Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😨 У машыне прэзідэнта Сербіі адарвалася кола проста падчас руху
Што адбылося? Распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!
🎤 Ва Украіне вызначылі прадстаўніка для сёлетняга «Еўрабачання»
Ім стаў гурт «Ziferblat» з трэкам «Bird of Pray». Спеўны конкурс сёлета пройдзе ў швейцарскім Базэлі з 13 па 17 траўня.
📍Нагадаем: Беларусь апошні раз удзельнічала ў «Еўрабачанні» ў 2019-м годзе. Конкурс 2020-га быў скасаваны праз пандэмію COVID-19, а ў 2021-м Белтэлерадыёкампанія была выключаная з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу і з таго часу наша краіна не мае права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў на «Еўрабачанне».
Праўда, у Расеі нядаўна надумалі адрадзіць конкурс «Інтэрбачанне», у якім будуць выступаць выканаўцы з краінаў BRICS, ШАС ды СНД (у тым ліку з Беларусі). Правесці яго хочуць у гэтым верасні ў Маскве.
☝️Над Гомельшчынаю ўначы зноў было чуваць выбухі
Іх зафіксавалі на поўдні Мазырскага раёну і ў самім абласным цэнтры. Выбухам папярэднічаў пачатак масіраванай атакі расейскімі ўдарнымі БПЛА тэрыторыі Украіны.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
👆У ЗША суд абмежаваў доступ да сістэмы дзяжплацяжоў для ведамства, якое ўзначальвае Ілан Маск
Гаворка пра Дэпартамент эфектыўнасці ўраду (DOGE). Доступ для яго быў абмежаваны па запыце генпракурораў 19-ці штатаў. Паводле іх, ведамства не мае законных паўнамоцтваў для доступу да сістэмаў Міністэрства фінансаў ЗША.
Генпракуроры таксама заявілі, што доступ DOGE да сістэмы «стварае велізарныя рызыкі кібербяспекі, якія ставяць пад пагрозу велізарныя сумы фінансавання для штатаў і іх жыхароў»
Сам Ілан Маск назваў гэткае рашэнне «абсалютным вар'яцтвам»
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі – пачытайце тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Быў страх і шок»
Настаўніца Таццяна Крапіневіч распавядае, як гэта – ісці на ўрок да 5-класнікаў пасля «размовы» з КДБ.
🔹Як будуць выглядаць новыя станцыі менскага метро: «Парк дружбы народаў», «Пярэспа», «Камароўская»
«Менскметрапраект» паказаў выявы праектаў інтэр’ераў новых станцыяў трэцяй лініі менскага метрапалітэну.
🔹Прапаганда пужае блэкаўтам у Балтыі
Злуецца, бо пахаваныя мары пра экспарт энергіі з БелАЭС.
#штопачытаць
💁🏻♂️ Валанцёры выратавалі сабак, якіх трымалі ў жудасных умовах у пінскім пітомніку
Мясцовыя жыхары расказалі, што ім валодаў міліцыянт, якога лічылі чалавекам «з дзівацтвамі».
🔍 Чытайце гісторыю з хэпі-эндам па спасылцы
🕷Павук зноў паспрабаваў натхніць супрацоўнікаў міліцыі на тое, каб яны нарэшце выканалі свой службовы абавязак і арыштавалі Лукашэнку
Аргументаў для гэтага ён прывёў больш чым дастаткова, вось толькі міліцыянты працягваюць шукаць «адмазкі». Абы толькі справамі не займацца!
👀 Слухайце чарговую серыю размоваў Павука з ідэалагічнымі апанентамі ў свежым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк – сігнал рэжыму Лукашэнкі да перамоваў ці гульня з Захадам?
🔸 Навіны пра палітвязняў: супраць Эдуарда Бабарыкі распачалі новую крымінальную справу, Марыю Калеснікаву вярнулі ў атрад з ПКТ, стала вядома, у чым вінавацяць Ігара Ільяша
🔸 Міністэрства юстыцыі падрыхтавала законапраект, паводле якога штрафы могуць спісваць з банкаўскіх рахункаў беларусаў
🔸 Пік сезонных захворванняў у Беларусі. Што рабіць, каб не захварэць?
🔸 Краіны Балтыі выйшлі з агульнай з Беларуссю і Расеяй энергасістэмы. Які лёс чакае БелАЭС?
🔸 Яшчэ трох ізраільскіх закладнікаў абмянялі на палестынскіх зняволеных
🔸 У сталіцы менчукі сёння маглі назіраць сапраўдны гейзер – ля ст. М. «Спартыўная» пашкодзіла трубаправод
🔸 У Варшаве праходзіць выстава «Два твары мастацтва». Карціны малявалі дзеці і падлеткі з Украіны і Беларусі, якія прайшлі складаны шлях эміграцыі і новых выпрабаванняў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤔 Скураных куртак на рынках стане меней? Урад пастанавіў, што на імпарт скуры буйной рагатай жывёлы трэба атрымліваць ліцэнзіі
Праўда, дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на скуру з Еўразійскага эканамічнага саюзу.
