайце па спасылцы, колькі трэба аддаць за адзін экземпляр біяграфіі Лукашэнкі ды што яшчэ цікавага нам паведамілі ў сталічных кнігарнях
🤔 «Дагаварняк» Вашынгтону і Масквы выглядае амаль непазбежным. Ці ўсё не так адназначна?
Учора Трамп па чарзе правёў тэлефонныя размовы з Пуціным і з Зяленскім. Гэта выклікала ў свеце розныя рэакцыі, аднак пераважна было ўспрынята як знак хуткага заканчэння вайны.
📍Паспрабавалі прааналізаваць гэтыя падзеі ды паразважаць, якая роля ў працэсе мірнага ўрэгулявання будзе адведзеная ўласна Украіне (а таксама ўсёй Еўропе)
💬 «Для ЗША найперш важна вызваленне амерыканскіх грамадзянаў, для нас найважнейшае – вызваленне беларусаў. Учора ўдалося і тое, і іншае»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў «Белсату» некаторыя дэталі ўчорашняга вызвалення трох палітзняволеных, сярод якіх быў у тым ліку грамадзянін ЗША.
🔍 Чытайце падрабязнасці на старонцы
🤪 «Абсалютная навінка і хіт сезону». У Магілёве выпускаюць незвычайныя матузкі для абутку
Іх дастаткова патрымаць цягам 10 хвілін пад сонечным або штучным святлом, пасля чаго яны будуць свяціцца ў цемры.
«Мы выпускаем матузкі са святлонакапляльнай ніткаю ў рознай каляровай гаме. Назірала, як моладзь выкарыстоўвае іх як элемент адзення ды абутку, як незвычайны аксэсуар. Выраб на самой справе экстравагантны», – цытуе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА прадстаўніцу прадпрыемства «Лента» Таццяну Сафроненка.
Як вам, ужо захацелі сабе такія матузкі? 🫠
🤦🏻♂️ Следчы камітэт РБ «прыслухаўся» да Ціманоўскай: ейнага былога мужа будуць правяраць на «экстрэмізм»
Нагадаем: некалькі дзён таму беларуская спартоўка з польскім грамадзянствам Крысціна Ціманоўская ў сваіх сацсетках заклікала лукашэнкаўскіх сілавікоў затрымаць былога мужа Арсеня Зданевіча, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Яна сцвярджала, што той прымаў удзел у пратэстах.
І вось сёння афіцыйны тэлеграм-канал Следчага камітэту РБ апублікаваў такое паведамленне:
«По данным следствия, в феврале текущего года в сети Интернет, в том числе в социальных сетях, появилась информация о том, что в Беларуси находится Арсений Зданевич, который, исходя из текстов публикаций, принимал участие в экстремистских акциях, направленных на дискредитацию Республики Беларусь и действующей власти, использовал соответствующую символику и совершал иные действия, направленные на разжигание социальной вражды и розни [...]
Рассматривается вопрос о возможном привлечении Зданевича к установленной законом ответственности».
🔍 Абарона ад «экстрэмізму» і «шкодных» цацак. Заканадаўства аб правах дзяцей скарэктавалі
Мы вырашылі разабрацца, што там новага, і якія падводныя камяні хаваюцца ў абноўленых нормах.
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
🇺🇦 Ва Украіне ўвялі санкцыі супраць Пятра Парашэнкі, той лічыць гэта расправаю з боку Зяленскага
Парашэнка ў адказ на санкцыі заявіў, што «напрыканцы шостага года прэзідэнцтва час даваць справаздачу за сябе, а не валіць усё на папярэдніка».
📍Чытайце болей на нашым сайце
💁🏻♂️ Як Перабудова ў СССР. Погляд Яраслава Раманчука на дзейнасць адміністрацыі Трампа
Раманчук мяркуе, што беларускім медыям варта спыніць «абразлівую хлусню наконт Трампа», бо «чатыры гады іншага не будзе». А Трамп – чалавек, які можа дапамагчы або беларускім дэмакратычным сілам, або Лукашэнку.
🔍 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
Учора адбыўся першы званок паміж прэзідэнтамі ЗША і Расеі
Што пра яго вядома?
Галоўнай тэмай абмеркавання было спыненне вайны ва Украіне. Размова доўжылася 90 хвілін, пасля чаго Трамп адразу патэлефанаваў Зяленскаму.
«Я хачу падзякаваць прэзідэнту Пуціну за яго час і намаганні ў дачыненні да гэтага закліку [аб спыненні вайны].
