Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤦🏻♂️ Следчы камітэт РБ «прыслухаўся» да Ціманоўскай: ейнага былога мужа будуць правяраць на «экстрэмізм»
Нагадаем: некалькі дзён таму беларуская спартоўка з польскім грамадзянствам Крысціна Ціманоўская ў сваіх сацсетках заклікала лукашэнкаўскіх сілавікоў затрымаць былога мужа Арсеня Зданевіча, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Яна сцвярджала, што той прымаў удзел у пратэстах.
І вось сёння афіцыйны тэлеграм-канал Следчага камітэту РБ апублікаваў такое паведамленне:
«По данным следствия, в феврале текущего года в сети Интернет, в том числе в социальных сетях, появилась информация о том, что в Беларуси находится Арсений Зданевич, который, исходя из текстов публикаций, принимал участие в экстремистских акциях, направленных на дискредитацию Республики Беларусь и действующей власти, использовал соответствующую символику и совершал иные действия, направленные на разжигание социальной вражды и розни [...]
Рассматривается вопрос о возможном привлечении Зданевича к установленной законом ответственности».
🔍 Абарона ад «экстрэмізму» і «шкодных» цацак. Заканадаўства аб правах дзяцей скарэктавалі
Мы вырашылі разабрацца, што там новага, і якія падводныя камяні хаваюцца ў абноўленых нормах.
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
🇺🇦 Ва Украіне ўвялі санкцыі супраць Пятра Парашэнкі, той лічыць гэта расправаю з боку Зяленскага
Парашэнка ў адказ на санкцыі заявіў, што «напрыканцы шостага года прэзідэнцтва час даваць справаздачу за сябе, а не валіць усё на папярэдніка».
📍Чытайце болей на нашым сайце
💁🏻♂️ Як Перабудова ў СССР. Погляд Яраслава Раманчука на дзейнасць адміністрацыі Трампа
Раманчук мяркуе, што беларускім медыям варта спыніць «абразлівую хлусню наконт Трампа», бо «чатыры гады іншага не будзе». А Трамп – чалавек, які можа дапамагчы або беларускім дэмакратычным сілам, або Лукашэнку.
🔍 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
Учора адбыўся першы званок паміж прэзідэнтамі ЗША і Расеі
Што пра яго вядома?
Галоўнай тэмай абмеркавання было спыненне вайны ва Украіне. Размова доўжылася 90 хвілін, пасля чаго Трамп адразу патэлефанаваў Зяленскаму.
«Я хачу падзякаваць прэзідэнту Пуціну за яго час і намаганні ў дачыненні да гэтага закліку [аб спыненні вайны].
Мы дамовіліся працаваць разам, вельмі цесна, у тым ліку наведаць адзін аднаго. Таксама мы дамовіліся неадкладна пачаць перамовы, даручыўшы нашым камандам іх арганізацыю», — заявіў Трамп.
