belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🤯 Не менш за 100 жанчын з Тайланду трапілі ў рабства на ферму яйцаклетак у Грузіі

Ахвяраў заваблівалі заробкам на сурагатным мацярынстве, паведамляе Bangkok Post са спасылкай на праваабарончую групу Pavena Foundation

Жанчынам абяцалі даход у памеры 400-600 тысяч бат (~ $12000 – $18000) за выношванне дзяцей для пар з Грузіі. Працадаўца браў на сябе ўсе камандзіровачныя выдаткі і запэўніваў, што ўсё законна.

😡 А ў выніку, у жанчын забіралі пашпарты і ўтрымлівалі на ферме, якая займаецца незаконнай вытворчасцю чалавечых яйцаклетак. Ахвяраў трымалі на гарманальнай тэрапіі для стымуляцыі яечнікаў і штомесяц забіралі ў іх яйцаклеткі, якія ў далейшым прадавалі ў іншыя краіны для ЭКА. Многім ахвярам не плацілі.

За прыкладна $2000 па словах злачынцаў, жанчыны маглі выкупіць сабе вольнасць.

😢 Уратаваць з палону ўдалося толькі 4-х жанчын. З іхных словаў, у рабстве да гэтага часу знаходзяцца каля 100 чалавек.

Читать полностью…

Белсат

Трамп патрабуе ад Украіны кампенсацыю за ваенную дапамогу

Прэзідэнт ЗША заявіў, што realDonaldTrump/posts/113986279826269375">адправіў у Кіеў свайго міністра фінансаў, які павінен сустрэцца з Зяленскім.

Нагадаем, раней Трамп казаў, што яго цікавяць украінскія рэдказямельныя металы. Ён мае намер забраць іх на суму ў $500 млрд.

Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што за апошні тыдзень ягоная адміністрацыя дасягнула вялікага прагрэсу ў перамовах аб міры ва Украіне.

Читать полностью…

Белсат

Якая будучыня чакае прапагандыста Тура?

Аляксандр Кныровіч распавёў перспектывы Ігара Тура пры рэжыме Лукашэнкі – і гэта дакладна не тое, пра што той марыць.

Што можа хутка змяніцца ў жыцці прапагандыста і як гэтага пазбегнуць – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 11 лютага

✔️ У Расеі гараць аэрадром і нафтазавод

✔️ Два самалёты сутыкнуліся ў ЗША

✔️ Google перайменаваў на мапе Мексіканскі заліў ў Амерыканскі і прыбраў з календара Дзень памяці ахвяр Галакосту і іншыя даты, што раней былі перадвызначаныя стандартна

✔️ У Даніі стварылі петыцію каб выкупіць у Трампа штат Каліфорнія

✔️ У Беларусі хочуць спрасціць атрыманне пенсіі

✔️ Навукоўцы вызначылі новую тэмпературу цела здаровага чалавека

✔️ Рака ў Аргентыне стала чырвонай

✔️ Украінкі стварылі жаночы батальён, каб аднаўляць пашкоджанае вайной

✔️ Не менш за 100 жанчын з Тайланду трапілі ў рабства на ферму яйцаклетак у Грузіі

✔️У Латвіі хочуць забараніць турфірмам арганізоўваць туры ў Беларусь

✔️ «Грантасмокі» Лукашэнкі. На якія праекты ўлады раздалі грошы беларусаў

✔️ Мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» перайменавалі і раздзялілі

Читать полностью…

Белсат

🥰 Знайдзіце таго, хто будзе глядзець на вас так, як гэты сабака

Паглядзіце на гэтую мілату!

Читать полностью…

Белсат

🫤 Google Calendar прыбраў са свайго календара Дзень памяці ахвяр Галакосту і не толькі

Карыстальнікі Google Calendar заўважылі, што некаторыя даты/святы, якія былі перадвызначаныя стандартна больш не відочныя: сярод іх Месяц гісторыі афраамерыканцаў, Месяц спадчыны амерыканскіх індзейцаў, Месяц габрэйскай спадчыны Амерыкі, Дзень памяці ахвяраў Галакосту і Месяц лацінаамерыканскага спадчыны, піша The Verge.

Карыстальнікі назвалі гэты крок «ганебным» і кажуць, што платформа выкарыстоўваецца для «капітуляцыі перад фашызмам».

