Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔥 Журналіст Андрэй Кузнечык на волі і пакінуў Беларусь
Добрай навіной падзялілася Святлана Ціханоўская:
«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму – журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца.»
😳 Службы бяспекі Украіны злавіла шпіёна ФСБ. Ім апынуўся кіраўнік штабу Антытэрарыстычнага цэнтру СБУ
Спецаперацыю ўзначальваў кіраўнік СБУ Васіль Малюк, а дэталі дакладваў асабіста Уладзіміру Зяленскаму.
Малюк паведаміў пра 14 задакументаваных эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці агента: украінскія спецслужбы праніклі ў ягоныя тэлефоны і камп’ютары.
СБУ таксама сцвярджае, што праз агента яны перадалі расейцам дэзынфармацыю. Дэталі спецаперацыі абяцаюць паведаміць пазней.
❗️ Сілавікі пішуць беларусам ад імя прадстаўнікоў службы эвакуацыі «BYSOL»
Каманда «BYSOL» мае скрыншоты такой перапіскі.
Невядомыя спрабуюць высветліць, якую інфармацыю чалавек перадаваў у чат-бот «Беларускага Гаюна», і падштурхоўваюць да нелегальнага пераходу мяжы.
👉 Падрабязней
😮 Google збірае дадзеныя карыстальнікаў з дапамогай reCAPTCHA
Гэтак сцвярджаюць даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэту.
🤔 Па словах экспертаў, reCAPTCHA робіць падрабязны лічбавы адбітак браўзера, фіксуючы ўсю яго актыўнасць у сетцы ў рэальным часе. Па сутнасці, кампанія атрымлівае доступ да ўсіх дзеянняў карыстальніка на старонцы праверкі і пры гэтым зусім не абараняе сайт ад ботаў.
Метад reCAPTCHA з'явіўся ў 2007 годзе, на змену CAPTCHA. Гэта такая праверка, што вы не робат – пры наведванні сайтаў просяць ідэнтыфікаваць размытыя літары, лічбы або карцінкі. Google купіў reCAPTCHA у 2009 годзе і інтэграваў у свае сэрвісы.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Стральба ў Асіповічах. ДАІ ўжыла зброю для затрымання
✔️З’явілася фэйкавае відэа быццам бы навінаў на Белсаце
✔️Памежнікі Літвы масава канфіскуюць беларускія кантрабандныя цыгарэты
✔️Расея абстраляла Кіеў балістычнымі ракетамі
✔️Буддыскае свята і парад сланоў у Шры-Ланцы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Еўрапейская пракуратура ў Сафіі выставіла абвінавачванне ў махлярстве пры дзяржаўнай закупцы тралейбусаў
Падчас тэндару было заяўлена, што транспарт быў набыты ў польскай кампаніі. Аднак выявілася, што тралейбусы паставіў падсанкцыйны BKM Holding («Белкамунмаш») ды яшчэ і ўдвая даражэй за першапачатковы закупачны кошт.
👉 Калі факт махлярства будзе даказаны, вінаватым пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
😊 «Ідэальнае месца для тых, хто шукае цішыні і спакою»
У вёсцы Ozierany Małe каля самай мяжы з Беларуссю шукаюць ахвотных пераехаць туды. Зараз там жыве ўсяго тры чалавека, але ёсць нават аграсядзіба.
Паводле старасты вёскі Лешэка Скродзкага, месца падыходзіць для адзіночак ці тых, хто працуе дыстанцыйна – ёсць высакахуткасны Інтэрнэт. Але могуць і прапанаваць працу: садзіць дрэвы або вырошчваць тапінамбур.
Пан Лешэк гатовы асабіста вас сустрэць у Беластоку і «даставіць сюды».
☝️ Зацікаўленыя могуць звязацца з старастам і атрымаць інфармацыю аб умовах пражывання і даступных зямельных участках.
📌 Беларуская і расейская фанера трапляе ў ЕЗ праз Польшчу пад відам кітайскай
Такія звесткі вынікаюць з расследавання «Earthsight». Журналісты сцвярджаюць, што сем з дзесяці найбуйнейшых расейскіх экспарцёраў бярозавай фанеры, а таксама беларускія экспарцёры ўсё яшчэ прадаюць яе ў ЕЗ. Кожны дзень у Еўразвяз увозяць 22 кантэйнеры з падсанкцыйным таварам, гаворыцца ў расследаванні.
Расследавальнікі называюць двух найбуйнейшых пакупнікоў: дастаўцы польскай сеткі мэблевых крамаў «Black Red White» і вытворца сценак для скалалажання «Walltopia».