Украінскі прэзідэнт таксама раскрыў некаторыя дэталі сваёй размовы з Трампам:
«Доўгая размова. Пра магчымасці дасягнення міру. Пра нашу гатоўнасць працаваць разам на ўзроўні каманд. Пра нашы тэхналагічныя магчымасці, у тым ліку дроны і іншыя сучасныя вытворчасці. Удзячны Прэзідэнту Трампу за цікавасць да таго, што мы можам зрабіць разам», — паведаміў Зяленскі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Трамп патэлефанаваў Пуціну і Зяленскаму
90 хвілін – столькі доўжылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна. Што яны абмяркоўвалі і як прэзідэнт ЗША пракаментаваў першы званок кіраўніку Расеі – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Тры палітвязні на волі: Кузнечык, Маўшук і неназваны грамадзянін ЗША
У Вільню ўжо прыбылі журналіст Андрэй Кузнечык, актывістка Алена Маўшук і яшчэ адзін грамадзянін ЗША, які таксама знаходзіўся за кратамі ў Беларусі. Разабраліся, чаму не называюць імя трэцяга палітвязня. Чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Амерыканец, які знаходзіцца ў вышуку за штурм Капітолію, адкрыў у Берасце рэстаран
Распавядзем, хто гэты замежнік і чым ён адзначыўся ў Беларусі да адкрыцця свайго бізнесу. Чытайце на старонцы (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 12 лютага
✔️ На Кіеў упала балістычная ракета
✔️ Трамп патрабуе ад Украіны кампенсацыю за ваенную дапамогу
✔️ Не менш за 100 жанчын з Тайланду трапілі ў рабства на ферму яйцаклетак у Грузіі
✔️ Махляры стварылі фэйк ад імя «Белсату»
✔️ Арменія прыняла ў першым чытанні законапраект аб пачатку ўступлення ў ЕЗ
✔️ Беларуская і расейская фанера трапляе ў ЕЗ праз Польшчу пад відам кітайскай
✔️ Польская вёска на мяжы з Беларуссю шукае новых жыхароў
✔️ У Балгарыі расследуюць куплю беларускіх тралейбусаў
✔️ Google збірае дадзеныя карыстальнікаў з дапамогай reCAPTCHA
✔️ Ізраіль і ЗША запатрабавалі ад «Хамаса» вызваліць усіх закладнікаў да суботы
✔️ Журналіст Андрэй Кузнечык на волі і пакінуў Беларусь
✔️ Кіраўнік штабу Антытэрарыстычнага цэнтру СБУ аказаўся расейскім шпіёнам
❤️Андрэй Кузнечык упершыню за больш чым тры гады змог абняць жонку і сына
Журналіста Андрэя Кузнечыка ў 2022 годзе асудзілі на 6 гадоў за нібыта «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Пазней на тэлеканале АНТ паказалі інтэрв’ю з ім пад здзеклівай назвай «Свабода слова».
🥰 Дзень пацалункаў – цудоўная нагода, каб звярнуць увагу на адную з самых рамантычных карцінаў Марка Шагала – «Заручаныя і Эйфэлева вежа»
Пара закаханых – гэта Марк і яго каханая Бэла, якія лунаюць над зямлёю. Справа ад Эйфэлевай вежы плыве вясёлая каза-скрыпачка (ужо славутая адметнасць мастака).
🔥 Журналіст Андрэй Кузнечык на волі і пакінуў Беларусь
Добрай навіной падзялілася Святлана Ціханоўская:
«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму – журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца.»
😳 Службы бяспекі Украіны злавіла шпіёна ФСБ. Ім апынуўся кіраўнік штабу Антытэрарыстычнага цэнтру СБУ
Спецаперацыю ўзначальваў кіраўнік СБУ Васіль Малюк, а дэталі дакладваў асабіста Уладзіміру Зяленскаму.
Малюк паведаміў пра 14 задакументаваных эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці агента: украінскія спецслужбы праніклі ў ягоныя тэлефоны і камп’ютары.
СБУ таксама сцвярджае, што праз агента яны перадалі расейцам дэзынфармацыю. Дэталі спецаперацыі абяцаюць паведаміць пазней.
❗️ Сілавікі пішуць беларусам ад імя прадстаўнікоў службы эвакуацыі «BYSOL»
Каманда «BYSOL» мае скрыншоты такой перапіскі.
Невядомыя спрабуюць высветліць, якую інфармацыю чалавек перадаваў у чат-бот «Беларускага Гаюна», і падштурхоўваюць да нелегальнага пераходу мяжы.
👉 Падрабязней
😮 Google збірае дадзеныя карыстальнікаў з дапамогай reCAPTCHA
Гэтак сцвярджаюць даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэту.
🤔 Па словах экспертаў, reCAPTCHA робіць падрабязны лічбавы адбітак браўзера, фіксуючы ўсю яго актыўнасць у сетцы ў рэальным часе. Па сутнасці, кампанія атрымлівае доступ да ўсіх дзеянняў карыстальніка на старонцы праверкі і пры гэтым зусім не абараняе сайт ад ботаў.