У кампаніі Google пацвердзілі, што ўнеслі змены ў перадвызначаныя стандартна падзеі календара:

«У сярэдзіне 2024 мы вярнуліся да паказу толькі дзяржаўных святаў і нацыянальных памятных датаў ад timeanddate.com ва ўсім свеце, дазваляючы карыстальнік:цам уручную дадаваць іншыя важныя даты»

Читать полностью…

Белсат

🙈 Коцік проста хацеў пагуляць

Паглядзіце, чым гэта абярнулася ☝️

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Кіберпартызаны: кожны трэці мянчук гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку

✔️У Беларусі пачнуць вытворчасць беспілотнікаў для РФ

✔️Магілёвеw, што абараняўся ад ГУБАЗіКа нажом, можа быць накіраваны на прымусовае лячэнне

✔️Сілавікі праводзілі рэйды на Зыбіцкай

✔️У Беларусі падаражэла электраэнергія

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤯 Рака ў Аргетыне стала чырвонай

Паглядзіце, што здарылася☝️

Читать полностью…

Белсат

🤒 Норма 36,6 ужо састарэла. У здаровага чалавека тэмпература можа быць рознай

Сучасныя даследаванні паказваюць, што тэмпература здаровага чалавека можа быць і ніжэй за 36,6 градусаў. Напрыклад, у 2019 годзе сярэдняя тэмпература жыхароў Каліфарнійскага гораду Апала-Альта дасягнула ўсяго 36,4 градуса Цэльсія.

Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэту лічаць, што за зніжэнне тэмпературы адказныя некалькі важных фактараў:

🔹 Агульнае паляпшэнне здароўя людзей ва ўсім свеце. Дзякуючы больш высокім стандартам гігіены, лёгкаму доступу да чыстай вады, вакцынацыі і сучасным лекам колькасць выпадкаў заражэння скарацілася. Гэта прыводзіць да зніжэння спажывання энергіі арганізмам для барацьбы з хваробамі.

🔹 Сучасныя тэхналогіі. Магчымасць выкарыстоўваць кандыцыянеры і сістэмы ацяплення скарачае выдаткі на энергію, звязаныя з падтрыманнем правільнай тэмпературы цела.

🔹 Доступ да асноўных рэсурсаў, напрыклад, адзення.

Тэмпература цела здаровага чалавека была ўстаноўлена ў XIX ст. нямецкім лекарам Карлам Вундерліхам. Ён увёў паняцце нормы тэмпературы цела, усталяваўшы яе на ўзроўні 37 градусаў Цэльсія. З часам гэты паказальнік быў скарэктаваны да 36,6 градуса.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 11 лютага

Долар страціў больш за 2 капейкі. Еўра пакуль таксама працягвае падаць, але не так адчувальна. А вось расейскі рубель умацаваўся амаль на 2 капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 У Беларусі збіраюцца перайсці да беззаяўнага прынцыпу прызначэння пенсіяў: па факце наступлення жыццёвай сітуацыі

Ужо ў 2026 годзе, калі ўсё атрымаецца, для атрымання пенсіі па інваліднасці некаторым беларусам не трэба будзе «збіраць паперкі», бо ўся інфармацыя і так будзе ў Фондзе сацыяльнай абароны і дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. У планах – такі ж прынцып і для пенсіяў па ўзросце.

☝️ Аднак міністарка працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка кажа, што праект яшчэ патрэбуе дапрацоўкі інфармацыйных рэсурсаў і змены ў заканадаўстве.

Читать полностью…

Белсат

😂 Жыхары Даніі хочуць выкупіць Каліфорнію ў ЗША ў адказ на прапанову Трампа набыць Грэнландыю

Актывісты з Даніі стварылі жартаўлівую петыцыю і сайт Denmarkification («Даніфікацыя»). Аўтары заклікаюць дапамагчы «Даніі купіць Каліфорнію – бо чаму б не?».

У якасці аргументаў аўтары кажуць, што Трамп не любіць Каліфорнію, гадамі варагуе з яго кіраўніцтвам і называе «самым разбураным штатам».

😁 У планах – сабраць $1 трлн на пакупку штата, пасля чаго плануюць «прышчапіць яму дацкія каштоўнасці і максімальна выкарыстоўваць яго сонечнае надвор'е і рэсурсы». Каліфорнію плануецца перайменаваць у Новую Данію, у Галівуд прывезці хюгге, а ў Бэверлі-Хілз пракласці веласіпедныя дарожкі.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Сваяк Макса Каржа працаваў у НКВД і арганізоўваў партызанскі рух у БССР

Васіль Корж - стваральнік аднаго з першых партызанскіх атрадаў у 1941 годзе ў СССР. Дзякуючы яму, партызаны сталі сімвалам Беларусі яшчэ да Другой сусветнай вайны.

