belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

У Расеі гараць аэрадром і нафтазавод

Ноччу беспілотнікі зладзілі напад на НПЗ у Саратаве і аэрадром стратэгічнай авіяцыі ў Энгельсе. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Раней, у студзені, беспілотнікі ўжо атакоўвалі Саратаўскі НПЗ. У выніку там загарэліся рэзервуары ў сховішчы нафтапрадуктаў.

Мінабароны Расеі паведаміла, што за ноч над вобласцю было знішчана 18 беспілотнікаў. Усяго, паводле ведамства, Расею атакавалі 40 дронаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 10 лютага

✔️ Польшча ўзмацніла санкцыі супраць Беларусі і Расеі

✔️ У Беларусі хочуць забараніць цацку Хагі Вагі

✔️ Маск хоча закрыць радыё «Свабода» і «Голас Амерыкі»

✔️ Ціманоўская прапанавала сілавікам затрымаць свайго былога мужа

✔️ У хаскі-парку ў Калодзішчах адбыўся буйны пажар

✔️ Малпа пакінула без святла ўсю Шры-Ланку

✔️ У Хойніках беспілотнік упаў у самым цэнтры гораду

✔️ Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі рэлігійных канфесіяў Беларусі

✔️ Прадукты ў Беларусі за першы сёлетні месяц падаражэлі на 1 %

✔️ Прыднястроўе атрымае газ праз Малдову, але адкрые КПП і выпусціць палітвязняў

✔️ Егіпет заявіў аб правядзенні экстраннага саміту арабскіх дзяржаў пасля абвяшчэння Трампам плана па сектары Газа

✔️ Беларусаў з другім грамадзянствам не пускаюць у краіну па замежным пашпарце

✔️ У Польшчы на гарышчы дому знайшлі два асобнікі Берасцейскай Бібліі

Читать полностью…

Белсат

Сілавікі злілі інтымнае відэа блогера, каб ад яго адвярнуліся беларусы

Сённяшні герой нашай праграмы – гарадзенскі блогер і актывіст Вадзім Ермашук, якога спачатку шантажавалі, а потым адправілі ў турму на 3 гады, дзе ў яго развіліся цяжкія хваробы.
Як гэта – жыць у зняволенні з «нізкім статусам»? І ці могуць вязні разлічваць на медычную дапамогу?

Гісторыю Вадзіма цалкам, глядзіце ў новым выданні «Беларус беларусу» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔥 У Польшчы каля гораду Аполе на гарышчы дому знайшлі два асобнікі Берасцейскай Бібліі

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што кнігі датуюцца 1563 годам. З прыкладна тысячы надрукаваных асобнікаў да нашых дзён захавалася крыху больш за 130.

☝️ Гэта першае выданне з поўным перакладам Святога Пісання на польскую мову для пратэстантаў і друкавалася ў берасцейскай друкарні пры фінансаванні канцлера Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага (менавіта таму гэтае выданне часам называюць Радзівілаўскай Бібліяй).

Гэтае выданне лічыцца найбольш вялікай і багата аформленай беларускай друкаванай кнігай XVI стагоддзя.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Святлана Ціханоўская правяла ў Бруселі сустрэчы з прэзідэнткай Еўрапарламенту і прэзідэнтам Еўрапейскай рады

🔸Паніка сярод аўтаўладальнікаў. Разбіраемся, каго закране ўвядзенне новага падатку на інамаркі павышанай камфортнасці.

🔸Пра што Лукашэнка размаўляў з прадстаўнікамі розных канфесіяў

🔸Гадавіна першага этапу дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі. Што варта ведаць

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/FAc9DSCIAHw

Читать полностью…

Белсат

🤯 Зорку джаза Ніно Катамадзэ асудзілі за пратэсты ў Кутаісі

Кутаіскі гарадскі суд прызнаў Ніно Катамадзэ і яшчэ 8 чалавек вінаватымі ў парушэнні правілаў правядзення маніфестацый і прызначыў кожнаму адміністрацыйны штраф у 5000 лары (~$1800).

☝️ Усе яны ўдзельнічалі ў мітынгу 26 студзеня каля дому суддзі Малхаза Акрапірашвілі, пратэстуючы супраць адмовы разгледзець апеляцыю арыштаванай журналісткі Мзіі Амаглабелі.