Мы дамовіліся працаваць разам, вельмі цесна, у тым ліку наведаць адзін аднаго. Таксама мы дамовіліся неадкладна пачаць перамовы, даручыўшы нашым камандам іх арганізацыю», — заявіў Трамп.
Украінскі прэзідэнт таксама раскрыў некаторыя дэталі сваёй размовы з Трампам:
«Доўгая размова. Пра магчымасці дасягнення міру. Пра нашу гатоўнасць працаваць разам на ўзроўні каманд. Пра нашы тэхналагічныя магчымасці, у тым ліку дроны і іншыя сучасныя вытворчасці. Удзячны Прэзідэнту Трампу за цікавасць да таго, што мы можам зрабіць разам», — паведаміў Зяленскі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Трамп патэлефанаваў Пуціну і Зяленскаму
90 хвілін – столькі доўжылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна. Што яны абмяркоўвалі і як прэзідэнт ЗША пракаментаваў першы званок кіраўніку Расеі – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Тры палітвязні на волі: Кузнечык, Маўшук і неназваны грамадзянін ЗША
У Вільню ўжо прыбылі журналіст Андрэй Кузнечык, актывістка Алена Маўшук і яшчэ адзін грамадзянін ЗША, які таксама знаходзіўся за кратамі ў Беларусі. Разабраліся, чаму не называюць імя трэцяга палітвязня. Чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Амерыканец, які знаходзіцца ў вышуку за штурм Капітолію, адкрыў у Берасце рэстаран
Распавядзем, хто гэты замежнік і чым ён адзначыўся ў Беларусі да адкрыцця свайго бізнесу. Чытайце на старонцы (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 12 лютага
✔️ На Кіеў упала балістычная ракета
✔️ Трамп патрабуе ад Украіны кампенсацыю за ваенную дапамогу
✔️ Не менш за 100 жанчын з Тайланду трапілі ў рабства на ферму яйцаклетак у Грузіі
✔️ Махляры стварылі фэйк ад імя «Белсату»
✔️ Арменія прыняла ў першым чытанні законапраект аб пачатку ўступлення ў ЕЗ
✔️ Беларуская і расейская фанера трапляе ў ЕЗ праз Польшчу пад відам кітайскай
✔️ Польская вёска на мяжы з Беларуссю шукае новых жыхароў
✔️ У Балгарыі расследуюць куплю беларускіх тралейбусаў
✔️ Google збірае дадзеныя карыстальнікаў з дапамогай reCAPTCHA
✔️ Ізраіль і ЗША запатрабавалі ад «Хамаса» вызваліць усіх закладнікаў да суботы
✔️ Журналіст Андрэй Кузнечык на волі і пакінуў Беларусь
✔️ Кіраўнік штабу Антытэрарыстычнага цэнтру СБУ аказаўся расейскім шпіёнам
❤️Андрэй Кузнечык упершыню за больш чым тры гады змог абняць жонку і сына
Журналіста Андрэя Кузнечыка ў 2022 годзе асудзілі на 6 гадоў за нібыта «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Пазней на тэлеканале АНТ паказалі інтэрв’ю з ім пад здзеклівай назвай «Свабода слова».
🎰 Журналісты БРЦ высветлілі, як казіно ў Беларусі адмываюць грошы пад «пратэктаратам» КДБ
Схема адмывання грошай знайшлі ў «H Casino», якое адкрылася ўлетку 2021 года ў цэнтры Galleria Minsk.
🔍 Чытайце па спасылцы, што раскапалі расследавальнікі
✍️ «Кіберпартызаны» атрымалі доступ да спісаў з прозвішчамі звольненых за «нелаяльнасць» спартоўцаў і сілавікоў
Побач з прозвішчамі ў спісах пазначаная не толькі прычына звальнення, але і інфармацыя пра тое, куды чалавек потым уладкаваўся ці ў якую краіну з’ехаў.
🔍 Глядзіце болей па спасылцы
🙈 Вось што бывае, калі бацька бярэ з сабой на працу
Чатырохгадовы сын Ілана Маска X Æ A-12 (кароткая форма - Экс), паспеў пагутарыць з Трампам
а яшчэ пагуляць са сваім носам 😄
🔸Ёй давялося пакінуць Беларусь разам з двума катамі. І пачаць жыццё з нуля...