😡 Фанера з Расеі і Беларусі афармляецца як вырабленая ў Кітаі, Казахстане, Грузіі, Турцыі. У расследаванні згадваецца польская фірма «Alvi-Bel», што гандлюе ў Еўропе фанерай, нібыта вырабленай у Казахстане, а насамрэч – у Беларусі ці Расеі.
‼️ Махляры стварылі фэйк ад імя «Белсату»
У Instagram з'явілася відэа ад нібыта Belsat news, дзе распавядаюць, што беларусы могуць больш не працаваць, бо ўлады нібыта хаваюць ад іх «сакрэтную інвестыцыйную праграму». А былы кіраўнік МНС РФ па Пермскім краі і мэр Менску нібыта «асабіста ведаюць людзей, якія ўклалі 400 рублёў у Газпрамтрансгаз Беларусь» і разбагацелі.
☝️ Будзьце пільныя! «Белсат» не мае ніякага дачынення да гэтага відэа. Яно зробленае з дапамогай дыпфэйку.
🤔 «Давайце гандлявацца з тэрарыстамі»
Дыскусіі наконт вызвалення палітвязняў не сціхаюць ужо які год.
У дэмакратычных сілах няма адзінства ў гэтым пытанні: хтосьці выступае за прымус Менску да перамоваў праз санкцыйны ціск, хтосьці – за неадкладныя перамовы, каб як мага хутчэй выцягнуць людзей з-за кратаў.
А надоечы прапагандыст Юрый Васкрасенскі, а потым палітык Зянон Пазняк падкінулі дроваў у агонь гэтай дыскусіі. 👉 Падрабязней
🤔 Былога каліноўца Верамейчыка прапаноўваюць абмяняць на іншага беларуса, узятага ў палон ЗСУ
Дэлегаты фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай радзе прапанавалі паставіць на галасаванне Каардынацыйнай рады пытанне пра зварот да ўладаў Украіны з мэтай абмяняць былога каліноўца Васіля Верамейчыка на беларуса Дзмітрыя Ананчыка, які ваяваў на баку Расеі і і трапіў ва ўкраінскі палон у снежні мінулага года.
👉 Падрабязней
На сталіцу Украіны ўпала балістычная ракета – ёсць загінулыя
Раніцай 12 лютага расейскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве. Вядома пра аднаго загінулага і чацвярых пацярпелых, у тым ліку 9-гадовую дзяўчынку.
«Вось так Пуцін хоча завяршэння вайны», – пракаментаваў абстрэл кіраўнік офісу прэзідэнта Андрэй Ермак.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Ва Украіне падалі ў суд на Пуціна і Лукашэнку
Аўтар пазову просіць, каб яны выплацілі кампенсацыю ўкраінцам. Колькі яна можа складаць – чытайце на сайце (праз VPN).
🔺 Польскіх музыкаў прызналі «экстрэмістамі» ў Беларусі
Каго рэжым Лукашэнкі лічыць пагрозай гэтым разам – чытайце на старонцы (праз VPN).
🔺 Мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» перайменавалі і раздзялілі
Што зменіцца ў аплікацыі для беларусаў за мяжой – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 лютага
🔻Вядомую фітнес-трэнерку Наталлю Наважылаву будуць судзіць за пратэсты
🔻Польскія музыкі Sw@da і Niczos цяпер «экстрэмісты» ў Беларусі
🔻Наталля Ладуцька атрымала 4 гады калоніі і велізарны штраф за салідарнасць з палітвязнямі
🔻Дырэктара ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе летась здарыўся пажар, будуць судзіць за «экстрэмізм»
🔻«Белыя халаты»: У беларускіх турмах і калоніях няма стандартаў дыягностыкі і лячэння
🔻Даклад БАЖ і JFJ: у 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што цікавага ў справаздачы Менгарвыканкаму апублічанай Кіберпартызанамі
🔸Якія перспектывы ўкраінска-расейскіх перамоваў?
🔸Як выглядацьме рамонт дарогаў у «пяцігодку якасці»?
🔸Апошнія навіны з палітычных судзілішчаў у Беларусі, падзеяў замежжа ды вайне ва Украіне
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/k_4pmO8eb_M
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаму Каардынацыйная Рада не ўнясе Машэнскага ў санкцыйныя спісы
🔸Беларусь абвалілася ў рэйтынгу карупцыі – горш за Украіну
🔸У штаб-кватэры NATO праходзіць саміт у фармаце Рамштайн
🔸Мікалай Статкевіч два гады ў інкамунікада
🔸Далі артэзіянскую ваду, але не памянялі трубы? Жыхары Менску скардзяцца на якасць вады
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/L-BBEEkFFRA
🤔 Ізраіль і ЗША запатрабавалі ад «Хамаса» вызваліць усіх закладнікаў да суботы
У адваротным выпадку прэм’ер-міністр краіны Бэньямін Нэтаньягу прыгразіў аднавіць баявыя дзеянні «у поўным аб’ёме».
