Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💱 Курсы валютаў 10 лютага
Долар і еўра страцілі. Расейскі рубель нязначна падрос.
#курсывалютаў
⚡️ Адна малпа пакінула без электрычнасці 22 мільёны жыхароў Шры-Ланкі
Інцыдэнт адбыўся на падстанцыі на поўдзень ад сталіцы, Каломба. Улады цягам некалькіх гадзін паэтапна аднаўлялі падачу электрычнасці, у першую чаргу – у больніцы і на ачышчальныя станцыі.
Як паведаміў міністр энергетыкі Шры-Ланкі Кумара Джаякодзі, прычынай адключэння стала… малпа, якая залезла на трансфарматар. Дотык жывёлы да абсталявання выклікаў дысбаланс у сістэме і поўнае адключэнне электрычнасці па ўсёй краіне.
Шры-Ланка вядомая вялікай колькасцю малпаў, якія часта ўмешваюцца ў жыццё людзей, але такі маштабны ўплыў здарыўся ўпершыню.
Ну што, здаецца пачалася?.. 😃
📌 «Палестынцы не адмовяцца ад сваіх земляў»
Стары-новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з планам акультурвання палестынскага сектару Газа. Аднак самі палестынцы гэтага не ўбачаць – іх прапануецца масава выселіць.
Не ў захапленні ад гэтай ідэі і краіны, куды іх плануецца пасяліць. А некаторыя і зусім у гэтым бачаць этнічныя чысткі.
👉 Падрабязней
🫠 Амерыканскі чыноўнік прапанаваў закрыць радыё «Свабода» і «Голас Амерыкі». Яго падтрымаў Ілан Маск
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША ў асаблівых місіях Рычард Грэнэл у сваім блогу ў «X» прапанаваў спыніць дзяржаўнае фінансаванне радыё «Свабодная Еўропа» / «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі», бо гэтыя медыі «запоўненыя вельмі левымі актывістамі».
Ягоны пост падтрымаў Ілан Маск, схлусіўшы пры гэтым пра сумы іхнага фінансавання:
«Так, закройце іх. Еўропа цяпер вольная (не лічачы задушлівай бюракратыі). Алё? Іх больш ніхто не слухае. Гэта проста радыкальныя левыя вар'яты, якія размаўляюць самі з сабой, спальваючы пры гэтым 1 мільярд долараў у год з падаткаў амерыканцаў».Читать полностью…
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ Новая хваля пратэстаў у Грэцыі і пахаванне ахвяраў сутыкненняў у Конга
Традыцыйная фотападборка галоўных падзеяў мінулага тыдня.
⭕️ У расейскай Усць-Лузе тоне танкер з мазутам
Яшчэ адзін карабель сеў на мель у Сахаліне. Чаму расейскія караблі тонуць?
⭕️ Лёва Бі-2 расказаў, што яго хацелі справакаваць пранкеры Ваван і Лексус
Вось як яны выдалі сябе.
#штопачытаць
📷 Мінулы тыдзень – у фатаздымках
Развітанне з ахвярамі ракетнага абстрэлу Палтавы, пратэсты ў Грэцыі, паводка праз моцныя дажджы ў Каліфорніі ды іншыя падзеі, што патрапілі ў аб'ектывы фатографаў з усяго свету.
🔹У суботу ў Менску некалькі жылых будынкаў ажно 12 гадзін заставаліся без ацяплення
Непрыемную для жыхароў гэтых дамоў сітуацыю справакавала пашкоджанне трубаправоду ў раёне станцыі метро «Спартыўная».
📍Болей інфармацыі знойдзеце на нашым сайце
🔌 Літва, Латвія ды Эстонія сінхранізавалі свае энергасістэмы з іншымі краінамі Еўразвязу. Без святла ніхто не застаўся
Раней краіны Балтыі былі сінхранізаваныя з энергасістэмамі Расеі ды Беларусі. Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен назвала дзень адключэння ад іх днём «свабоды ад пагрозаў, ад шантажу».
📍Чытайце падрабязнасці ў нас на сайце
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🏆 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой вызначыла лаўрэатаў IV прэміі «Бізнес вольнай Беларусі»
Пераможцы ў пяці намінацыях атрымалі па €5 тысяч.
📍Чытайце па спасылцы, што гэта за праекты ды брэнды
❗️Галоўчанка не хоча пакідаць пасаду прэм'ера
❓Чаму Беларусь патрабуе ад Літвы выплаціць $12 млрд?
❗️Банкруцтва Беларускага марскога параходства
У свежым выданні праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч, як звычайна, расказвае пра сумныя і вясёлыя рэчы са свету беларускай эканомікі.