У сённяшнім выпуску праграмы «Беларус беларусу» – гісторыя ветэрынарнай доктаркі Яны Жураўлёвай. За ўдзел у пратэстах яна была асуджаная на тры гады зняволення. А калі выйшла з-за кратаў – высветлілася, што далёка не ўсе з ейных коцікаў дачакаліся гаспадыню, некаторыя памерлі...
👀 Глядзіце новы эпізод праграмы «Беларус беларусу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
😡 Расейцы могуць знішчыць яшчэ адну спадчыну Украіны
Гэтыя артэфакты перажылі каля тысячы гадоў, але цяпер праз вайну іх існаванне пад пагрозай. Пра такія ўнікальныя экзэмпляры не кожны ўкраінец нават і ведае.
Паглядзіце ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Над Гомлем збілі расейскі беспілотнік
🔻Адміністрацыя Белага дому дамаглася вызвалення з лукашэнкаўскіх турмаў трох палітвязняў
🔻Дзярждэп ЗША заклікае на гэтым не спыняцца і вызваліць іншых палітзняволеных
🔻Карупцыя ў сэрцы лукашэнкаўскай адміністрацыі: у закрытым рэжыме распачаўся гучны судовы працэс
🔻У Менску ўжо некалькі дзён працуе са збоямі грамадскі транспарт
🔻Трамп паразмаўляў і з Пуціным, і з Зяленскім. Свет чакае, што будзе далей
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😃 Лепшыя моманты – моманты з сябрамі
Паглядзіце, што здымае гэты блогер ☝️
💱Курсы валютаў 13 лютага
Долар упаў больш як на 6 капеек, еўра страціў дзве капейкі. Расейскі рубель падрос амаль на тры з паловаю.
#курсывалютаў
🔹Стала вядома, дзе працуе былы кіраўнік Беларускай чыгункі, звольнены пасля карупцыйнага скандалу
З 2023-га Уладзімір Марозаў знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу за спрыянне расейскай агрэсіі супраць Украіны. Летась у траўні ён пачаў знікаць ці то на бальнічныя, ці без тлумачэння якраз тады, калі за карупцыю быў затрыманы ягоны першы намеснік Пётр Дулуб.
🔍 Болей падрабязнасцей шукайце на нашай старонцы
🚌 Некаторыя маршруты сталічнага грамадскага транспарту істотна збіваюцца з графіку чацвёрты дзень запар
Часам спазненні дасягаюць больш як паўгадзіны.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🥹 Гэты сабака проста хоча быць карысным
Паглядзіце на гэтую мілату☝️
Уначы над Гомлем заўважылі падзенне абломкаў дрона
Мясцовыя жыхары спачатку пачулі выбухі, а пазней у тг-чатах пачалі з’яўляцца відэа са ўспышкамі ў небе.
Паводле @flagshtok, «прыкладна ў 00:32 над Гомелем было збітае лятальнае цела». Гэта падзенне па часе супала з масіраванай паветранай атакай Расеі па Украіне. Пад ударам апынулася суседняя Чарнігаўская вобласць.
🤔 А вы ведалі, што Беларусь – адна з самых лясных дзяржаваў Еўропы?
9,2 % плошчы Беларусі складаюць ахоўныя прыродныя тэрыторыі: запаведнікі, нацыянальныя паркі і іншыя.
А што вядома пра паселішчы і гарады?
💚 Самы зялёны горад – Віцебск.
💚 А вось самая зялёная вобласць – Гомельшчына.
💚 Самы зялёны раённы цэнтр – Дрыбін.
Што тычыцца сталіцы, то, як кажа міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк, азеляніць двухмільённы Менск нашмат цяжэй, чым горад, дзе жывуць 20 тысячаў чалавек.
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 лютага
🔻 Былога каліноўца прапаноўваюць абмяняць на іншага беларуса, узятага ў палон ЗСУ
🔻 Дыскусіі наконт вызвалення палітвязняў
🔻 Сілавікі пішуць беларусам ад імя прадстаўнікоў службы эвакуацыі «BYSOL»
🔻 Чарговае папаўненне спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
«Закрываць вочы на тое, што ўсе рыхтуюцца да вайны вельмі небяспечна»
Ці ўступіць лукашэнкаўскае войска ў вайну Расеі супраць Украіны? Сёння большасць экспертаў лічаць, што ўдзел беларускага войска малаверагодным. Гэтай пазіцыі прытрымліваецца і палітычны аналітык Пётр Рудкоўскі. Лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык з імі не згодны. Чаму? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» 🎬