Метад reCAPTCHA з'явіўся ў 2007 годзе, на змену CAPTCHA. Гэта такая праверка, што вы не робат – пры наведванні сайтаў просяць ідэнтыфікаваць размытыя літары, лічбы або карцінкі. Google купіў reCAPTCHA у 2009 годзе і інтэграваў у свае сэрвісы.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Стральба ў Асіповічах. ДАІ ўжыла зброю для затрымання
✔️З’явілася фэйкавае відэа быццам бы навінаў на Белсаце
✔️Памежнікі Літвы масава канфіскуюць беларускія кантрабандныя цыгарэты
✔️Расея абстраляла Кіеў балістычнымі ракетамі
✔️Буддыскае свята і парад сланоў у Шры-Ланцы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Еўрапейская пракуратура ў Сафіі выставіла абвінавачванне ў махлярстве пры дзяржаўнай закупцы тралейбусаў
Падчас тэндару было заяўлена, што транспарт быў набыты ў польскай кампаніі. Аднак выявілася, што тралейбусы паставіў падсанкцыйны BKM Holding («Белкамунмаш») ды яшчэ і ўдвая даражэй за першапачатковы закупачны кошт.
👉 Калі факт махлярства будзе даказаны, вінаватым пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
💱Курсы валютаў 13 лютага
Долар упаў больш як на 6 капеек, еўра страціў дзве капейкі. Расейскі рубель падрос амаль на тры з паловаю.
#курсывалютаў
🔹Стала вядома, дзе працуе былы кіраўнік Беларускай чыгункі, звольнены пасля карупцыйнага скандалу
З 2023-га Уладзімір Марозаў знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу за спрыянне расейскай агрэсіі супраць Украіны. Летась у траўні ён пачаў знікаць ці то на бальнічныя, ці без тлумачэння якраз тады, калі за карупцыю быў затрыманы ягоны першы намеснік Пётр Дулуб.
🔍 Болей падрабязнасцей шукайце на нашай старонцы
🚌 Некаторыя маршруты сталічнага грамадскага транспарту істотна збіваюцца з графіку чацвёрты дзень запар
Часам спазненні дасягаюць больш як паўгадзіны.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🥹 Гэты сабака проста хоча быць карысным
Паглядзіце на гэтую мілату☝️
Уначы над Гомлем заўважылі падзенне абломкаў дрона
Мясцовыя жыхары спачатку пачулі выбухі, а пазней у тг-чатах пачалі з’яўляцца відэа са ўспышкамі ў небе.
Паводле @flagshtok, «прыкладна ў 00:32 над Гомелем было збітае лятальнае цела». Гэта падзенне па часе супала з масіраванай паветранай атакай Расеі па Украіне. Пад ударам апынулася суседняя Чарнігаўская вобласць.
🤔 А вы ведалі, што Беларусь – адна з самых лясных дзяржаваў Еўропы?
9,2 % плошчы Беларусі складаюць ахоўныя прыродныя тэрыторыі: запаведнікі, нацыянальныя паркі і іншыя.
А што вядома пра паселішчы і гарады?
💚 Самы зялёны горад – Віцебск.
💚 А вось самая зялёная вобласць – Гомельшчына.
💚 Самы зялёны раённы цэнтр – Дрыбін.
Што тычыцца сталіцы, то, як кажа міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк, азеляніць двухмільённы Менск нашмат цяжэй, чым горад, дзе жывуць 20 тысячаў чалавек.
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 лютага
🔻 Былога каліноўца прапаноўваюць абмяняць на іншага беларуса, узятага ў палон ЗСУ
🔻 Дыскусіі наконт вызвалення палітвязняў
🔻 Сілавікі пішуць беларусам ад імя прадстаўнікоў службы эвакуацыі «BYSOL»
🔻 Чарговае папаўненне спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
«Закрываць вочы на тое, што ўсе рыхтуюцца да вайны вельмі небяспечна»
Ці ўступіць лукашэнкаўскае войска ў вайну Расеі супраць Украіны? Сёння большасць экспертаў лічаць, што ўдзел беларускага войска малаверагодным. Гэтай пазіцыі прытрымліваецца і палітычны аналітык Пётр Рудкоўскі. Лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык з імі не згодны. Чаму? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» 🎬
🤔 Чарговая чырвоная рака?