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🔹У сталічных шматпавярховіках у гэтым годзе працягнуць «змагацца» са смеццепровадамі
Аднак камунальнікі заяўляюць, што «без згоды жыхароў кансервацыя забараняецца» – для закрыцця смеццеправодаў неабходная пастанова, прынятая ўдзельнікамі супольнага домаўладання.
📍Чытайце падрабязнасці на нашым сайце
💁🏻♂️ Лёву Бі-2 хацелі «развесці» пранкеры Ваван і Лексус
Аднак яны «пракалоліся» на простай рэчы.
🔍 Чытайце па спасылцы, як гэта было
🔹У фонд «BYSOL» паступіла больш як 150 зваротаў пасля ўзлому «Беларускага гаюна»
Андрэй Стрыжак напісаў, што людзі атрымліваюць неабходныя кансультацыі. А пры пільнай патрэбе іх накіроўваюць на эвакуацыю.
📍Чытайце болей на старонцы
🦁 У афрыканскім запаведніку ільвянятам уключылі мульцік «Кароль леў»
І іх было не адарваць ад экрану!
Паглядзіце 😊
📌 Егіпет заявіў аб правядзенні экстраннага саміту арабскіх дзяржаў пасля абвяшчэння Трампам плана па сектары Газа
Саміт плануецца правесці 27 лютага, каб абмеркаваць «новыя і небяспечныя падзеі».
Прапанова Трампа стварыць з сектара Газа Рыўеру абурыла арабскі свет.
☝️ Прэзідэнт Егіпта і кароль Іярданіі ўжо заявілі, што не збіраюцца перасяляць да сябе амаль 2 млн палестынцаў з Газы. Трамп пры гэтым настойвае, што ў канчатковым выніку краіны будуць вымушаныя прыняць прапанову.
😢 У хаскі-парку ў Калодзішчах адбыўся буйны пажар
Уладальніца гадавальніка напісала ў сваім Instagram, што ўратаваць удалося, на жаль, не ўсіх жывёлінак:
«Усё дрэнна, мы вельмі спалохаліся, і загінулі ўсе мае коцікі, выжыў толькі Фелікс, якога я забрала з-пад «Еўраопту»
😳 Ціманоўская хоча, каб Польшча анулявала пашпарт, выдадзены ейнаму былому мужу
Вядомая спартоўка Крысціна Ціманоўская апублікавала некалькі сторыз, у якіх напісала, што ейны былы муж Арсень Зданевіч незразумелым чынам апынуўся ў Беларусі. Пры гэтым яна наўпрост заклікала сілавікоў затрымаць яго за ўдзел у пратэстах і хоча, каб польскія ўлады анулявалі яму польскае грамадзянства.
У інтэрв’ю «Zerkalo» Крысціна Ціманоўская заявіла, што разумее, што яго могуць пасадзіць, але яна хоча «справядлівасці», бо гэты чалавек падмануў яе і іншых людзей.
👉 Падрабязней
🤷♀️ Чыноўнікі супраць Хагі Вагі: цацку хочуць заблараніць у Беларусі заканадаўча
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змене законаў у пытаннях забеспячэння правоў дзяцей». Сярод іншага плануецца забараніць распаўсюджванне «цацак, якія з'яўляюцца прайграваннем герояў камп’ютарных гульняў і фільмаў».
Міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што гэтая забарона выкліканая зваротам грамадзянаў у розныя дзяржаўныя органы:
«Ярким примером может служить так называемая игрушка Хаги Ваги, которая изображается в виде отсутствия глаз, отсутствия других частей тела, то есть намеренно изуродованного образа то ли ребенка, то ли куклы, что, безусловно, воспитывает и подталкивает наших детей к мысли, что это норма. Соответственно, это может впоследствии спровоцировать насилие, искаженное восприятие добра и зла».Читать полностью…
💥 #галоўнае за 9 лютага
✔️У фонд «BYSOL» паступіла больш як 150 зваротаў пасля ўзлому «Беларускага гаюна»
✔️Над Гомельшчынаю ўначы зноў было чуваць выбухі
✔️Трамп заявіў, што паразмаўляў з Пуціным па тэлефоне пра заканчэнне вайны ва Украіне
✔️Хто сёлета стаў лаўрэатам прэміі «Бізнес вольнай Беларусі»?
✔️Лёву Бі-2 хацелі «развесці» пранкеры Ваван і Лексус
✔️У аўтамабілі сербскага прэзідэнта Вучыча проста падчас руху на вялікай хуткасці адляцела кола
#рэпрэсіі:
▫️Беларусаў, якія перасякаюць межы з Польшчаю і Літвою, сталі даглядаць асабліва пільна
▫️У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» і «прапаганду нацысцкай сімволікі» судзілі мясцовага журналіста і культуролага
🇰🇵 Паўночнакарэйскі дыктатар абяцае, што КНДР і далей будзе дапамагаць РФ у вайсковым плане
Паводле сцверджанняў Украіны, ЗША і Паўднёвай Карэі, Пхеньян ужо выправіў на фронт расейска-ўкраінскай вайны больш за 10 тысяч жаўнераў.
📍Чытайце больш па спасылцы
💥 СТРЫМ. Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
📌 Ці заменіць Лукашэнка Галоўчанку і каго могуць запрапанаваць на кіраўніка ўрадам?
📌 Праект «Беларускі Гаюн» спыніў працу пасля таго, як звесткі інфарматараў апынуліся ў руках сілавікоў. Як так адбылося і якое значэнне меў праект?
📌 Пуцін запрапанаваў Думе ратыфікаваць дамову аб супольнай бяспецы Расеі і Беларусі. Ці крок гэта да ўцягвання нашае краіны ў вайну?
📌 Трамп узяўся за вонкавыя палітычныя пытанні – гаворка пра самыя гарачыя канфлікты на сёння – Ізраіль vs Газа, Расея vs Украіна
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
❤️🩹 Мастацтва, якое лечыць душу
У Варшаве праходзіць выстава «Два твары мастацтва». Усе прэзентаваныя на ёй карціны намалявалі дзеці з Беларусі і Украіны.
Паглядзіце, якая прыгажосць!
☝️Беларусаў, якія перасякаюць межы з Польшчаю і Літвою, сталі даглядаць асабліва пільна
Праваабаронцы паведамляюць, што, сярод іншага, сілавікі глядзяць гісторыю пошуку «Google» – іх цікавіць, якія пошукавыя запыты пісаў чалавек.
🔍 Чытайце болей на нашай старонцы
❤️ Святлана Ціханоўская заўтра наведае Брусель
У сімвалічнай сталіцы Еўразвязу ў яе запланаваныя сустрэчы з прэзідэнткай Еўрапейскага парламенту і прэзідэнтам Еўрапейскай рады.
🔍 Што будуць абмяркоўваць на сустрэчах, чытайце на старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻На Гомельшчыне чулі гукі выбухаў – імаверна, збівалі беспілотнікі
🔻У BYSOL звярнуліся больш за 150 чалавек, якім можа пагражаць небяспека праз узлом «Беларускага Гаюна»
🔻У Менску загінула 1,5-гадовае дзіця
🔻Гейзер на вуліцах і дамы без ацяплення – маштабная камунальная аварыя ў Менску
🔻Трамп заявіў, што правёў перамовы з Пуціным
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍У расейскай Усць-Лузе атрымаў прабоіну ды пайшоў на дно танкер з мазутам
Паводле адной з версіяў, прабоіна магла ўзнікнуць з прычыны выбухаў. Экіпаж быў эвакуяваны на бераг, ніхто з яго не пацярпеў.
👀 Больш падрабязнасцей глядзіце па спасылцы
😨 У машыне прэзідэнта Сербіі адарвалася кола проста падчас руху
Што адбылося? Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
🎤 Ва Украіне вызначылі прадстаўніка для сёлетняга «Еўрабачання»
Ім стаў гурт «Ziferblat» з трэкам «Bird of Pray». Спеўны конкурс сёлета пройдзе ў швейцарскім Базэлі з 13 па 17 траўня.
📍Нагадаем: Беларусь апошні раз удзельнічала ў «Еўрабачанні» ў 2019-м годзе. Конкурс 2020-га быў скасаваны праз пандэмію COVID-19, а ў 2021-м Белтэлерадыёкампанія была выключаная з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу і з таго часу наша краіна не мае права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў на «Еўрабачанне».
Праўда, у Расеі нядаўна надумалі адрадзіць конкурс «Інтэрбачанне», у якім будуць выступаць выканаўцы з краінаў BRICS, ШАС ды СНД (у тым ліку з Беларусі). Правесці яго хочуць у гэтым верасні ў Маскве.
☝️Над Гомельшчынаю ўначы зноў было чуваць выбухі
Іх зафіксавалі на поўдні Мазырскага раёну і ў самім абласным цэнтры. Выбухам папярэднічаў пачатак масіраванай атакі расейскімі ўдарнымі БПЛА тэрыторыі Украіны.
🔍 Чытайце болей па спасылцы