👉 Глядзіце новы выпуск праграмы «Вусы Скарыны».

Читать полностью…

Белсат

😲 Горка з басейнам для парсючкоў – думаеце, такога не можа быць?

А вось і можа! Менавіта такую пабудавалі для гэтых жывёлінаў і Кітаі.

Паказваем, як гэта выглядае.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Былога каліноўца Верамейчыка прапаноўваюць абмяняць на іншага беларуса, узятага ў палон ЗСУ

Дэлегаты фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай радзе прапанавалі паставіць на галасаванне Каардынацыйнай рады пытанне пра зварот да ўладаў Украіны з мэтай абмяняць былога каліноўца Васіля Верамейчыка на беларуса Дзмітрыя Ананчыка, які ваяваў на баку Расеі і і трапіў ва ўкраінскі палон у снежні мінулага года.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

На сталіцу Украіны ўпала балістычная ракета – ёсць загінулыя

Раніцай 12 лютага расейскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве. Вядома пра аднаго загінулага і чацвярых пацярпелых, у тым ліку 9-гадовую дзяўчынку.

«Вось так Пуцін хоча завяршэння вайны», – пракаментаваў абстрэл кіраўнік офісу прэзідэнта Андрэй Ермак.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Ва Украіне падалі ў суд на Пуціна і Лукашэнку

Аўтар пазову просіць, каб яны выплацілі кампенсацыю ўкраінцам. Колькі яна можа складаць – чытайце на сайце (праз VPN).

🔺 Польскіх музыкаў прызналі «экстрэмістамі» ў Беларусі

Каго рэжым Лукашэнкі лічыць пагрозай гэтым разам – чытайце на старонцы (праз VPN).

🔺 Мабільную аплікацыю «Новая Беларусь» перайменавалі і раздзялілі

Што зменіцца ў аплікацыі для беларусаў за мяжой – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 11 лютага

🔻Вядомую фітнес-трэнерку Наталлю Наважылаву будуць судзіць за пратэсты

🔻Польскія музыкі Sw@da і Niczos цяпер «экстрэмісты» ў Беларусі

🔻Наталля Ладуцька атрымала 4 гады калоніі і велізарны штраф за салідарнасць з палітвязнямі

🔻Дырэктара ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе летась здарыўся пажар, будуць судзіць за «экстрэмізм»

🔻«Белыя халаты»: У беларускіх турмах і калоніях няма стандартаў дыягностыкі і лячэння

🔻Даклад БАЖ і JFJ: у 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Што цікавага ў справаздачы Менгарвыканкаму апублічанай Кіберпартызанамі

🔸Якія перспектывы ўкраінска-расейскіх перамоваў?

🔸Як выглядацьме рамонт дарогаў у «пяцігодку якасці»?

🔸Апошнія навіны з палітычных судзілішчаў у Беларусі, падзеяў замежжа ды вайне ва Украіне

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/k_4pmO8eb_M

Читать полностью…

Белсат

💪 Гэтыя ўкраінкі сабраліся разам і стварылі жаночы батальён

Яны не ідуць у бой з акупантамі, а падымаюць Украіну ў тылу. Як — глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Белсат

😢 «У мяне няма сродкаў, каб плаціць за кватэру». Сацыяльныя праблемы ў эміграцыі

Ужо пяты год беларусы бягуць за мяжу ад рэпрэсіяў. Часта – не маючы нічога для пачатку новага жыцця. У эміграцыі ўсё больш беларусаў-пенсіянераў. За апошнія 2 – 3 гады павялічылася колькасць выпадкаў бяздомнасці сярод беларускіх уцекачоў.

Якія праблемы штодня вырашаюць беларусы, што былі вымушаны ўцякаць з радзімы ад пераследу? І куды ісці па дапамогу? 👉 Разбіраемся ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

🤬 4 гады калоніі і велізарны штраф за салідарнасць з палітвязнямі

60-гадовую палітзняволеную Наталлю Ладуцьку сёння прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 600 базавых велічыняў (24 тысячы рублёў), пішуць праваабаронцы.

Прысуд вынес суддзя Яўген Пісарэвіч, які вядомы палітычнымі выракамі, у тым ліку за данаты беларускім ваярам.