Перад уваходам у залу суда ўсе абвінавачаныя спявалі гімн Грузіі.

Читать полностью…

Белсат

🤡 «Як толькі пачыналі пра баптыстаў нешта казаць, я заўсёды за іх заступаўся»

10 лютага Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі рэлігійных канфесіяў Беларусі. Важную частку размовы складалі згадкі пра пратэсты 2020 года і заявы пра надзвычайны рэлігійны мір у Беларусі.

Аднак не толькі... Сярод іншага дыктатар пахваліўся, што ў яго выдатныя адносіны з мусульманамі:

«З мусульманскімі краінамі, практычна з усімі, у мяне выдатныя адносіны. Больш, чым прыгожыя. Я заўсёды з павагай ставіўся да іх, яны мяне нармальна ўспрымаюць, нягледзячы на тое, што я не мусульманін»


🤦‍♀️ Таксама, ён распавёў, якімі авацыямі яго сустракалі ў Ізраілі, калі ён расказваў пра ўклад габрэяў у перамогу над фашызмам, намякаючы, што абвінавачванні ў антысемітызме непраўдзівыя:

«Трэба было – і помсцілі за сваіх загінулых суайчыннікаў, і ваявалі па-сапраўднаму. Па-нашаму, як бывае ў рускіх, беларусаў-славян. І, вы ведаеце, усе ўсталі і авацыяй гэта ўспрынялі. Вось так вось» антысеміта «сустракалі ў ізраільскай дзяржаве»


🙈 А яшчэ Лукашэнка распавёў пра «жорсткую» павагу да баптыстаў:

«На тэрыторыі нашай гаспадаркі было некалькі вёсак, практычна чыста баптысцкія. Я, як сакратар парткама думаў, я туды з'езджу. Я прыехаў, пагаварыў з многімі. Добрыя такія людзі, у асноўным старэйшага ўзросту. Я прасякнуўся самым жорсткім пачуццём павагі да гэтых людзей. І як толькі пачыналі пра баптыстаў нешта казаць, я заўсёды за іх заступаўся: вы што, вось у мяне на тэрыторыі гаспадаркі ёсць гэтыя людзі, і я ў іх бываў – гэта добрыя людзі, вельмі прыстойныя, добрыя людзі».

Читать полностью…

Белсат

🤗 У Рэчыцы выратавалі сабаку, які праваліўся пад лёд

Лёд на рацэ Дняпро быў настолькі тонкі, што не вытрымаў вагу нават маленькага пёсіка. На шчасце, з сабачкам усё добра і ў дапамозе ветэрынараў ён не меў патрэбу, паведамілі ў МНС.

☝️ Даставалі жывёліну, дарэчы, пры дапамозе выратавальнай дошкі і да таго ж усё гэта адбывалася ноччу.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️У Полацкім раёне знайшлі самалёт са зброяй часоў Другой сусветнай вайны

✔️Надзвычайнае здарэнне ў Горадні

✔️У Беларусі могуць паўстаць рэлігійныя цэнтры для прадстаўнікоў усіх канфесіяў

✔️Жыхары мікрараёну Новая Баравая скардзяцца на праблемы з сувяззю

✔️У хаскі-парку пад Менскам адбыўся пажар, загінулі жывёліны

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤬 Білі па галаве, па жываце…

Паліна Шарэнда-Панасюк расказала пра катаванні журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай.

Былая палітзняволеная распавяла, што на загад адміністрацыі калоніі Кацярыну пачалі цкаваць жанчыны ў атрадзе, даводзілі яе да слёз.

А потым Кацю ўвогуле моцна збілі сілавікі.

Читать полностью…

Белсат

😢 «Зараз палітвязень – увесь беларускі народ, які застаўся ў закладніках гэтага тэрарыстычнага рэжыму»

10 лютага Паліна Шарэнда-Панасюк дала першую прэс-канферэнцыю.

☝️Былая палітзняволеная падкрэсліла, што палітвязняў значна больш за лічбы, якія называюць праваабаронцы: зняволеныя і іхныя сваякі баяцца слова «палітвязень».