Аднак эксперты сумняваюцца, што «Хамас» выканае гэтае патрабаванне, бо ў Ізраілі ёсць сілы, якія патрабуюць знішчэння «Хамас» ваенным шляхам, а Вашынгтон цяпер цалкам падтрымлівае такі падыход.
☝️ 10 лютага «Хамас» абвінаваціў Ізраіль у парушэнні ўмоваў спынення агню і заявіў, што вызваленне закладнікаў, запланаванае на 15 лютага, будзе прыпыненае. Паводле словаў прадстаўніка «Хамас», Ізраіль нібыта наносіў авіяўдары па Палестыне, перашкаджаў вяртанню перамешчаных асобаў у паўночную частку Газы і не спрыяў дастаўцы гуманітарнай дапамогі. Ізраільскія ўлады адмаўляюць абвінавачанні.
🥰 Гэта Дзень голдэн-рэтрывера ў ЗША
Як вядома, сабакаў шмат не бывае
(але тут сапраўды шмат 😃)
Паглядзіце!
🎥 «І я пагадзіўся адразу! Падумаў: ну, весела, будзем здымаць кіно»
Стужка беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» трапіла ў конкурсную праграму «Forum» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Галоўную ролю ў фільме выканаў музыка Вячаслаў Кміт, які да гэтага ніколі ў кіно не здымаўся.
У шчырай размове з «Белсатам» музыка і актор прызнаецца, што ўдзел у здымках цалкам змяніў ягонае жыццё. 👉 Пачытайце
🤦♀️ Расейскі партыярх распавёў, што такое «сапраўднае» праваслаўе
Скандал адбыўся на сходзе Маскоўскай мітраполіі. Святар Аляксей Шляпін незвычайна звярнуўся да патрыярха Кірыла:
«Я не согласен с такой патриотической тенденцией в церковных отношениях. Долг священника – вести людей в Царство Небесное, а не патриотизмом заниматься»
«Первый раз такое слышу. А вы, батюшка, не из Западной Украины случайно? Идите сядьте и серьезно подумайте обо всем том, что вы сейчас тут ляпнули».Читать полностью…
❤️ У Берліне квіткі на паказ беларускай стужкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» раскупілі за гадзіну
Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашка пакажуць сёлета на Берлінале. Квіткі на яго паступілі ў продаж раніцай 12 лютага, а ўжо праз гадзіну іх раскупілі.
Стужка была створаная ў 2023 годзе ў рамках інкубатара мікрабюджэтнага кіно арганізацыі Belarusian Filmmakers Network.
📆 Паказ запланаваны на 14 лютага ў кінатэатры Delphi Filmpalast ў рамках секцыі Berlinale Forum.
💱 Курсы валютаў 12 лютага
Долар страціў ажно 3 капейкі, а еўра - 3,5. Расейскі рубель працягвае нязначна, але расці.
#курсывалютаў
🇦🇲 Парламент Арменіі прыняў у першым чытанні законапраект аб пачатку ўступлення ў ЕЗ
За прагаласавала 63 дэпутаты, супраць – 7, піша Armenpress.
☝️ Калі законапраект будзе прыняты канчаткова, то ўлады краіны плануюць абмеркаваць з калегамі з Еўразвязу дарожную мапу працэсу еўраінтэграцыі, а потым правесці рэферэндум аб уступленні ў ЕЗ.
🍔 «Гатуе сам гаспадар-амерыканец у каўбойскім капелюшы»
Амерыканец Эван Ньюман, якога шукала ФБР за штурм будынку Капітолію і які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, адкрыў у Берасці «першую амерыканскую закусачную» пад назвай Route 66, піша BG.Media.
Цікава, што ў Instagram закусачнай ён называе сябе Эванам Джэферсанам. А паводле крыніцаў «Новага Часу», часам ён прадстаўляецца, як Стывен.
☝️У студзені новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сваім указам памілаваў удзельнікаў штурму Капітолію 6 студзеня 2021 года. Пазней стала вядома, што Ньюман выдалены з базы вышуку ФБР. Аднак, да дому амерыканец пакуль не спяшаецца вяртацца.