Наталлю затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду КДБ за дапамогу палітвязням.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Яны могуць стаць расейскімі калі-небудзь, а могуць не стаць расейскімі»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў інтэрв’ю Брэду Баеру прамовіў словы пра Украіну, якія маглі прагучаць як пагроза ці нават шантаж:

«Яны могуць заключыць угоду, яны могуць не заключыць угоду. Яны могуць стаць расейскімі калі-небудзь, а могуць не стаць расейскімі»


👉 Паспрабавалі разабрацца, што ён мог мець на ўвазе

Читать полностью…

Белсат

🥶 Надвор'е шэпча, МНС папярэджвае

Але беларускіх рыбакоў гэта не спыняе выходзіць на патэнцыйна небяспечны лёд 🫤

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Фіналісты польскага адбору да «Еўрабачання» Sw@da і Niczos цяпер «экстрэмісты» ў Беларусі

Старонка Instagram польскіх музыкаў Sw@da і Niczos, якія выконваюць песні на падляшскай гаворцы, трапіла ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» па рашэнні суда Баранавіцкага раёна і Баранавічаў ад 6 лютага 2025 года.

👉 У спіс таксама трапіў і акаўнт «ВКонтакте» спявачкі Маргарыты Ляўчук.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😡 Вядомую фітнэс-інструктарку і стваральніцу фітнес-цэнтра «Багіра» магчыма будуць судзіць зпа палітычных матывах

«Вясна» піша, што ў адным з менскіх судоў па «народным» артыкуле будуць судзіць Наталлю Мікалаеўну Наважылаву.

Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць з ініцыяламі фітнэс-інструктаркі міжнароднага класа катэгорыі «Elite» Наталлі Наважылавай.

🏆 Наталля — старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання «Федэрацыя фітнэсу», майстарка спорту па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка СССР, стваральніца Нацыянальнай школы фітнэс-трэнераў, з'яўляецца афіцыйнай прадстаўніцай Фітнэс праграм універсітэта Reebok і Nike. Стваральніца вядомага фітнес-цэнтра «Багіра». Узнагароджана Ганаровай граматай Лукашэнкі «За значны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця».

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

📌 Беларусы на трэцім месцы сярод парушальнікаў-замежнікаў у Польшчы

За 2024 год беларусаў затрымлівалі 1122 разы, з гэтага 178 выпадкаў – за п’яную язду, 130 – за крадзеж, 59 – за хабарніцтва.

На другім месцы - грузіны. Іх затрымлівалі 1780 разоў, з гэтага 472 разы за крадзеж, 334 – за нецвярозую язду, 200 – за наркотыкі.

На першым - украінцы. У 2024 годзе іх злавілі на правапарушэннях 9753 разы. З гэтага 2943 разы – за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, 930 раз – за крадзеж, 461 раз – за махлярства.

Агулам жа за 2024 год у Польшчы паліцыя затрымала 16 437 замежнікаў, што на 857 менш за 2023 год, пераказвае звесткі Галоўнай камендатуры паліцыі «RMF FM». Аднак з паведамлення незразумела, ці гаворка пра людзей з адпаведным грамадзянствам, ці ў тым ліку пра грамадзянаў Польшчы замежнага паходжання 🤷‍♀️

Читать полностью…

Белсат

🙈 Google перайменаваў Мексіканскі заліў ў Амерыканскі на сваіх мапах

Як піша The Verge, змяненне было зроблена сёння пасля таго, як адміністрацыя Трампа афіцыйна перайменавала заліў.

☝️Новую назву будуць бачыць карыстальнікі з ЗША. Для карыстальнікаў з Мексікі заліў застанецца Мексіканскім, а карыстальнікам з іншых краін будуць паказваць абедзве назвы.

Читать полностью…

Белсат

Два самалёты сутыкнуліся ў ЗША — ёсць загінулыя

Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце Скотсдэйл (Арызона). Грамадзянскі самалёт Bombardier Learjet урэзаўся ў бізнес-джэт Gulfstream 2100.

Пакуль вядома пра аднаго загінулага і некалькі пацярпелых. Адзін чалавек застаўся заблакаваным у самалёце.

Нагадваем, зусім нядаўна пасажырскі самалёт упаў у раку ў сталіцы ЗША, а праз два дні іншы самалёт разбіўся каля жылых амерыканскіх дамоў.

Читать полностью…
Подписаться на канал