Паводле яе, тыя, хто чыняць катаванні палітвязняў, адчуваюць сябе «бажкамі» пад «расейскім парасонам» і ўпэўненыя, што заўсёды будуць заставацца беспакаранымі, таму лічаць, што могуць рабіць з людзьмі ўсё, што захочуць.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤡 Беларускія прапагандысты прыехалі ў акупаваны Мелітопаль абмярковаць эканамічную супрацу

Вадзім Гігін, Сяргей Лушч і Рыгор Азаронак 10 лютага сустрэліся ў Мелітопалі з адміністрацыяй акупаванай часткі Запарожскай вобласці Украіны.

Пра гэта ў сваім блогу распавёў лідар калабарантаў Яўген Баліцкі, піша Reformby.

«Прадметам перамоў стаў канкрэтны рабочы парадак: перспектывы эканамічнага супрацы, у прыватнасці ўзаемадзеяння прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і Запарожскай вобласці ў прамысловай сферы, пастаўкі беларускай сельгастэхнікі, аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы да пасяўной кампаніі, рэалізацыя тавараў з Запарожскай вобласці на беларускім рынку, пастаўкі беларускіх тавараў у гандлёвыя сеткі Запарожскай вобласці, правядзенне культурных і маладзёжных абменаў, а таксама ўдзел беларускай дэлегацыі ў маладзёжным форуме »Поўдзень малады»»


Асобна прапагандысты і калабаранты абмеркавалі падрыхтоўку «да сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі».

Читать полностью…

Белсат

📌 Егіпет заявіў аб правядзенні экстраннага саміту арабскіх дзяржаў пасля абвяшчэння Трампам плана па сектары Газа

Саміт плануецца правесці 27 лютага, каб абмеркаваць «новыя і небяспечныя падзеі».

Прапанова Трампа стварыць з сектара Газа Рыўеру абурыла арабскі свет.

☝️ Прэзідэнт Егіпта і кароль Іярданіі ўжо заявілі, што не збіраюцца перасяляць да сябе амаль 2 млн палестынцаў з Газы. Трамп пры гэтым настойвае, што ў канчатковым выніку краіны будуць вымушаныя прыняць прапанову.

Читать полностью…

Белсат

😢 У хаскі-парку ў Калодзішчах адбыўся буйны пажар

Уладальніца гадавальніка напісала ў сваім Instagram, што ўратаваць удалося, на жаль, не ўсіх жывёлінак:

«Усё дрэнна, мы вельмі спалохаліся, і загінулі ўсе мае коцікі, выжыў толькі Фелікс, якога я забрала з-пад «Еўраопту»


❤️ Сабакаў і коней, якія таксама былі ў гадавальніку, удалося выратаваць, але згарэла стайня. На яе аднаўленне адкрыты збор.

Гаспадары расказалі ў сторыз, што праз праблемы з тэлефонам не адразу змаглі датэлефанавацца ў МНС, ад чаго быў страчаны час.

Читать полностью…

Белсат

😳 Ціманоўская хоча, каб Польшча анулявала пашпарт, выдадзены ейнаму былому мужу

Вядомая спартоўка Крысціна Ціманоўская апублікавала некалькі сторыз, у якіх напісала, што ейны былы муж Арсень Зданевіч незразумелым чынам апынуўся ў Беларусі. Пры гэтым яна наўпрост заклікала сілавікоў затрымаць яго за ўдзел у пратэстах і хоча, каб польскія ўлады анулявалі яму польскае грамадзянства.

У інтэрв’ю «Zerkalo» Крысціна Ціманоўская заявіла, што разумее, што яго могуць пасадзіць, але яна хоча «справядлівасці», бо гэты чалавек падмануў яе і іншых людзей.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла, як яе прымушалі падпісваць дакументы аб супрацы з рэжымам

Палітзняволеная правяла першую прэс-канферэнцыю пасля вызвалення, дзе прызналася, што падпісвала такія паперы, і адразу заявіла, што дэзавуюе іх. Беларуска падрабязна распавяла, як сілавікі прымушаюць «супрацоўнічаць» з рэжымам — чытайце праз VPN.

🔺 Ціманоўская адкрыта прапануе беларускім сілавікам затрымаць былога мужа

Навошта вядомая беларуская бегуння заявіла аб такім жаданні і што такога нарабіў яе былы муж — чытайце на нашай старонцы (праз VPN).

🔺 Польшча ўзмацніла санкцыі супраць Беларусі і Расеі

Новы закон яшчэ мацней ударыць па практыцы абыходу гандлёвых санкцый, якой карыстаецца рэжым Лукашэнкі. Як цяпер будуць кантраляваць тавары, каб яны не трапілі ў Расею, чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 10 лютага

🔻 Паліна Шарэнда-Панасюк дала прэс-канферэнцыю і распавяла, што была вымушаная падпісаць паперы аб супрацы з сілавікамі

🔻 А таксама, што палітвязняў значна больш за лічбы, якія называюць праваабаронцы

🔻 І пра пра катаванні журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай

🔻 Што вядома пра палітычную зняволеную, за якую асабліва хвалявалася Паліна

🔻 Сілавікі стварылі фэйкавы тэлеграм-бот BYSOL

🔻 Зорку джаза Ніно Катамадзэ асудзілі за пратэсты ў Кутаісі

🔻 У Крычаве за «экстрэмізм» судзілі дзейную натарыуску

🔻 Намеснік пракурора наведаў бабруйскую калонію: пытанні былі, скаргаў не было

Читать полностью…

Белсат

🤯 Паліцыя не дазволіла Эду Шырану праспяваць на вуліцы

Музыка ў адказ толькі развёў рукамі

Як думаеце, што бы было, калі б ён вырашыў заспяваць у Беларусі? 🤔

Читать полностью…

Белсат

😳 Беларусаў з другім грамадзянствам не пускаюць у краіну па замежным пашпарце

Беларусаў, якія маюць двайное грамадзянства, не будуць пускаць у Беларусь па замежных пашпартах, для гэтага спатрэбіцца менавіта беларускі пашпарт.

Раней беларусы маглі самі выбіраць, па якім дакуменце перасякаць мяжу. Але каля месяца таму памежнікам разаслалі ўнутраную інструкцыю, згодна з якой уезд у Беларусь магчымы толькі па беларускім пашпарце. Сам дакумент грамадзянам не паказваюць, паведамляе выданне «Наша Ніва».

Читать полностью…

Белсат

🏈 У ЗША прайшоў «Супер Боўл»

Зоркі, трэйлеры фільмаў, спорт і мільёны долараў за рэкламу

Паглядзіце, як гэта было!

Читать полностью…

Белсат

❗️Увага! Фэйкавы тэлеграм-бот BYSOL

У розных чатах пачала распаўсюджваецца інфармацыя пра нібыта створаны новы бот BYSOL.

☝️Гэта фэйк! Каманда BYSOL не выкарыстоўвае боты для камунікацыі.

Звязацца з сапраўднай камандай BYSOL тут

Читать полностью…

Белсат

🤯 У Хойніках беспілотнік упаў у самым цэнтры гораду

Пра гэта выданню «Флагшток» паведамілі мясцовыя жыхары. Праўладныя СМІ нічога не паведамляюць аб здарэнні.

☝️ Паводле відавочцаў, дрон упаў каля будынка райвыканкаму каля 3:30 ночы і ледзь не зачапіў пяціпавярховы жылы дом № 3 на завулку Катоўскага.

Увесь дом эвакуявалі, а людзей часова размясцілі ў гатэлі. Крамы побач зачынілі на ўвесь дзень. Пасля абеду беспілотнік вывезлі і падарвалі. У горадзе назіралася ўзмоцненая прысутнасць сілавікоў, у тым ліку АМАПу.

Афіцыйныя ўлады і спецслужбы не паведамілі пра інцыдэнт публічна, і ніякіх афіцыйных заяваў пра гэтую сітуацыю не было. Аднак пры гэтым выданне «Флагшток» заўважыла некалькі фэйкавых чат-ботаў для сувязі з рэдакцыяй.

❗️Журналісты папярэджваюць, што не карыстаюцца такімі ботамі, і яны, верагодна, былі створаныя сілавікамі для дэананімізацыі людзей, гатовых дзяліцца інфармацыяй з выданнем. Журналісты заклікаюць чытачоў не карыстацца гэтымі ботамі.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Кожны трэці жыхар Менску гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку

Гэткая статыстыка вынікае са справаздачы чыноўнікаў, якую здабылі Кіберпартызаны.