Гэта іранскі востраў Армуз у вусці Армузскага праліву
Дзякуючы асабліваму арагенезу (працэс гарабудавання), глеба на Армузе мае такі яркі колер ☝🏻
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаму Каардынацыйная Рада не ўнясе Машэнскага ў санкцыйныя спісы
🔸Беларусь абвалілася ў рэйтынгу карупцыі – горш за Украіну
🔸У штаб-кватэры NATO праходзіць саміт у фармаце Рамштайн
🔸Мікалай Статкевіч два гады ў інкамунікада
🔸Далі артэзіянскую ваду, але не памянялі трубы? Жыхары Менску скардзяцца на якасць вады
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/L-BBEEkFFRA
🤔 Ізраіль і ЗША запатрабавалі ад «Хамаса» вызваліць усіх закладнікаў да суботы
У адваротным выпадку прэм’ер-міністр краіны Бэньямін Нэтаньягу прыгразіў аднавіць баявыя дзеянні «у поўным аб’ёме».
Аднак эксперты сумняваюцца, што «Хамас» выканае гэтае патрабаванне, бо ў Ізраілі ёсць сілы, якія патрабуюць знішчэння «Хамас» ваенным шляхам, а Вашынгтон цяпер цалкам падтрымлівае такі падыход.
☝️ 10 лютага «Хамас» абвінаваціў Ізраіль у парушэнні ўмоваў спынення агню і заявіў, што вызваленне закладнікаў, запланаванае на 15 лютага, будзе прыпыненае. Паводле словаў прадстаўніка «Хамас», Ізраіль нібыта наносіў авіяўдары па Палестыне, перашкаджаў вяртанню перамешчаных асобаў у паўночную частку Газы і не спрыяў дастаўцы гуманітарнай дапамогі. Ізраільскія ўлады адмаўляюць абвінавачанні.
🥰 Гэта Дзень голдэн-рэтрывера ў ЗША
Як вядома, сабакаў шмат не бывае
(але тут сапраўды шмат 😃)
Паглядзіце!
🎥 «І я пагадзіўся адразу! Падумаў: ну, весела, будзем здымаць кіно»
Стужка беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» трапіла ў конкурсную праграму «Forum» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Галоўную ролю ў фільме выканаў музыка Вячаслаў Кміт, які да гэтага ніколі ў кіно не здымаўся.
У шчырай размове з «Белсатам» музыка і актор прызнаецца, што ўдзел у здымках цалкам змяніў ягонае жыццё. 👉 Пачытайце
🤦♀️ Расейскі партыярх распавёў, што такое «сапраўднае» праваслаўе
Скандал адбыўся на сходзе Маскоўскай мітраполіі. Святар Аляксей Шляпін незвычайна звярнуўся да патрыярха Кірыла:
«Я не согласен с такой патриотической тенденцией в церковных отношениях. Долг священника – вести людей в Царство Небесное, а не патриотизмом заниматься»
«Первый раз такое слышу. А вы, батюшка, не из Западной Украины случайно? Идите сядьте и серьезно подумайте обо всем том, что вы сейчас тут ляпнули».Читать полностью…
❤️ У Берліне квіткі на паказ беларускай стужкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» раскупілі за гадзіну
Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашка пакажуць сёлета на Берлінале. Квіткі на яго паступілі ў продаж раніцай 12 лютага, а ўжо праз гадзіну іх раскупілі.
Стужка была створаная ў 2023 годзе ў рамках інкубатара мікрабюджэтнага кіно арганізацыі Belarusian Filmmakers Network.
📆 Паказ запланаваны на 14 лютага ў кінатэатры Delphi Filmpalast ў рамках секцыі Berlinale Forum.