🔍 Чытайце падрабязнасці ў нас на сайце
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News
🔹«ХАМАС» перадаў «Чырвонаму крыжу» яшчэ трох грамадзянаў Ізраілю, захопленых восенню 2023-га
Мужчынам ад 34 да 56 гадоў, у закладніках яны былі амаль 500 дзён.
📍Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻У Іспаніі затрымалі беларуса, якога падазраюць у супрацы з ФСБ
🔻Стала вядома, калі пачнуць судзіць журналіста Ігара Ільяша
🔻Тэрмін Эдуарда Бабарыкі можа яшчэ вырасці
🔻Краіны Балтыі адключыліся ад адзінай энергасістэмы з РБ ды РФ
🔻Трамп абяцае сустрэцца з Зяленскім цягам тыдня
🔻На аўкцыёне Sotheby's пайшоў з малатка музычны інструмент вартасцю $11 млн
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️З узламанага бота «Беларускага Гаюна» ўцяклі ўнікальныя ідэнтыфікатары карыстальнікаў
Ведаючы «Telegram ID» чалавека, пра яго можна даведацца шмат інфармацыі: нават схаваны нумар тэлефона, калі раней хоць у нейкі момант ён схаваны не быў.
🔍 Чытайце падрабязней на старонцы
💬 «Атмасфера ў школе такая, што не ведаеш, каму верыць, а каму не, з кім можна гаварыць, а з кім нельга»
«Настаўнік года Беларусі-2023» Таццяна Крапіневіч была вымушаная пакінуць родную краіну разам з дачкой, бо лукашэнкаўскія «актывісты» западозрылі ў ёй «нядобранадзейную».
Цяпер яна падзялілася з «Белсатам» сваімі пачуццямі: тымі, якія былі ўнутры Беларусі ды тымі, якія ёсць цяпер у эміграцыі.
📍Чытайце шчырую размову па спасылцы
🤗 У галандскі гатэль завітаў цікавы госць. За адпачынак у пакоі ён не заплаціў
Гэта здарылася ў мястэчку Флісінген на беразе Паўночнага мора. Жанчына, якая пасялілася ў мясцовай гасцініцы, вярнулася ў свой пакой і пабачыла там... шэрага цюленя, які спакойна спаў на падлозе.
Давялося выклікаць ратаўнікоў, якія абудзілі цюленя (што яму не спадабалася) і транспартавалі назад на марское ўзбярэжжа.
Часам гэтых жывёлаў знаходзяць на вуліцах ці паркоўках у набліжаных да мора мясцовасцях Нідэрландаў. Але такога, каб цюлень прабраўся ў пакой гатэля, раней мясцовыя ратаўнікі яшчэ не бачылі.
🔹У фонд «BYSOL» паступіла больш як 150 зваротаў пасля ўзлому «Беларускага гаюна»
Андрэй Стрыжак напісаў, што людзі атрымліваюць неабходныя кансультацыі. А пры пільнай патрэбе іх накіроўваюць на эвакуацыю.
📍Чытайце болей на старонцы
🦁 У афрыканскім запаведніку ільвянятам уключылі мульцік «Кароль леў»
І іх было не адарваць ад экрану!
Паглядзіце 😊
🔹Лукашэнка нагадаў, што толькі дзякуючы яму беларусы ўсё яшчэ маюць магчымасць церабіць даўгунец
Менавіта за льном-даўгунцом, а не за нейкім там штучным інтэлектам, ён бачыць будучыню.
А таксама:
🔸Справядлівае цэнаўтварэнне. Ці варта дадаваць ананас у піцу?
🔸Прыклад для Беларусі: у Калумбіі паказалі, як можна завабіць турыстаў нават у дэпрэсіўныя раёны краіны
🔸Як вырошчваецца каралеўская ружа з Эквадору?
👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🫠 Доналд Трамп заявіў, што размаўляў з Пуціным пра заканчэнне вайны ва Украіне
Пра гэта паведамляе выданне New York Post.
Прэзідэнт ЗША сцвярджае, што мае канкрэтны план для спынення вайны ва Украіне. Паводле яго, Пуцін хоча, «каб людзі перасталі паміраць».
Таксама Трамп заявіў, што вайна ніколі не адбылася б, калі ён быў прэзідэнтам у 2022 годзе.