У дакуменце таксама распісана, як санкцыі ЕЗ і ЗША паўплывалі на эканоміку ў 2022 годзе і якімі шляхамі буйныя кампаніі РБ спрабуюць іх абыходзіць.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Афіцыйны Кішынёў дазволіць гэты транзіт»

Самаабвешчанае Прыднястроўе адмовілася ад дапамогі ЕЗ у куплі прыроднага газу. Замест гэтага Расея праз арабскую кампанію будзе купляць яго для рэгіёну ў Вугоршчыне.

Аднак Ціраспаль вымушаны пайсці на саступкі Кішынёву, які «дазволіць гэты транзіт» толькі, калі «Ціраспаль распачне шэраг дзеянняў, каб прадэманстраваць адкрытасць»

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

💔 «Яна ўскрывала сабе вены»

Колішнюю адміністратарку чату «Кіроўцы 97%» Вікторыю Кульшу за кратамі катуюць псіхалагічна і фізічна, адмаўляюцца выпускаць на волю – ужо трэці раз падаўжаюць тэрмін за «непадпарадкаванне».

👉 «Белсат» расказвае, што вядома пра палітычную зняволеную, за якую асабліва хвалявалася Паліна Шарэнда-Панасюк.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

📌 Паліна Шарэнда-Панасюк заявіла, што была вымушаная падпісаць дзве паперы аб супрацы з сілавікамі

Адну х іх у калоніі, іншую – у ГУБАЗіКу за дзень да эміграцыі. Яна атрымала псеўданім «Эдельвейс».

«Я заяўляю, што я пісала гэтыя паперы, разумеючы, што магу ніколі не выйсці з-за гэтых кратаў. Першую паперу я напісала знаходзячыся ў ІК-24 24 снежня. І другую паперу я падпісала ўжо ў Берасці, калі я прыйшла ў ГУБОПіК. Гэта было 3 лютага. На наступны дзень я з'ехала. Я дэзавуюю гэтыя падпісанні»


Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзілася за кратамі са студзеня 2021 года. 1 лютага 2025 года яна выйшла на волю, а 6 лютага выехала ў Літву.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 10 лютага

Долар і еўра страцілі. Расейскі рубель нязначна падрос.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Адна малпа пакінула без электрычнасці 22 мільёны жыхароў Шры-Ланкі

Інцыдэнт адбыўся на падстанцыі на поўдзень ад сталіцы, Каломба. Улады цягам некалькіх гадзін паэтапна аднаўлялі падачу электрычнасці, у першую чаргу – у больніцы і на ачышчальныя станцыі.

Як паведаміў міністр энергетыкі Шры-Ланкі Кумара Джаякодзі, прычынай адключэння стала… малпа, якая залезла на трансфарматар. Дотык жывёлы да абсталявання выклікаў дысбаланс у сістэме і поўнае адключэнне электрычнасці па ўсёй краіне.

Шры-Ланка вядомая вялікай колькасцю малпаў, якія часта ўмешваюцца ў жыццё людзей, але такі маштабны ўплыў здарыўся ўпершыню.

Ну што, здаецца пачалася?.. 😃

Читать полностью…

Белсат

📌 «Палестынцы не адмовяцца ад сваіх земляў»

Стары-новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з планам акультурвання палестынскага сектару Газа. Аднак самі палестынцы гэтага не ўбачаць – іх прапануецца масава выселіць.

Не ў захапленні ад гэтай ідэі і краіны, куды іх плануецца пасяліць. А некаторыя і зусім у гэтым бачаць этнічныя чысткі.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🫠 Амерыканскі чыноўнік прапанаваў закрыць радыё «Свабода» і «Голас Амерыкі». Яго падтрымаў Ілан Маск

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША ў асаблівых місіях Рычард Грэнэл у сваім блогу ў «X» прапанаваў спыніць дзяржаўнае фінансаванне радыё «Свабодная Еўропа» / «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі», бо гэтыя медыі «запоўненыя вельмі левымі актывістамі».

Ягоны пост падтрымаў Ілан Маск, схлусіўшы пры гэтым пра сумы іхнага фінансавання:

«Так, закройце іх. Еўропа цяпер вольная (не лічачы задушлівай бюракратыі). Алё? Іх больш ніхто не слухае. Гэта проста радыкальныя левыя вар'яты, якія размаўляюць самі з сабой, спальваючы пры гэтым 1 мільярд долараў у год з падаткаў амерыканцаў».

Читать полностью…
Подписаться на канал