🤯 Не менш за 100 жанчын з Тайланду трапілі ў рабства на ферму яйцаклетак у Грузіі
Ахвяраў заваблівалі заробкам на сурагатным мацярынстве, паведамляе Bangkok Post са спасылкай на праваабарончую групу Pavena Foundation
Жанчынам абяцалі даход у памеры 400-600 тысяч бат (~ $12000 – $18000) за выношванне дзяцей для пар з Грузіі. Працадаўца браў на сябе ўсе камандзіровачныя выдаткі і запэўніваў, што ўсё законна.
😡 А ў выніку, у жанчын забіралі пашпарты і ўтрымлівалі на ферме, якая займаецца незаконнай вытворчасцю чалавечых яйцаклетак. Ахвяраў трымалі на гарманальнай тэрапіі для стымуляцыі яечнікаў і штомесяц забіралі ў іх яйцаклеткі, якія ў далейшым прадавалі ў іншыя краіны для ЭКА. Многім ахвярам не плацілі.
За прыкладна $2000 па словах злачынцаў, жанчыны маглі выкупіць сабе вольнасць.
😢 Уратаваць з палону ўдалося толькі 4-х жанчын. З іхных словаў, у рабстве да гэтага часу знаходзяцца каля 100 чалавек.
Трамп патрабуе ад Украіны кампенсацыю за ваенную дапамогу
Прэзідэнт ЗША заявіў, што realDonaldTrump/posts/113986279826269375">адправіў у Кіеў свайго міністра фінансаў, які павінен сустрэцца з Зяленскім.
Нагадаем, раней Трамп казаў, што яго цікавяць украінскія рэдказямельныя металы. Ён мае намер забраць іх на суму ў $500 млрд.
Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што за апошні тыдзень ягоная адміністрацыя дасягнула вялікага прагрэсу ў перамовах аб міры ва Украіне.
Якая будучыня чакае прапагандыста Тура?
Аляксандр Кныровіч распавёў перспектывы Ігара Тура пры рэжыме Лукашэнкі – і гэта дакладна не тое, пра што той марыць.
Што можа хутка змяніцца ў жыцці прапагандыста і як гэтага пазбегнуць – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 11 лютага
✔️ У Расеі гараць аэрадром і нафтазавод
✔️ Два самалёты сутыкнуліся ў ЗША
✔️ Google перайменаваў на мапе Мексіканскі заліў ў Амерыканскі і прыбраў з календара Дзень памяці ахвяр Галакосту і іншыя даты, што раней былі перадвызначаныя стандартна
✔️ У Даніі стварылі петыцію каб выкупіць у Трампа штат Каліфорнія
✔️ У Беларусі хочуць спрасціць атрыманне пенсіі
✔️ Навукоўцы вызначылі новую тэмпературу цела здаровага чалавека
✔️ Рака ў Аргентыне стала чырвонай
✔️ Украінкі стварылі жаночы батальён, каб аднаўляць пашкоджанае вайной
✔️ Не менш за 100 жанчын з Тайланду трапілі ў рабства на ферму яйцаклетак у Грузіі
✔️У Латвіі хочуць забараніць турфірмам арганізоўваць туры ў Беларусь
✔️ «Грантасмокі» Лукашэнкі. На якія праекты ўлады раздалі грошы беларусаў
✔️ Мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» перайменавалі і раздзялілі
🥰 Знайдзіце таго, хто будзе глядзець на вас так, як гэты сабака
Паглядзіце на гэтую мілату!
🫤 Google Calendar прыбраў са свайго календара Дзень памяці ахвяр Галакосту і не толькі
Карыстальнікі Google Calendar заўважылі, што некаторыя даты/святы, якія былі перадвызначаныя стандартна больш не відочныя: сярод іх Месяц гісторыі афраамерыканцаў, Месяц спадчыны амерыканскіх індзейцаў, Месяц габрэйскай спадчыны Амерыкі, Дзень памяці ахвяраў Галакосту і Месяц лацінаамерыканскага спадчыны, піша The Verge.
Карыстальнікі назвалі гэты крок «ганебным» і кажуць, што платформа выкарыстоўваецца для «капітуляцыі перад фашызмам».
У кампаніі Google пацвердзілі, што ўнеслі змены ў перадвызначаныя стандартна падзеі календара:
«У сярэдзіне 2024 мы вярнуліся да паказу толькі дзяржаўных святаў і нацыянальных памятных датаў ад timeanddate.com ва ўсім свеце, дазваляючы карыстальнік:цам уручную дадаваць іншыя важныя даты»Читать полностью…