💥 #галоўнае за 8 лютага
✔️Краіны Балтыі адключыліся ад адзінай энергасістэмы з РБ і РФ
✔️З узламанага бота «Беларускага Гаюна» ўцяклі ўнікальныя ідэнтыфікатары карыстальнікаў
✔️Беларусы менш як за содні сабралі суму, неабходную для рэабілітацыі Паліны Шарэнды-Панасюк
✔️Размова з Таццянай Крапіневіч – былой «настаўніцай года», якая вымушаная была з'ехаць з Беларусі праз лукашэнкаўскіх «стукачоў»
✔️Тытунёвы рынак Беларусі можа «легчы» пад адзінага манапаліста
✔️Праекты інтэр'ераў новых станцыяў менскага метро паказалі шырокай публіцы
✔️Доказы і юрыдычны аналіз парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе
✔️Урад РБ забараніў імпартаваць у краіну скуру без ліцэнзіі
✔️«ХАМАС» перадаў «Чырвонаму крыжу» яшчэ трох грамадзянаў Ізраілю, захопленых восенню 2023-га
✔️Вандал скідваў кандэлябры з алтара сабору Святога Пятра ў Ватыкане
#рэпрэсіі:
▫️Журналіста Ігара Ільяша пачнуць судзіць 21 лютага. Яму інкрымінуюць два крымінальныя артыкулы
▫️Эдуарда Бабарыку зноў хочуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▫️У Гомлі адбудзецца суд над студэнтам, у дзеяннях якога ўгледзелі «заклікі да санкцыяў» і «садзейнічанне экстрэмізму»
📍Лукашэнкаўцы ўзяліся за прыватныя дамы догляду старых. Ліцэнзію на працу выдалі адзінкам
Ліцэнзаванне для недзяржаўных установаў для пажылых увялі з восені мінулага года. Гэта здарылася пасля рэйдаў, у выніку якіх з 35 дамоў догляду былі закрытыя 11.
🔍 Чытайце болей на старонцы
🇺🇦 Украіна разлічвае завабіць на фронт маладзёнаў 18-24 гадоў. Але пакуль гаворка не пра прымусовую мабілізацыю
Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю «Reuters» расказаў, што спецыяльны кантракт для гэтай узроставай катэгорыі будзе прадугледжваць «шмат льготаў».
🔍 Болей чытайце па спасылцы
🗺 З беларускіх кадастравых мапаў прыбралі рэзідэнцыі Лукашэнкі
Праўда, вялікага сэнсу ад гэтага няма: паглядзець на гэтыя аб'екты можна і на «Google Maps», і на расейскіх «Яндекс Картах».
🔍 Чытайце падрабязнасці па спасылцы
🤯 Неадэкватны мужчына палез руйнаваць алтар Сабору Святога Пятра ў Ватыкане
Ён скінуў на падлогу кандэлябры ды абрус, пасля чаго быў затрыманы жандармерыяй.
Паведамляецца, што вандалізм учыніў грамадзянін Румыніі, якому 40 гадоў.
📍Доказы і юрыдычны аналіз парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе
Аднак да рэальнага разгляду справаў ды прыцягнення да адказнасці вінаватых яшчэ вельмі далёка.
👀 Глядзіце болей на нашай старонцы
💁🏻♂️ Тапузідзіса і Алексіна пасунулі ўбок ад беларускага тытунёвага «Эльдарада»
«Наша ніва» са спасылкаю на свае крыніцы паведаміла, што фабрыкі гэтых бізнесоўцаў практычна не атрымалі квотаў на выраб цыгарэтаў ды іх продаж на беларускім рынку ў 2025 годзе.
📍Чытайце па спасылцы, хто можа выйграць ад гэтай сітуацыі найбольш
👀 Праекты інтэр'ераў новых станцыяў менскага метро паказалі шырокай публіцы
Нагадаем: станцыі «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк дружбы народаў» плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2028-2029 гадах.
📍Глядзіце, які яны (меркавана) будуць выглядаць
😱Глыбакаводную рыбу, імаверна, упершыню заўважылі на паверхні
Што прымусіла глыбакаводнага вудара, які жыве на глыбіні 200 – 2000 метраў, пасяліцца на мелкаводдзі?
Распавядаем у нашым відэа.
❓Ці ведалі вы, што заплечнік можа выратаваць чалавеку жыццё?
Менавіта з такой сітуацыяй сутыкнуўся турыст з Нямеччыны на гары Манблан.
Распавядаем ягоную гісторыю ў нашым відэа, паглядзіце!
🔹Трамп хоча масавых дэпартацыяў са Злучаных Штатаў. Гэта можа закрануць і сотні беларусаў
Пры тым што за папярэднія 5 гадоў з ЗША дэпартавалі сумарна ўсяго 52 нашых суайчыннікі.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы